Рыф

Рыф (нідэрл.: rif — рабро) — града камянёў, размешчаная блізка да паверхні вады, утварэнне з падводных ці невысокіх надводных скал на мелкаводдзі, якія ўтвараюцца пры размыве дна і берагоў і ў выніку нагрувашчвання шкілетазаваных рэштак калоній каралаў, малюскаў і г.д.

PamalicanAfterLiftOff
Reef

Гл. таксама

Літаратура

  • Shears N.T. (2007) Biogeography, community structure and biological habitat types of subtidal reefs on the South Island West Coast, New Zealand. Science for Conservation 281. p 53. Department of Conservation, New Zealand. [1]

Спасылкі

11 чэрвеня

11 чэрвеня — сто шэсцьдзесят другі (сто шэсцьдзесят трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

26 кастрычніка

26 кастрычніка — дзвесце дзевяноста дзевяты (трохсоты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Альтэрнатыўны метал

Альтэрнатыўны метал разам з гранжам пачаў набіраць папулярнасць у пачатку 1990-х. Жанр з'яўляецца зліццём хэві-металу з альтэрнатыўным рокам (асабліва з інды-рокам 1980-х). Для альтэрнатыўнага металу характэрныя і цяжкія гітарныя рыфы, уласцівыя металу, і рысы эксперыментальнай музыкі — нетрадыцыйныя тэксты песень, няцотны музычны памер, незвычайныя тэхнічныя прыёмы, непрыманне ўмоўнасцяў і традыцыяў цяжкай музыкі, злучэнне металу з самымі разнастайнымі музычнымі жанрамі.

Атол

Ато́л — слова індаарыйскага паходжання, з мальдыўскай мовы. Пазначае каралавы востраў, які мае выгляд суцэльнага або разрыўнага кальца, якое атачае лагуну. Дакладней, атол уяўляе сабой узвышэнне на дне акіяна, увянчанае каралавай надбудовай, утваральнай рыф з групай астраўкоў (моту), раз'яднаных пралівамі. Гэтыя пралівы злучаюць акіян з лагунай. Калі праліваў няма, то суша ўтворыць суцэльнае кольца, у гэтым выпадку вада ў лагуне можа быць меней салёнай, чым у акіяне. Узвышэнне на дне акіяна звычайна мае форму конуса, утворанага патухлым Вулканам.

Тыповы атол складаецца з трох частак: вонкавага схілу рыфа, рыфавай платформы і лагуны. Вышыня атола звычайна не перавышае 3-4 мэтраў над сярэднім узроўнем акіяна. Атолы могуць мець разнастайныя канфігурацыі і памеры. Адзін з найбуйнейшых атолаў на Зямлі — Кваджалейн (атол Меншыкава) у архіпелагу Маршалавы астравы — дасягае 2336 км², з якіх 92 % прыходзіцца на лагуну, выцягнутую на 300 км. Сумарная плошча 92 астраўкоў гэтага атола — 14,5 км². Іншы буйны атол — Рангіроа (Рангірой) у архіпелагу Туамоту — займае 1639 км², а яго 241 астравок займае 43 км². Каралавыя рыфы такіх буйных атолаў апраўляюць узняцце на дну акіяна, якое з'яўляецца вулканічным плато, а не конусам асобнага вулкана. За выключэннем невялікіх атолаў, плошча рыфаў звычайна складае некалькі працэнтаў ад плошчы саміх атолаў, а на дзель сушы часта прыходзіцца толькі дзелі працэнтаў. У выпадку невялікага атола Пангелаі, на рыфы і сушу прыходзіцца 3 з 4 км² плошчы атола.

Атолы звычайна ўтвораюцца шляхам абрастання вулканічнага вострава каралавым рыфам, які фармуе кольцавы пояс. Часта гэта суправаджаецца апусканнем вулканічнай асновы пад ваду, калі такога апускання не адбываецца, то фармуецца ядзерны атол з вулканічным востравам усярэдзіне лагун. Невялікае паніжэнне ўзроўня вады (або ўзняцце тэктанічнай асновы атола) прыводзіць да ператварэння каралавага рыфа ў атол. Наступнае ўзняцце сушы можа прывесці да фармавання паднятага атола. Калі ж атол апускаецца пад ваду, то фармуецца падводная банка (гэта значыць водмель), якая можа быць названая пагружаны атол.

Самым старым у свеце і найбуйнейшым па плошчы сушы атолам з'яўляецца востраў Кірыцімаці ў групе астравоў Лайн.

Бар’ерныя рыфы

Бар'ерныя рыфы — разнавіднасць каралавых рыфаў. Утворацца з рыфаў, якія аблямоўваюць, у выніку тэктанічнага апускання берага. Аддзелены ад берага лагунай глыбінёй ад некалькіх метраў да некалькіх дзясяткаў метраў. Размяшчаюцца ў паўночна-усходняга ўзбярэжжа Аўстраліі (найбольш вядомы Вялікі Бар'ерны рыф), у берагоў Новай Каледоніі, востраў Фіджы і Вялікіх Антыльскіх.

Белізскі Бар’ерны рыф

Белізскі Бар'ерны рыф — ланцуг каралавых рыфаў даўжынёй 280 км, які пралягае ўздоўж узбярэжжа Беліза на адлегласці 13 — 24 км ад яго. З'яўляецца часткай Месаамерыканскага Бар'ернага рыфа, які працягнуўся на 900 км ад паўночнага ўскрайка Юкатана да берагоў Гватэмалы. Гэта рыфавая сістэма — найбуйнейшы бар'ерны рыф у Атлантычным акіяне і другі па велічыні ў свеце пасля аўстралійскага Вялікага Бар'ернага рыфа.

Вялікі бар’ерны рыф

Вялі́кі бар'е́рны рыф (па-англійску: Great Barrier Reef) — самы вялікі ў свеце каралавы рыф, знаходзіцца каля ўзбярэжжа Аўстраліі. Гэта самае вялікае на Зямлі стварэнне жывых арганізмаў, якое бачна з космасу (як белая смуга ў блакітным акіяне).

Еўрапейская кінапрэмія 1991

4-я цырымо́нія прысуджэ́ння Еўрапе́йскай кінапрэ́міі за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася 1 снежня 1991 года ў Патсдаме.

Каралавае мора

Каралавае мора — мора Ціхага акіяна, якое ляжыць паміж берагоў Аўстраліі, Новай Гвінеі і Новай Каледоніі. Плошча паверхні — 4068 тыс. км ². Максімальная глыбіня 9174 м. Мае шматлікія каралавыя рыфы і астравы, такія як астравы Уіліс, Трэграс, Бамптан, Чэстэрфілд. Адным з найбольш вядомых рыфаў з'яўляецца Вялікі бар'ерны рыф, самы вялікі каралавы рыф у свеце. Дно моцна расчлянёнае. Цячэнні ўтвараюць цыкланальны кругаварот, на заходняй ускраіне якога бярэ пачатак Усходне-Аўстралійскае цячэнне. Тэмпература вады на поўдні ад 19°С у жніўні да 24°С у лютым, на поўначы да 28°С. Салёнасць да 35,5. Прылівы няправільныя, паўсутачныя (да 7,2 м). Галоўныя парты: Кэрнс (Аўстралія), Порт-Морсбі (Новая Гвінея), Нумеа (Новая Каледонія). Заліў Прынцэсы Шарлоты

Кінгмэн

Рыф Кі́нгмэн (англ.: Kingman Reef) — незаселены каралавы рыф у паўночнай частцы Ціхага акіяна. Плошча паверхні складае 1 км². Рыф знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Злучаных Штатаў Амерыкі.

Мель

Мель, меліна — узвышэнне дна ў моры, рацэ, возеры, якое абцяжарвае суднаходства.

Звычайна ўтворана наносам пяску ці галькі, можа таксама быць вулканічнага паходжання або вынікам дзейнасці

чалавека ці жывёл.

Мель можа быць схавана пад вадой увесь час або з'яўляцца на паверхні вады перыядычна ў выглядзе вострава (напрыклад, падчас адліву ў морах).

Нацыянальны парк Капітал-Рыф

Нацыянальны парк Капітал-Рыф (англ.: Capitol Reef National Park) — нацыянальны парк ЗША, размешчаны ў паўднёвай частцы штата Юта. Тэрыторыя парку - адносна вузкая зона, даўжынёй каля 160 км і плошчай 979 км². Парк заснаваны ў 1971 годзе. Адкрыты круглы год, найбольшая наведвальнасць з мая па верасень.

Новая Каледонія

Новая Каледо́нія (фр.: Nouvelle Calédonie) — французская залежная тэрыторыя ў заходняй частцы Ціхага акіяна ў Меланезіі. Знаходзіцца ў 1400 км на ўсход ад Аўстраліі і ў 1500 км на паўночны захад ад Новай Зеландыі. Сталіца — горад Нумеа.

Рыф (значэнні)

Рыф:

Рыф, рада камянёў, размешчаная блізка да паверхні вады

Рыф, музыка, прыём меладычнай тэхнікі рока, джаза

Эр-Рыф, горны хрыбет на поўначы Марока

Рыф (музыка)

Рыф (англ.: Riff) — прыём меладычнай тэхнікі рока, джаза, асабліва характэрны для суінга, адна з формаў асціната. Уяўляе сабой кароткую меладычную фразу. У біг-бэндзе могуць выконвацца адначасова некалькі розных рыфаў, часам іх серыя праводзіцца ў паслядоўным чаргаванні.

Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што слова «riff» з'яўляецца скарачэннем ад фразы «rhythmic figure» (рытмічная фігура), аднак большасць музыкантаў лічаць, што слова «рыф» адбылося ад аналагічнага тэрміна ў камедыі, дзе ён пазначае кароткую дакладную заўвагу па сутнасці справы.

Хелен

Рыф Хелен (англ.: Helen Reef, палаўанская мова: Hotsarihie) — атол на поўдні Палау. Разам з востравам Тобі складае асобны штат Тобі. Плошча атола разам з лагунай — 216 км². Аднак суша (некалькі скал і астравок Хелен) займае ўсяго 0,03 км². Насельніцтва (2000 г.) — 3 чал.

Эр-Рыф

Эр-Рыф або проста Рыф (араб. جبال الريف) — горны хрыбет на поўначы Марока, размешчаны побач з сістэмай Атласкіх гор. Самая высокая вяршыня - гара Тыдыгін (2456 м).

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.