Парафія

Парафія (грэч.: παροικία ад грэч.: παρά «каля» і грэч.: οἶκος «дом»; лац.: paroecia), таксама плябанія, прыход — базавая арганізацыйная адзінка ў хрысціянскіх Цэрквах. Згодна з тэалагічнай канцэпцыяй, парафія — гэта акрэсленая супольнасць вернікаў, утвораная ў сталы спосаб у епархіі (дыяцэзіі), пастырская апека над якой даручана прасвітару. Цэнтрам жыцця парафіі з'яўляецца парафіяльны храм.

За парафію адказвае адзін святар-прасвітар, які выступае ад яе імя перад царкоўнымі ўладамі. У беларускіх рыма-католікаў яго традыцыйна называюць пробашчам, у грэка-католікаў з часоў Берасцейскай уніі прынята называць парахам, а ў праваслаўных найчасцей — «настаяцелем». У парафіі могуць быць іншыя парафіяльныя супрацоўнікі, якія яму дапамагаюць — вікарыі, капеляны, рэзідэнты. У дапамогу прасвітару ў парафіі ствараюцца парафіяльныя саветы са свецкіх вернікаў, якія дапамагаюць у вырашэнні пастырскіх і эканамічных спраў.

Інстытут парафіі існуе ў Царкве з IV ст. Яго ўтварэнне звязанае з распаўсюджаннем хрысціянства ў сельскай мясцовасці. Значэнне і роля парафіі былі вызначаны ў 1215 г. на Чацвёртым Латэранскім саборы.

Звычайна, парафія мае тэрытарыяльны характар і ахоплівае вернікаў пэўнай тэрыторыі. У Каталіцкай Царкве, аднак, калі ёсць патрэба, епархіяльны біскуп можа ўтвараць асабовыя парафіі: паводле нацыянальнасці, мовы або нейкага іншага крытэрыя.

У рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі парафію часта называюць плябаніяй ад назвы святарскага двара. У праваслаўнай царкве ў Беларусі паняцце «парафія» часцей перадаецца словам прыход.

Іншыя значэнні

Літаратура

  • Codex Iuris canonici auctoritate Joannis Pauli PP. II promulgatus, Kodeks prawa kanonicznego.Przekład polski zatwierdzony przez Konferencję Episkopatu. tekst dwujęzyczny, Edward Sztafrowski (tłumaczenie) i komisja naukowa pod redakcją Kazimierza Dynarskiego. Poznań: Pallottinum, 1984.
  • Кодекс Канонів Східних Церков. Видавництво ОО. Василіян. — Рим, 1993, с. 181.
Базіліка Святой Кацярыны Александрыйскай

Базіліка святой Кацярыны Александрыйскай — каталіцкі храм у Санкт-Пецярбургу, адзін з найстарэйшых каталіцкіх храмаў Расіі. Помнік архітэктуры. Размешчаны па адрасе: Неўскі праспект, д. 32-34.

Парафія храма адміністрацыйна адносіцца да Паўночна-заходняга дэканата Архідыяцэзіі Маці Божай (з цэнтрам у Маскве), узначаленай архібіскупам мітрапалітам Паала Пеццы. Адзіны каталіцкі храм Расіі, якому прысвоены ганаровы тытул малой базілікі.

Барысаўскі дэканат

Барысаўскі дэканат – дэканат Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкага касцёлу Беларусі.

Беларуска-амерыканскае аб’яднанне

Беларуска-амерыканскае аб'яднанне (БАА) — грамадская арганізацыя Нью-Ёрку, якая займаецца культурна-асветнай дзейнасцю сярод беларускіх эмігрантаў у ЗША.

БАА заснавана 5 чэрвеня 1965 г. у выніку непаразумення старшыні БАЗА К. Мерляка і яго паплечнікаў, з прэзідэнтам Рады БНР М. Абрамчыкам. Сярод яго найбольш актыўных членаў, акрамя старшыні Кастуся Мерляка, былі Васіль Шчэцька, Пётр Мільяновіч, Васіль Захаркевіч, Васіль Юрцэвіч, Ян Казлякоўскі, Пётр Зыбайла і інш. У верасні 1965 члены БАА паспрабавалі з'явіцца на Кангрэс БАЗА, які прайшоў у Гайленд-Парку (Нью-Джэрсі), аднак мандатная камісія не прызнала іх паўнамоцтваў.

У канцы 1965 г. кіраўніцтва БАА распаўсюдзілі зварот да беларусаў Нью-Ёрку і ваколіццаў, дзе зазначала, што былыя сябры Акруговай управы БАЗА (хто жадае) аўтаматычна станавіліся членамі Аб'яднання:

У 1966 г. БАА сумесна з БККА адсвяткавалі 48-я гадавіны БНР у гатэлі «Асторыя» на Таймз-Сквер у Нью-Ёрку, на якой прысутнічала каля 300 удзельнікаў.

У 1969 г. на VI Кангрэсе камітэту ў склад БККА былі прыняты БАА і парафія Св. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле (парафія прыхільнікаў БАА). Дэлегатамі ад БАА і парафіі на Кангрэсе былі Кастусь Мерляк, Васіль Шчэцька, Васіль Юрцэвіч, Сяргей Рагалевіч, Святаслаў Коўш, Ян Казлякоўскі, Васіль Захаркевіч, Пётр Саўчыц, Леанід Ляўковіч, Пётр Мельяновіч.

Бешанковіцкі раён

Бешанковіцкі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Утвораны 17 ліпеня 1924 года. Да 26 ліпеня 1930 года быў у складзе Віцебскай акругі. 20 лютага 1938 года ўключаны ў склад Віцебскай вобласці. Бешанковіцкі раён знаходзіцца ў цэнтры Віцебскай вобласці. Мяжуе з Віцебскім, Шумілінскім, Ушацкім, Лепельскім, Чашніцкім, Сенненскім раёнамі.

Бярозаўка (горад)

Бяро́заўка (афіц. транс.: Biarozaŭka) — горад у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Размешчаны на левым беразе р. Нёман (за 1,5 км ад ракі), за 27 км на паўднёвы ўсход ад Ліды, на аўтадарозе Ліда — Навагрудак, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Нёман. Насельніцтва 10 311 чал. (2018).

Выгаляненты

Выгаляне́нты (трансліт.: Vyhalianienty, руск.: Выголененты) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Вішнеўскага сельсавета.

Драўляная капліца пад тытулам Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных была пабудавана ў 1767 годзе на паўночнай ускраіне вёскі, на зямлі, якую ахвяравалі мясцовыя землеўладальнікі — паны Невяровічы і Абрамовічы. Адноўлена ў першай палове XIX ст. і прыпісана да вішнеўскай парафіі Свірскага дэканата. З 1864 да 1919 г., калі парафія не дзейнічала, капліца прыпісвалася да касцёла ў Нястанішках. У 1929 капліца паднаўлялася.

Гэта была характэрная для класі­цызму пабудова — прамавугольная ў плане з трохграннай алтарнай часткай, перакрытая двухсхільным дахам з вальмамі над алтаром, галоўны фасад вырашаны як чатырохкалонны порцік. У інтэр’еры, перакрытым плоскай падшыўной столлю, усталяваны драўляны алтар у выглядзе порціка з падвоенымі калонамі. У алтары змешчаны абраз Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных, які лічыцца цудадзейным. Абраз «апрануты» ў срэбныя з пазалотай шаты, вакол змешчаны шэраг вотаў. Над уваходам зроблены хоры.

Вілейскі дэканат

Вілейскі дэканат – дэканат Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкага касцёлу Беларусі.

Вільча (Харкаўская вобласць)

Вільча (укр.: Вільча) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ваўчанскім раёне Харкаўскай вобласці Украіны недалёка ад граніцы з Расіяй.

З 1993 па 1996 гг. у сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС у Вільчу пераехалі 2 тыс. жыхароў сёння ўжо неіснуючага пасёлка гарадскога тыпу Вільча Кіеўскай вобласці. У пасёлку дзейнічае самая ўсходняя парафія Украінскай грэка-каталіцкай царквы.

Касцёл Святой Тройцы на Залатой Горцы

Касцёл Святой Тройцы на Залатой Горцы (таксама вядомы як Касцёл Святога Роха) — рыма-каталіцкі храм на Залатой Горцы ў Мінску.

Адміністрацыйна адносіцца да Залатагорскага дэканату Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Помнік архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (код 712Г000193). Адрас — пр. Незалежнасці, 44А.

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Светлагорск)

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа — рымска-каталіцкі храм у Светлагорску (Гомельская вобласць, Беларусь).

Касцёл Хрыста Валадара (Азёры)

Касцёл Хрыста Валадара — рымска-каталіцкі храм у в. Азёры (Гродзенскі раён).

Кулыкіў

Кулыкіў (укр.: Куликів) — пасёлак гарадскога тыпу ў складзе Жоўкіўскага раёна Львоўскай вобласці Украіны на рэках Думныця і Кулыкіўка, размешчаны ў 10 км на поўнач ад Львова на аўтадарозе Львоў-Чэрванаград-Ковель.

Лошыца

Ло́шыца, Ло́шыцкае прадме́сце — былая вёска, цяпер размешчана ў паўднёвай частцы горада Мінска, у сутоках ракі Лошыца і Свіслач.

Люблынэць (Валынская вобласць)

Люблінец ці Люблынэць (укр.: Люблинець) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ковельскім раёне Валынскай вобласці Украіны.

Лютэранства

Шаблон:Пратэстанцызм

Лютэранства – пратэстанцкая плынь у хрысціянстве. Паўстала ў выніку рэфармацыйнага руху ў Германіі ў XVI стагоддзі.

Лідскі дэканат

Лідскі дэканат – дэканат Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага касцёлу Беларусі.

Магілёўскі дэканат

Магілёўскі дэканат – дэканат Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкага касцёлу Беларусі.

Смаргонскі дэканат

Смаргонскі дэканат – дэканат Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага касцёлу Беларусі.

Царква (газета)

«Царква» — беларуская рэлігійная культурна-асветніцкая газета, квартальнік. Фармат - А4, 20 палосаў.

Газета асвятляе жыццё грэка-каталіцкіх супольнасцяў у Беларусі і ў іншых краінах свету, змяшчае афіцыйныя дакументы Царквы, удзяляе ўвагу праблемам экуменізму і хрысціянскай еднасці, друкуе матэрыялы па гісторыі Уніяцкай Царквы і іншую рэлігійна-асветніцкую інфармацыю.

Выдавец: Грэка-каталiцкая парафія святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў г. Брэсце.

Галоўны рэдактар — а. Ігар Кандрацьеў, выпускны рэдактар — Ігар Бараноўскі, адказны рэдактар — а. Андрэй Крот.

Адрас рэдакцыі: 224014 Брэст, вул. Дворнікава, 63.

Беларуская грэка-каталіцкая газета «Царква» заснавана мінскімі грэка-каталіцкімі парафіямі ў 1995 годзе. Першы нумар газеты выйшаў на Вялікі пост, 20 сакавіка 1995 года. Рэдакцыя тады месцілася ў Полацку, а першым галоўным рэдактарам газеты быў іераманах Валерый Алексійчук (з верасня 2010 г. — дапаможны біскуп Львоўскай архіепархіі). Над выпускам першых нумароў газеты (да № 7-8 за 1996 г.) працавала мінская моладзь і супрацоўнікі выдавецтва «Унія».

Пачынаючы ад № 7-8, 1996 г., прысвечанага 400-гадоваму юбілею Берасцейскай Уніі, газета «Царква» ствараецца ў Брэсце намаганнямі вернікаў мясцовай парафіі святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, а з 27 лістапада 1997 года, пасля перарэгістрацыі выдання, берасцейская грэка-каталіцкая парафія з’яўляецца таксама заснавальнікам і выдаўцом газеты «Царква».

Газета «Царква» выходзіла раз на квартал, распаўсюджвалася па грэка-каталіцкіх парафіях і асяродках Беларусі, а таксама ў многіх рыма-каталіцкіх касцёлах. Ад моманту заснавання газеты і да 2010 года на яе можна было таксама падпісацца праз каталог «Белпошты». Шмат асобнікаў газеты «Царква» рэгулярна дасылаліся таксама ў розныя гарады і краіны свету чытачам, вернікам і сябрам Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, якія жывуць у Польшчы, Украіне, Расіі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Італіі, Чэхіі, Германіі.

Наклад газеты за часы яе існавання ў сярэднім складаў 1500-2500 асобнікаў, аднак адзін з першых нумароў газеты і нумары, што выйшлі ў канцы 2006 года, мелі наклад да 7500 асобнікаў. У 2007 — 2009 гг. газета «Царква» выдавалася накладам 2500-4000 асобнікаў.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.