Ротмістр

Ротмістр  (ням.: Rittmeister, ад ням.: Ritt — кавалерыйскі атрад і ням.: Meister — начальнік) — вайсковая пасада, а затым званне ў арміі Вялікага княства Літоўскага, а таксама старшы обер-афіцэрскі чын у кавалерыі расійскай арміі ў 1801—1884 гадах IX класа, а затым VIII класа ў Табелі аб рангах, які адпавядаў чыну капітана.

У арміі Вялікакага княства Літоўскага ротмістры першапачаткова адыгрывалі функцыю камандзіраў кавалерыйскіх харугваў. Са стварэннем рэгулярнай арміі ВКЛ званне «ротмістр» было захавана толькі ў кавалерыі, а у пяхоце, артылерыі і інжынерных войсках яму адпавядала званне «капітан».

З увядзеннем знакаў адрознення ў арміі ВКЛ у канцы XVIII ст. ратмістр меў чатыры зорачкі на пагоне. У літоўскай арміі 1812 г. знакам адрознення ротмістра быў «чысты» эпалет без махры.

Ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь адпавядае званню «капітан». Да сённяшняга дня званне «ратмістр» існуе ў арміях Швецыі і Нарвегіі.

Kossak Jul Rotmistrz pancerny
«Ротмістр панцырнай харугвы», Юліуш Косак, 1886.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
  • Чаропка Станіслаў. Станаўленне сістэмы знакаў адрознення ў арміі ВКЛ // Актуальные проблемы в изучении и преподавании общественно-гуманитарных дисциплин: сб. статей. — Витебск, 2012.
Адмірал

Адміра́л (нідэрл.: admiraal, паходзіць з арабскай, Амір аль — уладар (чаго-небудзь), скарачэнне ад араб. أمير البحر‎‎‎ амір аль махры — уладар мора) — воінскае званне (чын) вышэйшага афіцэрскага складу ў ваенна-марскіх флатах (сілах).

Генерал-лейтэнант

Генера́л-лейтэна́нт — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаў. Вышэй рангам за генерал-маёра, але ніжэй за генерал-палкоўніка.

Назва званне паходзіць з Сярэднявечча. Яно давалася другому камандзіру пасля генерал-капітана, які адказваў за ход бітвы.

У катэгорыі ваеннаслужачых карабельнага саставу ваенна-марскога флоту званню генерал-лейтэнанта адпавядае воінскае званне віцэ-адмірала.

Генерал-маёр

Генерал-маёр — першаснае воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу, якое знаходзіцца паміж палкоўнікам ці брыгадным генералам і генерал-лейтэнантам. Генерал-маёр звычайна камандуе дывізіяй (каля 15 000 чалавек асабістага саставу).

Першапачаткова, генерал-маёр (major-general) зваўся генерал-сяржант-маёрам (sergeant-major-general), гэта значыць, галоўным сяржант-маёрам. Даўней сяржанты былі ротнымі камандзірамі, ад якіх пайшлі цяперашнія сяржанты, фельдфебелі і унтар-афіцэры, а таксама палкавыя сяржанты (сяржант-маёры), якія былі памочнікамі камандзіра полка — ад іх паходзяць маёры. Такім чынам, генерал-сяржант-маёр быў памочнікам генерала (галоўнакамандуючага). Водгуллі гэтай сістэмы захоўваюцца ў Арміі ЗША, дзе існуе званне Сяржант-маёр Сухапутных войскаў. Званне жа генерал-лейтэнанта першапачаткова пазначала намесніка генерала (галоўнакамандуючага) — дакладна так жа, як капітан-лейтэнант першапачаткова быў намеснікам капітана (камандзіра батальёна); пазней гэта званне трансфармавалася ў лейтэнанта.

У ВМФ (ВМС) званню генерал-маёр адпавядае званне контр-адмірал.

Генерал-палкоўнік

Генера́л-палкоўнік — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаў. Вышэй рангам за генерал-лейтэнанта.

У Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца найвышэйшым званнем.

Генерал-палкоўнікі Рэспублікі Беларусь:

Павел Паўлавіч Казлоўскі, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1992—1994) (Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 верасня 1994 г. № 83 быў паніжаны ў званні да генерал-лейтэнанта)

Эдуард Іванавіч Шыркоўскі, Старшыня КДБ БССР (1990—1991), Старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь (1990—1994).

Анатоль Іванавіч Касценка, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1994—1995).

Аляксандр Пятровіч Чумакоў, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1997—2001).

Леанід Сямёнавіч Мальцаў, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1995—1996, 2001—2009).Генерал-палкоўнік унутраннай службы

Уладзімір Дзям’янавіч Ягораў, міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1990—1994).У катэгорыі ваеннаслужачых карабельнага саставу ваенна-марскога флоту званню генерал-палкоўніка адпавядае воінскае званне адмірала.

Генерал ад артылерыі

Генерал ад артылерыі, воінскае званне і чын у Расійскай Імперыі ў 1796—1917 гадах. Вышэйшы генеральскі чын у артылерыі, як родзе войскаў, прадугледжаны «Табелью аб рангах» 1722 года, але да канца XVIII ст. замяняўся агульным чынам генерал-аншэфа. Уведзены імператарам Паўлам I 29 лістапада 1796 года. Адпавядаў II класу «Табелі аб рангах» з зваротам «Ваша высокаправасходзіцельства». Генерал ад артылерыі па пасадзе мог быць генерал-інспектарам артылерыі, камандуючым войскамі вайсковай акругі, кіраваць буйнымі воінскімі злучэннямі (корпусам, войскам, фронтам).

Чын скасаваны 16 (29) снежня 1917 г. дэкрэтам СНК «Аб раўнанні ўсіх вайсковаслужбаўцаў у правах».

Генерал ад кавалерыі

Генерал ад кавалерыі — воінскае званне і чын у Расійскай Імперыі ў 1796—1917 гадах. Вышэйшы генеральскі чын у кавалерыі, як родзе войскаў, прадугледжаны «Табелем аб рангах» 1722 года, але да канца XVIII ст. замяняўся агульным чынам генерал-аншэфа. Уведзены імператарам Паўлам I 29 лістапада 1796 года. Адпавядаў II класу «Табеля аб рангах» з зваротам «Ваша высокаправасхадзіцельства». Генерал ад кавалерыі па пасадзе мог быць генерал-інспектарам кавалерыі, камандуючым войскамі вайсковай акругі, кіраваць буйнымі воінскімі злучэннямі (корпусам, войскам, фронтам).

Чын скасаваны 16 (29) снежня 1917 г. дэкрэтам СНК «Аб раўнанні ўсіх вайсковаслужбаўцаў у правах».

Генерал ад інфантэрыі

Генерал ад інфантэрыі — воінскае званне і чын у Расійскай імперыі ў 1796—1917 гадах. Вышэйшы генеральскі чын у пяхотных войсках, прадугледжаны «Табелем аб рангах» 1722 года, але да канца XVIII ст. замяняўся агульным чынам генерал-аншэфа. Уведзены імператарам Паўлам I 29 лістапада 1796 года. Адпавядаў II класу «Табеля аб рангах» са зваротам «Ваша высокаправасхадзіцельства». Генерал ад інфантэрыі па пасадзе мог быць генерал-інспектарам пяхоты або стралковай часткі ў войсках, камандуючым войскамі ваеннай акругі, кіраваць буйнымі воінскімі злучэннямі (корпусам, войскам, фронтам).

Чын скасаваны 16 (29) снежня 1917 г. дэкрэтам СНК «Аб раўнанні ўсіх вайсковаслужбоўцаў у правах».

Калежскі сакратар

Калежскі сакратар — грамадзянскі чын Расійскай імперыі X класа ў Табелі аб рангах. Асобы, якія яго мелі, займалі ніжэйшыя кіруючыя пасады.

Капітан

Капіта́н (познелац.: capitaneus — военачальнік, ад лац.: caput — галава) — воінскае званне афіцэрскага саставу ў арміі і на флоце шматлікіх краін свету. Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь (з 1992), а таксама ў войсках шэрагу дзяржаў, па рангу вышэй за «старшага лейтэнанта», але ніжэй за «маёра».

Упершыню чын (званне) капітан з'явіўся ў Сярэднявечча ва Францыі, дзе так звалі начальнікаў асобных ваенных акруг; з 1558 года капітанамі сталі зваць камандзіраў рот, а начальнікаў ваенных акруг — генерал-капітанамі.

У арміі Вялікага Княства Літоўскага званне капітан выкарыстоўвалася толькі ў пяхоце, артылерыі і інжынерных частках. У кавалерыі капітану адпавядала званне ротмістр. Намеснікам капітана з'яўляўся штабс-капітан.

Знакам адрознення капітана ў арміі ВКЛ у XVIII ст. былі чатыры зорачкі на пагоне. Пасля адраджэння арміі ВКЛ у 1812 г. знакам адрознення капітана быў «чысты» эпалет без махры.

Лейтэнант

Лейтэнант (фр.: lieu tenant — намеснік, ад lieu — месца і tenant - займае) — воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ва ўзброеных сілах многіх дзяржаў, уключаючы Рэспубліку Беларусь.

У арміі Вялікага Княства Літоўскага адпавядала званню "падпаручнік".

Маёр

Маёр — з XVIII ст. воінскае званне ў арміях многіх краін свету.

У арміі Вялікага княства Літоўскага існавала ў пяхоце, драгуніі і кавалерыі.

З увядзеннем знакаў адрознення ў канцы XVIII ст. маёр меў адну стужку на пагоне ў пяхоце, артылерыі і палках Пярэдняй варты і тры стужкі ў брыгадах Нацыянальнай кавалерыі. Гэта было звязана з тым, што маёры больш элітарных падраздзяленняў Нацыянальнай кавалерыі фармальна прыроўніваліся да палкоўнікаў у лёгкай кавалерыі, пяхоце і артылерыі.

У літоўскай арміі 1812 г. знакам адрознення маёра былі дзве стужкі на эпалеце з махрой.

Да сённяшняга дня існуе ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Падпалкоўнік

Падпалкоўнік — воінскае званне старшага афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

У арміі ЗША, Велікабрытаніі і Францыі званню падпалкоўнік адпавядае Lieutenant Colonel (лейтэнант-палкоўнік).

Уведзена ў Еўропе ў XVII ст..

Палкоўнік

Палкоўнік (ад слова полк — той, хто ўзначальвае полк) — пасада, чын, воінскае званне афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

Паручнік

Паручнік — камандзірская пасада, а з XVIII ст. афіцэрскае званне ў арміях Вялікага княства Літоўскага, Польшчы, армій УНР і ЗУНР, Расіі.

Першапачаткова паручнік ў арміі ВКЛ выконваў функцыі памочніка камандзіра харугвы — ратмістра, быў яго паручэнцам. З XVI ст. паручнік часта выступаў сам як камандзір харугвы, пераважна казацкай (від кавалерыі ў ВКЛ) або татарскай. Са стварэннем рэгулярнай арміі ВКЛ у XVIII ст. званне «паручнік» першапачаткова ўжывалася толькі ў кавалерыі і толькі ў 1770-х гг. у пяхоце.

З увядзеннем знакаў адрознення ў канцы XVIII ст. мелі тры зорачкі на пагоне ў пяхоце, артылерыі і лёгкай кавалерыі і тры стужкі на эпалеце ў падраздзяленнях Нацыянальнай кавалерыі.

У літоўскай арміі 1812 г. знакам адрознення паручніка была адна стужка на эпалеце без махры.

Ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь адпавядае званню «старшы лейтэнант». У Войску Польскім, арміях Чэхіі і Славакіі «паручнік» — другое афіцэрскае званне.

Сапраўдны стацкі саветнік

Сапраўдны стацкі саветнік (руск.: действительный статский советник) — грамадзянскі чын IV класа ў Табелі аб рангах у Расійскай імперыі, адпавядаў пасадзе дырэктара дэпартамента, губернатара і граданачальніка, даваў права на спадчыннае дваранства. Тытулаваўся «ваша правасхадзіцельства». Для надання чына сапраўднага стацкага саветніка быў вызначаны тэрмін службы ў 10 гадоў ад часу атрымання папярэдняга чыну. У 1903 было 3113 сапраўдных стацкіх саветнікаў. Чын Стацкі саветнік скасаваны дэкрэтам Савецкай улады 10(23) лістапада 1917 аб знішчэнні саслоўяў і чыноў.

Секунд-ротмістр

Секунд-ротмістр, у 1730-1797 гг. вайсковы чын XVIII класа ў Табелі аб рангах кавалерыйскіх частках гвардыі, адпавядаў капітан-паручыку гвардыі.

Старшы лейтэнант

Старшы лейтэнант (фр.: lieu tenant — намеснік, ад lieu — месца і tenant - займае) — воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ва ўзброеных сілах многіх дзяржаў, уключаючы Рэспубліку Беларусь. Ва ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь надаецца лейтэнантам пры адпаведнасці службовай катэгорыі, па заканчэнні вызначанага тэрміну выслугі ў папярэднім званні і інш.

У арміі Вялікага княства Літоўскага адпавядала званню "паручнік".

Штабс-капітан

Штабс-капітан — вайсковая пасада ў арміі Вялікага княства Літоўскага, званне ў арміі Расійскай імперыі, і іншых дзяржаў.

У арміі Вялікага княства Літоўскага пасада штабс-капітана існавала толькі ў пяхоце і артылерыі "цуг-капітан". У кавалерыі штабс-капітану адпавядала пасада "штабс-ратмістр". .

Штабс-ротмістр

Штабс-ротмістр — обер-афіцэрскі чын у кавалерыі рускай арміі у 1797—1884 гадах X класа і ў 1884—1917 гг. IX класа ў Табелі аб рангах, таксама чын у жандармерыі і памежнай варце (1884—1917) у Расійскай імперыі, таксама ў кавалерыі некаторых замежных войскаў. Адпавядаў чыну штабс-капітана ў пяхоце, і пад'есаула ў казачых войсках.

У арміі Вялікага Княства Літоўскага ў XVIII ст. штабс-ротмістр — афіцэрская пасада толькі ў падраздзяленнях Пярэдняй варты. У пяхоце і артылерыі арміі ВКЛ штабс-ротмістру адпавядала званне «штабс-капітан».

I ранг
II ранг
III ранг
IV ранг
V ранг
VI ранг
VII ранг
VIII ранг
IX ранг
X ранг
XI ранг
XII ранг
XIII ранг
XIV ранг

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.