Паўстанне Налівайкі

Паўстанне Налівайкі 1594—1596 гг. — паўстанне казацтва і сялянства ва Украіне і Беларусі пад правадырствам Севярына Налівайкі супраць улады Рэчы Паспалітай.

Nalyvaiko Uprising 1594-1596
Тэрыторыі, закранутыя паўстаннем

Ход паўстання

Налівайка ў Магілёве
«Налівайка ў Магілёве». 1989. А. Панамарэнка. Магілёўскі абласны краязнаўчы музей

У чэрвені 1594 года пасля вяртання з атрадам казакоў з паходу ў Молдавію супраць турак, Севярын Налівайка заклікаў запарожцаў выступіць супраць польскага валадарства ва Украіне. Да паўстанцаў далучыўся атрад казакоў, пад камандваннем Рыгора Лабады. У кастрычніку паўстанцкі рух ахапіў усю Брацлаўшчыну, Кіеўшчыну і Валынь. Казацкае войска, якое налічвала 12 тысяч чалавек, захапіла Кіеў, Гусяцін, Канеў, Бар, Луцк і іншыя гарады. Увосень 1595 года паўстанцы рушылі на Валынь, потым — у Беларусь. Баркулабаўскі летапіс паведамляе, што ў лістападзе 1595 года атрадамі Налівайкам быў захоплены Магілёў, мноства будынкаў было разбурана, многія жыхары забіты[1].

У канцы 1595 года і напачатку 1596 года антыпольскі рух успыхнуў таксама ў Падоллі і часткова ў Галіцыі. На Беларусь на дапамогу паўстанцам рушыў казацкі атрад на чале з гетманам Мацвеем Шаўлам.

У снежні 1595 года ўрад Рэчы Паспалітай накіраваў на прыгнечанне паўстання войска пад камандаваннем Станіслава Жалкеўскага. У канцы студзеня 1596 года Налівайка з невялікім атрадам у 1500 чалавек адступіў на Валынь, а адтуль у Белую Царкву. Там атрады Налівайкі, Шаўлы і Лабады злучыліся і ў бітве пад Белай Царквой разбілі перадавыя атрады шляхецкага войска. Ва ўрочышча Востры Камень каля Трыполля днём пазней адбылася яшчэ адна бітва. Пасля яе паўстанцы адступілі да Лубнаў, аднак шлях да далейшага адступлення быў адрэзаны новымі харугвамі Кароны.

Увесну 1596 года паўстанцы апынуліся акружанымі перавышаючымі сіламі кароннага войска. Завязалася бітва, якая атрымала вядомасць пад імем Саланіцкі бой. Пасля амаль двухтыднёвай абароны казакоў Жалкеўскі паабяцаў рэестроўцам, узначаленым Рыгорам Лабадой, амністыю ў выпадку складання зброі. Даведаўшыся пра перамовы казацкага старшыны з Жалкеўскім, паўстанцы западозрылі Лабаду ў здрадзе і забілі яго. Аднак атрад старшыны 28 мая 1596 схапіла Налівайку, Шаўлу і іншых правадыроў паўстання і выдаў іх палякам. Падчас перамоў польскае войска раптоўна напала на казацкі лагер. Тысячы паўстанцаў разам з жонкамі і дзецьмі былі забіты. Толькі невялікі атрад казакоў на чале з К. Крэмпскім здолеў вырвацца з акружэння і адступіць на Запарожжа. Налівайка і шасцёра іншых правадыроў паўстання былі адпраўлены ў Варшаву, дзе яны 11 красавіка 1597 года пасля жорсткіх катаванняў былі пакараны смерцю.

Зноскі

  1. Баркулабаўскі летапіс

Літаратура

  • Справочник по истории Украины. — 2-е издание. — Киев, 2001.

Спасылкі

Дзённік Фёдара Еўлашоўскага

Дзённік Фёдара Еўлашоўскага — адзін з першых узораў старабеларускай мемуарнай літаратуры, напісаны ў 1603—1604 гадах Фёдарам Еўлашоўскім.

Луцк

Луцк (укр.: Луцьк) — горад ва Украіне, адміністрацыйны цэнтр Валынскай вобласці. Насельніцтва — 211 тыс. чал. (2010).

Севярын Налівайка

Севярын Налівайка (? Гусяцін, Цярнопальская вобласць — 21 красавіка 1597) — кіраўнік казацка-сялянскага паўстання на Украіне і Беларусі ў канцы 16 стагоддзя. Служыў у войску К. К. Астрожскага сотнікам. Вясной 1594 года стварыў казацкія атрады і ў 1595 годзе на Правабярэжжы Украіны ўзняў казацка-сялянскае паўстанне (паўстанне Налівайкі). Калі ўлады паслалі супраць яго 7000 рэестравых казакоў, ён перайшоў на тэрыторыю паўднёвай Беларусі, дзе да яго далучыліся мясцовыя сяляне, мяшчане і дробная шляхта. Паўстанцы захапілі Петрыкаў, Слуцк, Магілёў, Давыд-Гарадок, Тураў, Лахву, Пінск і пайшлі на Валынь. Вясной 1596 года пад націскам урадавых войск паўстанцы адышлі на Левабярэжную Украіну, але каля мястэчка Лубны былі акружаны. 17 ліпеня 1596 года частка казацкай старшыны, каб апраўдацца перад каралеўскімі ўладамі, схапіла Налівайку і і іншых кіраўнікоў паўстання, выдала іх гетману Станіславу Жалкеўскаму. Налівайка пакараны смерцю ў Варшаве.

Ян Караль Хадкевіч

Ян Караль Хадкевіч (1560 — 24 верасня 1621, Хоцін) — вайсковы і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Гетман вялікі літоўскі (1605), ваявода віленскі (1616). Прадстаўнік старажытнага магнацкага роду Хадкевічаў, што паходзіў ад кіеўскіх баяраў (XV ст.). Належаў да найстарэйшай, быхаўскай, галіны роду і ад бацькі атрымаў у спадчыну тытул графа «на Шклове, Мышы і Быхаве».

Адзін з самых таленавітых вялікалітоўскіх палкаводцаў 17 ст. Прадстаўнік старажытнага магнацкага роду Беларусі і Літвы, што паходзіў ад праваслаўскіх баяраў 15 ст. Ян Караль Хадкевіч належаў да старэйшай, быхаўскай, галіны роду і ад бацькі атрымаў у спадчыну тытул графа на Шклове, Мышы і Быхаве. Вучыўся ў Віленскай і Інгальштацкай (Германія) акадэміях. Падчашы літоўскі (1596—1599), генеральны стараста жамойцкі (1599—1616), адначасова гетман польны (1601—1605), адміністратар Інфлянтаў з 1603, вялікі гетман літоўскі з 1605, ваявода віленскі з 1616; стараста дорпацкі, вяленскі, любашанскі.

У 1596 удзельнічаў у падаўленні паўстання Налівайкі (1595—1596). У вайну Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600—1629) вызначыўся ў бітве пад Кокенгаўзенам (1601), Дорпатам (1603), Белым Каменем (1604) і асабліва ў бітве пад Кірхгольмам (1605), дзе перамог з меншымі сіламі. Спачатку быў праціўнікам вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй (1609—1618), пасля камандваў войскам у паходах 1611 на Маскву, прывозіў у 1611—1612 харчаванне і боепрыпасы для гарнізона ў Крамлі. У жніўні-верасні штурмаваў Маскву, але не прабіўся на дапамогу гарнізону. У 1613—1615 абараняў Смаленскае ваяводства ад расійскіх войскаў. У 1617—1618 узначаліў войска, якое пайшло з каралевічам Уладзіславам (фармальна царом Расіі з 1610) здабываць маскоўскі трон. Разам з украінскім казацкім войскам гетмана П. Канашэвіча-Сагайдачнага заняў Тушына. У 1621 узначаліў беларуска-літоўскае, польскае і казацкае войска, супраць туркаў і крымскіх татар, у час пераможнай Хоцінскай бітвы памёр.

Доўгі час сакратаром у Я. К. Хадкевіча служыў Шыман Старавольскі.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.