Намеснік

Намеснік — ваенная пасада, а затым званне ў арміі Вялікага княства Літоўскага.

Існавала толькі ў кавалерыі. Намеснікі з'яўляліся бліжэйшымі памочнікамі паручнікаў. Былі на адну ступень вышэй за таварышоў, але разам з імі не з'яўляліся афіцэрамі.

Нават пасля ўтварэння рэгулярнай арміі ВКЛ у XVIII ст. прынцып камплектавання кавалерыі застаўся ранейшым, таму гэтае званне праіснавала да канца існавання беларуска-літоўскай дзяржавы. Пасля ваеннай рэформы ў Рэчы Паспалітай 1775 г. званне "намеснік" захавалася ў палках Пярэдняй варты і брыгадах Нацыянальнай кавалерыі. Хаця аналагаў гэтаму званню ў пяхоце і артылерыі Вялікага княства не існавала, тым не менш намеснікі Пярэдняй варты стаялі вышэй падафіцэраў пяхоты і артылерыі і насілі афіцэрскія пагоны, а намеснікі Нацыянальнай кавалерыі па статусу прыроўніваліся да падпаручнікаў у пяхоце, артылерыі і палках Пярэдняй варты.

Знакам адрознення намесніка, як і таварыша ў палках Пярэдняй варты выступаў эпалет без зорачак і стужак, а ў брыгадах Нацыянальнай кавалерыі - эпалет з двума зорачкамі.

Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь эквівалентам гэтаму званню можа выступаць званне "старшы прапаршчык".

Літаратура

  • Чаропка Станіслаў. Станаўленне сістэмы знакаў адрознення ў арміі ВКЛ // Актуальные проблемы в изучении и преподавании общественно-гуманитарных дисциплин: сб. статей. - Витебск, 2012.
1 студзеня

1 студзеня — першы дзень года па Грыгарыянскім календары

Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў

Андрэй Уладзі́міравіч Кабякоў (21 лістапада 1960, Масква, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь з 27 снежня 2014 па 18 жніўня 2018.

Беларуская сялянска-работніцкая грамада

Беларуская сялянска-работніцкая грамада (БСРГ) — масавая легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная нацыянальна-вызваленчая арганізацыя працоўных у Заходняй Беларусі ў 1925—1927 гг.

Арганізавана ва ўмовах сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту з мэтай вызвалення Заходняй Беларусі з-пад улады Польшчы. Дзейнасць БСРГ узначальваў ЦК. Старшыня ЦК Б. А. Тарашкевіч, намеснік старшыні С. А. Рак-Міхайлоўскі, член П. П. Валошын і П. В. Мятла; кіраўнік Цэнтральнага сакратарыята БСРГ М. Т. Бурсевіч, намеснік сакратара В. Макоўскі, палітычны рэдактар газет Я. С. Бабровіч. Праграма БСРГ (прынята 12 мая 1926 г.) змяшчала асноўныя дэмакратычныя і асобныя сацыялістычныя патрабаванні: самавызначэнне Заходняй Беларусі і аб'яднанне ўсіх беларускіх зямель у рэспубліку сялян і рабочых (уз'яднанне з БССР); стварэнне сялянска-рабочага ўрада; устанаўленне дэмакратычных свабод; канфіскацыя памешчыцкіх і царкоўных зямель, пераход іх ва ўласнасць дзяржавы і падзел без выкупу паміж малазямельнымі сялянамі і парабкамі; скасаванне асадніцтва; устанаўленне 8-гадзіннага рабочага дня; увядзенне рабочага кантролю ў вытворчасці, развіццё спажывецкай, вытворчай і крэдытнай кааперацыі; нацыянальная роўнасць і навучанне на роднай мове; свабода сумлення і іншае. Галоўным сродкам сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення працоўных БсРГ лічыла адкрытую барацьбу народных мас з эксплуататарамі на аснове саюзу рабочага класа і працоўнага сялянства. БСРГ супрацоўнічала з рэвалюцыйна-дэмакратычнай партыяй польскіх сялян (Незалежная сялянская партыя), украінскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыяй «Сельроб».

Вялікую дапамогу ў стварэнні і дзейнасці БСРГ аказвала Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). Камуністы ўзначальвалі ці ўваходзілі ў склад кіраўніцтва многіх структур Грамады. З дапамогай Грамады КПЗБ накіроўвала рэвалюцыйны рух у краі, а праз іх пасольскі клуб у сейме мела легальную трыбуну.

24 чэрвеня 1925 г. дэпутаты польскага сейма Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі, Валошын і Мятла выйшлі з беларускай нацыянальнай фракцыі сейма і стварылі пасольскі клуб БСРГ. Карыстаючыся дэпутацкай недатыкальнасцю, яны разгарнулі актыўную дзейнасць па стварэнні масавай арганізацыі працоўных для барацьбы супраць сацыянальнага і нацыянальнага прыгнёту. У студзені 1927 г. больш за 2000 гурткоў БСРГ аб'ядноўвалі каля 120 000 членаў, якімі былі ў пераважнай большасці сяляне (беднякі і сераднякі), а таксама рабочыя і прадстаўнікі інтэлігенцыі. Дзейнічала 18 павятовых камітэтаў БСРГ. ЦК БСРГ выдаваў газеты «Жыццё беларуса» (1925 г.), «Narodny zwon» «Беларуская ніва» (1925 г.), «Беларуская справа» (1926 г.), «Народная справа», «Наша справа», «Наш голас», «Наша воля», «Народны звон» (1930 г.), сатырычны часопіс «Маланка». Пад уплывам грамады актывізавалі работу прагрэсіўная культурна-асветніцкая арганізацыя Таварыства беларускай школы, беларускае выдавецкае, навуковае і дабрачыннае таварыствы, Беларускі студэнцкі саюз.

У выніку дзейнасці КПЗБ грамады ў 1926 г. у Заходняй Беларусі пачаўся ўздым масавага рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху, у якім у канцы 1926 — пачатку 1927 гг. наспявалі элементы рэвалюцыйнай сітуацыі. 21 сакавіка 1927 г. БСРГ афіцыйна забаронена польскімі ўладамі. Больш за 4000 яе кіраўнікоў і актывістаў аддадзены пад суд.

Ваяводы смаленскія

Ваявода смаленскі — дзяржаўная пасада ў Вялікім княстве Літоўскім.

Віленскае ваяводства

Віленскае ваяводства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 1413—1795 у Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Цэнтр — горад Вільня. Утворана паводле Гарадзельскага прывілею на аснове былога Віленскага княства. У Віленскае ваяводства ўвайшла большая частка заходніх, цэнтральных і ўсходніх земляў Беларусі (воласці і буйныя маёнткі з цэнтрамі Ашмяны, Бабруйск, Барысаў, Браслаў, Быхаў, Глуск, Крычаў, Ліда, Магілёў, Мінск, Нясвіж, Прапойск, Рэчыца, Свіслач на Бярэзіне, Узда, Чачэрск, Шацк і інш.), тэрыторыя паўночна-ўсходніх літоўскіх земляў (воласці і буйныя маёнткі з цэнтрамі Вількамір, Уцяна, Біржы, Кернаў, Свянцяны).

Віленскаму ваяводу ў вайсковых адносінах падпарадкоўваліся намеснік новагародскі (навагрудскі), а таксама Слуцкае, Клецкае (да 1521) і Мсціслаўскае (да 1529) княствы, якія фармальна ўваходзілі ў Віленскае ваяводства (фактычна былі аўтаномныя).

У ваяводства ўваходзілі наступныя паветы:

Віленскі,

Ашмянскі,

Лідскі,

Вількамірскі,

Браслаўскі.

Гетман польны літоўскі

Польны гетман літоўскі — пасада ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, намеснік вялікага гетмана літоўскага

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь (Дзяржкаммаёмасць) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў галіне зямельных адносін, геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці, найменняў геаграфічных аб'ектаў, дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, па пытаннях маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь), за выключэннем прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, вядзенне адпаведных кадастраў, рэгістраў і рэестраў, а таксама дзяржаўнае рэгуляванне тапографа-геадэзічнай дзейнасці і землеўпарадкавання.

Дзяржкаммаёмасць падпарадкоўваецца Ураду Рэспублікі Беларусь.

З 31 ліпеня 2012 года пасаду старшыні камітэта займае Андрэй Гаеў.

Лейтэнант

Лейтэнант (фр.: lieu tenant — намеснік, ад lieu — месца і tenant - займае) — воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ва ўзброеных сілах многіх дзяржаў, уключаючы Рэспубліку Беларусь.

У арміі Вялікага Княства Літоўскага адпавядала званню "падпаручнік".

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які падпарадкоўваецца Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Новасаматэвіцкі сельсавет

Новасаматэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі з цэнтрам у Новых Саматэвічах.

Старшыня сельсавета — Віталь Уладзіміравіч Стральцоў, намеснік старшыні — Дзмітрый Аляксеевіч Цярэшанкаў.

Савет Міністраў БССР

Саве́т Міні́страў Белару́скай ССР — Урад Беларускай ССР — вышэйшы выканаўчы і распарадчы орган дзяржаўнай улады Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, з 1946 года да моманту скасавання рэспублікі.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь

Саве́т Міні́страў Рэспу́блікі Белару́сь — найвышэйшы орган выканаўчай улады, які ажыццяўляе кіраўніцтва сістэмай падпарадкаваных яму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных устаноў, а таксама мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у Беларусі. Савет Міністраў — Урад Рэспублікі Беларусь.

Старшынёй Савета Міністраў з’яўляецца Прэм’ер-міністр, які назначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь са згоды ніжняй палаты Парламента Рэспублікі Беларусь.

Савет Міністраў Беларусі ў сваёй дзейнасці падсправаздачны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і адказны перад Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь.

Урад складае свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Намеснікамі Прэм’ер-міністра з’яўляюцца першы намеснік прэм’ер-міністра і намеснікі прэм’ер-міністра.

Старшы лейтэнант

Старшы лейтэнант (фр.: lieu tenant — намеснік, ад lieu — месца і tenant - займае) — воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ва ўзброеных сілах многіх дзяржаў, уключаючы Рэспубліку Беларусь. Ва ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь надаецца лейтэнантам пры адпаведнасці службовай катэгорыі, па заканчэнні вызначанага тэрміну выслугі ў папярэднім званні і інш.

У арміі Вялікага княства Літоўскага адпавядала званню "паручнік".

Сяргей Сяргеевіч Сідорскі

Сярге́й Сярге́евіч Сідо́рскі (13 сакавіка 1954, Гомель) — беларускі дзяржаўны дзеяч, з 26 снежня 2003 па 28 снежня 2010 — прэм'ер-міністр Беларусі.

Усходнія могілкі

Усхо́днія (Маско́ўскія) мо́гілкі — абмежавана дзеючыя могілкі ў Мінску. Адкрытыя ў 1952 годзе ў раёне пахавання нямецкіх салдат Другой сусветнай вайны, якое было размешчана насупраць, праз праспект Незалежнасці. Афіцыйна абмежаваныя для пахаванняў у 2003 годзе. Агульная плошча — 23,1 га.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі

Энцыклапе́дыя гісто́рыі Белару́сі — шматтомная энцыклапедыя на беларускай мове, выданне Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі.

У даведніку прыводзяцца матэрыялы пра палітычныя, грамадскія і ваенныя падзеі на Беларусі, а таксама пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, стан эканомікі, культуры, навукі і тэхнікі на розных этапах гісторыі. Біяграфічныя артыкулы апавядаюць пра гістарычных асоб і іх генеалогію. Важнае месца ў выданні займаюць геральдыка, нумізматыка, генеалогія і гістарычная картаграфія. Шырока асвятляецца жыццё беларускай эміграцыі розных часоў і шэраг іншых тэм.

Змяшчае шмат каляровых і чорна-белых здымкаў, малюнкаў, карт.

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.