Саламон

Саламо́н (стар.-яўр.: Шлaма́[4]; арабск.: Сулейма́н) — цар ізраільска-іўдзейскі ў перыяд найвышэйшага росквіту Ізраільска-Іўдзейскага царства, сын цара Давыда і Вірсавіі. Спачатку быў суправіцелем бацькі (у 967—965 да н.э.), а потым сам кіраваў да 928 да н.э.[4]

Пры ім старажытнаяўрэйская рабаўладальніцкая дзяржава дасягнула свайго росквіту. Ажыццявіў адміністрацыйна-тэрытарыяльную рэформу і замест былога племяннога падзелу краіны ўвёў у ёй сістэму акруг, дзякуючы якой стварыўся разгалінаваны адміністрацыйны апарат. Устанавіў цвёрдую сістэму падаткаў, працоўную і воінскую павіннасці, ажыццяўляў шырокае будаўніцтва гарадоў, умацаваў сталічны Іерусалім, а для ўзвышэння яго дзяржаўна-палітычнага значэння і цэнтралізацыі культу бога Яхве пабудаваў у сталіцы пышны храм (Гл. далей: Першы іерусалімскі храм), які быў задуманы яшчэ яго бацькам Давыдам. Пабудова гэтага храма мела вялікі ўплыў на развіццё навукі, мастацтва і грамадскага жыцця, бо цэнтралізацыя культу Яхве пацягнула за сабой рост культуры і грамадскага дабрабыту. Пры ім пачалі пашырацца распрацоўка медных руднікоў і развіццё самых разнастайных і прафесійна разгалінаваных рамёстваў і промыслаў.[4]

Заключэнне дыпламатычных саюзаў з суседнімі дзяржавамі забяспечыла Саламону і яго краіне мірныя ўмовы жыцця, а яго шлюб з дачкой егіпецкага фараона садзейнічаў умацаванню міжнароднага становішча дзяржавы і шырокаму развіццю знешняга гандлю. Але далёка не пурытанскі вобраз жыцця самаго валадара, які клапаціўся аб тым, каб праславіцца сваёй мудрасцю і раскошай, ваеннымі калясніцамі і вялікім конным войскам, шматлікімі целаахоўнікамі, побач з шырокім фронтам будаўнічых работ, сістэмай абавязковых падаткаў, працаёмкіх і знясільваючых працоўных павіннасцей прывялі да росту незадаволенасці насельніцтва, асабліва сярод паўночных плямён Ізраільска-Іўдзейскага царства. Ужо пры жыцці Саламона пачаліся паўстанні эдаміцян і арамеян, а пасля яго смерці выбухнула паўстанне, у выніку якога адзінае Ізраільска-Іўдзейскае царства спыніла сваё далейшае існаванне, і на яе тэрыторыі ўзніклі два незалежныя царствы — Ізраільскае і Іўдзейскае.[4]

Традыцыя прыпісвае Саламону аўтарства некалькіх кніг Старога запавету: «Выслоўяў Саламонавых», «Песня песень», «Эклезіяст»[5]. Біблейскія прыпавесці, аўтарства якіх прыпісваецца Саламону, у многіх выпадках знаходзяць паралелі ў старажытнаегіпецкіх крыніцах[4]. Імя Саламона ў фальклорнай традыцыі народаў хрысціянскага і мусульманскага свету стала сінонімам мудрага, магутнага, справядлівага і паспяховага валадара[Крыніца?].

Саламон
стар.-яўр.: שְׁלֹמֹה, Шламо́
Саламон
Саламон з Саўскай царыцай, 15 ст.
3-ці Цар Ізраільска-Іўдзейскага царства
965 — 928 да н.э.
Папярэднік: Давід
Пераемнік: Раваам і Ераваам I (як Цар Паўночна-Ізраільскага царства)
 
Дзейнасць: пісьменнік
Веравызнанне: іўдаізм
Нараджэнне: 1011 да н.э.
Смерць: 931 да н.э.
Пахаванне:
Род: дынастыя Давіда
Бацька: Давыд
Маці: Вірсавія

Зноскі

  1. http://www.funtrivia.com/en/subtopics/Whos-Related-to-Whom-in-the-Bible-324796.html
  2. http://www.gutenberg.org/files/29434/29434-h/files/2848/2848-h/book8.htm
  3. http://www.jstor.org/stable/10.1086/423399
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.134. ISBN 5-343-00151-3..
  5. БелЭн у 18 т.

Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.134. ISBN 5-343-00151-3.
13 студзеня

13 студзеня — трынаццаты дзень года па Грыгарыянскім календары

16 сакавіка

16 сакавіка — 75-ы (76-ы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

1923 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва

1923 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

1926 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва

1926 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

1929 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва

1929 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

1954 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва

1954 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Гімн Таджыкістана

Гімн Таджыкістана — кампазіцыя «Сурудзі мілі». У якасці дзяржаўнага гімна выкарыстоўваецца з 1994 года.

Аўтар слоў - Гулназар Келдзі, аўтар музыкі - Саламон Юдакоў.

Давыд

Давы́д (11 ст. да н.э.) — цар іўдзейскі, потым другі цар ізраільска-іўдзейскі, малодшы сын Іясея з Віфлеема. У ісламскай традыцыі Дауд.

Паводле Старога запавету, у юнацтве пасвіў авечак і вылучаўся добрай ігрой на арфе, дзякуючы гэтаму трапіў да двара цара Саула для суцяшэння яго сваёй ігрой у час царскага сумнага настрою. Пасля Давыд стаў царскім збраяносцам, а неўзабаве і зяцем цара Саула. Перамога, атрыманая Давыдам у адзінаборстве з філістымлянскім асілкам Галіяфам, зрабіла яго героем, але стала прычынай варожых да яго адносін цара Саўла, які быў схільны бачыць у ім свайго ворага і некалькі разоў хацеў забіць. Гэта вымусіла Давыда хавацца ад праследаванняў Саула ў Паўднёвай Палесціны, дзе ён стаў на чале вольніцы, а потым паступіць на службу да філістымлянаў.

Пасля гібелі ў бітве з філістымлянамі Саула і яго сыноў Давыд быў абвешчаны царом Іудзеі, да якой ён потым далучыў тэрыторыю ізраільскіх плямёнаў, захапіў хананейскі горад Іерусалім, куды перанёс з Хеўрона сваю сталіцу, і стварыў моцнае цэнтралізаванае Ізраільска-Іўдзейскае царства, якое дасягнула межаў Егіпту. У выніку краіна і яе сталіца значна ўзмацнелі і ўзбагаціліся. У мэтах павялічэння аўтарытэту сталічнага горада Давыд перанёс у Іерусалім г.зв. каўчэг запавету і ўвёў пры ім правільнае богаслужэнне. Ён правёў перапіс насельніцтва (каля 973 до н.э., не завершаны), устанавіў падаткі, апроч народнага апалчэння стварыў атрады целаахоўнікаў з іншаземцаў (крыцян і філістымлян).

Давыд меў намер пабудаваць у сталіцы храм у гонар Іегавы (гл.далей: Першы іерусалімскі храм), аднак міжусобіцы паміж яго шматлікімі шлюбнымі і пазашлюбнымі нашчадкамі перашкодзілі яму ажыццявіць да канца гэту задуму. Пры жыцці Давыд толькі паспеў сабраць у Іерусалім для пабудовы храма вялізныя сумы грошай у золаце і срэбры, рабочых і каменячосаў, нарыхтаваць шмат жалеза, медзі і кедравай драўніны. Пабудаваў жа гэты храм яго сын Саламон, які нарадзіўся ад Вірсавіі, якую Давыд забраў у аднаго са сваіх воінаў — Урыі.

У яўрэйскім фальклоры Давыд паказваецца смелым пераможцам асілка Галіяфа. Біблеістыка адмаўляе прыпісваемае Давыду рэлігіёзнай традыцыяй складанне псалмоў.

Зорка Давіда

Зорка Давіда (іўр. מָגֵן דָּוִד — Маген Давід, «Шчыт Давіда», у ідышы вымаўляецца могендовід) — эмблема ў форме шасціканцовай зоркі (гексаграмы), у якой два роўнабаковыя трохвугольнікі накладзеныя адзін на другі: верхні — вяршыняй уверх, ніжні — вяршыняй уніз, утвораюць структуру з шасці роўнабаковых трохвугольнікаў, далучаных да бакоў шасцівугольніка.

Зорка Давіда намалявана на сцягу Дзяржавы Ізраіль і з'яўляецца адным з асноўных яго знакаў. Паводле легенды, гэты знак быў намаляваны на шчытах воінаў цара Давіда.

Калгас

Калгас (калектыўная гаспадарка) — аб'яднанне сялян у СССР (на аснове грамадскіх сродкаў вытворчасці і калектыўнай працы) для сумеснага вядзення сельскай гаспадаркі.

Мендэле Мойхер-Сфорым

Мендэле Мойхер-Сфорым (ідыш: מענדעלע מוכר ספרים — «Мендэле-Кніганоша», «Мендэле-гандляр кніжкамі», сапраўднае імя — Шолам-Янкеў (Шолам-Якаў) Бройдэ, па пашпарце Саламон Майсеевіч Абрамовіч, 21 снежня 1835 (2 студзеня 1836), Капыль, Мінская губерня, Расійская імперыя — 25 лістапада (8 снежня) 1917, Адэса, Расійская імперыя) — ​​выбітны яўрэйскі пісьменнік, лічыцца заснавальнікам сучаснай свецкай яўрэйскай літаратуры на мове ідыш. Класік літаратуры на ідышы і на іўрыце. Быў настаўнікам у Яўрэйскім казённым вучылішчы.

Прарок

Праро́к (бібл. грэч.: προφήτης) — чалавек, які абвяшчае, паведамляе людзям словы Бога.

Прарок адчувае ўнутры сябе голас, які заклікае яго да дзейнасці. Біблейскія прарокі бачылі развіццё чалавецтва на многія тысячы гадоў наперад і казалі ад імя Бога пра Бога.

Пад словам «прарок» разумеюць, па-першае, чалавека, які прадказвае будучыню, па-другое чалавека, які перадае слова настаўлення, навучання і суцяшэння праз натхненне Духам Святым.

Прарокі, праца і словы якіх вядомы з Пісання, — гэта Енох, Ной, Аўраам, Майсей, Аарон, Марыям, Дэбора, Самуіл, Давід, Саламон, Данііл, Ілья, вялікія і малыя прарокі (Езекііль, Ісайя, Ерамія, Міхей і інш.) — аўтары прароцкіх кніг і інш. Свяшчэннае Пісанне сведчыць аб тым, што праз прарокаў гаварыў Святы Дух, і кнігі, напісаныя імі, створаны праз натхненне Духа Божага, «бо ніколі прароцтва не было агалошана з волі людской, а паведамлялі яго святыя Божыя мужы, натхнёныя Духам Святым».

Саламон Аўгуст Андрэ

Саламон Аўгуст Андрэ́ (шведск.: Salomon August Andrée, 18 кастрычніка 1854, Грэна — 1897) — шведскі інжынер, даследчык Арктыкі.

Саламон Барысавіч Юдовін

Саламон Барысавіч Юдовін (Шлоймэ Барухавіч); (27 кастрычніка 1892 (5.12.1894), Бешанковічы, Лепельскі павет, Віцебская губерня — 5 снежня 1954, Ленінград) — расійска-яўрэйскі і савецкі графік, мастак, этнограф, паходзіў з беларускіх яўрэяў, прадстаўнік «Яўрэйскага рэнесансу» («Яўрэйскага адраджэння») і мадэрну.

Саламон Захаравіч Кацэнбоген

Саламо́н Заха́равіч Кацэнбо́ген (28 красавіка (10 мая па н. с.) 1889 года, Мінск, Расійская імперыя — 1 верасня 1946 года, Чалябінск, РСФСР), беларускі і савецкі філосаф і сацыёлаг, юрыст, арганізатар сацыялагічнай навукі ў Беларусі і Расіі ў 1920-х гадах. Беларуска-савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Саламон Міхайлавіч Міхоэлс

Саламон Міхайлавіч Міхоэлс (ідыш שלמה מיכאָעלס Шлоймэ Міхоэлс; сапраўднае прозвішча Воўсі; 1890, Дынабург — 1948, Мінск) — савецкі яўрэйскі тэатральны акцёр і рэжысёр, педагог, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Адзін з арганізатараў Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра ў Маскве (1920; абрэвіятуры на рускай мове — Госект, ГЕКТ, з 1924 — ГосЕТ), з 1929 — яго мастацкі кіраўнік. Старшыня Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта (1942—1948), член Мастацкай рады Камітэта па справах мастацтваў пры Савеце Народных Камісараў СССР (з 1939). Народны артыст СССР (1939), лаўрэат Сталінскай прэміі (1946). Забіты супрацоўнікамі МГБ у пачатку антысеміцкай кампаніі, арганізаванай за некалькі гадоў да смерці Сталіна.

Міхоэлс атрымаў традыцыйную яўрэйскую адукацыю ў хедары. У 1905 паступіў у рэальнае вучылішча ў Рызе, у 1908 скончыў яго. У 1911 паступіў у Кіеўскі камерцыйны інстытут, але быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. У 1915—1918 вучыўся на юрыста ў Петраградскім універсітэце.

У 1918 паступіў у Яўрэйскую тэатральную студыю Аляксея Граноўскага і з 1919 актыўна граў на сцэне. У 1920 разам са студыяй пераехаў у Маскву, стаўшы неўзабаве вядучым акцёрам Маскоўскага дзяржаўнага яўрэйскага камернага тэатра, у які была ператворана студыя.

Не раз наведваў Беларусь як акцёр і кансультант. З вялікім поспехам прайшлі гастролі ў Менску ў ліпені-жніўні 1923 г.; газета «Звезда» адзначала «яркі сакавіты талент Міхоэлса». Пастановай ЦВК БССР маскоўскаму тэатру ў 1923 г. было нададзена званне секцыі Беларускага акадэмічнага тэатра. На гэтай падставе 14 сакавіка 1927 г. кіраўнік ГосЕТа А. Граноўскі пісаў старшыні Савета народных камісараў БССР І. Адамовічу: «Артыст даручанага мне тэатра, заслужаны артыст С. М. Міхоэлс (Воўсі) адпрацаваў 8 гадоў, на працягу якіх ён карыстаўся адпачынкам 1 раз. Празмерная работа давяла С. М. Міхоэлса да стану амаль поўнай страты працаздольнасці... Беручы пад увагу выключныя заслугі тав. Міхоэлса перад савецкім тэатрам і ў прыватнасці перад Маскоўскім дзяржаўным яўрэйскім тэатрам — Акадэмічным тэатрам БССР, я хадайнічаю пра тое, каб т. Міхоэлс меў магчымасць паехаць лячыцца за мяжу на 2 месяцы з 15 мая па 15 ліпеня». Сам Міхоэлс звяртаўся ў народны камісарыят асветы БССР: «На працягу васьмі гадоў мне даводзілася працаваць па-за ўсялякімі нормамі з нагрузкай да 200 спектакляў і 300 рэпетыцый у сезон. У выніку такой працы я амаль зусім пазбавіўся голасу...». Пастановай Савета народных камісараў БССР ад 2 красавіка 1927 года Міхоэлсу на лячэнне за мяжой было асігнавана 1500 рублёў.

У кастрычніку 1927 г. С. Міхоэлс зноў выступаў у Менску ў спектаклях «Падарожжа Веніяміна Трэцяга», «Труадэк» і інш. На пачатку гастроляў ён даў інтэрв'ю газеце «Савецкая Беларусь», дзе апраўдваў зварот Маскоўскага дзяржаўнага яўрэйскага тэатра да «тэм сусветнай драматургіі».

С. Міхоэлс здымаўся ў фільме беларускай кінастудыі «Вяртанне Нейтана Бекера» (1932) у ролі бацькі галоўнага героя, быў кансультантам іншага беларускага фільма, «Шукальнікі шчасця» (1936).

Саламон Рысінскі

Саламон Рысінскі (лац.: Solomonis Risinius (Pantherus); каля 1560, маёнт. Кабыльнікі, Віцебская зямля, Віленскае ваяводства — 13 лістапада 1625, Дзяляцічы, цяпер Навагрудскі раён) — вялікалітоўскі паэт-лацініст, філолаг, фалькларыст-парэміёлаг, пратэстанцкі дзеяч. Першы вядомы навуцы чалавек, які сам сябе назваў беларусам, а свой край Беларуссю.

Стары Запавет

Стары Запавет — першая, самая старажытная з двух (нараўне з Новым Запаветам), частка хрысціянскай Бібліі, старажытнае яўрэйскае Святое Пісанне («Яўрэйская Біблія»), агульны свяшчэнны тэкст іўдаізму, хрысціянства і ісламу.

Аўтары Старога Запавету шматлікія, некаторыя даследчыкі прытрымліваюцца меркавання, што большасць кніг была напісана ананімна. Кнігі Старога Запавету напісаны ў перыяд з XIII па I ст. да н.э. на старажытнаяўрэйскай мове, за выключэннем некаторых частак кніг Данііла і Ездры, напісаных на арамейскай мове. У перыяд з III ст. да н. э. па I ст. н. э. Стары Запавет быў перакладзены на старажытнагрэчаскую мову. Гэты пераклад («Септуагінта») быў прыняты першымі хрысціянамі і адыграў важную ролю ў станаўленні хрысціянскага канона. Кніга Тобія, Юдыфі і Мудрасці Сіраха захаваліся толькі ў грэчаскім перакладзе. Кніга мудрасці Саламона і другая Ездры напісаны на грэчаскай мове. Трэцяя кніга Ездры захавалася толькі на лацінскай мове.

У канцы IV — пачатку V ст. Блажэнны Іеранім пераклаў Стары Запавет на лацінскую мову. Яго пераклад называецца «Вульгата». Ім — сярод іншых — карыстаўся Ф. Скарына, перакладаючы Біблію на старабеларускую мову. На царкоўнаславянскую мову пераклад зрабілі святыя браты Кірыл і Мяфодзій у X ст. Друкаванае выданне Старога Запавету ўпершыню з'явілася ў XV ст.

Тэрмін «Стары Запавет» з'яўляецца калькай з грэчаскай мовы. У біблейскім свеце «запавет» быў шырока распаўсюджаным тыпам узаемаадносін, і выяўляўся ва ўрачыстай згодзе бакоў, якая суправаджалася вымаўленнем клятваў. Другі тып запавету абазначаў урачыстае абяцанне аднабаковага характару, свайго роду прысягу, зарок. Асаблівым відам з'яўляўся запавет, які заключаўся паміж Богам і чалавекам. Такі запавет мае падабенства з дагаворам аб наданні правоў кіраўніком сваім падданым, шырока распаўсюджанай на Блізкім Усходзе.

У Старым Запавеце тры вялікія цыклы:

Закон (Тора), або Пяцікніжжа.

Прарокі.

Пісанне.Асабліва важны для рэлігіі іўдаізму першы цыкл — Закон, або Тора, які прыпісваецца прароку Маісею. Тут выкладзены асноўныя нормы, правілы, філасофскія ды маральныя прынцыпы іўдаізму.

У другім цыкле Старога Запавету — Прароках — ёсць некалькі твораў, прысвечаных гісторыі яўрэяў ад прыходу іх у Палесціну прыкладна ў XIII ст. да н.э. і да падзення Ізраіля і Іудзеі ў VI ст. да н.э. у выніку наступленняў вавілонскіх і асірыйскіх войскаў. Гэта старажытныя хронікі, а таксама творы трох вялікіх прарокаў (Ісаі, Іерэміі, Ізэкііля) і дванаццаці так званых «малых» прарокаў. Прарокамі лічацца людзі, вуснамі якіх гаворыць сам Бог. Галоўны пафас іх твораў — папрокі свайму народу за грахі і прадказанні бедстваў Ізраілю за тое, што яўрэі адступіліся ад Бога, не выконвалі яго запаветаў, спакушаліся вераю ў іншых, язычніцкіх, багоў. Праўда, адначасова кнігі прарокаў прасякнуты надзеяй на прыход Месіі-Выратавальніка, пасланага Богам. Хоць вобраз Месіі ахутаны таямнічым арэолам, усё ж ясна, што ён будзе чалавекам, больш за тое — з царскага роду Давіда. Прыход Выратавальніка — найвышэйшы пункт развіцця чалавецтва, апафеоз гісторыі.

Трэці цыкл Старога Запавету — Пісанне — уключае розныя па характары тэксты: лірычныя, дыдактычныя, гістарычныя; гэта Псалтыр, Песня песень, Эклезіяст, Кніга Руф, Кніга Эсфір, Кніга Іова. Галоўныя героі тут — цары Давід і Саламон, падчас праўлення якіх старажытны Ізраіль дасягнуў найвялікшай магутнасці.

Упершыню тэрмін «Стары Запавет» з'яўляецца ў другім пасланні апостала Паўла да Карынфян, дзе ён пераклікаецца з Майсеевым Законам, запісаным у Пяцікніжжы, і магчыма, аўтар традыцыйна разумее яго як абавязак, накладзены Богам на народ. У алегорыі пра Сару і Агар у пасланні да Галатаў, апостал Павел проціпастаўляе Сінайскі Запавет — Новаму Запавету Ізраіля, які ўжо не з'яўляецца аброкам, але заснаваны на жывых узаемаадносінах паміж Богам і чалавекам.

Стары Запавет у залежнасці ад зацверджанага канона складаецца з рада кніг. 39 кніг налічвае яўрэйскі канон і пратэстантскія плыні. Старажытны, традыцыйны канон налічвае 39 кніг, але вылічвае 22, па ліку літар яўрэйскага алфавіта, злучаючы некаторыя кнігі ў адну, у некаторых крыніцах 24, усе кнігі яўрэйскага канона першапачаткова былі агульнапрынятымі у хрысціянскіх супольнасцях. 46 кніг налічвае каталіцкі канон (альбо 47 калі Пасланне Ераміі вылучыць у асобную кнігу, а не як шосты раздзел кнігі Баруха). 49 кніг налічвае праваслаўны канон (альбо больш у залежнасці ад мясцовай традыцыі, улічваючы ўсе кнігі, змешчаныя ў Септуагінце).

Стары Запавет — збор розных па памеры і па сваім змесце твораў. Скразная іх ідэя — запавет (дамоўленасць) паміж Богам і народам, а галоўная тэма — гісторыя яўрэйскага народа. Тут ставіцца і шмат агульначалавечых праблем.

Саламон
Сям'я і вядомыя адносіны
Пабудовы
У іншых традыцыях
Сачыненні
Звязаныя артыкулы
Біблейскія прарокі
Прарокі ў Пяцікніжжы
Прарокі ў Эпоху Судзяў
і аб'яднанага царства
Пісьмовыя прарокі
Вялікія прарокі
Меншыя прарокі
Іншыя прарокі Ізраіля і Іўдзеі
Цары Ізраіля і Іўдзеі
Дадынастычны перыяд
Ізраільска-Іўдзейскае царства
Ізраільскае царства
Іўдзейскае царства
(Дом Давыда)
Дынастыя Хасманеяў
Дынастыя Ірада
Асноўныя персанажы
Адсылачныя персанажы
Перакладчыкі і тлумачальнікі
Тапонімы
Архітэктурныя збудаванні
Звязаныя артыкулы

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.