Савецкая Армія

Савецкая армія (СА) — афіцыйнае найменне асноўнага фарміравання Узброеных Сіл СССР (акрамя ВМФ, пагранічных і ўнутраных войскаў). Да лютага 1946 года называлася Рабоча-сялянская Чырвоная армія (РККА, Чырвоная армія).

Савецкая армія
Гады існавання 19181946 (як РСЧА)
19461993 (як СА)
Краіна Flag of the Russian Soviet Federative Socialist Republic.svg РСФСРFlag of the Soviet Union.svg СССРFlag of the Russian Soviet Federative Socialist Republic.svg РСФСРFlag of Russia.svg Расія
Падпарадкаванне Міністэрства абароны РСФСР (да 1922)
Міністэрства абароны СССР (1922—1991)
Міністэрства абароны РФ (1991—1993)
Тып Узброеныя сілы
Колькасць 4 450 897 млн
Дэвіз За нашу Савецкую Радзіму!
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Г. К. Жукаў, І. С. Конеў, К. К. Ракасоўскі, К. Я. Варашылаў, М. М. Тухачэўскі, С. М. Будзённы і інш.

Ваенная дактрына

Ваенная дактрына Савецкай арміі УС СССР была вызначана як абарончая, зыходзіла з мірнай палітыкі Савецкага Саюза, і вызначала задачы па падрыхтоўцы Узброеных Сіл і краіны ў цэлым да барацьбы з агрэсарам. У савецкіх ваенных дактрынах прадугледжваўся толькі зваротны ядзерны ўдар.

Пачынаючы са школы, на абавязковым для ўсіх прадмеце выкладання ПВП (Пачатковая ваенная падрыхтоўка), усе грамадзяне СССР навучаліся страявой падрыхтоўцы, прыёмам разведкі і абароны ад ЗМЗ (зброі масавага знішчэння — ядзернай і хімічнай), азнаямленню са структурай і відамі Узброеных Сіл СССР, абыходжаннем са стралковай зброяй (разборка-зборка на час і чыстка аўтамата Калашнікава), азнаямленню з тактыка-тэхнічнымі характарыстыкамі стралковай зброі, асновамі Грамадзянскай абароны.

Воінскія званні

У пачатку свайго існавання Чырвоная армія адмовілася ад выкарыстання прафесійных афіцэраў, лічачы іх спадчынай царскага рэжыму. Кіраваць часткамі Чырвонай арміі былі прызначаныя «камандзіры» (чырвоныя камандзіры). У войску былі адмененыя пагоны і воінскія званні. Для адрознення асабістага складу па старшынстве выкарыстоўваліся выключна назвы пасад, напрыклад, камдзіў (камандзір дывізіі), камкор (камандзір корпуса) і г. д.

22 верасня 1935 года ЦВК і СНК СССР уводзяць для ўсіх ваеннаслужачых персанальныя воінскія званні. Пераход да іх ажыццявіўся толькі ў восені. У снежні 1935 года ўводзяцца знакі адрознення па званнях. Для адрознення званнях з 1935 па 1943 гады выкарыстоўваліся пятліцы. У 1940 годзе ў Чырвонай арміі ўводзяцца генеральскія званні. Ініцыятарам дадзенага новаўвядзення стаў К. Я. Варашылаў. У войску з'явілася званне Маршала, а генеральскія званні былі ўведзеныя замест званняў «камбрыг», «камдзіў», «камкор» і «камандарм». У 1943 годзе ў арміі ўводзяцца пагоны і ўводзіцца ў абарачэнне найменне «афіцэр».

Выхаваўчая праца

У Савецкай арміі акрамя камандзіраў за выхаваўчую працу асабістага складу адказвалі намеснікі камандзіра па палітычнай частцы (нампаліты), пазней — намеснікі па выхаваўчай працы. Для правядзення заняткаў па выхаваўчай працы, самападрыхтоўкі і адпачынку вайскоўцаў у вольны час у кожнай казарме абсталявалі Ленінскія пакоі, пазней пераназваныя ў пакоі адпачынку.

20 ліпеня

20 ліпеня — дзвесце першы (дзвесце другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

27 студзеня

27 студзеня — дваццаць сёмы дзень года па Грыгарыянскім календары

28 чэрвеня

28 чэрвеня — сто семдзесят дзявяты (сто васьмідзесяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Афганскія маджахеды

Афга́нскія маджахе́ды (араб. مجاهد‎‎ mujāhid, mujahiddin) — члены нерэгулярных узброеных фарміраванняў, матываваных радыкальнай ісламскай ідэалогіяй, арганізаваных у адзіную паўстанцкую сілу ў перыяд грамадзянскай вайны ў Афганістане ў 1979—1992 гадах. Набіраліся з 1979 года з мясцовага насельніцтва з мэтай вядзення ўзброенай барацьбы супраць ваеннай прысутнасці СССР і афганскіх урадаў Бабрака Кармаля і Наджыбулы. Частка афганскіх маджахедаў пасля заканчэння вайны ў сярэдзіне 1990-х гадоў папоўніла шэрагі радыкальнага руху «Талібан», іншая — атрады «Паўночнага Альянсу».

Слова «маджахед» арабскага паходжання («муджахід», множны лік «муджахідзін»), літаральна азначае «змагар за веру», адначасова з'яўляючыся абазначэннем удзельніка джыхаду або мяцежніка (паўстанца). Савецкая армія і афганскія ўлады называлі іх душма́намі (дары: دشمان — dušman, душмон, пушту دښمان - duxman,dušman — «вораг»), а савецкіх салдат афганцы называлі шураві (дары: شوروی — šuravî, шӯравӣ — «савецкі»). Савецкія салдаты часта ўжывалі для іх абазначэння жаргоннае слова «духі» — вытворнае ад «душманы».

Душманы насілі тое ж традыцыйнае афганскае адзенне, што і мясцовае насельніцтва, знешне нічым з яго не адрозніваючыся (кашулі, чорныя камізэлькі, чалма ці паколь).

Воінская часць

Во́інская часць (в/ч) — арганізацыйна самастойная баявая, вучэбная і адміністрацыйна-гаспадарчая адзінка ў Узброеных Сілах (УС).

На флоце (ваенна-марскім флоце) воінскай часці адпавядае карабель.

У УС савецкага і сучаснага перыядаў Беларусі ў кожнай воінскай часці (на караблі) для вядзення баявой, вучэбнай і адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасці маецца камплект гербавых пячатак і штампаў па сапраўдным і ўмоўным найменні фарміравання.

Воінскія часці, ваенныя навучальныя ўстановы, установы, арганізацыі і гэтак далей, размешчаныя пастаянна або часова ў населеным пункце або раёне (мясцовасці) з усталяванымі межамі, складаюць гарнізон.

Віленскі край

Віленскі край, (літ.: Vilniaus kraštas, польск.: Wileńszczyzna, бел.: Віленшчына) — усходняя і паўднёва-ўсходняя частка сучаснай Літвы з Вільняй, а таксама прылеглыя да яе раёны Беларусі, якія з 1920 да 1939 года належылі Польшчы, і адрознівалася асаблівасцямі нацыянальнага складу насельніцтва, культуры, палітычнымі арыентацыямі. Тэрыторыя Віленскага краю дэ-юрэ ўваходзіла ў склад БНР і БССР (верасень-кастрычнік 1939).

Калмыкія

Калмы́кія — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на паўднёвым усходзе еўрапейскай часткі Расіі ў міжрэччы Волгі і Дона. Плошча — 74,7 тыс. км², працягласць з поўначы на поўдзень — 448 км, з захаду на ўсход — 423 км. Адміністрацыйны цэнтр — горад Эліста.

Мяжуе з трыма вобласцямі (з Растоўскай — на захадзе, з Валгаградскай — на паўночным захадзе, з Астраханскай — на ўсходзе і паўночным усходзе), адным краем (са Стаўрапольскім — на поўдні і паўднёвым захадзе) і адной рэспублікай Расіі (з Дагестанам — на паўднёвым усходзе). На ўсходзе, паміж мяжой з Астраханскай вобласцю і мяжой з Дагестанам, праходзіць узбярэжжа Каспійскага мора.

Манумент Перамогі (Мінск)

Манумент Перамогі — манумент-абеліск у сталіцы Беларусі горадзе Мінску ў гонар воінаў Савецкай Арміі, партызанаў і падпольшчыкаў, якія здзейснілі гераічны подзвіг у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Мрангова

Мрангова (польск.: Mrągowo, ням.: Sensburg) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Мрангоўскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства. Сядзіба гміны Мрангова. Займае плошчу 14,81 км². Насельніцтва 21 952 чал. (на 2017).

Наемберан

Наембера́н (арм.: Նոյեմբերյան) — горад на паўночным усходзе Арменіі, у марзе Тавуш. Размешчаны за 187 км на паўночны ўсход ад Ерэвана. Побач праходзіць граніца з Азербайджанам.

На поўдзень ад горада размешчаны схілы хрыбта Васкепар, з поўначы і захаду — хрыбта Гугарац.

Падчас Карабахскага канфлікту Савецкая Армія займалася рабаваннем, разбоем і забойствам армян, у тым ліку і супрацоўнікаў МУС Армянскай ССР.

Ваколіцы Наемберана, у тым ліку аўтадарога Наемберан — Ванадзор, сістэматычна абстрэльваюцца з боку Азербайджана са зброі розных калібраў, што нават стала падставай для наведвання рэгіёна дэлегацыяй АБСЕ.

Орша

О́рша (трансліт.: Orša) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Аршанскага раёна, на Дняпры пры ўпадзенні ў яго ракі Аршыцы. За 93 км ад Віцебска. Вузел чыгунак (лініі на Мінск, Магілёў, Крычаў, Смаленск, Віцебск, Лепель) і аўтамабільных дарог. Насельніцтва 115 938 чал. (2017).

Падзеі ў Вільнюсе (1991)

Сту́дзеньскія падзе́і (літ.: Sausio įvykiai) — падзеі, звязаныя з інтэрвенцыяй Савецкай Арміі ў Літву ў студзені 1991 года. У выніку дзеянняў савецкіх ваенных загінула 14 асоб, а больш за 600 былі параненыя.

11 сакавіка 1990 года Літва абвесціла незалежнасць, у адказ Савецкі Саюз ўвёў танкі ў сталіцу краіны — Вільнюс. 13 студзеня 1991 года Савецкая армія пачала штурм тэлевізійнай вежы, якую абаранялі цывільныя людзі, перадусім студэнты. Літоўцы абаранялі ад штурмуючых жаўнераў Міхаіла Галаватава ўваход у студыю, у якой да апошняй хвіліны транслявалася праграма свабоднай Літвы. Людзі клаліся на зямлю, ствараючы жывы ланцуг перад гусеніцамі танкаў. У той дзень у Вільнюсе загінула 14 асоб (13 цывільных і 1 савецкі салдат; 15 асоб памерла ў лютым), а больш за 700 былі параненыя. На наступны дзень мноства людзей прыйшло развітацца з забітымі.

Штурм парламента не адбыўся. 21 жніўня 1991 года пацярпеў паразу ў Маскве жнівеньскі путч, і савецкае войска пакінула тэлевізійную вежу.

Паўстанцкая армія Украіны

Рэвалюцыйная паўстанцкая армія Украіны — збройныя паўстанцкія фарміраванні падчас Грамадзянскай вайны ў Расіі, якія дзейнічалі на паўднёвым усходзе Украіны з 21 ліпеня 1918 па 28 жніўня 1921 года пад лозунгамі анархізму. РПАУ сустракаецца ў дакументах і крыніцах пад такімі назвамі, як Паўстанцкая армія Украіны, Украінская паўстанцкая армія, армія імя бацькі Махно, паўстанцкі рух пад кіраўніцтвам Махно, альбо дастаткова часта ў крыніцах больш позняй савецкае эпохі — «махноўцы».

Цэнтрам паўстанцкага руху махноўцаў было сяло Гуляйполе Екацярынаўскай губерні — радзіма Нестара Махно. Раён аперацый атрадаў Махно знаходзіўся ад Днястра да заходніх межаў Вобласці Войска Данскога.

Плошча Перамогі (Мінск)

Плошча Перамогі — плошча ў цэнтры Мінска, знаходзіцца на скрыжаванні праспекту Незалежнасці з вуліцамі Захарава і Кісялёва. Плошча знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Мінска насупраць дома-музея I-га з'езда РСДРП побач з будынкамі Галоўнай Рэдакцыі Беларускага Радыё і Тэлебачання і Дома Вяселляў. Ад плошчы пачынаецца сквер, які цягнецца да ракі Свіслач і ўваходу у Цэнтральны Парк Культуры і Адпачынку імя М. Горкага.

Плошча з'яўляецца візітнай карткай горада Мінска. Праз яе праходзяць парады і святочныя шэсці. Маладыя робяць на ёй здымак на сваё вяселле.

Транспарт: Метро Плошча Перамогі, трамваі 1, 3, 4, 6, 8, 10, 11.

Покры

По́кры (трансліт.: Pokry, руск.: Покры) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 24 км на паўночны ўсход ад Брэста, 18 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.

Рабоча-сялянская Чырвоная армія

Рабоча-сяля́нская Чырвоная а́рмія (руск.: Рабоче-крестьянская Красная армия), таксама Чырвоная армія (руск.: Красная армия) — афіцыяльная назва Узброеных Сіл Савецкай Расіі і СССР з 15 (23) лютага 1918 г. па 25 лютага 1946 г. (пазней — Савецкая армія).

Днём утварэння Чырвонай арміі лічаць 23 лютага 1918 года (гл. Дзень абаронцаў Айчыны). Першым кіраўніком Чырвонай арміі быў Леў Троцкі. Менавіта тады пачалі фарміравацца першыя атрады ЧА, згодна з Дэкрэтам У. І. Леніна, які ён падпісаў загадзя.

Сяргей Іванавіч Селіханаў

Сярге́й Іва́навіч Селіха́наў (8 сакавіка 1917, Петраград — 28 верасня 1976, Мінск) — беларускі скульптар.

Узброеныя Сілы СССР

Узброеныя Сілы Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (УС СССР) — ваенная арганізацыя (Узброеныя Сілы) Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, была прызначана для абароны савецкага народа, свабоды і незалежнасці Савецкага Саюза.

У склад Узброеных Сіл Саюза ўваходзілі: цэнтральныя органы ваеннага кіравання, Савецкая Армія (Ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння, Сухапутныя войскі, Ваенна-паветраныя сілы, Войскі проціпаветранай абароны), Ваенна-марскі Флот, Тыл Узброеных Сіл, а таксама Войскі грамадзянскай абароны, Унутраныя войскі МУС СССР і Памежныя войскі КДБ СССР.

Савецкая Армія да лютага 1946 года называлася Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія (Чырвоная Армія, РСЧА).

Да сярэдзіны 1980-х гадоў Узброеныя Сілы Саюза былі найбуйнейшымі ў свеце па колькасці (у 1988 годзе агульная колькасць склала 5 076 234 ваеннаслужачых), і валодалі самымі вялікімі ў свеце запасамі ядзернай і хімічнай зброі. Апроч гэтага, УС СССР валодалі самымі буйнымі танкавымі групоўкамі на Зямлі — каля 60 тысяч танкаў і бранемашын.

За ўвесь час існавання, пачынаючы з 1946 года і да распаду СССР, Узброеныя сілы СССР былі аднымі з самых буйных і магутных у свеце.

Нягледзячы на распад СССР у 1991 годзе, Узброеныя сілы СССР праіснавалі аж да канца 1993 года — у відзе АУС СНД.

Фарміраванні УС СССР некаторы час дыслакаваліся ў Аўстрыі, Даніі, Нарвегіі, Фінляндыі, ГДР (ГСВГ), ПНР (ПнГВ), ЧССР, ВНР (ЦГВ), НРБ, СРР (ПдГВ), Кубе, СРВ, Камбоджы, МНР, Паўночнай Карэі, Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан, і ў некаторых іншых афрыканскіх краінах.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.