Паўстанне Пугачова

Сялянская вайна 1773—1775 гадоў, або Паўстанне Пугачова — паўстанне яіцкіх казакоў супраць улады Кацярыны Вялікай, якое ўзначаліў Емяльян Пугачоў.

На Яіку была вельмі напружаная сітуацыя да паўстання. Яіцкія казакі скардзіліся на прыгнёт царскіх чыноўнікаў і на тое, што жалаванне ім выплачвалася са спазненнем. У 1766 і 1767 гадах казакі сталі бунтаваць, але абодва бунты былі задушаныя арміяй. У 1771 годзе бунт успыхнуў зноў і зноў быў падаўлены. Аднак з таго часу сярод казакоў сталі стварацца таемныя суполкі, якія, як сведчыць твор А. С. Пушкіна «Гісторыя Пугачоўскага бунту», часта збіралі рады і рыхтаваліся да новага паўстання.

У гэты час з'яўляецца Емяльян Пугачоў. Ён ходзіць па казацкіх дварах, наймаючыся работнікам, крытыкуе ўрад і заклікае казакоў бегчы ў Асманскую імперыю. Ён і яго саўдзельнікі былі арыштаваныя і вывезеныя ў Казань. Аднак яны збеглі адтуль у чэрвені 1773 года і сышлі ад пагоні. Далей Пугачоў стаў распаўсюджваць сярод яіцкіх казакоў слых, што ён з'яўляецца зрынутым імператарам Пятром III. 18 верасня на бок Пугачова перайшоў Яіцкі гарадок. Супраць мяцежнікаў быў высланы казацкі атрад. Пугачоў паслаў туды свайго пасла, той распаўсюдзіў патрэбныя чуткі сярод казакоў, і палова з іх перайшла на бок паўстанцаў. Астатнія былі схоплены здраднікамі і павешаны па загадзе Пугачова. Далей мяцежнікі напалі на горад Ілецк, ілецкія казакі здалі горад, у якім паўстанцы знайшлі дзве гарматы. У Расыпной паўтарылася тая ж карціна. Там былі павешаны камендант, афіцэры і святар.

Перов Суд Пугачева (ГИМ)
В. Пяроў, 1879. «Суд Пугачова». Рускі музей, Санкт-Пецярбург

Занепакоеныя ўлады прыслалі роту для ўзмацнення Ніжне-Азёрнай крэпасці, але тая перайшла на бок паўстанцаў. Затым паўстанцы падышлі да крэпасці. Гарнізон супраціўлення не аказаў. Страляць пачаў адзін толькі камендант, за гэта быў забіты. Прыняўшы прысягу жыхароў і гарнізона крэпасці, Пугачоў пайшоў на Тацішчаву крэпасць beru. Мяцежнікі падпалілі драўляныя сцены крэпасці і атакавалі ў час пажару, гэта прынесла ім перамогу. Камендант крэпасці быў пакараны. Яго дачку правадыр мяцежнікаў узяў у наложніцы.

Далей Пугачоў вырашыў авалодаць Арэнбургам. На яго бок перайшлі башкіры-салдаты, якіх арэнбургскі губернатар пасылаў на горад Сакмару, які здаў мяцежнікам без бою. Цяпер армія паўстанцаў налічвала 3000 пяхоты і конніцы. 5 кастрычніка 1773 года Пугачоў пачаў аблогу Арэнбурга. 12 кастрычнiка мяцежнікі адбілі вылазку праціўніка, 20 кастрычніка і 2 лістапада абложаныя адбілі два штурмы горада. Паўстанне ахапіла Арэнбургскую і суседнія губерні, да Пугачова прыйшло мноства мяцежнікаў, пасля штурмаў іх ужо было 25 тысяч[1]. 79 лістапада аблогу спрабаваў прарваць генерал-маёр Васіль Кар, але быў разбіты пад Юзеевай паплечнікам Пугачова Хлапушам, які перайшоў на бок мяцежнікаў, калі быў пасланы да Пугачова паслом з Арэнбурга. Аднак у горад прарваліся часці А. І. Корфа. Зімой у Арэнбургу пачаўся голад. Тым часам царскі ўрад даручыў задушыць паўстанне Аляксандру Ільічу Бібікаву.

У канцы лістапада паплечнік Пугачова Чыка аблажыў крэпасць Уфу, Хлапуша ўзяў Ільінскую, атакаваў Вераазернае, але няўдала. Пугачоў паслаў яму падмацаванне, але падышлі ўрадавыя войскі і выбілі мяцежнікаў Хлапушы з Ільінскай. У гэты час Казанскую, Ніжагародскую, Астраханскую губерні ахапілі паўстанні, ад Ілецкага гарадка да Гур'ева бунтавалі казакі, Перм ахапілі хваляванні. 29 снежня паўстанцаў выбілі з Самары. Затым захапілі Заімск. 20 студзеня Пугачоў аблажыў Яіцкі гарадок. Неўзабаве ўрад накіраваў супраць пугачоўцаў значныя сілы, якія нанеслі яму паражэнне ў Тацішчавай, гэта прымусіла мяцежнікаў зняць аблогу Арэнбурга. Паплечнік Пугачова Хлапуша быў схоплены і пакараны ў Арэнбургу. Пасля Пугачоў пацярпеў паражэнне ў Каргалі. Далей царскія войскі вызвалілі башкірскія землі. Новае паражэнне Пугачоў панёс пад Яіцкім гарадком.

Зноскі

  1. Шэфаў Н. А. Бітвы Расіі — М.: АСТ, 2002. — (Ваенна-гістарычная бібліятэка)

Літаратура

Іван Іванавіч Міхельсон

Іван Іванавіч Міхельсон (1740—1807) — расійскі военачальнік, генерал ад кавалерыі, вядомы перш за ўсё канчатковай перамогай над Пугачовым. Родам з эстляндскіх немцаў. Лютэранін. Масон.

Удзельнічаў у Сямігадовай вайне, у турэцкай кампаніі 1770 года і ў дзеяннях супраць польскіх канфедэратаў.

У канцы 1773 года, у чыне прэм’ер-маёра, Міхельсон прызначаны быў у войскі, адпраўленыя супраць Пугачова, і з гэтага часу імя яго набывае шырокую вядомасць. Неўзабаве пасля яго прыбыцця справы на тэрыторыі, абхопленай сялянскай вайной пад правадырствам Пугачова, прынялі іншы абарот дзякуючы выдатнай адвазе Міхельсона, асабліва нястомнасці яго ў пераследаванні паўстанцаў, якіх ён разбіваў пры кожнай сустрэчы. Перамогай над войскам Пугачова, які стаяў пад казанскім Крамлём, дзе схаваліся рэшткі жыхароў спустошанага горада, Міхельсон нанёс рашучы ўдар Пугачову, а затым, пераправіўшыся ўслед за ім на правы бераг Волгі, працягваў праследаванне яго людзей, і ў 25 вёрстах ад Чорнага Яра у 100 км ад Царыцына ля Саленікавай чарады 5 верасня 1774 нанёс ім канчатковае паражэнне.

За заслугі ў разгроме пугачоўскага паўстання атрымаў ордэн Св. Георгія 3-га класа, маёнтак у Віцебскай губерні, залатую шпагу, упрыгожаную дыяментамі, а таксама званне палкоўніка. У 1775 прызначаны камандзірам кірасірскага Ваеннага ордэна палка, а ў 1776 Лейб-кірасірскага палка. У 1778 ўзведзены ў генерал-маёры і ўзнагароджаны ордэнам Св. Аляксандра Неўскага, з 1781 прэм’ер-маёр лейб-гвардыі Коннага палка, з 1786 генерал-паручнік.

Падчас шведскай вайны 1788—1789 гг. Міхельсон камандаваў корпусам у арміі генерала Мусіна-Пушкіна. У 1797 генерал ад кавалерыі. У 1803 г. прызначаны беларускім ваенным губернатарам, кіраўнікам па грамадзянскай частцы ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. У 1805 г. яму даручана было начальства над войскамі, сабранымі на заходняй мяжы, а ў 1806 г. — начальства над дняпроўскай арміяй, прызначанай для дзеянняў супраць турак. За спраўнае кіраванне быў узнагароджаны ў 1806 ордэнам Св. Андрэя Першазванага. Заняўшы з дняпроўскай арміяй малдаўскія землі, Міхельсон памёр у Бухарэсце.

Паводле яго завяшчання, забальзамаванае цела генерала было перавезена ў падараванае яму Кацярынай II пасля разгрому Пугачова і ўладкаванае ім села Іванава каля горада Невель Віцебскай губерні (цяпер Пскоўская вобласць Расіі), і пахавана ў пабудаванай ім царквы Іаана Прадцечы. Магіла знішчана пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Аблога Арэнбурга

Аблога Арэнбурга — эпізод Сялянскай вайны 1773—1775 гадоў, вайсковая аперацыя паўстанцаў на чале з Е. І. Пугачовым супраць Арэнбурга. Гарнізон крэпасці паспяхова абараняўся з 5 кастрычніка 1773 года па 23 сакавіка 1774 года і дачакаўся зняцця аблогі пасля паражэння паўстанцаў каля Тацішчавай.

У горадзе знаходзіўся гарнізон з 3700 салдат і афіцэраў пад камандаваннем губернатара І. А. Рэйнсдорпа. Аблога крэпасці пачалася 5 кастрычніка 1773 года, на сабранай неўзабаве вайсковай радзе было прынята рашэнне абараняцца за сценамі крэпасці пад прыкрыццём артылерыі. Адною з прычын такога рашэння была боязь пераходу салдат і казакоў на бок Пугачова. Праведзеная 12 кастрычніка вылазка паказала, што ваявалі абложаныя неахвотна, і маёр С. Л. Навумаў, які кіраваў вылазкай, дакладваў пра выяўленыя «ў падначаленых сваіх нясмеласці і страху». Чатырохгадзінны бой скончыўся адступленнем атрада Наумава ў крэпасць, прычым атрад страціў 123 чалавекі забітымі. Е. І. Пугачоў 20 кастрычніка і 2 лістапада 1773 года з 2-тысячным войскам ажыццявіў два штурмы, разлічваючы штурмам узяць крэпасць, але пацярпеў няўдачу і прыступіў да правільнай аблогі. Неўзабаве колькасць паўстанцаў ля сцен крэпасці ўзрасла да 25 тысяч чалавек.

Пашырэнне паўстання сур'ёзна занепакоіла ўрад, і на дапамогу абложанаму гарнізону былі пасланы войскі пад камандаваннем генерал-маёра В. А. Кара. Аднак, у баі ля Юзеевай 7—9 лістапада атрад пацярпеў паражэнне і быў вымушаны адступіць. Іншая частка ўрадавых войскаў пад камандаваннем брыгадзіра А. І. Корфа, якая рухалася з Верхнеазёрнай крэпасці, прабілася ў Арэнбург і праз некалькі дзён пасля прарыву выйшла з горада і ўступіла ў разлютаваны бой з паўстанцамі. Пасля некалькіх гадзін бітвы атрад вярнуўся пад націскам мяцежнікаў.

У рамане А. Пушкіна «Капітанская дачка», дзе намалявана яркая карціна аблогі, згадана і пра тое, што зімою ў Арэнбургу пачаўся голад. У студзені Рэйнсдарпам была прадпрынята яшчэ адна спроба нападу на паўстанцаў, але яна зноў скончылася няўдала. Неўзабаве ўрад накіраваў супраць пугачоўцаў значныя сілы — некалькі кавалерыйскіх і пяхотных палкоў, якімі камандаваў генерал А. І. Бібікаў. Пасля паражэння паўстанцаў каля Тацішчавай аблога Арэнбурга была знята.

Працяглая затрымка паўстанцаў пад Арэнбургам лічыцца вялікай памылкай Пугачова, бо яна прывяла да страты стратэгічнай ініцыятывы.

— Кацярына II

Аляксей Фёдаравіч Турчанінаў

Аляксей Фёдаравіч Турчанінаў (1704/05 — 21 сакавіка 1787, Санкт-Пецярбург) - буйны ўральскі солепрамысловец і горназаводчык, уладальнік каласальнай маёмасці, дзед Паўла(руск.) бел. і Уладзіміра Саламірскіх(руск.) бел..

Асветніцтва

Эпоха Асветніцтва — адна з ключавых эпох у гісторыі еўрапейскай культуры, звязаная з развіццём навуковай, філасофскай і грамадскай думкі. У аснове гэтага інтэлектуальнага руху ляжалі рацыяналізм і вальнадумства.

Пачаўшыся ў Англіі пад уплывам навуковай рэвалюцыі XVII стагоддзя, гэты рух распаўсюдзіўся на Францыю, Германію, Расію і ахапіў іншыя краіны Еўропы. Асабліва уплывовымі былі французскія асветнікі, якія сталі «ўладарамі дум». Прынцыпы Асветніцтва былі пакладзены ў аснову амерыканскай Дэкларацыі незалежнасці і французскай Дэкларацыі правоў чалавека і грамадзяніна.

Інтэлектуальны рух гэтай эпохі аказаў вялікі ўплыў на якія рушылі змены ў этыцы і сацыяльным жыцці Еўропы і Амерыкі, барацьбу за нацыянальную незалежнасць амерыканскіх калоній еўрапейскіх краін, адмену рабства, фармуляванне правоў чалавека. Акрамя таго, яно пахіснула аўтарытэт арыстакратыі і ўплыў царквы на сацыяльнае, інтэлектуальнае і культурнае жыццё.

Адносна датыроўкі дадзенай светапогляднай эпохі адзінага меркавання не існуе. Адны гісторыкі адносяць яе пачатак да канца XVII стагоддзя, іншыя — да сярэдзіны XVIII стагоддзя. У XVII стагоддзі асновы рацыяналізму закладваў Дэкарт ў сваёй працы «Развага аб метадзе» (1637). Канец эпохі Асветніцтва нярэдка звязваюць са смерцю Вальтэра (1778) або з пачаткам Напалеонаўскіх войнаў (1800-1815). У той жа час ёсць меркаванне аб прывязцы межаў эпохі Асветніцтва да дхвюх рэвалюцый: «Слаўнай рэвалюцыі» ў Англіі (1688) і Вялікай французскай рэвалюцыі (1789).

Емяльян Іванавіч Пугачоў

Емялья́н Іва́навіч Пугачо́ў (руск.: Емелья́н Ива́нович Пугачёв; каля 1742 — 21 студзеня 1775) — данскі казак, кіраўнік сялянскага паўстання 1773—1775.

Прэтэндэнт на расійскі трон у час праўлення Кацярыны ІІ, выдаваў сябе за законнага цара Пятра ІІІ.

Кацярына II

Кацяры́на II, Кацяры́на Аляксе́еўна (ням.: Sophie Auguste Friederike von Anhalt-Zerbst-Dornburg) — 21 красавіка (2 мая) 1729, Цэрбст, Прусія — 6 (17) лістапада 1796, Зімовы палац, Пецярбург) — імператрыца ўсерасійская (1762—1796). Перыяд яе праўлення часта лічаць «залатым векам» Расійскай імперыі. Сенат Расійскай імперыі паднёс ёй эпітэты Кацярыны Вялікай і Маці Айчыны. Кацярына з'яўляецца лідарам сярод усіх расійскіх імператараў па працягласці жыцця і тэрміну кіравання.

Палітыку Кацярыны II у расійскай гістарыяграфіі называюць палітыкай асветнага абсалютызму, таму што яна жадала ператварыць Расію ў дзяржаву «ўсеагульнага дабра» з мудрымі законамі, адукаванымі грамадзянамі (ідэі Асветніцтва) і пад кіраўніцтвам адного абсалютнага манарха.

У той жа момант, з пункту гледжання беларускай гістарыяграфіі, Кацярына ІІ вядомая як цэнтравая асоба ў фізічным і культурным генацыдзе беларускага народа, адна з заснавальніц шавінісцкай канцэпцыі заходнерусізму.

Павел Сяргеевіч Пацёмкін

Па́вел Сярге́евіч Пацёмкін (1743 — 1796) — граф, расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, далёкі сваяк Рыгора Аляксандравіча Пацёмкіна.

Пётр Іванавіч Панін

Пётр Іванавіч Панін (1721, с. Вязаўна Мяшчоўскі павет, Калужская губерня — 1789) — рускі ваенны дзеяч, граф.

Салават Юлаеў

Салава́т Юла́еў (башк.: Салауат Юлай улы; 16 чэрвеня 1752, в. Цякеева, цяпер Салавацкі раён, Башкартастан — 8 кастрычніка 1800, Рогервік, цяпер г. Пальдыскі, Эстонія) — башкірскі нацыянальны герой, паплечнік Емяльяна Пугачова ў часе сялянскай вайны 1773—1775 гадоў, паэт-імправізатар.

У кастрычніку 1773 г. мабілізаваны на барацьбу з Емяльянам Пугачовым, але каля Арэнбургу перайшоў на яго бок на чале атрада башкіраў (2 тыс. чалавек). Сабраў атрад у 10 тыс. чалавек, змагаўся пад Арэнбургам, Кунгурам, у 1774 г. заняў Краснаўфімск. Пугачоў надаў яму чын брыгадзіра. 5 снежня 1774 г. Салават Юлаеў узяты ў палон, пасля пакарання бізунамі і клеймавання ў кастрычніку 1775 г. адпраўлены на вечную катаргу ў крэпасць Рогервік на Балтыйскім моры (цяпер горад Пальдыскі, Эстонія), дзе памёр. Вершы Салавата Юлаева (ствараліся і перадаваліся ў вуснай форме) заклікалі народ да барацьбы з прыгнятальнікамі, апявалі прыгажосць роднага краю, каханне. У гонар Салават Юлаева названы горад Салават у Башкартастане, яго вобраз адлюстраваны ў творах літаратуры і мастацтва.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.