Пірэнейскі паўвостраў

Пірэне́йскі паўво́страў, Іберы́йскі паўво́страў — паўвостраў размешчаны на паўднёвым захадзе Еўропы. Абмываецца Міжземным морам, Атлантычным акіянам і Біскайскім залівам. Пірэнейскі паўвостраў самы паўднёвы і заходні з трох паўднёвых паўвостраваў Еўропы (Пірэнейскі, Апенінскі і Балканскі).

У цяперашні час на Пірэнейскім паўвостраве размяшчаюцца наступныя дзяржавы: Іспанія, Партугалія, Андора, Францыя і залежная тэрыторыя Вялікабрытаніі — Гібралтар.

Краіна/Тэрыторыя км² Доля ад паўвострава (у %) Апісанне
Сцяг Іспаніі Іспанія 493,519 85 займае большую частку паўвострава
Сцяг Партугаліі Партугалія 89,261 15 займае заходнюю частку паўвострава
Сцяг Францыі Францыя 540 менш за 1 % малая паўночная частка паўвострава
Сцяг Андоры Андора 468 менш за 1 % малая паўночная частка паўвострава
Сцяг Гібралтарa Гібралтар 7 менш за 1 % Брытанская заморская тэрыторыя на паўднёвай ускраіне паўвострава
Пірэнейскі паўвостраў
Iberian peninsula

Выгляд з космасу
40°14′24″ пн. ш. 4°14′21″ з. д.
Акваторыя[[Біскайскі заліў, Атлантычны акіян, Міжземнае мора|Біскайскі заліў, Атлантычны акіян, Міжземнае мора]]
Плошча600 000 км²
Краіна
Пірэнейскі паўвостраў
Пірэнейскі паўвостраў

Геалогія і рэльеф

Самая высокая кропка паўвострава — гара Муласен.

Прырода

Адной з буйнейшых рэк паўвострава з'яўляецца рака Дуэра.

Гісторыя

Сярэднявечча

Гл. таксама

Літаратура

Іберыйская унія

Іберыйская, або Пірэнейская унія — сучаснае абазначэнне дынастычнай уніі карон Іспаніі і Партугаліі ў 1580—1640 гадах. У гэтыя гады ўлада іспанскіх Габсбургаў — Філіпа II, Філіпа III і Філіпа IV («дынастыі Філіпаў», як называюць іх партугальцы) — распаўсюджвалася на ўвесь Пірэнейскі паўвостраў. Паслабленне партугальскай дзяржаўнасці ў гады уніі паклала пачатак распаду Партугальскай каланіяльнай імперыі.

Альфонса V Высакародны

Альфонса V Высакародны (ісп.: Alfonso V el Noble; таксама Альфонса V Заканадавец (ісп.: el la Buenos Fueros) ці Альфонса V Аднаўляльнік (ісп.: el Restaurator); 996 — 7 жніўня 1028) — кароль Леона (999—1028; самастойна — з 1007) з дынастыі Перэс. Праводзіў палітыку аднаўлення каралеўства пасля паходаў маўраў, ізноў засяліў сталіцу каралеўства, горад Леон, і выдаў «Фуэра Леона». Загінуў у паходзе на Візеу.

Васконы

Васко́ны (лац.: Vascŏnes, стар.-грэч.: Ου̉άσκονες) † — старажытны іберыйскі народ у заходняй частцы Пірэнеяў. Ад наймення васконаў узніклі назвы народа баскаў і французскага рэгіёна Гасконь.

Вялікае перасяленне народаў

Вялікае перасяленне народаў, таксама Варварскае ўварванне — перыяд у гісторыі Еўропы, адзначаны масавымі міграцыямі, у выніку якіх склалася аснова сучаснай этнакультурнай карты гэтай часткі свету. Перасяленне народаў у Еўропе, якое адбывалася прыкладна паміж 300-мі і 700-мі гадамі нашай эры, супала з перыядам пераходу ад Антычнасці да Ранняга Сярэднявечча. Гэтыя рухі адзначаліся глыбокімі зменамі, як у межах Рымскай імперыі так і ў межах так званай «варварскай мяжы». Мігрыруючыя народы складаліся з готаў, вандалаў, булгараў, аланаў, свеваў, фрызаў, франкаў і іншых германскіх і славянскіх плямёнаў. Вялікае перасяленне народаў ўмоўна дзеліцца на 3 этапы: германскі (II—IV стст.) — ад Маркаманскіх войн да Адрыянопальскай бітвы, гунскі (IV стст.—V стст.) — ад Адрыянопальскай бітвы да бітвы на Каталаўнскіх палях, славянскі (VI—VII стст.) — перамяшчэнне славянскіх плямёнаў ва Усходняй, Паўднёва-Усходняй і Цэнтральнай Еўропе.

Галісійцы

Галісійцы (саманазва galegos) — народ у Іспаніі, асноўнае насельніцтва гістарычнай вобласці Галісія.

Гісторыя Партугаліі

ГІСТОРЫЯ ПАРТУГАЛІІ.

Джэбель-Муса

Пад гэтай назвай таксама вядомая гара Сінай на Сінайскім паўвостравеДжэбель-Муса (араб. جبل موسى‎‎, Jabal Mūsā; амазігх: Adrar Musa) — гара ў Марока, на афрыканскім беразе Гібралтарскага праліва. Размяшчаецца ў некалькіх кіламетрах на захад ад іспанскага эксклава Сеўта. Вышыня 851 м.

Муса па-арабску азначае Майсей, хоць па легендзе гара была названа ў гонар Мусы ібн Нусайра — генерала, які камандаваў мусульманскім уварваннем на Пірэнейскі паўвостраў у 711 годзе.

Джэбель-Муса і Гібралтарская скала, размешчаная на іншым беразе праліва, вядомыя як Геркулесавы слупы, хоць некаторыя паўднёвым слупом завуць гару Ача ў Сеўце.

Каралеўства Навара

Карале́ўства Нава́ра (ісп.: Reino de Navarra, баскск.: Nafarroako Erresuma, фр.: Royaume de Navarre) — сярэдневяковае каралеўства. Першапачаткова звалася Каралеўства Памплона. У яго склад уваходзілі землі па абодва бакі ад Пірэнеяў каля Атлантычнага акіяна — сучасная правінцыя Навара ў Паўночнай Іспаніі і Атлантычныя Пірэнеі ў сучаснай Паўднёвай Францыі. Каралеўства існавала з пачатку IX стагоддзя (першапачаткова як графства). У 1513 годзе Паўднёвая Навара была зававана каралём Арагона Фердынандам II Каталіком і ўвайшла ў склад каралеўства Іспанія. Паўночная Навара заставалася незалежнай да 1589 года, калі яе кароль Генрых III дэ Бурбон стаў каралём Францыі пад імем Генрых IV, пасля чаго каралеўства Навара было далучана да Францыі (канчаткова ў 1620 годзе).

Ла-Карунья

Ла-Кару́нья ці А-Кару́нья (галіс.: A Coruña [a koˈɾuɲa], ісп.: La Coruña [la koˈɾuɲa]) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі. Адносіцца да аўтаномнай супольнасці Галісія і з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай правінцыі.

Важны гістарычны порт, знаходзіцца на той частцы ўзбярэжжа паўночнага захаду Пірэнейскага паўвострава, якую называюць Рыяс Альтас.

Цэнтр горада ляжыць на паўвостраве, аб'яднаным з матэрыком вузкім перашэйкам, такім чынам, існуюць два ўзбярэжжы: порт (у бок вусця рыяса Ла-Карунья) і частка ў бок адкрытага мора — раён Ensenada del Orzán, які пашыраецца асноўнымі гарадскімі пляжамі (Рыясор і Арзан).

Насельніцтва муніцыпалітэта Ла-Карунья складала на 2009 год 246 056 жыхароў, ён другі ў Галісіі па гэтаму паказчыку пасля Віга. Тым не менш, горад з 221 988 жыхарамі, з'яўляецца самай густанаселенай гарадской мясцовасцю ў Галісіі.

Вакол горада раскінулася Аднайменная гарадская метраполія, якая разам з суседнімі муніцыпалітэтамі і горадам Фероль, з'яўляецца канурбацыяй, што аб'ядноўвае больш паловы агульнай колькасці насельніцтва правінцыі.

Бягучы дэфіцыт зямлі пад забудову вельмі павысіў кошт муніцыпальных зямель, што прымушае горад расці вертыкальна. Шчыльнасць насельніцтва муніцыпалітэта адна з самых высокіх у Іспаніі (6680 чал/км²), яго плошча — 36,83 км².

Большая частка вобласці, аддадзенай прамысловай дзейнасці, знаходзіцца ў сумежным муніцыпалітэце Артэйха, адным з найбольш прамыслова развітых у Галісіі. Такім чынам, у цэнтры засяроджана ў асноўным сфера паслуг. Другасны сектар звязаны ў асноўным з портам і нафтаперапрацоўчым заводам.

Клімат у горадзе марскі з мяккімі тэмпературамі на працягу ўсяго года.

У горадзе знаходзяцца Вышэйшы суд Галісіі, Прадстаўніцтва ўрада гэтай аўтаномнай супольнасці і штаб-кватэра Каралеўскай акадэміі Галісіі з моманту яе заснавання.

Таксама горад быў сталіцай VIII ваеннай акругі, якая цяпер не існуе, але тут да гэтага часу знаходзіцца штаб-кватэра Генеральных сіл аператыўнай лагістыкі.

Лузоны

Лузоны (лац.: Lusones, стар.-грэч.: Λούσωνες) † — старажытны дарымскі народ на поўначы Пірэнейскага паўвострава, роднасны кельтыберам.

Засялялі заходнюю частку сучаснай іспанскай правінцыі Сарагоса і ўсходнія раёны правінцыі Сарыя.

Паводле Страбона, землі лузонаў знаходзіліся ля вытокаў ракі Таха.

На поўдні межавалі з беламі, на захадзе — з арэвакамі і пелендонамі, на ўсходзе — з седэтанамі, на поўначы — з васконамі. Меркаванай іх сталіцай быў горад Turiasso ці Turiaso, які размяшчаўся на тэрыторыі муніцыпалітэта Вера-дэ-Манкая (правінцыя Сарагоса). Іншымі значнымі гарадамі лузонаў былі: Bursau ці Bursada (цяпер Борха ), Calagurris , Cascantum (Каскантэ ) , Carabis ( Магальён ) .

Маўры

Маўры (лац.: Mauri) — назва ў сярэднявечнай Заходняй Еўропе мусульманскага насельніцтва Пірэнейскага паўвострава і заходняй часткі Паўночнай Афрыкі — арабаў і бербераў, якія захапілі гэтыя тэрыторыі падчас другой хвалі арабскіх заваёўванняў.

Партугалія

Партуга́лія (парт.: Portugal), Партуга́льская Рэспу́бліка (парт.: República Portuguesa) — дзяржава, размешчаная на паўднёвым захадзе Еўропы, на Пірэнейскім паўвостраве. Партугалія самая заходняя краіна Еўропы, якая да таго ж мяжуе з Атлантычным акіянам на захадзе і поўдні і Іспаніяй на поўначы і ўсходзе. Атлантычныя архіпелагі Азорскіх астравоў і Мадэйры з’яўляюцца часткай Партугаліі. Краіна названа ў гонар яе другога па велічыні горада, Порту.

Землі сучаснай Партугаліі стала былі заселены з дагістарычных часоў, тут пражывалі кельцкія плямёны, якія пазней былі інтэграваны ў Рымскую рэспубліку, а затым землі сталі месцам пасялення германскіх народаў, як то свеваў, швабаў, вандалаў і вестготаў. У VIII стагоддзі большая частка Пірэнейскага паўвострава была заваявана маўрытанскімі захопнікамі, якія вызнавалі іслам, а пасля былі выгнаны тампліерамі. Падчас хрысціянскай Рэканкісты, Партугалія зацвердзілася як незалежная ад Леона каралеўства ў 1139 годзе, з’яўляючыся, такім чынам, адной з найстарэйшых еўрапейскіх нацыянальных дзяржаў.

У XV і XVI стагоддзі, у выніку дзейнасці мясцовых піянераў эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыццяў, Партугалія пашырыла ўплыў у свеце і стварыла глабальную імперыю, якая ўключала ўладанні ў Афрыцы, Азіі, Акіяніі і Паўднёвай Амерыцы, стаўшы буйным эканамічным, палітычным і ваенным цэнтрамі ў свеце. Партугальская імперыя была першай глабальнай імперыяй у гісторыі, а таксама самым доўгай еўрапейскай каланіяльнай імперыяй, якая праіснавала амаль 600 гадоў, пачынаючы з захопу Сеўты ў 1415 годзе, да перадачы Макаа да Кітаю ў 1999 годзе. Тым не менш, міжнародны статус краіны, быў значна зніжаны ў XIX стагоддзі, асабліва пасля абвяшчэння незалежнасці Бразіліі і іншых найбуйнейшых калоній.

Пасля рэвалюцыі ў 1910 годзе манархія была зрынута, але няўстойлівая дэмакратычная партугальская Першая Рэспубліка была заменена ў хуткім часе аўтарытарным рэжымам. Дэмакратыя была адноўлена пасля партугальскіх каланіяльных войн і рэвалюцыі гваздзікаў у 1974 годзе, пасля чаго Партугалія страціла свае заморскія правінцыі, як Анголу, Мазамбік і іншыя. Апошняя заморская тэрыторыя, Макаа, была перададзена Кітаю ў 1999 годзе.

Партугалія з’яўляецца развітой краінай з вельмі высокім індэксам развіцця чалавечага патэнцыялу. Краіна размяшчаецца на 19 месцы ў свеце паводле паказчыку якасці жыцця, а таксама дзякуючы моцнай сістэме аховы здароўя. Партугалія з’яўляецца адной з найбольш глабалізаваных і мірных краін свету, членам Еўрапейскага саюза і Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, а таксама членам-заснавальнікам Лацінскага саюза, Арганізацыі Ібера-амерыканскіх дзяржаў, АЭСіР, НАТА, Садружнасці партугаламоўных краін, Еўразоны і Шэнгенскага пагаднення.

Племянныя герцагствы

«Племянныя герцагствы» (ням.: Stammesherzogtum) — традыцыйная назва для групы некалькіх найбуйнейшых княстваў, якія ўтварыліся ў складзе Усходне-Франкскага каралеўства (Германіі) у IX—X стагоддзях на аснове тэрыторый, якія раней займалі розныя плямёны германцаў. Гэтыя княствы паступова дамагліся значнага ўзроўню незалежнасці ад каралёў Германіі і на працягу некалькіх стагоддзяў пасля падзення Каралінгаў адыгрывалі ролю базавых дзяржаўных утварэнняў «Свяшчэннай Рымскай імперыі». Развіццё феадалізму і сепаратысцкіх тэндэнцый у Германіі прывялі ў XII стагоддзі да распаду герцагстваў. Тым не менш традыцыя вылучэння некалькіх найбуйнейшых «племянных» рэгіёнаў захавалася і пазней знайшла сваё адлюстраванне ў сістэме курфюрстваў і імперскіх акруг.

Звычайна вылучаюць наступныя пяць племянных герцагстваў:

Саксонія

Франконія

Баварыя

Швабія

Латарынгія (ці, паводле іншай традыцыі, Цюрынгія)

Пірэнеі

Пірэне́і (фр.: Pyrénées, ісп.: Pirineos, акс.: Pirenèus, катал.: Pirineus, баскск.: Pirinioak) — горная сістэма ў Францыі, Іспаніі і Андоры, паміж Біскайскім залівам і Міжземным морам.

Даўжыня — 450 км, вышыня — да 3404 м (пік Анета). На захадзе развіты вапнякі, карст; у цэнтры — пераважна крышталічныя пароды, альпійскія формы рэльефу, ледавікі (плошча каля 40 км²); на ўсходзе хрыбты паніжаюцца, чаргуючыся з міжгорнымі ўпадзінамі. У ніжніх частках схілаў — зараслі міжземнаморскіх кустарнікаў, да 1800—2100 м пераважаюць лясы, вышэй — кустарнікі і сенажаці. Радовішчы баксітаў, жалезных руд. Важны кліматападзел (на поўнач ад Пірэнеяў — тэрыторыя з умераным кліматам, на поўдзень — з субтрапічным).

Эпанімам Пірэнеяў з'яўляецца Пірэна — гераіня антычнай міфалогіі, якая была разадрана звярамі і пахавана на Пірэнеях.

П’ер Эдмон Буасье

П'ер Эдмон Буасье (фр.: Pierre Edmond Boissier; 1810—1885) — швейцарскі батанік, падарожнік і матэматык, вучань Дэкандоля-старэйшага. У яго гонар названы від пустэльных слімакоў - Sphincterochila boissieri.

Сант’яга-дэ-Кампастэла

Сант’я́га-дэ-Кампастэ́ла (ісп.: Santiago de Compostela) — горад у паўночна-заходняй Іспаніі, сталіца аўтаномнай супольнасці Галісія. Насельніцтва — 95 207 (2011).

У кафедральным саборы горада пахаваныя мошчы аднаго з 12 апосталаў Хрыста — святога Якава (ісп: Сант’яга Старэйшы альбо Хакоба (Santiago el Mayor o Jacobo), па-галісійску: Сант'яга Старэйшы (Santiago o Maior)). Паводле легенды, святы Якаў, хрысціцель і патрон усяе Іспаніі, прайшоў пешкі ўсю дарогу на Пірэнейскі паўвостраў. Таму больш за 1000 гадоў існуе каталіцкі шлях-прошча — шлях святога Якава, які вядзе ў сталіцу Галісіі. Гэты шлях неаднаразова быў тэмай сюжэтаў літаратуры і кінамастацтва.

Сефарды

Сефарды — яўрэі, нашчадкі выгнаных у канцы XV ст. з Іспаніі і Партугаліі або тых, што пакінулі Пірэнейскі паўвостраў пазней (XVI—XVIII ст.). Традыцыйна карысталіся гутарковай мовай ладзіна (сефардскай), блізкай да іспанскай, а ў сакральных і іншых пісьмовых мэтах -- іўрытам. Жывуць у краінах Паўночнай Афрыкі, Малой Азіі, Балканскага паўвострава, а таксама ў Ізраілі. Нормы сефардскага маўлення на мове іўрыт былі прыняты за аснову пры яе адраджэнні як жывой гутарковай мовы ў Ізраілі.

Фізіка-геаграфічная краіна

Фізіка-геаграфічная краіна (прыродная краіна) — частка мацярыка, якая характарызуецца на вялікім сваім працягу адзінствам геаструктуры або заканамерным спалучэннем яе структурных элементаў, пераважнай тэндэнцыяй апошніх рухаў зямной кары і агульнасцю ці аднастайнасцю макрарэльефу. Можа знаходзіцца адразу ў некалькіх геаграфічных паясах са сваёй сістэмай занальнасці. Фізіка-геаграфічная краіна адносіцца да вышэйшай азанальнай адзінцы фізіка-геаграфічнага раянавання сушы.

Ніжэйшай таксанаметрычнай ступенню з'яўляецца Фізіка-геаграфічная вобласць.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.