Расійская імперыя

  1. Пастанова аб абвяшчэнні Расіі рэспублікай
  2. " ...ва ўрачыстых выпадках, калі прызнаецца магчымым дазволіць ўпрыгожванне будынкаў сцягамі, быў ўжываем выключна рускі сцяг, які складаецца з трох палос: верхняй - белага, сярэдняй - сіняга і ніжняй - чырвонага колераў
    "
  3. У 19141924 — Петраград.
  4. Прагноз.
  5. ВСЭ, 3-е выд., артыкул «Самадзяржаўе»
  6. Асноўныя Законы Расійскай імперыі

Расійская імперыя (рус. Российская империя) — дзяржава, якая існавала ў перыяд з 22 кастрычніка (2) лістапада 1721 года да Лютаўскай рэвалюцыі і абвяшчэння рэспублікі ў 1917 годзе Часовым урадам.

Імперыя была абвешчана 22 кастрычніка (2) лістапада 1721 года па выніках Паўночнай вайны, калі па прашэнні сенатараў рускі цар Пётр I Вялікі прыняў тытулы Імператара Усерасійскага і Айца айчыны[1].

Сталіцай Расійскай імперыі з 1721 па 1728 і з 1730 па 1917 гады быў Санкт-Пецярбург, а ў 1728—1730 гадах Масква.

Расійская імперыя была трэцяй па плошчы дзяржавай, якая калі-небудзь існавала (пасля Брытанскай і Мангольскай імперый) — распасціралася да Паўночнага Ледавітага акіяна на поўначы і Чорнага мора на поўдні, да Балтыйскага мора на захадзе і Ціхага акіяна на ўсходзе. Глава імперыі — імператар усерасійскі, валодаў нічым не абмежаванай, абсалютнай уладай да 1905 года.

(14) верасня 1917 года Аляксандр Керанскі абвясціў краіну рэспублікай[2] (хоць гэта пытанне адносілася да кампетэнцыі Устаноўчага сходу; 5 (18) студзеня 1918 года Устаноўчы сход таксама абвясціў Расію рэспублікай[3]). Аднак заканадаўчы орган імперыі — Дзяржаўная Дума — быў распушчаны толькі 6 (19) кастрычніка 1917.

Расійская імперыя
Российская империя

Flag of Russia.svg
1721 — 1917[1] Flag of Russia.svg
Flag of Russia Lesser Coat of Arms of Russian Empire
Сцяг Расійскай імперыі (1896—1917) Малы дзяржаўны герб Расійскай імперыі
Дэвіз
«Съ нами Богъ!»
(«З намі Бог!»)
Гімн
«Боже, Царя храни!»[2]
Russian Empire (orthographic projection)

Расійская імперыя ў 1914 г.
Сталіца Санкт-Пецярбург (17131728, 17301917[3]), Масква (17281730)
Мова(ы) руская
польскаяЦарстве Польскім)
фінская і шведскаяВКФ)
Рэлігія Праваслаўе
Грашовая адзінка Рубель
Плошча 23,700,000 км² (1866 год)

21 799 825 км² (1916 год)

Насельніцтва 181 537 800 чал.[4] (1916 год)
Форма кіравання Самадзяржаўе[5][6]
Дынастыя Раманавы
імператары:
 - 1721—1917 Спіс імператараў Расіі
Найбуйнейшыя гарады: Санкт-Пецярбург, Масква, Варшава, Адэса, Кіеў, Лодзь, Тыфліс, Рыга, Вільня, Баку, Гельсінгфорс (Хельсінкі)
  1. Пастанова аб абвяшчэнні Расіі рэспублікай
  2. " ...ва ўрачыстых выпадках, калі прызнаецца магчымым дазволіць ўпрыгожванне будынкаў сцягамі, быў ўжываем выключна рускі сцяг, які складаецца з трох палос: верхняй - белага, сярэдняй - сіняга і ніжняй - чырвонага колераў
    "
  3. У 19141924 — Петраград.
  4. Прагноз.
  5. ВСЭ, 3-е выд., артыкул «Самадзяржаўе»
  6. Асноўныя Законы Расійскай імперыі

Гісторыя

Пётр I канчаткова ператварае Расію з саслоўнага Маскоўскага царства ў абсалютысцкую імперыю. Рэжым абсалютызму фіксуецца ў Вайсковым Рэгламенце[4]. Уводзіць Табель аб рангах і ўраўноўвае вотчыну з памесцем. Царкву з патрыяршага ладу Пётр I пераўтварае ў сінадальную ўстанову, падпарадкаваны непасрэдна манарху. З'яўляюцца рэгулярная армія і ваенны флот. Пачынаюць развівацца суднабудаванне і горная прамысловасць Урала. Заваёўваючы выхад да Балтыйскага мора, Пётр I засноўвае Санкт-Пецярбург. Па выніках Паўночнай вайны Пётр I абвяшчае сябе імператарам, а Расію — імперыяй, узвышаючы гэтым замежнапалітычны вобраз Расіі[5].

Кацярына I прымае тытул ад мужа, хоць фактычная ўлада належыць вярхоўнікам. Расія саслаблена пасля Паўночнай вайны і жорсткіх рэформаў Пятра[5], што прыводзіць да іх спынення.

Ганна Іаанаўна прызначала немцаў на вышэйшыя пасады. Пасля смерці Ганны Іаанаўны Мініх і Астэрман зрынулі яе фаварыта Бірона, былога рэгента малалетняга Івана VI, а новым рэгентам была прызначана яго маці — Ганна Леапольдаўна.

Елізавета Пятроўна атрымала дзяржаву ў выніку перавароту 1741 года. Пры ёй будуецца першы ўніверсітэт і аказваецца падтрымка рускім дзеячам культуры. Азначыліся зрухі ў эканоміцы (дзякуючы падтрымцы купецкага прадпрымальніцтва), працягваецца рух рускіх у казахскія стэпы. Сямігадовая вайна паказвае краінам заходняй Еўропы высокую баяздольнасць і вывучку рускай арміі.

Пётр III спыніў усе баявыя дзеянні ў Прусіі, заключыўшы мір без права патрабаваць сабе штосьці. Тайная канцылярыя скасавана, заахвочваецца гандаль, фінансы і прамысловасць. Распачата Секулярызацыя царкоўных земляў, спынена праследаванне старавераў, выдадзены маніфест аб вольнасці дваранства, і г.д. Гэтыя рэформы (а дакладней, іх непаслядоўнасць і прускія сімпатыі Пятра III) супрацьпаставілі яму арыстакратычныя вярхі. Пасля 182 дзён кіравання зрынуты сваёй жонкай і тайна забіты ў Ропшы.

Кацярына II далучае і актыўна каланізуе Наваросію, заваёўвае Крым і ўдзельнічае ў паделах Рэчы Паспалітай, пасля якіх Расія атрымлівае палякаў і яўрэяў нямецкага паходжання. Закладваюцца падмурак экспансіі ў Закаўказзе, дзе расійскія інтарэсы сутыкнуліся з інтарэсамі Персіі і Турцыі. У 1783 годзе падпісаны Георгіеўскі трактат аб заступніцтве над Усходняй Грузіяй. Даравальная грамата дваранству вызваляе дваранства ад абавязковай службы, у той час як, сялянства застаецца прывязанай да зямлі. Пугачоўшчына — рэакцыя прыгонных сялян на падобныя прывілеі дваран і казакоў, у якіх Кацярына II адняла рэшткі вольнасці. Сама Кацярына кіруе ў духу асветнага абсалютызму: засноўваецца Вольнае эканамічнае таварыства, робіцца спроба скласці новае ўлажэнне, дзяржава заахвочвае развіццё навукі і культуры (за выключэннем рэпрэсій супраць Новікава, Радзішчава і інш.).

Павел I, адмяняе шэраг новаўвядзенняў маці. Наводзіць цвёрдую дысцыпліну ў гвардыі, памяншае прывілеі дваран, уводзіць маніфест аб трохдзённай паншчыне. Уступае ў Мальтыйскі ордэн у ступені магістра і падрыхтоўвае праект меркаванага паходу ў Індыю. 12 сакавіка 1801 года забіты падчас новага перавароту.

Аляксандр I знішчае шведскае вялікадзяржаўе, далучыўшы Фінляндыю і даўшы ёй аўтаномію. Адбываецца Айчынная і пачынаецца Каўказская вайна. Засноўвае дзяржсавет Расійскай імперыі (як выкананне праектаў Спяранскага), адмяняе раздачы казённых сялян набліжаным. У 1803 годзе выдаецца Указ аб вольных хлебаробах, а ў 1818 годзе разглядаюцца праекты адмены прыгоннага права. У 1802 годзе выдаецца маніфест аб заснаванні міністэрстваў. У 1810—1817 гадах з'яўляюцца ваенныя паселішчы. У 1819—1820 гадах пачынаюцца масавыя бунты ваенных пасяленцаў, а з 1820 года хваляванні закранаюць армію. У 1825 годзе падчас міжцарства адбываецца паўстанне дзекабрыстаў.

Мікалай I пачынае кіраванне з прыгнечання паўстання дзекабрыстаў. Пры ім узмацняецца дзяржкантроль за жыццём грамадства (III аддзяленне і корпус жандараў). Уводзіць кадыфікацыю законаў і ствараецца збор законаў Расійскай імперыі, будуе першыя чыгункі, пачынае скарачаць колькасць прыгонных. Праводзіць палітыку цэнтралізацыі Польшчы: здушыўшы паўстанне 1830 года, прадпрымае крокі па знішчэнні польскай аўтаноміі. Крымская вайна прайграваецца з прычыны тэхнічнай адсталасці.

Аляксандр II прадпрымае важныя рэформы: адмяняе прыгоннае права, праводзіць ваенную рэформу (падрыхтоўка да руска-турэцкай вайне), судовую, земскую і гарадскую рэформы. Канчаткова ліквідуецца польская аўтаномія пасля паўстання 1863 года, разгромлены дагестанскі імам і скончана вайна на Каўказе, аднаўляецца дзейнасць фінскага сойма. Расія прадае ЗША Аляску за 7,2 млн долараў у 1867 годзе. З-за незадаволенасці сялянскай рэформай і жаданні яе «перарабіць» ствараюцца народніцкія рэвалюцыйныя рухі: Чорны перадзел, Народная воля і г.д.; дзейнасць апошняй прыводзіць да царазабойства 1 сакавіка 1881 года.

Аляксандр III прымае кансерватыўна-ахавальныя меры: паліцыя мае права без суда высылаць «нядобранадзейных асоб», закрываць газеты і прадпрыемствы, амаль поўнае скасаванне аўтаноміі ўніверсітэтаў, звужэнне паўнамоцтваў суда прысяжных, усталяванне працэнтнай нормы для яўрэяў і г.д., хоць маюцца і некаторыя «апякунскія меры»: перавод усіх сялян на выкуп у 1881 годзе, стварэнне Сялянскага банка, рабочыя законы 80-х, які трохі абмежавалі самаўпраўнасць прадпрымальнікаў. У знешняй палітыцы на працягу ўсяго валадарання ўдавалася паспяхова пазбягаць войнаў і павялічыць увазныя мыты, што таксама спрыяльна адбілася на дзяржаўных фінансах. Пачынаецца бурны прамысловы рост, галоўным чынам, за кошт будаўніцтва чыгунак. Скарачаецца доля і дамінаванне дваранства ў дзяржслужбе, застаюцца толькі людзі з вышэйшымі чынамі. У канцы кіравання адбываецца паварот да франкафільскай арыентацыі. У 1891 годзе заключаецца Франка-рускі саюз.

Мікалай II спрыяе бурнаму прамысловаму і дэмаграфічнаму росту, будуецца Транссібірская магістраль. У 1897 годзе ўводзіцца залаты стандарт. Адбываецца велізарны рост незадаволеных цяжкімі ўмовамі сваёй працы; павялічваецца доля страйкаў з палітычнымі патрабаваннямі. З прычыны гэтага працягласць рабочага дня абмяжоўваецца 11,5 гадзінамі, пачынаецца арганізацыя «паліцэйскіх» прафсаюзаў. Дэмаграфічны рост абвастрыў зямельнае пытанне ў вёсцы, павялічыўшы колькасць сялянскіх хваляванняў з патрабаваннямі «чорнага перадзелу». Імперыя бярэ ўдзел у прыгнечанні паўстання ў Кітаі, працягваецца русіфікацыя Фінляндыі, Манголія фактычна становіцца рускім пратэктаратам. Руска-японская вайна.

У 1914 годзе Расійская імперыя ўступае ў Першую сусветную вайну, пераследуючы ўласныя інтарэсы: дапамога Сербіі, далучэнне тых польскіх земляў, якія пасля падзелаў Рэчы Паспалітай адышлі не да Расіі, а да Германіі і Аўстра-Венгрыі, дамінаванне над славянскімі краінамі, заваяванне чарнаморскіх праліваў. Вайна прыводзіць да крайняга напружання сіл усіх ваюючых дзяржаў. Падчас Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ліквідавана манархія. Падчас Грамадзянскай вайны 1918—1921 гадоў адбываецца агульны крах дзяржаўнасці, на тэрыторыі былой Расійскай імперыі ўтвараецца да 80 недаўгавечных дзяржаў, да 1924 большая частка гэтай тэрыторыі аб'ядноўваецца ў СССР.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Агеева О. Г. Титул «император» и понятие «империя» в России в первой четверти XVIII века // Мир истории: Российский электронный журнал. — 1999. — № 5.
  2. Пастанову аб абвяшчэнні Расіі рэспублікай
  3. Пастанова аб дзяржаўным ладзе Расіі (1918)
  4. «Яго Вялікасць ёсць самаўладны манарх, які нікому на свеце ў сваіх справах адказу даваць не павінен»
  5. 5,0 5,1 Некрич, 2007

Літаратура

  • История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А. Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.

Спасылкі

Ігуменскі павет

Ігуменскі павет (руск.: Игуменский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай губерніі Расійскай імперыі у 1793—1917.

Адміністрацыйны цэнтр — Ігумен (зараз — горад Чэрвень). На сёнешні час яго тэрыторыя займаюць землі сучасных Чэрвеньскага, Пухавіцкага, Бярэзінскага, Уздзенскага, часткі Смалявіцкага раёнаў Мінскай вобласці.

Аршанскі павет (Расійская імперыя)

Аршанскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай, Беларускай, Гомельскай і Віцебскай губерняў, існавала ў 1772—1924 гг. Цэнтр — Орша.

Ашмянскі павет (Расійская імперыя)

Ашмянскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Літоўскай і Віленскай губерняў, якая існавала ў 1795—1920 гадах. Цэнтр — горад Ашмяны.

У выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. усходняя частка павета адышла да Расійскай імперыі. З 1795 г. Ашмянскі павет адыйшоў да Віленскай губерні. Складаўся з 7 валасцей (праўленні ў Ашмянах, Бакштах, Дзевянішках, Крэве, Лошы, Смаргоні, Трабах), у канцы XIX — пачатку XX стст. з 23 валасцей, тэрыторыя 6196,5 кв. вёрст, насельніцтва 233 559 чал.

Вілейскі павет (Расійская імперыя)

Віле́йскі павет, (Вяле́йскі павет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 1793—1921 гадах. Створаны ў Мінскай, а з 1843 г. — Віленскай губерні Расійскай імперыі. Адміністрацыйны цэнтр — Вілейка. Плошча 5591,2 квадратныя вярсты, насельніцтва 208013 чалавек (1897). У 1886 годзе ўключаў 27 валасцей (Будслаўская, Ваўкалацкая, Вілейская, Вязынская, Гарадоцкая, Германішская, Даўгінаўская, Дунілавіцкая, Жаснянская, Іжская, Княгінінская, Крайская, Краснасельская, Крывіцкая, Куранецкая, Лебедзеўская, Лучайская, Маладзечанская, Манькавіцкая, Мядзельская, Нарыцкая, Параф'янаўская, Порплішчанская, Рабунская, Радашковіцкая, Сітцаўская, Хаценчыцкая), заштатны горад Радашковічы, 20 мястэчак, 1279 паселішчаў сельскага тыпу. З 1917 года ў Заходняй вобласці, у 1919 годзе ў БССР.

У 1921 годзе павет адышоў Польшчы, дзе замест яго быў створаны новы Вілейскі павет.

Віленскі павет (Расійская імперыя)

Віленскі павет (літ.: Vilniaus apskritis, польск.: Powiat wileński, руск.: Виленский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віленскай, Літоўскай і Літоўска-Віленскай губерняў, якая існавала ў 1795—1920 гадах. Цэнтр — горад Вільня.

Віцебскі павет (Расійская імперыя)

Ві́цебскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў і БССР, існавала ў 1772-1924. Знаходзіўся на паўднёвым усходзе Віцебскай губерні. Цэнтр - горад Віцебск.

Гродзенскі павет (Расійская імперыя)

Гродзенскі павет (руск.: Гродненский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Слонімскай, Літоўскай і Гродзенскай губерняў, якая існавала ў 1795—1920 гадах. Цэнтр — горад Гродна.

Губерня

Гл.таксама артыкул вёска Губерня

Губерня — адзінка адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення ў Расійскай імперыі, якую ўвёў Пётр I. Да канца 1920-х гадоў існавала ў РСФСР і СССР.

Да 1917 года ў Расійскай імперыі было 78 губерняў, 25 з іх у 1917—1920 гадах адышлі да Польшчы, Фінляндыі, Літвы, Латвіі і Эстоніі. У 1917—1923 гадах ішоў працэс разузбуйнення губерняў. На ўскраінах РСФСР актыўна ствараліся нацыянальныя аўтаноміі, на ўсёй тэрыторыі краіны ствараліся новыя губерні. У 1923 годзе, неўзабаве пасля стварэня СССР, Дзяржплан СССР распрацаваў новы план адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення краіны. Губернска-тэрытарыяльнае дзяленне было ліквідавана ў 1923—1929 гадах і заменена дзяленнем на вобласці і краі, якія паслядоўна дзяліліся на акругі, раёны і сельсаветы.

Мазырскі павет (Расійская імперыя)

Мазырскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага намесніцтва і Мінскай губерні, існавала ў 1795—1924 гг. Цэнтр — Мазыр.

Мікалай Мікалаевіч Юдзеніч

Мікала́й Мікала́евіч Юдзе́ніч (руск.: Николай Николаевич Юденич; 18 (30) ліпеня 1862 года, горад Масква, Расійская імперыя — 5 кастрычніка 1933 года, горад Каны, Францыя) — рускі ваенны дзеяч, генерал ад інфантэрыі (1915). Адзін з самых паспяховых генералаў Расійскай імперыі пад час Першай сусветнай вайны, падчас Грамадзянскай вайны узначальваў сілы, якія дзейнічалі супраць савецкай улады на Паўночна-Заходнім кірунку. Апошні расійскі кавалер Ордэна Святога Георгія II класа.

Мінскі павет

Мі́нскі паве́т (руск.: Минский уезд), з 1919 г. Ме́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскай губерні (1795—1921) і БССР (1921—1924).

Адміністрацыйны цэнтр — Мінск (Менск).

Міхаіл Васільевіч Аляксееў

Міхаі́л Васі́льевіч Аляксе́еў (руск.: Михаил Васильевич Алексеев; 3 (15) лістапада 1853 года, горад Вязьма, Расійская імперыя — 25 верасня (8 кастрычніка) 1918 года, Екацерынадар) — рускі ваеначальнік. Удзельнік руска-турэцкай (1877—1878 гадоў) і руска-японскай (1904—1905 гадоў) войнаў, у гады Першай сусветнай вайны — начальнік штаба войскаў Паўднёва-Заходняга фронту, галоўнакамандуючы арміямі Паўночна-Заходняга фронту, начальнік штаба Вярхоўнага галоўнакамандуючага (з жніўня 1915 года). Генеральнага штаба генерал ад інфантэрыі (24 верасня 1914 года), генерал-ад'ютант (10 красавіка 1916 года).

Падчас Лютаўскай рэвалюцыі (1917) выступіў за адрачэнне Мікалая II ад пасады і сваімі дзеяннямі спрыяў прыняццю імператарам гэтага рашэння.

Актыўны ўдзельнік Белага руху ў гады Грамадзянскай вайны ў Расіі, адзін са стваральнікаў і Вярхоўны кіраўнік Добраахвотніцкай арміі.

Навагрудскі павет (Расійская імперыя)

Навагру́дскі паве́т (руск.: Новогрудский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка адзінка Расійскай імперыі ў складзе Слонімскай, Літоўскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў, якая існавала з 1795 г. па 1920 г. Цэнтр — горад Навагрудак.

Пружанскі павет (Расійская імперыя)

Пружа́нскі паве́т (руск.: Пружанский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскай, Літоўскай, пасля Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. Цэнтр — горада Пружаны.

Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)

Рэчыцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларасійскай, Мінскай і Гомельскай губерняў, існавала ў 1796—1926 гг. Цэнтр — Рэчыца.

Слонімскі павет (Расійская імперыя)

Слонімскі павет (руск.: Слонимский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Слонімскай, Літоўскай і Гродзенскай губерняў, якая існавала ў 1795—1920 гадах. Цэнтр — горад Слонім.

Слуцкі павет

Слуцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага намесніцтва, Мінскай губерні Расійскай імперыі і Беларускай ССР; існавала ў 1793—1924. Цэнтр — горад Слуцк.

Плошча 7,8 тыс. км². У 1897 у павеце пражывала 260,5 тыс. чалавек.

У 1866 у павеце ўтвораны 23 воласці: Быстрыцкая, Вызнянская, Гавезнанская, Грэская, Грыцавіцкая, Грозаўская, Заастравецкая, Кіявіцкая, Клецкая, Кругавіцкая, Ланьская, Ляхавіцкая, Мядзведзіцкая, Пагосцкая, Пацейкаўская, Раманаўская, Сіняўская, Слуцкая (цэнтр — в. Лучнікі), Старобінская, Целядовіцкая, Цімкавіцкая, Царэўская, Чапліцкая.

З 1907 г. у маёнтку Акімаўскае Слуцкага павета дзейнічаў Акімаўскі завод сельскагаспадарчага інвентару, які вырабляў дробны сельскагаспадарчы інвентар. У 1914 г. працавала больш за 50 рабочых. У 1921 г. завод быў рэарганізаваны ў сельска-гаспадарчую майстэрню.

Сяміпалацінская вобласць (Расійская імперыя)

Сяміпалацінская вобласць — вобласць Расійскай імперыі. Створана 19 мая 1854 года.

Семіпалацінская вобласць падзялялася на паветы:

Сяміпалацінскі,

Зайсанскі,

Каркаралінскі,

Паўладарскі,

Усць-Каменагорскі.З 18 мая 1882 па 4 сакавіка 1917 года вобласць уваходзіла ў складзе Сцяпнога генерал-губернатарства.

Уладзімір Уладзіміравіч Марушэўскі

Уладзі́мір Уладзі́міравіч Марушэ́ўскі (руск.: Владимир Владимирович Марушевский; 12 ліпеня 1874 года, Пецяргоф, Расійская імперыя — 24 лістапада 1951 года, горад Заграб, Югаславія) — генерал-лейтэнант (1919). Удзельнік белага руху.

З дваран Пецярбургскай губерні.

Славянскія краіны
Усходнія славяне
Заходнія славяне
Паўднёвыя славяне
Ваенныя планы:
Папярэднія ўзброеныя канфлікты:
Удзельнікі Першай сусветнай вайны:
Тэатры ваенных дзеянняў:
Храналогія:
Звязаныя канфлікты:
Спецыяльныя тэмы:
Пагадненні і дагаворы:
Дадатковая інфармацыя:
Наступствы Першай сусветнай вайны:
Дагістарычная Еўропа
Антычнасць
Сярэднявечча
Новы час
Сучасная гісторыя
Гл. таксама
Беларусь у тэмах
Гісторыя
Палітыка
Геаграфія
Грамадства
і сімвалы
Эканоміка
Культура

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.