Рота

Рота (ад ням.: Rotte натоўп, атрад) - асноўнае тактычнае падраздзяленне ва узброеных сілах большасці дзяржаў. Уваходзяць у склад батальёнаў (палкоў) або з'яўляюцца асобнымі. Складаецца са ўзводаў розных відаў.

Роты з'явіліся ў найміцкіх войсках Заходняй і Цэнтральнай Еўропы ў канцы 14 — пачатку 15 ст. і на працягу пэўнага часу былі для гэытх войскаў характэрнымі, адпавядаючы тагачасным палкам.

Company Nato
Абазначэнне роты NATO

Літаратура

  • Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил.. С.640.
Галосныя

Галосны гук: гук чалавечай мовы, пры ўтварэнні якога паветра свабодна праходзіць праз поласць рота.

У акустычных адносінах галосныя гукі — музычныя таны з нязначнымі шумамі. Кожны галосны, у залежнасці ад формы, якую маюць рэзанатары (поласці рота і глоткі) пры яго вымаўленні, мае пэўную колькасць уласных таноў, якія называюцца характэрнымі танамі галоснага —- фармантамі. Сукупнасць таноў утварае тэмбр; ім галосныя адрозніваюцца адзін ад аднаго.

Гласіт

Гласіт (лац.: glossitis ад стар.-грэч.: γλῶσσα — язык + -itis) — запаленне языка. Можа ўзнікнуць з прычыны мясцовай траўмы языка (траўматычны гласіт), зніжэння мясцовай рэактыўнасці тканак з далучэннем інфікцыйных фактараў (кандыдамікатычны гласіт), змены агульнай рэактыўнасці арганізма, выкліканага авітамінозам, недастатковасцю харчавання і г.д. Гласіт часта з'яўляецца сімптомам многіх захворванняў унутраных органаў, шэраг якіх могуць быць дыягнаставаны менавіта па тыповых зменах слізістай абалонкі языка. Зрэдку гласіт развіваецца як ускладненне пасля прымянення некаторых лекаў. Захворванне сустракаецца ў людзей усіх узростаў. Гласіт часам выяўляецца выпадкова, але можа пачынацца востра і працякаць з усімі прыкметамі запалення.

Глотка

Глотка (лац.: pharynx) — лейкападобны канал даўжынёй 11-12 см, звернуты ўверх шырокім канцом і сплюшчаны ў пярэднезаднем кірунку. Верхняя сценка зрошчаныя з асновай чэрапа. Ззаду глотка прымацоўваецца да глотачнага грудочку базілярнай часткі патылічнай косткі, па баках - да пірамідаў скроневых костак, затым да медыяльнай пласцінцы крылападобнага атожылка. На ўзроўні VI шыйнага пазванка глотка звужаецца і пераходзіць у стрававод.

Глотка з'яўляецца злучальным звяном паміж поласцю носа і рота, з аднаго боку, і страваводам і горлам - з другога. Поласці глоткі: верхняя - насавая, сярэдняя - ротавая, ніжняя - гартанная. Насавая частка (насаглотка) злучаецца з поласцю носа праз хааны, ротавая частка з поласцю рота злучаецца праз зяпу, гартанная частка праз уваход у гартань злучаецца з горлам.

Губы

Губы рота, таксама Вусны (лац.: labia oris) — гэта скурна-цягліцавыя зморшчыны, вакол рота, - верхняя губа (labium superius) і ніжняя губа (labium inferius). Месца пераходу скуры ў слізістую абалонку — чырвоная аблямоўка (мае шмат крывяносных сасудаў).

Гінгівіт

Гінгівіт — захворванне дзёсен, мае запаленчы, дыстрафічны характар. Гінгівіт можа развіцца пры ўздзеянні на тканкідзясны неспрыяльных знешніх фактараў (інтаксікацыя свінцом, марганцам, вісмутам і інш.), а таксама быць праявай парушанай мясцовай або агульнай рэактыўнасці арганізма. Пры ўздзеянні шкодных фактараў на слізістую абалонку дзясны запаляецца спачатку дзясновая смочка, затым суседнія ўчасткі слізістай абалонкі. З'яўляюцца крывацечнасць і балючыя адчуванні ў дзёснах. Пры працяглым уздзеянні шкоднасных фактараў магчыма развіццё дэструктыўнага працэсу — утварэнне на слізістай абалонцы дзясны язваў, эрозій і інш. Пры з'яўленні некратычных участкаў з прычыны інтаксікацыі пагаршаецца агульны стан арганізма, павышаецца тэмпература цела, узнікаюць галаўны боль, млявасць, пот, бяссоніца, гніласны пах з рота. Гінгівіт мае тэндэнцыю да частых абвастрэнняў, якія ўзнікаюць адначасова з абвастрэннем якога-небудзь захворванні страўнікава - кішачнага тракту. Лячэнне накіравана на ліквідацыю асноўнага захворвання і шкоднасных фактараў. Прафілактыка: абавязковая чыстка зубоў, сістэматычнае выдаленне зубнога каменя, своечасовае лячэнне зубоў і слізістай абалонкі рота.

Другаснаротыя

Другаснаротыя (Deuterostomia), падраздзел (часам надтып) білатэральных жывёл. Да іх адносяцца ў тым ліку і ўсе прагрэсіўныя жывёлы — хордавыя.

У другаснаротых у перыяд зародкавага развіцця на месцы першаснага рота (бластапора) ўтвараецца анальная адтуліна, а ўласна рот незалежна з'яўляецца ў пярэдняй частцы цела.

Падраздзяленне

Падраздзяленне — воінскае фарміраванне, якое мае, звычайна, пастаянную арганізацыю і аднародны склад. Арганізацыйная структура, колькасны склад і ўзбраенне падраздзялення вызначаюцца штатамі і табелямі і залежаць ад баявога прызначэння.

Да падраздзяленняў адносяцца: батальён, дывізіён, эскадрылля, рота, батарэя, звяно, баявая частка карабля, узвод, аддзяленне, разлік, экіпаж і інш.

Гл. таксама агульная назва адной з частак ваеннай установы, напрыклад, аддзел або ўпраўленне.

Першаснаротыя

Першаснаротыя (Protostomia) — падраздзел двухбакова-сіметрычных беспазваночных жывёл, у якіх ротавая адтуліна ўтвараецца на месцы першаснага рота (бластапора) або яго пярэдняй часткі, анальная — на заднім канцы цела.

Да першаснаротых адносяцца імшанкі, кольчатыя чэрві, круглыя чэрві, малюскі, немертыны, плечаногія, плоскія чэрві, фараніды, членістаногія, аніхафоры, калючагаловыя, эхіўры, калаўроткі, скрэбні.

Шкілет вонкавы (кутыкула, хіцін ці ракавіна); пярэдняя і задняя кішкі развіваюцца праз прагінанне эктадэрмы; нервовая сістэма прадстаўлена нервовым ствалом і гангліямі (нервовымі вузламі), выдзяляльная — нефрыдыямі. Драбленне яйца спіральнае (калі не зменена другасна).

Першаснаротыя проціпастаўляюцца другаснаротым, у якіх ротавая адтуліна ўтвараецца незалежна ад першаснага рота.

Рот

Рот — цялесная адтуліна ў жывёл, праз якую прымаецца ежа і, у многіх выпадках, ажыццяўляецца дыханне. У многіх пазваночных у роце размешчаныя зубы і язык. Вонкава рот можа мець розную форму. У чалавека ён апраўлены вуснамі, у птушак ён мае форму дзюбы.

Рота-д’Іманья

Рота-д'іман'я (італ.: Rota d'Imagna) — камуна ў Італіі, размяшчаецца ў рэгіёне Ламбардыя, падпарадкоўваецца адміністрацыйнаму цэнтру Бергама.

Насельніцтва складае 871 чалавек (2008 г.), шчыльнасць насельніцтва складае 174 чал./км². Займае плошчу 5 км². Паштовы індэкс — 24037. Тэлефонны код — 035.

Заступнікам населенага пункта лічыцца святы San Pietro e San Paolo.

Рота Морывакі

Рота Морывакі (яп.: 森脇 良太; нар. 6 красавіка 1986) — японскі футбаліст. У 2011—2013 гадах выступаў за нацыянальную зборную Японіі.

Рота Осіма

Рота Осіма (яп.: 大島 僚太; нар. 23 студзеня 1993) — японскі футбаліст. З 2016 года выступае за нацыянальную зборную Японіі.

Рота Цудзукі

Рота Цудзукі (яп.: 都築 龍太; нар. 18 красавіка 1978) — былы японскі футбаліст. У 2001—2009 гадах выступаў за нацыянальную зборную Японіі.

Сліна

Сліна (лац.: saliva) — празрыстая бясколерная вадкасць, вадкая біялагічная серада арганізма, што выдзяляецца ў поласць рота трыма парамі буйных слінных залоз (падсківічныя, калявушныя, пад’язычныя) і мноствам дробных слінных залоз поласці рота. У ротавай поласці ўтвараецца змешаная сліна або ротавая вадкасць, склад якой адрозніваецца ад складу сумесі сакрэтаў залоз, бо ў ротавай вадкасці прысутнічаюць мікраарганізмы і прадукты іх жыццядзейнасці і розныя кампаненты ежы, кампаненты зубнога налёту і зубнога каменю. Сліна змочвае поласць рота, спрыяючы артыкуляцыі, забяспечвае ўспрыманне смакавых адчуванняў, змазвае і склейвае перажаваную ежу, спрыяючы глытанню. Акрамя таго, сліна чысціць поласць рота, мае бактэрыцыдныя ўласцівасці, засцерагае зубы ад пашкоджання. Пад дзеяннем ферментаў сліны ў ротавай поласці пачынаецца ператраўліванне вугляводаў.

Стаматыт

Стаматыт (ад ст.-грэч. Στόμα - рот) — пашкоджанне слізістай абалонкі ротавай поласці. Бывае абмежаванае запаленне слізістай абалонкі языка — гласіт, дзёснаў — гінгівіт. Адрозніваюць: афтозны, катаральны, язвавы, некратычны; востры і хранічны; першасны і другасны. Складае звыш 70% хвароб слізістай поласці рота ў дзяцей.

Сілы спецыяльных аперацый УС РБ

Cілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, ССА УС РБ — высокамабільны род войскаў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. З'яўляюцца пераемнікам ПДВ СССР у Беларусі. Асноўныя задачы: контр-дыверсійная дзейнасць, разведка, выкананне розных задач адмысловымі метадамі ў мэтах спынення ўзброенага канфлікту ў адносінах да Рэспублікі Беларусь. Выступаюць адным з асноўных элементаў стратэгічнага стрымлівання.

Хеліцэравыя

Хеліцэ́равыя (Chelicerata) — падтып беспазваночных тыпу членістаногіх.

Паходжаннем звязаны з трылабітамі. Падзяляюцца на класы: мерастомавыя (жывуць у морах, пераважна выкапнёвыя), павукападобныя (пераважна наземныя сучасныя формы), марскія павукі. Апісана больш за 100 тыс. сучасных і некалькі тысяч выкапнёвых відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды.

Даўжыня ад 0,05 мм (некаторыя кляшчы) да 1,8 м (выкапнёвыя эўрыптэрыды). Цела падзяляецца на галавагрудзі (прасома) і брушка (алістасома). Галавагрудзі маюць 6 пар канечнасцей, з якіх пярэднія (хеліцэры) размешчаны наперадзе рота, а ззаду яго — педыпальцы (нагашчупальцы) — пераважна органы пачуццяў, іншы раз удзельнічаюць у перамяшчэнні і захопе корму.

Хеліцэры — першая пара галаўных канечнасцей. Выкарыстоўваюцца як сківіцы для захопу і раздзірання здабычы. Складаюцца з 2—3 членікаў. Маюць выгляд клюшняў (скарпіёны), кіпцюрападобных членікаў (павукі), стылетаў або кручкоў (кляшчы), адпавядаюць антэнам ракападобных. Брушныя 4 пары ног рэдукаваныя або ператварыліся ў жабры, лёгкія і іншыя органы.

Дыхаюць жабрамі, лёгкімі або трахеямі.

Цынга

Цынга́ (сінонім скарбу́т, скорбут лац.: scorbutus) — хвароба, якая выклікаецца вострым недахопам вітаміна C (аскарбінавая кіслата). Сімптомы — млявасць, хуткая стамляльнасць, паслабленне цягліцавага тонусу, рэўматоідным болі ў крыжы і канечнасцях (асабліва ніжніх), расхістванне і выпадзенне зубоў; далікатнасць крывяносных сасудаў прыводзіць да крывацечнасці дзёсен, кровазліцця ў выглядзе цёмна-чырвоных плям на скуры. Лячэнне і прафілактыка — нармальная забяспечанасць арганізма вітамінам C.

Язык

Язык — няпарны выраст дна ротавай поласці ў пазваночных жывёл і чалавека.

Сучасная іерархія ваенных фарміраванняў
Падраздзяленні
Часці
Злучэнні
Аб'яднанні

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.