Обер-афіцэр

Обер-афіцэр, (ад ням.: Oberoffizier) — найменне ніжэйшай катэгорыі афіцэрскіх чыноў у рускай арміі і на флоце да 1917 года, якія адпавядалі IX—XIV класам «Табелі аб рангах», ад прапаршчыка/карнета да капітана/ротмістра ўключна. Обер-афіцэры па сваіх пасадах прадстаўлялі камандны склад роты. Нямецкая назва (літаральна «старшыя афіцэры») ідзе з XVII стагоддзя, калі обер-афіцэры як старшыя палявыя камандзіры супрацьпастаўляліся унтэр-афіцэрам як малодшым палявым камандзірам; апошнія жа тады таксама прылічаліся да афіцэрскага складу. Да обер-афіцэраў належыла звяртацца: «Ваша благароддзе».

Аляксандр Васільевіч Сувораў

Аляксандр Васільевіч Сувораў — (13 (24) лістапада 1730, Масква — 6 (18) мая 1800, Санкт-Пецярбург) — расійскі палкаводзец, адзін з заснавальнікаў расійскага ваеннага мастацтва. Званні і тытулы: генералісімус (1799), граф Рымніцкі (у Расіі) і Свяшчэннай Рымскай імперыі, князь Італьянскі (у Расіі, 1799). Пасады і ўзнагароды: генерал-фельдмаршал аўстрыйскіх і сардзінскіх войскаў, Сардзінскага каралеўства гранд і прынц каралеўскай крыві, кавалер усіх расійскіх і шматлікіх замежных ваенных ордэнаў. Правёў больш за 60 бітваў і не атрымаў ніводнай паразы.

Аляксей Аляксеевіч Ігнацьеў

Граф Аляксей Аляксеевіч Ігнацьеў (2 [14] сакавіка 1877 — 20 лістапада 1954) — рускі і савецкі ваенны дзеяч, дыпламат, саветнік кіраўніка НКЗС, пісьменнік. Генерал-маёр Расійскай імперыі (1917 г.). Генерал-лейтэнант СССР (1943 г.).

З роду Ігнацьевых, сын генерала А. П. Ігнацьева і князёўны С. С. Мяшчэрскай. Пачаў службу ў Кавалергардскім палку, удзельнічаў у руска-японскай вайне. Пасля рэвалюцыі перайшоў на савецкую службу, апублікаваў мемуары «Пяцьдзясят гадоў у страі», якія шмат разоў перавыдаваліся.

Дунайская армія

Дуна́йская а́рмія (руск.: Дунайская армия) — ваеннае фарміраванне Расійскай імперыі.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.