Рускае царства

Рускае царства[2], Маскоўская дзяржава, Руская цэнтралізаваная дзяржава, Масковія, Маскоўская Русь (руск.: Русское царство)[3][4] або ў візантыйскім варыянце Расійскае царства (руск.: Российское царство)[5][6][7]) (англ.: Muscovy, ням.: Moskowien) — дзяржава, якая існавала ў перыяд паміж 1547 і 1721 гг.[8][9] Назва «Расійскае царства» была афіцыйнай[9] назвай Расіі ў гэты гістарычны перыяд. Таксама афіцыйнай была назва рꙋсїѧ.

У 1547 годзе вялікі князь маскоўскі Іван IV Грозны быў каранаваны царом і прыняў поўны тытул: «Вялікі цар, Божаю літасцю цар і вялікі князь усяе Русі, Уладзімірскі, Маскоўскі, Наўгародскі, Пскоўскі, Разанскі, Цвярскі, Югорскі, Пермскі, Вяцкі, Балгарскі і іншых»[10], пазней, з пашырэннем межаў Рускай дзяржавы, да тытула дадалося «цар Казанскі, цар Астраханскі, цар Сібірскі», «і ўсяе Паўночнай краіны валадар»[11].

Па тытулатуры Рускаму царству папярэднічала Вялікае Княства Маскоўскае, а яго пераемніцай стала Расійская імперыя[12][13][14]. У гістарыяграфіі таксама існуе традыцыя перыядызацыі рускай гісторыі, паводле якой прынята гаварыць пра ўзнікненне адзінай і незалежнай цэнтралізаванай Рускай дзяржавы ў эпоху кіравання Івана III Вялікага. Ідэя аб'яднання рускіх земляў (у тым ліку тых, што апынуліся пасля мангольскага нашэсця ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і ) і аднаўлення Старажытнарускай дзяржавы прасочвалася на працягу ўсяго існавання Рускай дзяржавы і перадалася ў спадчыну Расійскай імперыяй[15][16].

Тэрыторыя Рускага царства ў канцы XVI ст. складала каля 5,5 млн км²: на поўначы даходзіла да Баранцава і Белага мораў, на паўночным усходзе ўключала Урал, на паўночным захадзе гранічыла з Нарвегіяй, Швецыяй і Інфлянцкім ордэнам, на захадзе і паўднёвым захадзе — з Вялікім Княствам Літоўскім, на поўдні не мела акрэсленых межаў. Насельніцтва каля 9—10 мільёнаў чал. Поруч з маскавітамі таксама жылі лапары, ханты, комі, удмурты, татары, мары, чувашы, мардва, карэлы і іншыя. У ходзе захопніцкіх войнаў з Вялікім Княствам Літоўскім маскоўскія акупанты неаднойчы гвалтоўна вывозілі да сябе значныя групы літвінаў (беларусаў). Літоўскія перасяленцы зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё тамтэйшага рамяства і духоўнай культуры.

Рускае царства
руск.: Русское царство

Seal of Ivan 4 1539 a.svg
1547 — 1721 гг. Flag of Russia.svg
Flag of Oryol (variant) Russian-coa-1667
[крыніца не пазначана 1873 дня]
Сцяг Цара Маскоўскага з 1693[1]
Герб Рускага царства
Russian Tsardom 1500 to 1700

Руская дзяржава ў      1500,      1600 і      1700.
Сталіца Масква (15471712)
Санкт-Пецярбург (17121721)
Мова(ы) руская
Рэлігія праваслаўе
Плошча у 1547 г. — 3 млн км²
у канцы XVII стагоддзя — 14,5 млн км².
Насельніцтва у канцы XVI стагоддзя — 5 млн
у 1640-я гг. — 7 млн
у 1670-я гг. — 11 млн
у 1719 годзе — 15 млн
Форма кіравання Саслоўна-прадстаўнічая манархія
Дынастыя 3 дынастыі (Рурыкавічы, Гадуновы, Раманавы)
1 кіраўнік па-за дынастыямі
Цар усяе Русі
 - 1547—1584 Іван IV Грозны (першы)
 - 1682—1721 Пётр I Вялікі (апошні, прыняў тытул імператара)
Найбуйнейшыя гарады Масква, Яраслаўль, Казань, Ноўгарад
Валюта Рубель
Пераемнасць
Вялікае Княства Маскоўскае
Расійская імперыя
Сцяг Расіі Гісторыя Расіі
Lesser Coat of Arms of Russian Empire

Усходнія славяне, народ русь
Старажытнаруская дзяржава (IXXIII стагоддзя)
Удзельная Русь (XIIXVI стагоддзя); (аб'яднанне)
Наўгародская дзяржава (11361478)
Уладзіміра-Суздальскае княства (11571389)
Маскоўскае княства (12631547)
Рускае царства (15471721)
Расійская імперыя (17211917)
Расійская рэспубліка (1917)
Савецкая Расія (1917—1922)
СССР (19221991)
Расійская Федэрацыя1991)

Назвы | Кіраўнікі | Храналогія | Экспансія
Партал «Расія»

Гісторыя

У 1547 Івана Грознага каранавалі як цара. У 1550-я ён далучыў Казанскае і Астраханскае ханствы, у залежнасць ад Масквы трапілі Вялікая Нагайская арда і Сібірскае ханства, пачалося засваенне маскавітамі Сібіры. Іван Грозны распачаў Інфлянцкую вайну (15581582), у выніку якой Масква страціла некаторыя паўноўчна-заходнія землі.

Пасля ўзыходжання на прастол Фёдара Іванавіча (15841598), апошняга з дынастыі Рурыкавічаў, у Рускім царстве надыйшоў г. зв. Смутны час. Адметнасцю панавання Барыса Гадунова (15981605), Ілжэдзмітрыя I (1606) і Васіля Шуйскага (16061612) былі вострыя сацыяльныя канфлікты і палітычная нестабільнасць[17]. Вайна Рэчы Паспалітай з Расійскай дзяржавы (16091618), якая мела на мэце вярнуць Смаленск і іншыя гарады, падтрымаць прэтэндэнта на маскоўскі сталец Дзмітрыя-Самазванца I, з 1610 вялася, каб забяспечыць гэты сталец за абвешчаным царом Уладзіславам Жыгімонтавічам. У 1613 на маскоўскі сталец абралі Міхаіла Фёдаравіча (16131645), першага гаспадара з дынастыі Раманавых. Вайна Расійскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1632—1634 скончылася для Масквы няўдала.

3 пачаткам панавання Аляксея Міхайлавіча (16451676) маскоўскі ўрад узяў курс на захоп сучасных беларускіх і ўкраінскіх зямель. Трынаццацігадовая вайны (16541667 мела для Літвы катастрафічны характар і скончылася стратай Смаленшчыны, Севершчыны і Левабярэжнай Украіны. Разам з тым яна выклікала ў Расійскай дзяржаве рэзкае пагаршэнне сацыяльна-эканамічнага становішча (сялянская вайна 16701671 на чале з Разіным, шматлікія паўстанні, у тым ліку ў Маскве)[18].

Адметнасцю панавання Фёдара Аляксеевіча (16761682), Соф'і Аляксееўны (16821689), Івана V Аляксеевіча (16821696), Пятра I (16821725) было павелічэнне намаганняў атрымаць выхад да Чорнага мора, спыніць агрэсіўную палітыку Крымскага ханства і Асманскай імперыі. Пасля сканчэння Вялікай Паўночнай вайны (17001721), у выніку якой да Рускага царства адыйшлі землі Балтыі, адбылося абвяшчэнне Расійскай імперыі (1721).

Дзяржаўны і палітычны лад

Дзяржаўна-палітычны лад Расійскай дзяржавы аформіўся да сярэдзіны XVI ст. Гэты была феадальная манархія з станавым прадстаўніцтвам. Вярхоўная заканадаўчая, судовая і выканаўчая ўлада належала цару; дарадчы, судовы і выканаўчы орган — Баярская дума.

У сярэдзіне XVIXVII стагоддзяў склікаліся станава-прадстаўнічыя Земскія саборы. Да 1550-х узніклі цэнтральныя органы дзяржаўнага кіравання — прыказы, у паветах (руск.: уезд) намеснікаў замянялі станавыя органы кіравання — губныя і земскія ізбы.

Фіксацыя праўных нормаў Расійскай дзяржавы адбылася ў Судзебніках 1497 і 1550, Саборным улажэнні (1649).

Адукацыя і культура

Першыя сярэднія школы адкрыліся ў XVII ст. у Маскве, у 1687 адбылося заснаванне першай вышэйшай навучальнай установы — Славяна-грэка-лацінскай акадэміі.

Кнігадрук узнік у сярэдзіне XVI ст. у Маскве, 1-ю датаваную кнігу («Апостал») у 1564 выдалі выхадцы з Літвы І. Фёдараў і П. Мсціславец. Шырокае распаўсюджанне мелі хронікі («Ліцавы летапісны звод», Уваскрасенскі летапіс, Ніканаўскі летапіс і інш.), ствараліся гістарычныя аповесці («Задоншчына», «Сказанне пра Мамаева пабоішча», творы А. Паліцына, І. Цімафеева і інш.), пашыраліся перакладныя творы («Александрыя», «Траянскае сказанне» і інш.). Сярод публіцыстаў XVIXVII стагоддзяў вылучаюцца Ф. Карпаў, І. Перасветаў, Ермалай-Еразм, Авакум.

Гаспадарка

Большасць насельніцтва складала сялянства. Да сярэдзіны XVII ст. завяршыўся працэс праўнага афармлення прыгону. Буйнымі рамеснымі прадпрыемствамі былі Гарматны (з канца XV ст.) і Манетны (заснаваны ў 1534) двары ў Маскве. У канцы XVI ст. узніклі першыя мануфактуры (паперні), у XVII ст. працавалі Хамоўны (палатняны) двор у Маскве, жалезаапрацоўчыя заводы ў Кашыры і Туле, шкляны і парахавы заводы ў Маскве і іншыя.

Архітэктура

Інтэнсіўна развівалася мураваная фартыфікацыя. У XVI ст. завяршылася ўзвядзенне крамлёў у Ніжнім Ноўгарадзе, Туле, Каломне, Зарайску, Смаленску, Серпухаве, пазней і ў іншых гарадах. Абарончае значэнне мелі Кірыла-Белазерскі, Салавецкі і іншыя манастыры.

Зноскі

  1. Современная реконструкция — по Белавенец П. И. Флаг Царя Московского, хранившийся в кафедральном соборе города Архангельска с 1693 года // Бюллетень Управления геральдики Государственной архивной службы Российской Федерации, октябрь 1993. — Вып. № 1. — С. 3.
  2. Нацыянальны атлас Беларусі. – Мн., 2002. – 292 с.
  3. Костомаров Н. И., 2004, С. 340.
  4. Крымскае ханства — артыкул з Кругасвет
  5. Российский и русский // Справочно-информационный портал Грамота.ру − русский язык для всех (www.gramota.ru)(Праверана 15 студзеня 2014)
  6. Зимин А. А., Хорошкевич А. Л. Россия времени Ивана Грозного.м: Наука, 1982.
  7. Перевезенцев, С. В. Смысл русской истории.м: «Вече», 2004.
  8. «22 кастрычніка 1721 года ў Пецярбургу ў Троіцкам саборы цару Пятру I быў паднесены тытул „імператар“. Прынята лічыць, што менавіта ў гэты дзень Расійскае царства афіцыйна ператварыліся ў Расійскую імперыю і пачаўся адлік новага, імперскага перыяду ў гісторыі краіны» Гл.: Агеева О. Г. Титул императора Петра I и понятие «империя» в России в первой четверти XVIII в. // Межславянские взаимоотношения и связи. — М., 1999. — С. 5.
  9. 9,0 9,1 Хорошкевич А. Л., 1993, C. 40.
  10. Хрестоматия по древней русской литературе / Сост. Н. К. Гудзий — м: Просвещение, 1973. — С. 296.
  11. Именной царский указ «О титулах царском и государевой печати», 1667. — цит. по Талина Г. В. Предисловие // Царская власть в XVII веке: титулование и положение // образовательный интернет-портал «Слово» (www.portal-slovo.ru) (Праверана 3 снежня 2013)
  12. Хорошкевич А. Л., 1993, Большой государственный герб Российской империи. Венцы и короны, скипетры и державы: «Смена внешних форм правления — сначала великое княжение, с 1547 года царство, с 1722 года империя — требовала и смены знаков власти, создания новых, переосмысления старых».
  13. Культурология: Учебное пособие / Сост. и отв. ред. А. А. Радугин. — м: Центр, 2001. — 304 с. — ISBN 5-88860-046-6 — Гл. 2. — § 1.: «С 1547 года, с венчания Ивана IV на царство, Русь стала называться Россией. Официальное название страны — Российское государство, Россия».
  14. Перевезенцев С., д.и.н. Первый царь // Сайт Всеукраинского общественного объединения «Единое Отечество» (www.otechestvo.org.ua), 31.1.07.: «16 января 1547 года великий князь Иван IV Васильевич принял царский титул, а Московское великое княжество превратилось в Российское царство».
  15. Флоря Б. Н. Русское государство и его западные соседи (1655-1661 гг.). — М: Индрик, 2010. — С. 10. — ISBN 978-5-91674-082-0.
  16. Пашуто В. Т., Флоря Б. Н., Хорошкевич А. Л., 1982
  17. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 520.
  18. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 521.

Літаратура

Спасылкі

Імперыя Вялікіх Маголаў

Імперыя Вялікіх Маголаў (саманазва перс.: گورکانیان — Gurkâniyân) — назва дзяржавы, якая ўзнікла на тэрыторыі сучасных Індыі, Пакістана і паўднёвага Афганістана. Дзяржава існавала з 1526 па 1858 гады (фактычна да сярэдзіны XIX стагоддзя). Назва «Вялікія Маголы» з'явілася ўжо пры англійскіх каланізатарах. Тэрмін «магол» ужываўся ў Індыі для пазначэння мусульман Паўночнай Індыі і Цэнтральнай Азіі.

Імперыя заснавана Бабурам, вымушаным разам са сваімі паплечнікамі адвандраваць з Сярэдняй Азіі на тэрыторыю Індастана. У складзе войска Бабура былі прадстаўнікі розных народаў і плямёнаў, якія ўваходзілі ў склад дзяржавы Цімурыдаў таго часу, такія, як, напрыклад, цюркскія, магольскія і іншыя плямёны.

Бабур паходзіў з цюркізаванага мангольскага роду Барлас і адносіўся да дынастыі Цімурыдаў. В. Бартольд паведамляе, што некаторыя факты дазваляюць заяўляць, што мова маголаў быў мангольскай. Аднак гісторык В. П. Юдзін сцвярджаў, што маголы былі цюркамоўнымі плямёнамі.

Заснавальнік імперыі Бабур нарадзіўся ў горадзе Андыжан, які размяшчаўся ў Ферганскай даліне, што ўваходзіла ў склад дзяржавы Цімурыдаў. Заснаваную Бабурам дынастыю індусы па прынятай імі традыцыі сталі зваць Маголамі. Еўрапейскія падарожнікі XVII стагоддзі звалі гэту дынастыю «Вялікія Маголы».

Вялікіх маголаў можна зваць і цімурыдамі таксама як і Бабурыдамі па імі заснавальніка дынастыі і дзяржавы Бабура. Члены дынастыі былі двухмоўнымі і размаўлялі на цюркскай і персідскай мовах. Бабурыды насілі тытул «падышах», запазычаны ў персаў і прыняты Бабурам у 1506 годзе.

Аляксей Міхайлавіч

Аляксей Міхайлавіч Цішайшы (19 (29) сакавіка 1629, Масква,-29 студзеня (8 лютага) 1676, Масква) — другі цар Маскоўскай дзяржавы з дынастыі Раманавых (з 1645 г.), сын Міхаіла Фёдаравіча.

Астраханскае ханства

Астраханскае ханства — феадальная дзяржава, якая існавала ў 1466—1556 на землях, абмежаваных з усходу ніжнім цячэннем Волгі, з захаду — ніжнім цячэнні Дона, з поўдня — рэкамі Кубань і Церак. Сталіца — г. Астрахань.

Дзяржава ўзнікла ў 1466, у часы распаду Залатой Арды. Ханства было канчаткова пераможанае і захопленае Расійскім царствам у 1556.

Астраханская губерня

Астраханская губерня — адміністрацыйная адзінка Расійскай імперыі і РСФСР. Губернскі горад — Астрахань. Астраханская губерня размяшчалася на паўднёвым усходзе еўрапейскай часткі Расійскай імперыі, паміж 45 ° і 51 ° паўночнай шыраты і 43 ° і 51 ° усходняй даўгаты. Найбольшая даўжыня губерні з поўначы на ​​поўдзень — да 550 вёрст (587 км), найбольшая шырыня з захаду на ўсход — 500 вёрст (533 км).

Вялікая Арда

Вялікая арда, або Волжская Арда — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў сярэдневяковых крыніцах і сучаснай гістарыяграфіі для абазначэння татарскага ханства, якое з'яўлялася рэшткай Залатой Арды пасля аддзялення ад яе ў сярэдзіне XV стагоддзя іншых ханстваў: Казанскага (1438), Крымскага (1441), Нагайскай Арды (1440) і інш. Сучаснікі Вялікай арды яе ніяк ад Залатой Арды не аддзялялі, а ханы лічылі сябе вярхоўнымі кіраўнікамі ў межах усіх татарскіх дзяржаў былога ўлуса Джучы. Тэрыторыя Вялікай арды ўключала землі паміж Донам і Волгай, Ніжняе Паволжа і стэпы Паўночнага Каўказа. Сталіцай быў г.Сарай-Берке («Новы палац», або «Палац Берке»). Першым ханам Вялікай Арды можна лічыць Сеід-Ахмеда I, унука Тахтамыша, нашчадка Чынгісхана.

Грамадзянская вайна ў Расіі

Грамадзянская вайна ў Расіі (1917—1923) — шэраг узброеных канфліктаў на тэрыторыі былой Расійскай імперыі паміж рознымі палітычнымі, этнічнымі, сацыяльнымі групамі і дзяржаўнымі ўтварэннямі, якія адбыліся ўслед за пераходам улады да бальшавікоў у выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года і якія маюць свае карані ў спробах скінуць бальшавіцкую ўладу ў Расіі, створаную падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Вайна была асабліва горкай і жорсткай супраць грамадзянскага насельніцтва, ад 8 да 10 мільёнаў чалавек страцілі свае жыцці. Умяшанне Антанты і Цэнтральных дзяржаў у канфлікт унеслі значны ўклад у яго падаўжэнне і ступені цяжкасці. Савецкая Расія, як правапераемніца Расійскай імперыі дасягнула панавання над большай часткай тэрыторыі Расійскай імперыі. У дадатак да раней незалежнай Польшчы (1917-18), межы якой таксама ўключалі заходнія тэрыторыі сучаснай Украіны і Беларусі, атрымалі незалежнасць Прыбалтыка, Фінляндыя і Тувінская Народная Рэспубліка.

Канфлікт завяршыўся ў Еўропе з перамогай Чырвонай Арміі Белых войскаў у Крыме ў лістападзе 1920 гады на Каўказе з прыёмам Батумі 1921, у Азіі з захопам Уладзівастока ў 1922 г. У канцы гэтага года ствараецца Савецкі Саюз.

У выніку рэвалюцыйных падзей 1917 г. і Грамадзянскай вайны тэрыторыю Расіі пакінулі ад 2 да 3 млн. чал.

Казанскае ханства

Казанскае ханства — феадальная дзяржава, якая існавала ў 1445—1552 на землях у сярэднім цячэнні Волгі і на Каме. Сталіца — г. Казань.

Дзяржава ўзнікла ў 1445, у часы распаду Залатой Арды. Землі, якія займала ханства, прыблізна адпавядала землям, займаным старажытнай булгарскай дзяржавай. Асноўную частку насельніцтва складалі чарамісы і башкіры, якія размаўлялі цюркскімі мовамі, а таксама мардвіны і чувашы, якія размаўляўлі фіна-вугорскімі мовамі — у маскоўскіх крыніцах усе гэтыя народы называліся «татарамі». Ханства было пераможанае і захопленае Расійскім царствам у 1552.

Касімаўскае ханства

Касімаўскае ханства — феадальная дзяржава ― удзельнае княства, васальнае маскоўскаму вялікаму князю. Існавала ў 15—17 ст. на Мяшчорскіх землях Маскоўскай дзяржавы. Першае татарскае ханства, створанае на землях уласна Русі. Цэнтр у горадзе Касімаў над Акой.

Ханства было створана вялікім князем маскоўскім Васілём II у 1452, пад канец маскоўскай смуты 15 ст. Першым ханам Касімава стаў казанскі царэвіч Касім (сын Улу-Мухамеда), які ў канцы 1440-х гг. перайшоў на маскоўскую службу. Пры Іване III ханства стала важным інструментам маскоўскай палітыкі ў дачыненні да Казані; казанскія валадары не раз патрабавалі яго ліквідацыі.

Маверанахр

Маверана́хр (араб. ما وراء النهر‎‎‎ — тое, што за ракой), вядомы таксама пад назвамі Трансаксанія, або Трансаксіяна (лац.: Transoxiana) і Фараруд (перс.: فرارود Farārud) — гістарычная вобласць у Цэнтральнай Азіі.

Назва з'явілася ў часы арабскага заваявання VII—VIII стагоддзяў і пазначала першапачаткова вобласць на правым беразе Амудар'і. Маверанахр з'яўляецца калькай з пехл. «Farārōd» — «зарэчча», якое ўзыходзіць да стар.-перс.: «*pāra-» ‘(процілеглы) бераг’ + «rautah-» ‘рака’. Сагдыйскім эквівалентам пехл. «Farārōd» з'яўляецца «Pāryāp» ад «*pāra-» + "«p» ‘вада, рака’, гэта значыць «процілеглы бераг ракі». Горад з сагдыйскай назвай Фараб існаваў на месцы гарадзішча Атрар, на правым, процілеглым, адносна Согда, беразе Сырдар'і. Родам адтуль паходзіў філосаф Абу Наср Мухамад ібн Мухамад Фарабі. «Зарэччам» правабярэжжа Амудар'і назвалі жыхары левабярэжжа, гэта значыць Харасана, з таму што суседнічалі з Согдам і мелі з сагдыйцамі вельмі цесныя роднасныя, культурныя, эканамічныя, духоўныя і іншыя сувязі. Пазней гэтым тэрмінам сталі пазначаць рэгіён паміж Амудар'яй і Сырдар'яй.

У цэлым адпавядае вобласці Согд (Сагдыяна), але не ўключае Фергану і Памір. На тэрыторыі Маверанахра размешчана большая частка Узбекістана, захад Таджыкістана і Кыргызстана, усход Туркменістана і паўднёвыя рэгіёны Казахстана. Найстаражытныя і найбольш буйныя гарады — Самарканд, Бухара, Худжанд, Хіва, Туркестан і інш.

Мангольская імперыя

Мангольская імперыя (стараманг. Yeke Mongγol ulus — Вялікая дзяржава манголаў, манг. Их Монгол улс, Монголын эзэнт гүрэн), дзяржава, заснаваная Чынгісханам у 1206, уключала ў сябе самую вялікую ў сусветнай гісторыі сумежную тэрыторыю ад Дуная да Японскага мора і ад Ноўгарада да Камбоджы (каля 33 млн км²)

У перыяд росквіту ахоплівала абшырныя тэрыторыі Цэнтральнай Азіі, Паўднёвай Сібіры, Усходняй Еўропы, Блізкага Усходу, Кітая і Тыбета. У другой палове 13 стагоддзя пачаўся распад імперыі на ўлусы, на чале якіх стаялі чынгізіды. Буйнейшымі асклепкамі Вялікай Манголіі сталі Імперыя Юань, Залатая Арда, Дзяржава Ільханаў і Чагатайскі ўлус. Сталіцай дзяржавы першапачаткова быў Каракарум, у 1264 сталіца перанесена ў Ханбалык.

Наўгародская губерня

Наўгародская губерня — адміністрацыйна -тэрытарыяльная адзінка ў Расійскай імперыі і СССР (з 1727 да 1927 года) з цэнтрам у горадзе Ноўгарадзе. Па плошчы (з 1859 па 1917 год) займала 11-е месца ў Еўрапейскай часткі Расіі.

Соф’я Аляксееўна (царэўна)

Соф'я Аляксееўна (17 (27) верасня 1657 — 3 (14) ліпеня 1704) — руская царэўна, дачка рускага цара Аляксея Міхайлавіча і яго жонкі Марыі Ільінішны Міласлаўскай, у 1682—1689 гадах рэгент пры малодшых братах Пятры і Іване.

Сімон Фёдаравіч Ушакоў

Сімон (Пімен) Фёдаравіч Ушако́ў (1626, Масква — 25 чэрвеня 1686, Масква) — рускі жывапісец і графік.

Унутраная Манголія

Унутраная Манголія (манг.: ; кіт. трад. 內蒙古自治區, спр. 内蒙古自治区 , піньінь: Nèiménggǔ zìzhìqū, пал.: Нэймэнгу Цзычжыцюй) — аўтаномны рэгіён на поўначы Кітая, заснаваны 1 мая 1947 года, першым з усіх аўтаномных раёнаў КНР. Сталіца — Хух-Хота, найбуйнейшы горад — Баатоу. Насельніцтва 23840000 чалавек (23-е месца сярод правінцый, аўтаномных раёнаў і гарадоў цэнтральнага падпарадкавання КНР; дадзеныя 2004 г.

Фёдар III (цар і вялікі князь усяе Русі)

Фёдар III Аляксеевіч (30 мая (9 чэрвеня) 1661 — 27 красавіка (7 мая) 1682) — рускі цар з дынастыі Раманавых (1676—1682), сын цара Аляксея Міхайлавіча і царыцы Марыі Іллінічны, народжанай Міласлаўскай, старэйшы адзінакроўны брат Пятра I.

Фёдар I (цар і вялікі князь усяе Русі)

Фёдар I Іаа́навіч (1557 — 1598) — цар усяе Русі і вялікі князь маскоўскі з 18 сакавіка 1584, трэці сын Івана IV Грознага і царыцы Анастасіі Раманаўны.

Слабы здароўем і розумам, цар не прымаў удзелы ў кіраванні дзяржавай, знаходзячыся пад апекай савета вяльможаў, затым свайго шурына Барыса Фёдаравіча Гадунова, які з 1587 года быў фактычна аднаасобным кіраўніком дзяржавы, а пасля смерці Фёдара стаў яго пераемнікам.

У 1584 годзе Данскія казакі давалі прысягу вернасці цару Фёдару Іаанавічу. 1589 год — устанаўленне патрыярства ў Расіі. 1590—1593 гады — руска-шведская вайна. Вяртанне Расіі гарадоў: Яма, Івангорада, Капор'я, Карэлы.

Ад шлюбу з Ірынай Фёдараўнай Гадуновай меў адну дачку, Феадосію, якая памерла ў гадавалым узросце ў 1594. На ім спынілася маскоўская лінія дынастыі Рурыкавічаў (нашчадства Івана I Каліты). Заснавальнік дынастыі Раманавых, Міхаіл Фёдаравіч, прыходзіўся стрыечным пляменнікам Фёдару I (бо маці Фёдара, Анастасія Раманаўна, была роднай сястрой дзеда Міхаіла, Мікіты Раманавіча Захар'іна); на гэтым сваяцтве засноўваліся правы Раманавых на прастол.

Філарэт (Патрыярх Маскоўскі)

Філарэт (Феадор Нікіціч Раманаў; каля 1554 — 1 кастрычніка 1633) — царкоўны і палітычны дзеяч Смутнага часу і наступнай эпохі; трэці Патрыярх Маскоўскі і всея Русі (1619—1633). Першы з роду Раманавых, які насіў менавіта гэта прозвішча, стрыечны брат цара Фёдара Іаанавіча.

Хубілай

Хубілай (кіт.: 忽必烈,23 верасня 1215 — 18 лютага 1294) — мангольскі хан, заснавальнік мангольскай дзяржавы Юань, у склад якога ўваходзіў Кітай. На Захадзе вядомы дзякуючы Марка Пола пад імем «Кублай-хан»; гэта імя вымаўлялася таксама як «Кубілай», ці «Кубла» (апошняе стала асабліва распаўсюджаным пасля паэмы С. Т. Кольрыджа «Кубла Хан»).

Хівінскае ханства

Хівінскае ханства — дзяржава ў Сярэдняй Азіі ў 16-пачатку 20 стагоддзяў на тэрыторыі старажытнага Харэзма, паўночнай часткі Харасана і Туркменіі. Сталіцы — Вазір, Ургенч, Хіва. Узнікла ў 1512 годзе пад уладай узбексакага хана Ільбарса. У 16 — пачатку 18 стагодзяў ў Хівінскім ханстве ішла вострая міжусобная барацьба (улада была сканцэнтравана ў руках галоўных саветнікаў хана — інакаў), адначасова вяліся войны з качэўнікамі-туркменамі і іншаземнымі заваёўнікамі. У 1740 годзе ханства падпарадкаваў правіцель Ірана Надзір-шах. У 1763 годзе да ўлады прыйшоў інак Мухамед Амін, пры якім адбылася ўнутрапалітычная і эканамічная стабілізацыя ханства. Яго ўнук Ільтузар (1804—1806) абвясціў свябе ханам і заснаваў дынастыю Кунграт (кіравала да канца існавання Хівінскага ханства). Найбольшай магутнасці Хівінскае ханства дасягнула пры хане Мухамадзе Рахіме (1806—1825), які завяршыў яго аб'яднанне, правёў падатковую рэформу, падпарадкаваў суседнія ўладанні (аральскае, каракалпакаў і іншыя). У 1840-1860-я гады аднавіліся войны з Бухарскім эміратам і туркменамі, што прывяло да заняпаду дзяржавы. У 1873 годзе Хіву занялі расійскія войскі і Хівінскае ханства прызнала пратэктарат Расійскай імперыі пры захаванні ўнутрапалітычнай аўтаноміі. У пачатку 20 стагоддзя ў ханстве вырасла роля туркменскіх плямён на чале з Джунаід-ханам, які двойчы захопліваў уладу ў Хівінскім ханстве (1916 і 1918), што зноў выклікала міжусобіцы. У пачатку 1920 года Чырвоная Армія ўвайшла на тэрыторыю Хівінскага ханства і прымусіла хана 2 лютага 1920 года перадаць уладу рэўкаму Харэзмскай Народнай Савецкай Рэспублікі.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.