Ордэн Брытанскай імперыі

Найправасходны ордэн Брытанскай імперыі (англ.: The Most Excellent Order of the British Empire) — рыцарскі ордэн, створаны брытанскім каралём Георгам V 4 чэрвеня 1917. Ордэн складаецца з пяці класаў грамадзянскага і ваеннага падраздзяленняў (у парадку змяншэння старшынства):

  • Рыцар Вялікага Крыжа (KBE) (англ.: Knight Grand Cross) або Дама Вялікага Крыжа (GBE) (англ.: Dame Grand Cross)
  • Рыцар-Камандор (KBE) (англ.: Knight Commander) або Дама-Камандор (DBE) (англ.: Dame Commander)
  • Камандор (CBE) (англ.: Commander)
  • Афіцэр (OBE) (англ.: Officer)
  • Кавалер (сябра) (MBE) (англ.: Member)
Найправасходны Ордэн Брытанскай імперыі
Order BritEmp (civil) rib CBE AEAColl
Арыгінальная назва The Most Excellent Order of the British Empire
Дэвіз За Бога і Імперыю (англ.: For God and the Empire)
Краіна Вялікабрытанія Вялікабрытанія
Тып Рыцарскі ордэн
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснавання 4 чэрвеня 1917
Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода Каралеўскі Віктарыянскі ордэн
Малодшая ўзнагарода вар'іруецца ў залежнасці ад класа

Спасылкі

Генры Б’ючамп Уолтэрс

Генры Б’ючамп Уолтэрс (6 красавіка 1867, Олдэм — 24 красавіка 1944) — брытанскі класічны археолаг.

Дадлі Мур

Дадлі Мур (англ.: Dudley Moore, Dudley Stuart John Moore, 19 красавіка 1935, Лондан — 27 сакавіка 2002, Плэйнфілд) — брытанскі камедыйны акцёр, кампазітар і музыкант.

Дафна дзю Мар’е

Дама Дафна дзю Мар'е (англ. Daphne du Maurier, лэдзі Дафна Браўнінг, 13 мая 1907, Лондан — 19 красавіка 1989, Корнуал) — англійская пісьменніца і біёграф, якая пісала ў жанры псіхалагічнага трылера. Творчасць пісьменніцы вядомая ў першую чаргу такімі творамі, як раман «Рэбека» і апавяданне «Птушкі», экранізаваныя Альфрэдам Хічкокам. Дафна дзю Мар'е з'яўлялася членам Каралеўскага літаратурнага таварыства з 1952 года, у 1977 годзе была ўзнагароджана «Амерыканскай прэміяй за майстэрства ў дэтэктыўнай літаратуры». Узнагароджана ордэнам Брытанскай імперыі. У 1938 годзе атрымала Нацыянальную кніжную прэмію ЗША.

Дафна дзю Мар'е з'яўляецца адной з найбольш вядомых брытанскіх пісьменніц XX стагоддзя. Большасць твораў пісьменніцы ляглі ў аснову кінафільмаў, а раман «Рэбека» быў экранізаваны 11 разоў.

Джэймс Сомервіль

Сэр Джэ́ймс Фаўнс Со́мервіль (англ.: James Fownes Somerville, 17 ліпеня 1882 — 19 сакавіка 1949) — адзін з самых знакамітых брытанскіх адміралаў Другой сусветнай вайны.

Заха Хадзід

Заха Хадзід (араб. زها حديد‎‎, англ.: Zaha Mohammad Hadid; 31 кастрычніка 1950, Багдад, Ірак — 31 сакавіка 2016) — брытанскі архітэктар і дызайнер арабскага паходжання, прадстаўніца дэканструктывізму. У 2004 годзе стала першай жанчынай-архітэктарам, якая атрымала Прытцкераўскую прэмію. Дама-Камандор ордэну Брытанскай імперыі.

Ордэн Заслуг (Вялікабрытанія)

Ордэн Заслуг (англ.: Order of Merit) — знак адрознення членаў абмежаванага таварыства (ордэна), заснаванага ў Вялікабрытаніі ў 1902 каралём Эдуардам VII. Глава ордэна — Брытанскі манарх.

Створаны па аналогіі з прускім Pour le Mérite. Членства ў ордэне падаецца як узнагарода за выбітную службу ва ўзброеных сілах або за адменны ўклад у развіццё навукі, мастацтва, літаратуры, культуры. Від знака адрознення, прысвойваецца ў якасці ваеннай узнагароды, адрозніваецца ад грамадзянскага парай скрыжаваных мячоў за цэнтральным медальёнам.

Прызначэнні ў ордэн — асабістае рашэнне манарха, у адрозненне ад большасці іншых ордэнаў, якія прысуджаюцца рашэннем урада.

Членства ў ордэне абмежавана 24 членамі і главой, але замежнікі дадаткова могуць быць уключаны ў ордэн на правах «ганаровых членаў». З моманту ўтварэння ордэн быў адкрыты для жанчын; Флорэнс Найцінгейл была першай жанчынай, якая атрымала ордэн у 1907 годзе. Ордэн не дае рыцарства або іншага статусу, але члены ордэна могуць выкарыстоўваць літары OM пасля свайго імя. У канадскай узнагароднай сістэме займае самую старэйшую пазіцыю. Медаль ордэна мае выгляд чырвонага крыжа з залатой каронай наверсе. Стужка чырвона-сіняя.

Ордэн Лазні

Найшаноўны ордэн Лазні (англ.: The Most Honourable Order of the Bath) — брытанскі рыцарскі ордэн, заснаваны Георгам I 18 мая 1725. Назва ордэна паходзіць ад старажытнага абраду, калі прэтэндэнтаў падвяргалі начному няспанню з пастом, малітвай і купаннем напярэдадні атрымання рыцарства (цырымонія спынілася ў 1815).

Ордэн складаецца з Суверэна (брытанскага манарха), Вялікага магістра (або гросмайстра; Яго Вялікасці прынца Уэльскага), і трох класаў рыцараў:

Рыцары або дамы Вялікага Крыжа (GCB)

Рыцары або дамы Камандор (KCB або DCB)

Кавалеры ордэна (англ.: Companions) (CB)

Ордэн Падвязкі

Найвысакародны ордэн Падвязкі (англ.: The Most Noble Order of the Garter) — вышэйшы рыцарскі ордэн Вялікабрытаніі. З'яўляецца адным з найстарэйшых ордэнаў у свеце.

Усяго паводле статута рыцараў ордэна Падвязкі не можа быць больш за 24 чалавекі, апроч манарха, прынца Уэльскага, членаў каралеўскай сям'і і замежных манархаў.

Паводле статута манарх асабіста выбірае 24 члены ордэна, не кансультуючыся з міністрамі. Іншыя члены каралеўскай сям'і і замежныя манархі, як правіла, становяцца малодшымі членамі ордэна.

Па меры сыходу з жыцця старых ардэнаносцаў манарх узнагароджвае новых. Звычайна яго рашэнне становіцца вядомыя грамадскасці 23 красавіка, у дзень Святога Георгія.

У чэрвені новаабраныя рыцары і дамы ўдзельнічаюць у працэсіі ў Віндзарскай крэпасці, дзе ім уручаецца цырыманіяльная падвязка і зорка — сімвал ордэна.

Ордэн Чартапалоху

Найстаражытны і найвысакародны ордэн Чартапалоху (англ.: The Most Ancient and Most Noble Order of the Thistle) — рыцарскі ордэн, звязаны з Шатландыяй. Хоць яго першапачатковая дата заснавання дакладна не вядомая, шатландскі кароль Якаў VII (таксама вядомы як англійскі кароль Якаў II) заснаваў сучасны ордэн у 1687. Ордэн складаецца з Суверэна і шаснаццаці Рыцараў і Лэдзі, а таксама некаторай колькасці «экстра»-рыцараў (членаў брытанскай каралеўскай сям'і і замежных манархаў). Толькі сам Суверэн даруе членства ў ордэне; яму ці ёй не раіць урад, як прынята для большасці ордэнаў.

Асноўная эмблема ордэна — чартапалох, нацыянальны сімвал Шатландыі. Дэвіз ордэна Nemo me impune lacessit (лац.: «Ніхто не кране мяне беспакарана»); гэты ж дэвіз змешчаны на Каралеўскім гербе і на некаторых фунтовых манетах. Заступнік ордэна — Святы Андрэй.

Большасць кавалерскіх ордэнаў Вялікабрытаніі пакрывае ўсё каралеўства, але тры найвышэйшыя адносяцца толькі да адной са складальных нацый. Ордэн Чартапалоху, які адносіцца да Шатландыі, другі па парадку старшынства. Яго эквівалент у Англіі, Ордэн Падвязкі, найстарэйшы дакументаваны кавалерскі ордэн у Злучаным каралеўстве, датуецца сярэдзінай XIV стагоддзя. У 1783 быў заснаваны ірландскі эквівалент, Ордэн Святога Патрыка; пасля атрымання незалежнасці большай часткай Ірландыі ордэн застаўся спячым (апошні рыцар памёр у 1974).

Павел Іванавіч Батаў

Павел Іванавіч Батаў (руск.: Па́вел Ива́нович Ба́тов; 20 мая (1 чэрвеня) 1897, в. Філісава, Яраслаўская вобласць — 19 красавіка 1985, Масква) — савецкі ваенны дзеяч, двойчы Герой Савецкага Саюза, генерал арміі, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1—5 скліканняў.

П. І. Батаў — удзельнік грамадзянскай вайны, член КПСС з 1929 года. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне ў Іспаніі. У Вялікую Айчынную вайну быў намеснікам камандуючага і камандуючым арміі. Арміі, якімі кіраваў Батаў, адзначыліся ў баях за Сталінград, пры вызваленні Беларусі, Украіны і інш. Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі СССР.

Пасля вайны — камандуючы войскамі Прыкарпацкай, затым — Прыбалтыйскай ваеннай акругі. Восем раз узнагароджаны ордэнам Леніна.

Роджэр Мур

Роджэр Джордж Мур (англ.: Sir Roger George Moore; 14 кастрычніка 1927 — 23 мая 2017) — англійскі акцёр кіно. Найбольш вядомы дзякуючы выкананню ролі Джэймса Бонда.

Рыцар-бакалаўр

Бакалаўр (у сярэднія стагоддзі) — рыцар, які не меў права на ўласны сцяг (англ.: banner) і ўласны атрад рыцараў (у адрозненне ад банерэта). Назва бакалаўр не з'яўлялася тытулам, бо рыцары ставяцца да нетытулаванаму дваранству. Пазней, з з'яўленнем ордэнаў у Брытаніі, стала азначаць рыцара, які не ўваходзіць у які-небудзь ордэн. У цяперашні час рыцар-бакалаўр азначае самую ніжэйшую прыступку брытанскага асабістага дваранства, звязаную з правам на тытул сэр (Sir).

Брытанская сістэма ўзнагарод

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.