Пяхота

Пяхота — род войскаў, якія ваююць пераважна ў пешым баі (на ўласных нагах).

У сучасным свеце пяхота можа выкарыстоўваць матарызаваны транспарт. Доўгі час пяхота выкарыстоўвала пераважна ручную зброю (стралковую), у сучасных умовах (21 стагоддзе) можа выкарыстоўваць шырокае кола ўзбраення (уключаючы ракетнае). У сувязі з развіццём тэхнікі і сродкаў дастаўкі можна правесці наступную класіфікацыю пяхоты:

  • мотастралкі (асноўны сродак дастаўкі жывой сілы — аўта і бранетэхніка)
  • марская пяхота (асноўны сродак дастаўкі жывой сілы — марскі/рачны транспарт)
  • паветраныя дэсантнікі (асноўны сродак дастаўкі жывой сілы — авіятэхніка).

Гісторыя

Royal Irish Rifles ration party Somme July 1916
Каралеўскія Ірландскія стралкі ў час Першай Сусветнай вайны (1916).

За некаторымі выключэннямі, большасць армій у гісторыі была створана на аснове пяхоты. Віды ўзбраенняў мяняліся, але нязменным заставаўся прынцып пешай бітвы. Пехацінцы перамяшчаліся і вялі бой на ўласных нагах (асабліва ў даіндустрыяльны перыяд), хаця зараз яны могуць быць дастаўлены на месца бою з дапамогай розных транспартных сродкаў.

У старажытнасці пяхота была добра ўзброенымі бандамі, якія біліся ў хаатычна згуртаваных радах пад камандваннем аднаго лідара, што аддаваў загады непасрэдна голасам. Але перавагі уніформы, абсталявання і ўзбраення прывялі да развіцця баявых фармацый дзеля выканання тактычных манёўраў у час бітвы.

Арганізацыя пяхоты пачалася з балансавання паміж цяжкаўзброеннымі фармаваннямі (як Грэчаская фаланга), што біліся ў правільных шыхтах і больш лёгкаўзброенымі, але і больш мабільнымі войскамі (як Рымскі легіён), якія маглі скарэй перамяшчацца па полі бою і выкарыстоўваць усе магчымасці на сваю карысць, калі яны з'яўляліся. Праблемы з мабільнасцю, узбраеннем і абаронай (панцырам) дапаўняліся дадатковымі фактарамі, якія трэба было вырашаць.

Антычны перыяд

Пяхота была асноўнай баявой адзінкай Антычнага перыяду. Прыклады баявых фарміраванняў таго перыяду — грэчаскія фалангі і легіёны Рымскай імперыі. У адрозненне ад добра арганізаваных фаланг і легіёнаў, большасць армій старажытнага свету была ўкамплектавана нерэгулярнымі воінамі (часцей за ўсё наймітамі), што насілі менш брані і біліся ў адкрытых фармацыях.

Пасля таго, як Рымская імперыя распалася і была захоплена германскімі плямёнамі (вандаламі, готамі, вестготамі) у 5 стагоддзі нашай эры, з-за недахопу палітычных і ваенных рэсурсаў, патрэба ў такога роду баявых адзінках знікла амаль да Сярэднявечча.

Сярэднявечча

Большую палавіну сярэднявечча ў войсках панавала кавалерыя (вершнікі, воіны на конях), якая складалася з асобных рыцараў. Рыцары часцей за ўсё паходзілі са шляхты, а пехацінцаў набіралі ў асноўным з простага насельніцтва. Гэта ўскладніла развіццё пяхотнай тактыкі і ўзбраення.

У канцы сярэднявечча былі распрацаваныя доўгія дзіды, а таксама зброя дальняга бою (лукі), каб было што проціпаставіць перавазе кавалерыі ў мабільнасці і хуткасці.

Новы час

Хоць лукі і выкарыстоўваліся нават пасля вынаходжання агнястрэльнае зброі, тэхналагічнае развіццё дазволіла гэтай зброі атрымаць першынства нават перад англійскім доўгім лукам у якасці любімай зброі пяхоты. Таксама было нашмат лягчэй навучыць пехацінцаў карыстацца агнястрэльнай зброяй, чым лукам (дні ці тыдні да сярэдняга ўзроўню валодання, у параўнанні з гадамі для доўгага лука). У фармацыях камбінаваліся агнястрэльная зброя і доўгія дзіды для процістаяння кавалерыі (але пасля вынаходства штыка патрэба ў дзідах знікла).

Да вынаходства чыгункі (у 19 стагоддзі), пяхотныя арміі дабіраліся да месца бітвы пехатою ці, зрэдку, на караблі.

Марскія пехацінцы ўпершыню з'явіліся ў 16 стагоддзі ў Іспаніі (Infanteria de Marina), а ў 17 стагоддзі ў астатніх краінах Еўропы, у тым ліку ў Вялікай Брытаніі. З-за таго, што Брытанія не была кантынентальнай дзяржавай, ёй не патрабавалася вялікая армія, але пяхота была неабходна пры падыходзе к берагу для высадкі на яго. Тыповы каралеўскі марскі баявы карабель мог узяць на борт каля 600 чалавек. З іх 120-180 былі каралеўскімі марскімі пехацінцамі. Яны звычайна мелі сваю палубу і не займаліся мараходствам. Утваралі дэсантныя атрады, абаранялі карабель у час абардажу, чынілі пашкоджаную зброю і гарматы пасля бітвы.

20-21 стагоддзі

У канцы 19 стагоддзя і пазней некаторыя дзяржавы ўжывалі веласіпедную пяхоту (накшалт італьянскіх Bersaglieri), але сапраўдную мабільнасць пяхота пачала набываць у 20-ых гадах 20 стагоддзя, калі з'явіўся матарызаваны транспарт і, адпаведна, матарызаваная пяхота. Другая Сусветная вайна паказала неабходнасць абароны пяхоты пры перамяшчэннях, што прывяло к распрацоўцы браніраванага транспарту для перавозкі пяхоты.

У час Другой Сусветнай Вайны шырокае распаўсюджанне атрымалі паветраныя дэсантнікі, якія адыгралі ключавую ролю ў некаторых бітвах у Еўропе.

У час вайны ў В'етнаме армія ЗША упершыню выкарыстала верталёты дзеля хуткай дастаўкі вялікай колькасці пехацінцаў на вялікія адлегласці.

Сёння дастаўка пехоты з дапамогай верталётаў называецца «паветраны штурм». Сучасную матарызаваную пяхоту падчас падтрымліваюць браніраваныя атакуючыя машыны (танкі), баявыя машыны пяхоты, артылерыя і авіяцыя, але існуе і лёгкая пяхота, якая не выкарыстоўвае матарызаванага транспарту. Але роля пяхоты пачынае змяншацца, па-першае, з-за развіцця новых тэхналогій, якія не патрабуюць прысутнасці людзей на полі бою, а, па-другое, з-за таго, што сучасныя палітыкі стараюцца ўстрымацца ад «татальнай вайны» і звесці колькасць чалавечых ахвяр да мінімуму.

Спасылкі

2018

2018 — невысакосны год.

Год малой радзімы ў Беларусі.

27 лістапада

27 лістапада — трыста трыццаць першы (трыста трыццаць другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Аблога

Абло́га - спосаб вядзення ваенных дзеянняў дзеля авалодання крэпасцю (умацаваным горадам) або іншым пунктам крапаснога тыпу. Аблога вядомая са старажытнасці, у навейшы час выйшла з ужытку (гл.далей гісторыя аблогі).

У старажытнасці майстэрства аблогі (здабывання крэпасцей) абазначалі словам поліярцэтыка (грэч.: poliorketes).

Бітва на Соме

Бітва на Соме (1 ліпеня — 19 лістапада 1916) — найбуйнейшая бітва ў Першай Сусветнай вайны, пад час якой загінула каля мільёна чалавек.

Бітва адбывалася між брытанскімі і нямецкімі сіламі ў Паўночнай Францыі (Пікардыя) на рацэ Сома.

Бітва пад Віцебскам (1664)

Бітва пад Віцебскам — перамога войска ВКЛ 6 чэрвеня 1664 года над Маскоўскім войскам падчас Трынаццацігадовай вайны.

Восенню 1663 года кароль Ян Казімір рушыў на праваўзбярэжнюю Украіну з вялікім польскім і літоўскім войскам. У студзені 1664 года войска Рэчы Паспалітай уварвалася на тэрыторыю Расійскага Царства. Вясною 1664 года частка войска начале гетмана польнага літоўскага Міхала Казіміра Паца пакінула галоўныя каралеўскія сілы і рушыла на поўнач, каб супрацьстаяць войску Івана Хаванскага.

Маскоўскае войска пасоўвалася па ўсходняй часты ВКЛ, «выпаліла і весекла» на сваім шляху Дуброўна, Оршу, Чарэю і Талачын, «палілі да самога Барысава», а пазней стаяла да лета каля Віцебска збіраючы ежу і чакаючы папаўнення.

У лютым разбіўшы пад Бранскам маскоўскае войска на чале з Баратынскім, Пац рушыў ад Старадуба да Магілёва.

Першыя сутычкі адбыліся 5 чэрвеня 1664 года. Бітва пачалася 6 чэрвеня на раце Лучосе. Падчас бою маскоўцамі было захоплена гетманская харугва Паца. Але пасля маскоўская конніца, што наступала без падтрымкі пяхоты, был адкінутая назад і разбеглася, замест таго каб сабрацца ў лагеры. Так ноўгарадскія казакі ўцякалі да самога Ноўгараду. Пасля гэтага рэшткі войска Хаванскага, дзе засталася адна пяхота, былі разбіты салдатамі ВКЛ.

Хаванскі з часткай арміі ледзь прабіўся да Віцебска, дзе яму дапамог гарадскі гарнізон.

Пасля гэтай паражэнні цар адхіліў Хаванскага ад камандванняі і прызначыў новага ваяводу — Юрыя Даўгарукага.

Бітва пад Шапялевічамі

Бітва пад Шапялевічамі ці бітва пад Барысавам — адна з бітваў Вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667. Адбылася напачатку вайны 24 жніўня 1654 года ля в. Шапялевічы (зараз Круглянскі раён) і завяршылася перамогай рускага войска князя Аляксея Трубяцкога над войскам Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам вялікага гетмана літоўскага Януша Радзівіла.

Пасля таго, як войску Януша Радзівіла ўдалося 12 жніўня 1654 ў бітве пад Шкловам нанесці паражэнне арміі князя Чаркаскага, гетман літоўскі з 5-тысячным войскам вырашыў стрымаць наступленне другой расійскай арміі на чале з князем Трубяцкім (каля 15 тыс. салдатаў), якая 20 жніўня пераправілася на правы бераг Дняпра.

Януш Радзівіл рушыў пад Шапялевічы. Тут падчас пераправы яму ўдалося стрымаць перадавыя расійскія атрады, аднак пасля падыходу галоўных сіл расійская пяхота заняла Шапялевічы, а кавалерыя пад яе прыкрыцём пачала абыходзіць польска-літоўскае войска з фланга. Спроба контратакі не ўдалася. 25 жніўня пяхота Радзівіла была разбіта. Абоз і артылерыя адступіўшых былі захоплены. Таксама захоплены сцяг і карэта параненага Я. Радзівіла, якому ледзь удалося выратавацца самому.

У Рэчы Паспалітай больш не засталося буйных сілаў паміж Дняпром і Бярэзінай. Паражэнне пры Шапялевічах абумовіла хуткае падзенне Смаленска (гл. Аблога Смаленска, 1654). Пасля бітвы армія Вялікага княства Літоўскага фактычна перастала існаваць. Але ўжо ў верасні 1654 Януш Радзівіл абвясціў, што войска ВКЛ адроджана і гатовае да наступных ваенных дзеянняў.

Германская імперская армія

Герма́нская А́рмія (ням.: Deutsches Heer) — назва ўзброеных сіл (наземных і паветранных) Германскай імперыі. Германская Армія была створана пасля ўтварэння Германскай імперыі на чале з Прусіяй у 1871 годзе і была распушчана пасля паражэння Германскай імперыі у Першай сусветнай вайне ў 1919 годзе.

Грамадзянская вайна ў Іспаніі

Шаблон:Грамадзянская вайна ў Іспаніі

Грамадзянская вайна ў Іспаніі (ісп.: Guerra Civil Española) (ліпень 1936 — красавік 1939) — канфлікт паміж Другой Іспанскай рэспублікай і апазіцыйнай ёй іспанскай ваенна-нацыяналістычнай дыктатурай пад правадырствам генерала Франсіска Франка, падтрыманага Італіяй, Германіяй і Партугаліяй, які ў выніку ваенных дзеянняў у рэшце рэшт ліквідаваў Іспанскую рэспубліку і зрынуў рэспубліканскі ўрад, які карыстаўся падтрымкай СССР, Мексікі і, у пачатку вайны, Францыі.

Гусіцкія войны

Шаблон:Гусіцкія войны

Гусіцкія войны — нацыянальна-рэлігійная барацьба чэшскага народа за рэформу каталіцкай царквы, супраць нямецкага засілля і іншаземнай інтэрвенцыі ў 1-й пал. XV ст.. Ваенныя дзеянні з удзелам паслядоўнікаў Яна Гуса, гусітаў, а таксама паміж імі ў Багеміі (сучасная Чэхія) вяліся паміж 1420 і 1434 гадамі. У гэтай вайне шырока выкарыстоўвалася ручная агнястрэльная зброя. Гусіцкая пяхота нанесла мноства паражэнняў буйнейшым арміям з цяжкаўзброенымі рыцарамі.

Першапачаткова гусіты ваявалі супраць каталікоў, якія арганізавалі серыю крыжовых паходаў, пазней іх рух падзяліўся на ўмераных («чашнікаў»), якія прымірыліся з каталікамі, і радыкалаў («табарытаў»), якія пацярпелі паражэнне.

Другая бітва пры Іпры

Друга́я бі́тва пры І́пры (22 красавіка 1915 — 25 мая 1915) — бітва ў раёне Іпра паміж саюзнымі і германскімі войскамі падчас Першай сусветнай вайны, у якой упершыню пасля Балімаўскай бітвы германцамі актыўна ўжывалася хімічная зброя. Германскай арміі на чале з герцагам Альбрэхтам Вюртэмбергскім не ўдалося развіць першапачатковы поспех.

Германскае камандаванне яшчэ з сакавіка 1915 года рыхтавала буйную аперацыю па прарыву варожага фронту з ужываннем хімічнай зброі. У маючым адбыцца надыходзе германцы планавалі ўжыць хімічную газабалонную атаку. Удар наносіўся на ўчастку стыку 2-й англійскай арміі і 20-га французскага корпуса. На працягу некалькіх дзён германскія хімічныя войскі ноччу ўсталявалі 150 газабалонных батарэй. 22 красавіка на пазіцыі брытанскіх войскаў было выпушчана 180 тон хлора. Жаўтавата-зялёнае воблака рушыла на пазіцыі праціўніка, за ім у марлевых павязках наступала германская пяхота. Англійскія салдаты, не будучы забяспечаныя сродкамі абароны ад газу, задыхаліся і падалі як нежывыя. Брытанцы ў паніцы пакідалі свае пазіцыі, якія без бою займалі германскія салдаты. Аднак, па некаторых дадзеных, германскае камандаванне не ўлічыла ўмовы надвор'я, і частка хлору было ветрам аднесена да пазіцый германскіх войскаў, у выніку чаго тыя, хто не быў у ахоўнай масцы, таксама атрымалі атручэнне (праўда, пра смяротныя выпадкі дадзеных няма).

Ад хлору пацярпела 15 000 чалавек, 5 000 з якіх памерлі. Паміж англійскімі і французскімі войскамі утварыўся разрыў у 3,5 км. Дарога на Іпр апынулася вольная. Аднак, не маючы рэзерваў, германскае камандаванне не змагло атрымаць выгады з сітуацыі, якая склалася. На аўтамашынах і пешым парадкам англічане і французы падцягнулі рэзервы і занялі пралом у абароне, усе наступныя спробы германскіх войскаў прарваць абарону апынуліся беспаспяховымі. Англічане і французы ўжо былі абсталяваныя найпростымі сродкамі абароны ад хімічнай зброі.

У далейшых баях у маі немцам атрымалася прасунуцца на нязначную адлегласць, але галоўная задача — прарыў фронту і захоп Іпра — выканана не была. Першае ў гісторыі прымяненне газу прынесла германцам абмежаваны поспех. Але яно з'явілася пачаткам масавага прымянення хімічных сродкаў барацьбы ваюючымі дзяржавамі. Развіваліся сродкі абароны і новы элемент баявога забеспячэння — супрацьхімічная абарона войскаў. Ужо ў 1915 годзе найпростыя марлевыя павязкі былі заменены процівагазамі.

Заходні фронт Першай сусветнай вайны

Захо́дні фронт — адзін з тэатраў ваенных дзеянняў Першай сусветнай вайны (1914—1918).

Гэты фронт ахопліваў тэрыторыю Бельгіі, Люксембурга, Эльзаса, Латарынгіі, рэйнскія правінцыі Германіі, а таксама паўночны ўсход Францыі. Працягласць фронту ад ракі Шэльды да швейцарскай мяжы складала 480 кіламетраў, у глыбіню — 500 кіламетраў, ад Рэйна да Кале. Заходняя частка тэатра ваенных дзеянняў уяўляла сабою раўніну з разгалінаванай дарожнай сеткай, зручную для дзеянняў буйных вайсковых аб’яднанняў; усходняя частка пераважна горная (Ардэны, Аргоны, Вагезы) абмяжоўвала свабоду манеўру войскаў. Асаблівасцю Заходняга фронту было яго прамысловае значэнне (вугальныя капальні, жалезная руда, развітая апрацоўчая прамысловасць).

Пасля пачатку вайны ў 1914 годзе германская армія пачала ўварванне ў Бельгію і Люксембург, затым наступленне на Францыю, імкнучыся захапіць важныя прамысловыя рэгіёны краіны. У Марнскай бітве германскія войскі пацярпелі паражэнне, пасля чаго абодва бакі ўмацаваліся на дасягнутых рубяжах, сфармаваўшы пазіцыйны фронт ад узбярэжжа Паўночнага мора да франка-швейцарскай мяжы.

У 1915—1917 гадах было праведзена некалькі наступальных аперацый. У баявых дзеяннях выкарыстоўвалася цяжкая артылерыя і пяхота. Аднак сістэмы палявых умацаванняў, прымяненне кулямётаў, калючага дроту і артылерыі наносілі сур’ёзныя страты як тых, хто нападаў, так і абаронцам. У выніку не было значных змен лініі фронту.

У сваіх спробах прарваць лінію фронту абодва бакі ўжывалі новыя ваенныя тэхналогіі: атрутныя газы, самалёты, танкі. Нягледзячы на пазіцыйны характар праводзімых баёў, Заходні фронт меў найважнейшае значэнне для заканчэння вайны. Вырашальнае наступленне саюзнікаў восенню 1918 прывяло да паражэння германскай арміі і заканчэння Першай сусветнай вайны.

Марская пяхота

Марская пяхота — род сіл ВМФ, прызначаны і спецыяльна падрыхтаваны для вядзення баявых дзеянняў у складзе марскіх дэсантаў і выканання баявых задач у прыморскіх (часам прырэчных) раёнах. Ёсць ва ўзброеных сілах многіх марскіх дзяржаў.

Сучасная марская пяхота мае на ўзбраенні плаваючыя танкі і бронетранспарцёры, уласныя проціпаветраныя і процітанкавыя ўстаноўкі і артылерыю (уся баявая тэхніка самаходная, павышанай праходнасці). Часці марской пяхоты высаджваюцца на бераг з дэсантных караблёў і катараў (у тым ліку на паветранай падушцы) або дэсантуюцца верталётамі карабельнага і берагавога базіравання пры агнявой падтрымцы караблёў і марской авіяцыі.

Наступленне Нівеля

Наступле́нне Ніве́ля (Таксама ў гістарыяграфіі ўжываюцца назвы «Бітва Нівеля», «Бойня Нівеля» ці «Мясарубка Нівеля», 16 красавіка 1917 — май 1917) — найбуйнейшая бітва Першай сусветнай вайны. Названа па імені галоўнакамандуючага французскай арміі Рабера Нівеля. Скончылася паражэннем Антанты. Наступленне Нівеля стала сімвалам бессэнсоўных чалавечых ахвяр.

Першая бітва за Газу

Пе́ршая бі́тва ў се́ктары Га́за — бітва, якая адбылася 26 сакавіка 1917 года, падчас першай спробы Егіпецкай экспедыцыйнай арміі ўварвацца на поўдзень Палестыны, якая адносілася на той час да Асманскай імперыі. Адбылася падчас Сінайскай і Палестынскай кампаніі Першай сусветнай вайны; баі праходзілі ў і каля горада Газу на ўзбярэжжы Міжземнага мора, калі пяхота і конныя часці атакавалі горад. Позна ўвечары брытанскія сілы, якія ўжо знаходзіліся на парозе захопа Газы, былі выведзены з горада з-за асцярог з нагоды надыходзячай цемры і вялікага атаманскага падмацавання. За гэтай паразай праз некалькі тыдняў адбылася яшчэ больш рашучае паражэнне брытанцаў падчас Другой бітвы за Газе, у красавіку 1917 года.

Руская імператарская армія

Ру́ская імпера́тарская а́рмія — сухапутныя войскі Расійскай імперыі.

Створаны першым расійскім імператарам Пятром I на аснове г. зв. палкоў іншаземнага строю, якія з'явіліся ў Расіі яшчэ ў валадарства цара Аляксея Міхайлавіча. Замяніла ірэгулярныя памесныя войскі і стралецкія часткі. З 1699 года армія фармавалася праз рэкруцкую павіннасць (таксама да 1762 года захоўвалася абавязковая служба дваран), з 1874 года — праз усеагульны вайсковы абавязак.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917) Руская імператарская армія была перайменаваная ў «Рэвалюцыйнае войска свабоднай Расіі».

Сухапутныя войскі

Сухапутныя войскі (СВ) — від узброеных сіл (ВС) шматлікіх дзяржаў свету, нароўні з ваенна-марскім флотам (сіламі) і ваенна-паветранымі сіламі (флотам).

У некаторых краінах могуць звацца сухапутнымі сіламі, Арміяй (напрыклад, Армія ЗША). Традыцыйна складаюцца з пяхотных, кавалерыйскіх, артылерыйскіх, матарызаваных і механізаваных падраздзяленняў, частак, злучэнняў і аб'яднанняў. Могуць таксама мець уласныя авіяцыйныя падраздзяленні, званыя Авіяцыяй Сухапутных войскаў або Армейскай авіяцыяй і Войскі ППА.

Сухапутныя войскі — найбольш шматлікі від узброеных сіл любой дзяржавы і менавіта на іх ускладаецца асноўная нагрузка ў любым узброеным канфлікце і вайне.

Узброеныя Сілы ЗША

Узброеныя Сілы ЗША — дзяржаўная ваенная арганізацыя Злучаных Штатаў Амерыкі, сукупнасць відаў узброеных сіл, прызначаная для абароны свабоды, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці ЗША як дзяржавы. Рэгулярныя ўзброеныя сілы былі створаны ў ЗША ў 1775 годзе ў па рашэнні 2-га Кантынентальнага кангрэса.

У склад Узброеных Сіл ЗША ўваходзяць самастойныя віды войскаў - Сухапутныя войскі, Ваенна-паветраныя Сілы, Ваенна-марскія Сілы, Марская пяхота і Берагавая ахова, а таксама часткі і злучэнні Рэзерву, у тым ліку Нацыянальнай гвардыі.

У Іране амерыканскія ўзброеныя сілы ўнесены ў спіс тэрарыстычных арганізацый.

Цэнтурыён

Цэнтурыён (лат. «centurio») — у старажытнарымскім войску прафесійны малодшы афіцэр, які ўзначальвай найменшую вайсковую адзінку — цэнтурыю (50-100 чалавек). У кожным легіёне было 60 цэнтурыёнаў, па 6 у кожнай з кагортаў, прычым іх званні мелі строгую іерархію як у межах кагорты (ад hastatus posterior — «ніжэйшы», да primus pilus — «вышэйшы»), так і паміж кагортамі: чым меншы быў нумар кагорты (ад 1 да 10), тым ніжэй быў статус цэнтурыёна. Цэнтурыёны рэдка атрымлівалі павышэнне на тым жа самым месцы: звычайна яны праходзілі значную колькасць легіёнаў, прычым кожнаму перасоўванне адпавядала прызначэнне на больш высокую ступень.

Чырвонаармеец

Чырво́наарме́ец (баец) — воінскае званне і пасада ваеннаслужачага радавога складу Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі (РСЧА) Савецкай Расіі і СССР з лютага 1918 да 1946, сінонім слова «салдат», ад якога адмовіліся, як ад «контррэвалюцыйнага».

Як персанальнае воінскае званне ўведзена ў 1935 годзе.

У ВМФ ў 1918—1946 гадах званню чырвонаармейца адпавядала званне Чырванафлоцец.

У лютым 1946 года званне чырвонаармеец заменена званнем радавы.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.