Рукю

Рукю́, або Нансей (яп.: 琉球諸島) — архіпелаг вулканічных і каралавых астравоў у Ціхім акіяне.

Тэрыторыя Японіі. Аддзяляе Усходне-Кітайскае мора ад адкрытай часткі Ціхага акіяна. Утварае 6 груп з 98 астравоў, выцягнутых дугападобна з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад на 1200 км паміж а-вамі Кюсю і Тайвань. Плошча каля 4,8 тыс. км². Найбольшыя астравы: Акінава і Амамі. Насельніцтва больш за 1 млн чал.

Ryukyu map
Астравы Рукю на карце

Паўднёва-ўсходняя частка астравоў складзена пераважна з вапнякоў мезакайназою, на паўночным захадзе пашыраны вулканічныя пароды, у восевой зоне на паверхню часта выходзіць крышталічны фундамент. Пераважаюць плато і нізкагор’і (вышыня 300—350 м) і нізкія берагавыя тэрасы. Найбольшая вышыня да 1935 м (на в-ве Яку). 3 дзеючыя і некалькі патухлых вулканаў. Уздоўж берагоў паўднёвай групы — каралавыя рыфы. Радовішчы фасфарытаў і каменнага вугалю.

Клімат на поўначы — субтрапічны, на поўдні — трапічны, мусонны. Ападкаў 2000 — 3500 мм за год, частыя тайфуны. Сярэдняя тэмпература студзеня 14-18 °C, ліпеня 27-28 °C. Трапічныя лясы і хмызнякі.

Вырошчванне рысу, батату, цукровага трыснягу. Рыбалоўства. Галоўны горад Наха (на в-ве Акінава).

Рукю
яп. 琉球諸島
CIA Japan map marked for approx limits of Okinawa Prefecture
Характарыстыкі
Колькасць астравоў98 
Агульная плошча4 700 км²
Найвышэйшы пункт1 936 м
Насельніцтва1 558 120 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва331,51 чал./км²
Размяшчэнне
26°19′58″ пн. ш. 127°44′56″ у. д.
Краіна
Рукю
Рукю

Гл. таксама

Літаратура

  • Рукю // БелЭн у 18 т. Т. 13. — Мн., 2001. — С. 439.

Спасылкі

Акінава

Акінава (яп. 沖縄本島, Окінава-хонто:) — самы буйны востраў японскага архіпелага Рукю, размешчаны прыблізна пасярэдзіне паміж Кюсю і Тайванем. Плошча вострава роўная 1207 км². З'яўляецца самым вялікім востравам у прэфектуры Акінава. Галоўны горад — Наха (314.067 жыхароў). З Наха вядзе шаша ў горад Сюры, старажытную рэзідэнцыю ўладароў.

Акінава (прэфектура)

Акіна́ва (яп.: 沖縄県 Акінава-кэн, на акінаўскім дыялекце рукюскай мовы — Утына:-кэн) — самая паўднёвая прэфектура Японіі, якая складаецца з сотняў малых астравоў, якія ўтвараюць архіпелаг Рукю працягласцю больш за 1000 км. Плошча прэфектуры складае 2 276,49 км², насельніцтва — 1 406 260 чалавек (1 сакавіка 2012), шчыльнасць насельніцтва — 617,73 чал./км².

Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Наха.

Спрэчная тэрыторыя паміж Кітаем і Японіяй — астравы Сэнкаку (астравы Дзяаюй) — таксама лічыцца часткай прэфектуры Акінава.

Амерыка

Адзіны Амерыканскі кантынент умоўна падзелены на дзве часткі — Паўночную і Паўднёвую Амерыкі. Як частку свету іх не падзяляюць і лічаць адзінай часткай свету — Амерыкай. Умоўна вылучаюць Цэнтральную Амерыку і Лацінскую Амерыку.

Назва «Амерыка» прапанавана ў 1507 географам з Латарынгіі Вальдземюлерам.

Архіпелаг

Архіпелаг (грэч.: Αρχιπέλαγος) — астравы, якія размешчаны недалёка адзін ад аднаго і разглядаюцца як адно цэлае. Самым вялікім паводле плошчы на Зямлі лічыцца Малайскі архіпелаг у Ціхім акіяне.

Гавайскія астравы

Гаваі, таксама вядомыя як Сандвічавы астравы — архіпелаг з 24 вулканічных і каралавых астравоў у Ціхім акіяне. Гаваі знаходзяцца ў 3000 км ад бліжэйшага кантынента, што робіць іх найбольш ізаляваным архіпелагам Зямлі.

Палітычныя Гаваі з'яўляюцца 50-м штатам ЗША Гаваі, за выключэннем атолу Мідуэй.

Гавайскія астравы маюць вялікае транспартнае значэнне. Яны раскіданыя па даўжыні на 3800 км. Галоўны востраў Гаваі, даў назву архіпелага. Тут знаходзіцца вулкан Мауна-Кеа (Белыя горы), які з'яўляецца самай высокім пунктам астравоў (4205 метраў). Другім па вышыні пунктам Гаваяў з'яўляецца гара Мауна-Лоа.

Гавайскія астравы адно з найбольш наведвальных турыстычных месцаў на Зямлі.

Карэйскі праліў

Карэйскі праліў — праліў паміж Карэйскім паўвостравам і астравамі Японскага архіпелага Ікі, Кюсю і паўднёва-заходнім ускрайкам Хансю.

Злучае Японскае і Усходне-Кітайскае моры. Даўжыня праліва — 324 км, найменшая шырыня — 180 км, найменшая глыбіня на фарватары — 73 м. Востраў Цусіма дзеліць Карэйскі праліў на Усходні (Цусімскі праліў) і Заходні праходы.

Магеланаў праліў

Магеланаў праліў (ісп.: Estrecho de Magallanes) — праліў, падзяляе Кантынентальную Паўднёвую Амерыку і архіпелаг Вогненная Зямля, вузкі (мінімальная шырыня - 2,2 км) і ў некаторых месцах вельмі небяспечны для мараплаўства. Даўжыня праліва - 575 км, найменшая глыбіня на фарватэры - 20 м.

Упершыню быў пераадолены Магеланам падчас яго кругасветнага падарожжа, аднак, ёсць версіі, што праліў быў вядомы і раней, а Вогненная Зямля ў той час лічылася паўночнай часткай Невядомай Паўднёвай зямлі.

Па-дэ-Кале

Па-дэ-Кале (фр.: Pas de Calais [pɑˈdə kaˈlɛ], у англамоўных краінах завецца Дуўрскі праліў, англ.: Strait of Dover) — праліў паміж востравам Вялікабрытанія і мацерыковай часткай Еўропы, самая вузкая частка Ла-Манша. Даўжыня - 37 км, найменшая шырыня - 32 км, найменшая глыбіня - 21 м. Парты: Дуўр, Кале, Дзюнкерк. Пад дном Па-дэ-Кале праходзіць Еўратунель.

Праліў

Пралі́ў (тое ж, што і пратока[Крыніца?]) — водная прастора, размешчаная паміж двума ўчасткамі сушы і якое злучае сумежныя водныя басейны Сусветнага акіяна або іх часткі.

Праліў Лаперуза

Праліў Лаперуза — праліў паміж паўночным ускрайкам вострава Хакайда (Японія) і паўднёвым ускрайкам вострава Сахалін — мысам Крыльён (Расійская Федэрацыя), які злучае Японскае і Ахоцкае моры.

Даўжыня 94 км, шырыня ў самай вузкай частцы 43 км, сярэдняя глыбіня 20—40 м, найбольшая глыбіня 118 м. Узімку праліў пакрываецца лёдам. Названы ў гонар французскага мараплаўца Жана-Франсуа дэ Лаперуза, які адкрыў праліў у 1787 годзе.

На японскім беразе праліва размешчаны порт Ваканай. У праліве знаходзіцца скалісты востраў Камень Небяспекі.

Рэгіёны Японіі

Для зручнасці прэфектуры Японіі часта групуюць у рэгіёны. Гэтыя рэгіёны склаліся гістарычна, яны не маюць адміністрацыйнага апарата і не з'яўляюцца адміністрацыйнымі адзінкамі. Напрыклад, карты і падручнікі геаграфіі дзеляць Японію на восем рэгіёнаў, прагнозы надвор'я звычайна паказваюць надвор'е паводле рэгіёнаў, і шматлікія арганізацыі ўключаюць назву рэгіёну ва ўласную назву (Чыгунка Кінкі Ніпон, Банк Цюгоку, Універсітэт Тахоку і г.д.). Нягледзячы на тое, што ў Японіі ёсць восем вышэйшых судоў, іх зоны юрысдыкцыі не адпавядаюць рэгіёнам.

Традыцыйныя рэгіёны Японіі з поўначы на поўдзень:

Хакайда (востраў Хакайда і найблізкія астравы, найбуйнейшы горад Сапара)

Рэгіён Тахоку (поўнач Хонсю, найбуйнейшы горад Сэндай)

Рэгіён Канто (усход Хонсю, найбуйнейшыя гарады Токіа і Іакагама)

Рэгіён Цюбу (цэнтр Хонсю, уключаючы гару Фудзі), часам падраздзяляецца на:

Рэгіён Хокурыку (паўночны захад Цюбу)

Рэгіён Косін'эцу (паўночны ўсход Цюбу, найбуйнейшы горад Нагана)

Рэгіён Сін'эцу

Рэгіён Такай (поўдзень Цюбу, найбуйнейшыя гарады Нагоя, Хамамацу і Сідзуока)

Рэгіён Кінкі ці Кансай (заходне-цэнтральны Хансю, найбуйнейшыя гарады Осака, Кобэ і Кіёта)

Рэгіён Цюгоку (захад Хонсю, найбуйнейшыя гарады Хірасіма і Окаяма)

Сікоку (востраў, найбуйнейшыя гарады Мацуяма і Такамацу)

Кюсю (востраў, найбуйнейшы горад Фукуока)

Астравы Рукю, уключаючы АкінавуКожны рэгіён акрамя Хакайда ўтрымлівае некалькі прэфектур. Хакайда ўтрымлівае толькі адну прэфектуру Хакайда.

Саламонавы астравы

Саламонавы астравы — вулканічны архіпелаг у паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна, у Меланезіі, на ўсход ад вострава Новая Гвінея.

Плошча 40,4 тыс. км². Вышыня да 2743 м (на востраве Бугенвіль), ёсць дзеючыя вулканы (Балбі, Багана). Клімат субэкватарыяльны, вельмі вільготны. Сярэднямесячныя тэмпературы ад 26 °С да 28 °С. Ападкаў ад 2300 да 7500 мм за год. Кароткія мнагаводныя рэкі. Вечназялёныя лясы, у найбольш сухіх месцах — саванна, па берагах — мангры.

Вырошчванне трапічных культур. Рыбалоўства.

Сярод насельніцтвы пераважаюць меланезійцы, якія размаўляюць на аўстранезійскіх мовах (145 тысяч), ёсць папуасы (45,4 тысячы), палінезійцы (6 тысяч), мікранезійцы (2 тысячы). Жыве таксама няшмат еўрапейцаў.

Найбуйнейшыя астравы: Бука і Бугенвіль, палітычна адносяцца да Папуа — Новай Гвінеі, астатнія — Шуазёль, Малаіта, Санта-Ісабель, Сан-Кристобаль, Нью-Джорджыя, Рэнел, Гуадалканал, астравы Санта-Крус, складаюць асобную дзяржаву — Саламонавы Астравы ў складзе Брытанскай Садружнасці нацый.

Адкрыты для еўрапейцаў у 1568 годзе іспанскім мараплаўцам Альвара Менданья дэ Нейра.

Сінгапурскі праліў

Сінгапурскі праліў — праліў, які злучае Паўднёва-Кітайскае мора і Малакскі праліў. На поўначы абмежаваны паўвостравам Малака і востравам Сінгапур, на поўдні — архіпелагам Рыау.

Даўжыня праліва складае 114 кіламетраў, шырыня — ад 12 да 21 кіламетраў, найменшая глыбіня на фарватэры — 22 метры.

Назва праліва звязана з востравам Сінгапур, на якім размяшчаецца аднайменнае горад-дзяржава і порт Сінгапур.

Сіцылія

Сіцы́лія (італ.: Sicilia) — аўтаномны рэгіён Італіі (сталіца Палерма) і найбуйнейшы востраў у Міжземным моры. Плошча — 25700 км², насельніцтва — 5,1 млн чалавек. Знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад Апенінскага паўвострава і аддзяляецца ад яе Месінскага праліва (шырыня 3 км).

Рэгіён Сіцылія падзелены на 9 правінцый: Палерма, Катанія, Месіна, Сіракуза, Трапані, Рагуза, Кальтанісета, Эна, Агрыджэнта.

Усходне-Кітайскае мора

Усхо́дне-Кіта́йскае мора, Дунхай — паўзамкнёнае мора Ціхага акіяна паміж узбярэжжам Усходняй Азіі (Кітай) і астравамі Рукю і Кюсю (Японія).

Плошча 836 тыс. км². Найбольшая глыбіня 2719 м. Сярэдняя тэмпература вады ў лютым ад 7 да 16 °C, у жніўні 27—28 °C. Салёнасць вады 30—34,5 ‰, ля вусцяў рэк — 5—10 ‰. Прылівы паўсутачныя (да 7,5 м).

Клімат мусонны. Ва ўсходняй частцы мора паўночнае цячэнне (працяг Паўночнага пасатнага цячэння). Расліннасць адносна бедная каля берагоў Кітая і больш багатая на ўсходзе мора. Сярод жывёл сустракаюцца кіты, дэльфіны, дзюгоні, марскія змеі. Сярод рыб — акулы, камбала, сардыны, тунцы, скумбрыя і інш.

Найбуйнейшая рака, якая ўпадае ва Усходне-Кітайскае мора — Янцзы. Праз мора праходзяць важныя марскія шляхі з Японскага і Жоўтага мораў на поўдзень. Галоўныя парты; Шанхай, Ханчжоу, Нінбо, Цзілун, Нагасакі.

Філіпінскае мора

Філіпінскія мора англ.: Philippine Sea, кіт.: 菲律宾 海, яп.: フィリピン 海, індан.: Laut Filipina) - акіянічнае межвостраўное мора Ціхага акіяна, размешчанае каля Філіпінскага архіпелага. Мора гэта не мае дакладных сухапутных межаў, аддзеленае ад акіяна групамі астравоў: Японскімі (Хонсю, Кюсю і Рукю), востравам Тайвань і Тагальскімі астравамі на захадзе, падводнымі хрыбтамі і астравамі Ідзу, Агасавара (Банін), Кадзан (Волкан) і Марыянскімі астравамі на ўсходзе, Яп і Палау на паўднёвым усходзе. Плошча 5726000 км². Сярэдняя глыбіня 4108 м, максімальная 11022 м (у Марыянскім жолабе). Аб'ём - 23 522 тыс. куб.км. Праходзяць плыні Паўночная пасатнае і Куросіо. Тэмпература паверхні вады ад 15-28° С (на поўначы) да 27-29 ° С (на поўдні). Салёнасць ад 34,3 ‰ на поўначы да 35,1 ‰ на поўдні. Уключае Тагальская і заходне-Марыянскія катлавіны, якія падзелены падводным хрыбтом паміж астравамі Кюсю і Палау.

Актыўны рыбалоўны і кітабойным промысел.

Філіпіны

Філіпіны (філ.: Pilipinas [ˌpɪlɪˈpinɐs], англ.: the Philippines [ˈfɪlɨpiːnz]) – астраўная краіна ў Паўднёва-Усходняй Азіі, у Ціхім акіяне паміж Інданезіяй і Тайванем.

Хайнань

Хайнань — правінцыя Кітая, знаходзіцца на аднайменным востраве ў Паўднёва-Кітайскім моры.

Аддзелены ад мацерыка аднайменным пралівам. Плошча 34 тыс. км². На поўначы алювіяльныя раўніны, у цэнтральных і паўднёвых раёнах горы (выш. да 1867 м, г. Учжышань). Клімат трапічны, мусонны. На раўнінах тэмпература студзеня 16-19 °C, ліпеня да 29 °C; ападкаў 1,2—1,5 тыс. мм, у гарах — да 3 тыс. мм за год. Горныя вечназялёныя лясы (пальмы, панданусы, камфаравае і тунгавае дрэвы, бамбук) і хмызнякі. На раўнінах вырошчваюць рыс, бавоўнік, цукровы трыснёг, чай, какосавую пальму, гародніну і інш. Рэзерват Лэдун-Цзяньфынлін, некалькі заказнікаў.

На поўначы — горад Хайкоу (суднабудаванне, хімічная, тэкстыльная, харчовая прамысловасць).

Японія

Японія (яп.: 日本, Nihon ці Nippon) — астраўная дзяржава ва Усходняй Азіі на астравах паўночна-заходняй часткі Ціхага акіяна на ўсходзе ад Кітая і Карэі, чацвёртая па памерах астраўная дзяржава свету (пасля Інданезіі, Мадагаскара і Папуа — Новай Гвінеі). У яе склад уваходзяць больш за 6.800 астравоў, найвялікшыя з якіх — Хакайда, Хонсю, Сікоку, Кюсю.

Становішча Японсіх астравоў на сутыку літасферных пліт вызначае гарысты характар, сейсмічнасць і вулканізм тэрыторыі. Клімат астравоў умераны і субтрапічны мусонны, спрыяльны для жыцця. Рэкі кароткія, але паўнаводныя, багатыя на гідраэнергію. 66 % плошчы Японіі пакрыта хваёвымі і шыракалістымі лясамі. Багаты і разнастайны жывёльны свет астравоў.

Японскія астравы населены ад часу верхняга палеаліту. Першыя ўзгадкі пра Японію ў кітайскіх летапісах адносяцца да І ст. н.э. Кітайская цывілізыя аказала вялікі ўплыў на Японію. У ХІІІ ст. Японія двойчы ўратавалася ад мангольскага ярма. Нядоўгія кантакты з еўрапейцамі, што пачаліся ў ХVІ ст, скончыліся працяглым перыядам ізаляцыі. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя Японія стала на шлях адкрытасці, мадэрнізацыі і экспансіі. Паражэнне у Другой сусветнай вайне прывяло да страты ўсіх калоній. У 1945 Японія стала першай і апошняй краінай, супраць якой была прыменена атамная зброя.

Сённяшняя Японія — дэмакратычная канстытуцыйная манархія на чале з адзіным у свеце імператарам. Японія — унітарная краіна, дзеліцца на 47 прэфектур. Сучасная афіцыйная назва краіны — «Ніхон коку» або «Ніпон коку» (日本国).

З насельніцтвам 126 млн чалавек мае 11 месца ў спісе самых населеных краін свету. 80 % насельніцтва краіны жыве на востраве Хонсю. У Японіі самая высокая ў свеце працягласць жыцця і адзін з самых нізкіх паказчыкаў дзіцячай смяротнасці. Монанацыянальная краіна, 99 % насельніцтва складаюць японцы. Сталіца — горад Токіа — разам з прылеглымі гарадамі ўтварае найвялікушую ў свеце агламерацыю з насельніцтвам каля 38 млн чал.

Высокаразвітая краіна. Па паказчыку намінальнага ВУПу саступае толькі ЗША і Кітаю, па парытэце пакупніцкай здольнасці — яшчэ і Індыі. Займае другое месца ў свеце па ўзроўні развіцця прамысловасці пасля ЗША. Рабочыя японскіх прадпрыемстваў атрымліваюць найвышэйшы ў свеце сярэдні заробак. Вялікая дзяржава сучаснага свету, Японія ўваходзіць у Вялікую сямёрку, G20, АЭСР, а таксама рэгулярна абіраецца нясталым членам Савета Бяспекі ААН. На рэгіянальным узроўні ўваходзіць у АЦЭС, падтрымлівае фармат АСЕАН +3. Хоць Японія афіцыйна адмовілася ад свайго права аб’яўляць вайну, яна мае вялікую сучасную армію, якая выкарыстоўваецца ў мэтах самаабароны і ў міратворчых аперацыях.

Рэгіёны
Прэфектуры
Моры
Найважнейшыя пралівы
Рэльеф дна
Найбуйнейшыя астравы і архіпелагі
Isimple system icons web find.png Геастратэгічныя пункты сусветнага акіяна
Марскія
пралівы
Каналы
Мысы
Астравы і
архіпелагі

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.