Поўдзень

Поўдзень — адзін з чатырох асноўных бакоў свету, які паказвае ў напрамку паўднёвага полюсу. Абазначаецца літарамі Пд альбо S («south»).

На картах паўднёвы бок звычайна знаходзіцца ўнізе.

Іншымі асноўнымі бакамі свету з'яўляюцца захад, усход і поўнач.

Kompass de S
Паўднёвы напрамак

Гл. таксама

Бакі свету
  Поўнач  
Захад Compass Rose Russian North Усход
  Поўдзень  
J2000.0

J2000.0 — назва эпохі ў астраноміі. Эпоха — вызначаны момант часу, у які дакладна вызначаны астранамічныя каардынаты і элементы арбіт, і ад якога вылічаны іншыя арбітальныя параметры, з мэтай прадказання становішча таго ці іншага аб’екта ў будучыні.

З цягам часу недакладнасці і памылкі вымярэнняў накопліваюцца, ствараючы ўсё больш памылак вылічэнняў становішча аб’екта. У мінулым астраномы і групы астраномаў вызначалі эпохі паводле сваіх меркаванняў, аднак у наш час эпохі вызначаны ў міжнародным пагадненні. Такім чынам, астраномы па ўсім свеце могуць супрацоўнічаць больш эфектыўна.

Бягучая эпоха, вызначаная міжнародным пагадненнем — J2000.0.

Дакладнае значэнне па Юліянскім календары:

2451545,0 TT (Зямны час), ці поўдзень 1 студзеня 2000 года.Гэтыя дата і час эквівалентныя:

11:59:27,816 1 студзеня 2000 года па міжнародным атамным часе (TAI).

11:58:55,816 1 студзеня 2000 года па ўніверсальным каардынаваным часе (UTC).

Атлантычны акіян

Атлантычны акіян — другі па велічыні (пасля Ціхага) акіян, аддзяляе Паўночную і Паўднёвую Амерыкі ад Еўропы і Афрыкі.

Плошча (з мара́мі) 91,6 млн км², працягласць з поўначы на поўдзень каля 15 тыс. км, аб’ём вады 329,7 мян. м³, сярэдняя глыбіня каля 3600 м, найбольшая — 8742 м (жолаб Пуэрта-Рыка).

Баранавіцкі раён

Бара́навіцкі раё́н — раён у складзе Брэсцкай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года як Навамышскі, у 1957 годзе быў перайменаваны ў Баранавіцкі раён. У сучасных межах існуе з 1962. Плошча 2,2 тыс. км². Працягласць з захаду на ўсход — 71 км, з поўначы на поўдзень — 100 км. Адміністрацыйны цэнтр — горад Баранавічы.

Валынская вобласць

Валынская вобласць (укр.: Воли́нська о́бласть) — Вобласць у паўночна-заходняй часткі Украіны, у зоне ўкраінскага Палесся. Мяжуе на захадзе з Рэспублікай Польшча, на поўначы — з Рэспублікай Беларусь, на усходзе — з Ровенскай, на поўдні — з Львоўскай абласцямі Украіны.

Плошча вобласці складае 20,143 тыс. км2 (3,34% тэрыторыі Украіны) працягласцю з поўначы на поўдзень на 187 км, з захаду на ўсход — на 163 кіламетры.

Жыткавіцкі раён

Жыткавіцкі раён — раён у складзе Гомельскай вобласці. Мяжуе з Петрыкаўскім, Лельчыцкім раёнамі Гомельскай вобласці, Столінскім і Лунінецкім Брэсцкай вобласці, а таксама Любанскім і Салігорскім Мінскай вобласці. Яго працягласць з поўначы на поўдзень 82,5 км, з захаду на ўсход — 71,5 км. Плошча 2 916,27 км².

Жытомірская вобласць

Жытомірская вобласць (укр.: Житомирська область) — вобласць на паўночным захадзе Украіны.

Закаўказзе

Закаўказзе (Паўднёвы Каўказ) — рэгіён, размешчаны на поўдзень ад Галоўнага, або Вадападзельнага, хрыбта Вялікага Каўказа. Да Закаўказзя адносяцца вялікая частка паўднёвага схілу Вялікага Каўказа, Калхідская нізіна і Курынская западзіна, Карабахскія горы, Джавахецка-Армянскае нагор'е, Талышскія горы з Ленкаранскай нізінай. У межах Закаўказзя размешчаныя асноўныя часткі трох краін-членаў ААН — Грузіі, Азербайджана і Арменіі, дзве часткова прызнаныя краіны — Абхазія і Паўднёвая Асеція і адна непрызнаная — Нагорны Карабах.

Заходняя Афрыка

Захо́дняя А́фрыка — умоўная назва часткі Афрыканскага кантынента, якая знаходзіцца на поўначы ад Гвінейскага заліва, і на поўдзень ад Сахары. Уключае абшары заходняга Сахелю, заходняга Судану; часткова тэрыторыя Заходняй Афрыкі занятыя трапічнымі лясамі.

Кашубская мова

Кашубская мова (уласная назва: kaszëbsczi jãzëk) — заходнеславянская мова, лехіцкай падгрупы. Размаўляюць на ёй у мясцовасцях, што ляжаць на захад і поўдзень ад Гданьска. Да кашубскай мовы блізкая польская мова. Колькасць чалавек, што размаўляюць на кашубскай мове, складае прыблізна 150 тысяч чалавек. Пісьменства — на падставе лацінскага алфавіту.

Ленінградская вобласць

Ленінградская вобласць — суб'ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на паўночным захадзе еўрапейскай часткі Расіі. Органы ўлады знаходзяцца ў г. Санкт-Пецярбург. Створана 1 жніўня 1927 года. Мяжуе на поўначы — з рэспублікай Карэлія, на ўсходзе — з Валагодскай вобласцю, на паўднёвым усходзе — з Наўгародскай вобласцю, на поўдні — з Пскоўскай вобласцю, на паўднёвым захадзе — з Эстоніяй, на захадзе — з Санкт-Пецярбургам, на паўначным захадзе — з Фінляндыяй З захаду тэрыторыя вобласці абмываецца водамі Фінскага заліва. Тэрыторыя 85 300 км², што складае 0,5 % плошчы Расіі. Па гэтым паказчыку вобласць займае 39-е месца ў краіне. З захаду на ўсход вобласць працягнулася на 450 км, а найбольшая працягласць з поўначы на поўдзень складае 320 км.

Колькасць насельніцтва — 1643,9 тыс. чал.(2006 год), з якіх у гарадах пражываюць 66,28 %. Нацыянальны склад: рускія — 89,58, украінцы — 2,51 %, беларусы — 1,58 %, татары 0,57 %, фіны 0,48 %.

Падзяляецца на 18 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Гатчына, Выбарг, Сасновы Бор, Ціхвін, Кірышы, Кінгісеп, Усевалажск, Волхаў, Серталава.

Возера Вуокса

Люты

Люты — другі месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 28 дзён, у высакосны год з 29 дзён, апошні месяц зімы. Народная назва падаецца ў выданнях Ф. Скарыны — люты, у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) згадваецца як лютыи. 15 лютага працягласць дня ў Мінску — 9 гадзін 48 мінут, сярэдняя вышыня Сонца над гарызонтам у поўдзень 23,3°. Сярэдняя сума сонечнай радыяцыі за месяц 133 МДж/м², радыяцыйны баланс адмоўны (-8 МДж/м²). Сярэдняя тэмпература паветра ў лютым −5,9 °C (-3,5 °C на паўднёвым захадзе і −7,5 °C на паўночным усходзе). Вільготных дзён (адносная вільготнасць удзень не ніжэй 80 %) 12-18. У лютым у сярэднім па рэспубліцы 3-8 дзён з мяцеліцай.

Мальта

Ма́льта, Рэспу́бліка Ма́льта (мальт.: Repubblika ta' Malta, англ.: Republic of Malta) — астраўная дзяржава (Мальтыйскі архіпелаг) ў цэнтральнай частцы Міжземнага мора, на поўдзень ад Сіцыліі.

Мяжа Еўропа-Азія

Мяжа паміж часткамі свету Еўропай і Азіяй часцей за ўсё праводзіцца па ўсходняй падэшве Уральскіх гор і Мугаджарах, рацэ Эмбе, затым па паўночным беразе Каспійскага мора, па Кума-Манычскай ўпадзіне і Керчанскім праліве. Агульная працягласць мяжы па тэрыторыі Расіі складае 5524 км (з іх уздоўж Уральскага хрыбта 2000 км, па Каспійскім моры 990 км).

Некаторыя крыніцы выкарыстоўваюць іншы варыянт вызначэння мяжы Еўропы — па водападзелу Уральскага хрыбта, рацэ Урал і водападзелу Каўказскага хрыбта.

Сам факт вылучэння Еўропы — вынік не столькі логікі і геаграфічнай абумоўленасці, колькі гісторыі.

Мінскі раён

Мі́нскі раё́н — раён у складзе Мінскай вобласці. Утвораны 29 чэрвеня 1934, у сучасных межах з 2012 года. Падзелены на 18 сельсаветаў. Размешчаны ў цэнтры Мінскай вобласці, працягласць з поўначы на поўдзень больш 66 км, з захаду на ўсход каля 60 км. Мяжуе з 9 раёнамі Мінскай вобласці: Лагойскім, Смалявіцкім, Чэрвеньскім, Пухавіцкім, Уздзенскім, Дзяржынскім, Валожынскім, Маладзечанскім, Вілейскім раёнамі Мінскай вобласці. Працягласць з поўначы на поўдзень складае больш за 70 км, з захаду на ўсход каля 61 км. Насельніцтва на 1 студзеня 2018 года — 225 684 чалавека.

Поўдзень — Пірэнеі

Поўдзень — Пірэнеі (фр.: Midi-Pyrénées, акс.: Miègjorn-Pirenèus, гаск.: Mieidia-Pirenèus) — рэгіён на поўдні Францыі. Галоўны горад — Тулуза (650 тыс. жыхароў). Насельніцтва — 2,787 млн чалавек (8-е месца сярод рэгіёнаў).

Пружанскі раён

Пружанскі раён — раён у складзе Брэсцкай вобласці. Размешчаны на паўночным захадзе вобласці і мяжуе з Івацэвіцкім, Бярозаўскім, Кобрынскім і Камянецкім раёнамі Брэсцкай вобласці, Слонімскім, Ваўкавыскім, Свіслацкім і Зэльвенскім раёнамі Гродзенскай вобласці і Рэспублікай Польшча. Плошча раёна — 2834 км². Працягласць з захаду на ўсход 100 км, з поўначы на поўдзень больш за 40 км.

Сонечныя зацьменні XXI стагоддзя

У перыяд з 2001 па 2100 гады адбудзецца 224 сонечныя зацьменні, з якіх 77 будуць частковымі, 72 колцападобнымі, 68 поўнымі і 7 гібрыднымі. Найбольшая колькасць зацьменняў прыпадае на 2011, 2029, 2047, 2065, 2076 і 2094 гады. На кожны з гэтых гадоў прыходзіцца па 4 сонечныя зацьменні.

Самае доўгае поўнае зацьменне адбылося 22 ліпеня 2009, самае доўгае частковае зацьменне 15 студзеня 2010. Зацьменне 20 мая 2050 года стане другім гібрыдным зацьменнем за перыяд працягласцю менш за год, папярэдняе гібрыднае зацьменне адбудзецца 25 лістапада 2049.

Спіс утрымлівае дату і час найбольшага зацьмення ў дынамічным часе (у дадзеным выпадку момант максімальнага збліжэння восі конуса месячнай цені з цэнтрам Зямлі), час пазначаны ў UTC. Для поўных і колцавых зацьменняў указаны рэгіёны, у якіх магчыма назіраць максімальную фазу зацьмення.

Схіленне (астраномія)

Схіленне (δ) у астраноміі — адна з дзвюх каардынат экватарыяльнай сістэмы каардынат. Роўнае вуглавой адлегласці на нябеснай сферы ад плоскасці нябеснага экватара да свяціла і звычайна выражаецца ў градусах, хвілінах і секундах дугі. Схіленне станоўчае на поўнач ад нябеснага экватара і адмоўна на поўдзень.

Аб'ект на нябесным экватары мае схіленне 0°

Схіленне паўночнага полюсу нябеснай сферы роўна +90°

Схіленне паўднёвага -90°У схілення заўсёды паказваецца знак, нават калі схіленне станоўчае.

Схіленне нябеснага аб'екта, які праходзіць праз зеніт, роўнае шыраце назіральніка (калі лічыць паўночную шырату са знакам +, а паўднёвую адмоўнай). У паўночным паўшар'і Зямлі для зададзенай шыраты φ нябесныя аб'екты са схіленнем δ > 90° − φ не заходзяць за гарызонт, таму завуцца незаходзячымі. Калі ж схіленне аб'екта δ < −90° + φ, то аб'ект завецца неўзыходным, а значыць ён не назіраецца на шыраце φ.

== Зноскі ==

Шклоўскі раён

Шклоўскі раён — раён у складзе Магілёўскай вобласці. Працягласць з усходу на захад — 52 км, з поўначы на поўдзень — 38 км. Мяжуе з Горацкім, Дрыбінскім, Магілёўскім, Круглянскім, Бялыніцкім раёнамі Магілёўскай вобласці, Талачынскім, Аршанскім раёнамі Віцебскай вобласці. У складзе раёна 12 сельскіх Саветаў і 1 горад. Адміністрацыйны цэнтр — горад Шклоў.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.