Ордэн Лазні

Найшаноўны ордэн Лазні (англ.: The Most Honourable Order of the Bath) — брытанскі рыцарскі ордэн, заснаваны Георгам I 18 мая 1725. Назва ордэна паходзіць ад старажытнага абраду, калі прэтэндэнтаў падвяргалі начному няспанню з пастом, малітвай і купаннем напярэдадні атрымання рыцарства (цырымонія спынілася ў 1815).

Ордэн складаецца з Суверэна (брытанскага манарха), Вялікага магістра (або гросмайстра; Яго Вялікасці прынца Уэльскага), і трох класаў рыцараў:

  • Рыцары або дамы Вялікага Крыжа (GCB)
  • Рыцары або дамы Камандор (KCB або DCB)
  • Кавалеры ордэна (англ.: Companions) (CB)
Ордэн Лазні
Order of the Bath UK ribbon Order of the Bath DSC05151
Арыгінальная назва The Most Honourable Order of the Bath
Дэвіз Tria Juncta in Uno
лац.: Тры, злучаныя ў адно
Краіна Вялікабрытанія Вялікабрытанія
Тып Рыцарскі ордэн
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснавання 18 мая 1725

Спасылкі

Аляксандр Батэнберг

Аляксандр Батэнберг (5 красавіка 1857 — 23 кастрычніка 1893) — першы князь Балгарыі з дынастыі Батэнбергаў, генерал-лейтэнант расійскай арміі (15.04.1880).

Аляксандр Васільевіч Калчак

Алякса́ндр Васі́льевіч Калча́к (руск.: Александр Васильевич Колчак; 4 лістапада (16 лістапада) 1874, сяло Аляксандраўскае, Санкт-Пецярбург — 7 лютага 1920, Іркуцк) — расійскі ваенны і палітычны дзеяч, флатаводзец, навуковец-акіянограф, палярны даследчык.

Належаў да дваранскага роду. З'яўляўся адным з найбуйнейшых палярных даследчыкаў канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, пасля знікнення групы барона Толя ў час экспедыцыі 1900—1902 гадоў арганізаваў уласную экспедыцыю для яго выратавання. Удзельнік Руска-японскай вайны. У час Першай сусветнай вайны камандаваў міннай дывізіяй Балтыйскага флоту (1915—1916), Чарнаморскім флотам (1916—1917). Георгіеўскі кавалер, адмірал (1918).

Правадыр Белага руху ў час Грамадзянскай вайны. Вярхоўны кіраўнік Расіі (1918—1920). Вярхоўны галоўнакамандуючы Рускай арміяй.

Макс Кенэдзі Хортан

Макс Кенэдзі Хортан (англ.: Max Kennedy Horton; 29 лістапада 1883 — 30 ліпеня 1951) — брытанскі адмірал флоту, падводнік, у Першую сусветную вайну камандзір падводнай лодкі E9, падчас Другой Сусветнай вайны — камандаваў падводнымі сіламі Вялікабрытаніі, затым займаў пасаду камандуючага Заходнімі падыходамі.

Па традыцыі брытанскіх марскіх сем'яў, паступіў на флот у юным узросце: 15 верасня 1898 года, у якасці кадэта на HMS Britannia (Дартмут). У 1903 годзе атрымаў першае афіцэрскае званне сублейтенанта, што адпавядае малодшаму лейтэнанту.

17 лістапада 1942 года Хортан быў прызначаны галоўнакамандуючым Заходнімі падыходамі. Відавочна, у самыя цяжкія месяцы бітвы за Атлантыку Кабінет вырашыў, што змагацца з падводнікамі павінен падводнік, прычым найвядомы. Пры ім канвоям пачалі надаваць так званыя групы падтрымкі, не злучаныя ордарам: па істоце, супрацьлодачныя пошукава-ўдарныя групы. Маючы больш волі манеўру, яны маглі правяраць магчымыя кантакты і пераследваць выяўленыя лодкі. Трэба нагадаць, што такая мера стала магчымая з павелічэннем ліку супрацьлодачных караблёў. Яшчэ ў 1941 годзе яна была б проста няздзейсная. Макс Хортан, як і яго папярэднік, сэр Персі Нобл, лічыцца адным з творцаў перамогі над нямецкімі падводнымі лодкамі.

У 1945 годзе ён па ўласным жаданні выйшаў у адстаўку. У рапарце ён указаў прычыну: «каб даць дарогу маладым афіцэрам». Ужо ў адстаўцы быў узнагароджаны Вялікім крыжам ордэна Лазні і цырыманіяльнай пасадай герольда Ордэна (англ.: King of Arms of the Order of the Bath).

Падчас Другой сусветнай вайны ўзброены траўлер Каралеўскага флоту насіў імя HMS Commander Horton.

Мікалай II (імператар расійскі)

Мікала́й II Алякса́ндравіч (6 (18) мая 1868, Царскае Сяло — 17 ліпеня 1918, Екацярынбург) — апошні імператар Расійскай імперыі з 20 кастрычніка (1 лістапада) 1894 па 2 (15) сакавіка 1917, сын імператара Аляксандра III і Марыі Фёдараўны.

Царстваванне Мікалая II было адзначана эканамічным развіццём Расіі і адначасна ўзростам у ёй сацыяльна-палітычных супярэчнасцей, рэвалюцыйнага руху, што выліўся ў рэвалюцыю 1905—1907 гадоў і Лютаўскую рэвалюцыю 1917 года; у вонкавай палітыцы — экспансіяй на Далёкім Усходзе, вайной з Японіяй, а таксама ўдзелам Расіі ў ваенных блоках еўрапейскіх дзяржаў і Першай сусветнай вайне.

Мікалай II зрокся ад прастола падчас Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года і знаходзіўся разам з сям’ёй пад хатнім арыштам у царскасельскім палацы. Улетку 1917 года паводле рашэння Часовага ўрада быў разам з сям’ёй адпраўлены ў высылку ў Табольск, а ўвесну 1918 года перавезены бальшавікамі ў Екацярынбург, дзе ў ліпені 1918 года быў расстраляны разам з сям’ёй і набліжанымі.

Услаўлены(руск.) бел. (разам з жонкай і дзецьмі) Рускай праваслаўнай царквой як пакутнік 20 жніўня 2000 года, раней, у 1981 годзе, услаўлены Рускай замежнай царквой як мучанік.

Міхаіл Аляксандравіч (сын Аляксандра III)

Вялікі князь Міхаі́л Алякса́ндравіч (22 лістапада [4 снежня] 1878, Анічкаў палац, Санкт-Пецярбург — 13 чэрвеня 1918 года, блізу Пермі) — чацвёрты сын Аляксандра III, малодшы брат Мікалая II; расійскі военачальнік, генерал-лейтэнант (1916), генерал-ад'ютант; член Дзяржаўнага савета (1901—1917).

На момант яго нараджэння, яго дзед па бацькавай лініі (Аляксандр II) быў дзеючым расійскім імператарам. Міхаіл быў чацвёртым у чарзе на прастол пасля яго бацькі і старэйшых братоў Мікалая і Георгія. Пасля забойства свайго дзеда ў 1881 годзе, ён стаў трэцім, а ў 1894 пасля смерці свайго бацькі — другім у чарзе. Георгій памёр ў 1899 годзе і Міхаіл стаў спадчыннікам прастола.

Нараджэнне сына Мікалая Аляксея ў 1904 годзе часова пасунула Міхаіла назад у чарзе на прастол на другое месца, але Аляксей атрымаў ад маці гемафілію і мог скора памерці. Міхаіл падняў скандал пры імператарскім двары, калі ён стаў палюбоўнікам Наталлі Сяргееўны Брасавай, замужняй жанчыны. Мікалай паслаў Міхаіла ў Арол, каб пазбегнуць раздування скандалу, але гэта не перашкодзіла Міхаілу, які часта падарожнічаў, бачыць сваю каханку. Пасля нараджэння ў 1910 годзе сына, Георгія, Міхаіл перавёз Наталлю ў Санкт-Пецярбург, дзе яна была пазбягала грамадства. У 1912 годзе Міхаіл шакаваў Мікалая, ажаніўшыся з Наталляй, у надзеі, што ён будзе выдалены з лініі атрымання ў спадчыну. Міхаіл і Наталля пакінулі Расію і жылі ў Францыі, Швейцарыі і Англіі.

Пасля пачатку Першай сусветнай вайны Міхаіл вярнуўся ў Расію. Калі Мікалай адрокся ад прастола 2 сакавіка [15 сакавіка] 1917, Міхаіл быў названы ў якасці пераемніка замест Аляксея. Міхаіл, аднак, адклаў прыняцце трона да ратыфікацыі Устаноўчым сходам. Ён ніколі не быў пацверджаны ў якасці імператара і пасля рэвалюцыі ён быў высланы ў Перм і забіты.

Ордэн Брытанскай імперыі

Найправасходны ордэн Брытанскай імперыі (англ.: The Most Excellent Order of the British Empire) — рыцарскі ордэн, створаны брытанскім каралём Георгам V 4 чэрвеня 1917. Ордэн складаецца з пяці класаў грамадзянскага і ваеннага падраздзяленняў (у парадку змяншэння старшынства):

Рыцар Вялікага Крыжа (KBE) (англ.: Knight Grand Cross) або Дама Вялікага Крыжа (GBE) (англ.: Dame Grand Cross)

Рыцар-Камандор (KBE) (англ.: Knight Commander) або Дама-Камандор (DBE) (англ.: Dame Commander)

Камандор (CBE) (англ.: Commander)

Афіцэр (OBE) (англ.: Officer)

Кавалер (сябра) (MBE) (англ.: Member)

Ордэн Заслуг (Вялікабрытанія)

Ордэн Заслуг (англ.: Order of Merit) — знак адрознення членаў абмежаванага таварыства (ордэна), заснаванага ў Вялікабрытаніі ў 1902 каралём Эдуардам VII. Глава ордэна — Брытанскі манарх.

Створаны па аналогіі з прускім Pour le Mérite. Членства ў ордэне падаецца як узнагарода за выбітную службу ва ўзброеных сілах або за адменны ўклад у развіццё навукі, мастацтва, літаратуры, культуры. Від знака адрознення, прысвойваецца ў якасці ваеннай узнагароды, адрозніваецца ад грамадзянскага парай скрыжаваных мячоў за цэнтральным медальёнам.

Прызначэнні ў ордэн — асабістае рашэнне манарха, у адрозненне ад большасці іншых ордэнаў, якія прысуджаюцца рашэннем урада.

Членства ў ордэне абмежавана 24 членамі і главой, але замежнікі дадаткова могуць быць уключаны ў ордэн на правах «ганаровых членаў». З моманту ўтварэння ордэн быў адкрыты для жанчын; Флорэнс Найцінгейл была першай жанчынай, якая атрымала ордэн у 1907 годзе. Ордэн не дае рыцарства або іншага статусу, але члены ордэна могуць выкарыстоўваць літары OM пасля свайго імя. У канадскай узнагароднай сістэме займае самую старэйшую пазіцыю. Медаль ордэна мае выгляд чырвонага крыжа з залатой каронай наверсе. Стужка чырвона-сіняя.

Ордэн Падвязкі

Найвысакародны ордэн Падвязкі (англ.: The Most Noble Order of the Garter) — вышэйшы рыцарскі ордэн Вялікабрытаніі. З'яўляецца адным з найстарэйшых ордэнаў у свеце.

Усяго паводле статута рыцараў ордэна Падвязкі не можа быць больш за 24 чалавекі, апроч манарха, прынца Уэльскага, членаў каралеўскай сям'і і замежных манархаў.

Паводле статута манарх асабіста выбірае 24 члены ордэна, не кансультуючыся з міністрамі. Іншыя члены каралеўскай сям'і і замежныя манархі, як правіла, становяцца малодшымі членамі ордэна.

Па меры сыходу з жыцця старых ардэнаносцаў манарх узнагароджвае новых. Звычайна яго рашэнне становіцца вядомыя грамадскасці 23 красавіка, у дзень Святога Георгія.

У чэрвені новаабраныя рыцары і дамы ўдзельнічаюць у працэсіі ў Віндзарскай крэпасці, дзе ім уручаецца цырыманіяльная падвязка і зорка — сімвал ордэна.

Ордэн Чартапалоху

Найстаражытны і найвысакародны ордэн Чартапалоху (англ.: The Most Ancient and Most Noble Order of the Thistle) — рыцарскі ордэн, звязаны з Шатландыяй. Хоць яго першапачатковая дата заснавання дакладна не вядомая, шатландскі кароль Якаў VII (таксама вядомы як англійскі кароль Якаў II) заснаваў сучасны ордэн у 1687. Ордэн складаецца з Суверэна і шаснаццаці Рыцараў і Лэдзі, а таксама некаторай колькасці «экстра»-рыцараў (членаў брытанскай каралеўскай сям'і і замежных манархаў). Толькі сам Суверэн даруе членства ў ордэне; яму ці ёй не раіць урад, як прынята для большасці ордэнаў.

Асноўная эмблема ордэна — чартапалох, нацыянальны сімвал Шатландыі. Дэвіз ордэна Nemo me impune lacessit (лац.: «Ніхто не кране мяне беспакарана»); гэты ж дэвіз змешчаны на Каралеўскім гербе і на некаторых фунтовых манетах. Заступнік ордэна — Святы Андрэй.

Большасць кавалерскіх ордэнаў Вялікабрытаніі пакрывае ўсё каралеўства, але тры найвышэйшыя адносяцца толькі да адной са складальных нацый. Ордэн Чартапалоху, які адносіцца да Шатландыі, другі па парадку старшынства. Яго эквівалент у Англіі, Ордэн Падвязкі, найстарэйшы дакументаваны кавалерскі ордэн у Злучаным каралеўстве, датуецца сярэдзінай XIV стагоддзя. У 1783 быў заснаваны ірландскі эквівалент, Ордэн Святога Патрыка; пасля атрымання незалежнасці большай часткай Ірландыі ордэн застаўся спячым (апошні рыцар памёр у 1974).

Рыцар-бакалаўр

Бакалаўр (у сярэднія стагоддзі) — рыцар, які не меў права на ўласны сцяг (англ.: banner) і ўласны атрад рыцараў (у адрозненне ад банерэта). Назва бакалаўр не з'яўлялася тытулам, бо рыцары ставяцца да нетытулаванаму дваранству. Пазней, з з'яўленнем ордэнаў у Брытаніі, стала азначаць рыцара, які не ўваходзіць у які-небудзь ордэн. У цяперашні час рыцар-бакалаўр азначае самую ніжэйшую прыступку брытанскага асабістага дваранства, звязаную з правам на тытул сэр (Sir).

Тоамас Хендрык Ільвес

То́амас Хе́ндрык І́львес (эст.: Toomas Hendrik Ilves, 26 снежня 1953, Стакгольм, Швецыя) — палітык, дыпламат, журналіст, былы член Еўрапейскага парламента, былы кіраўнік Сацыял-дэмакратычнай партыі Эстоніі, У 2006—2016 быў прэзідэнтам Эстоніі.

Брытанская сістэма ўзнагарод

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.