Металургія

Металургія — галіна матэрыялазнаўства, якая вывучае фізічныя і хімічныя паводзіны металаў і сплаваў. Да металургіі адносіцца і практычнае прымяненне наяўных ведаў аб металах — ад здабычы сыравіны да выпуску гатовай прадукцыі. Да металургіі адносяцца:

  • вытворчасць металаў з прыроднай сыравіны і іншых металаўтрымліваючых прадуктаў;
  • атрыманне сплаваў;
  • апрацоўка металаў у гарачым і халодным стане;
  • зварка;
  • нанясенне пакрыццяў з металаў;
  • вобласць матэрыялазнаўства, якая вывучае фізічныя і хімічныя паводзіны металаў, інтэрметалідаў і сплаваў.
VysokePece1
На металургічным прадпрыемстве

Гісторыя

GoldThebes750
Залатая галаўная повязь з Фіваў. 750—700 да н.э.

Першыя сведчанні таго, што чалавек займаўся металургіяй, датуюцца V і VI тысячагоддзем да нашай эры[1], і былі знойдзены ў Майданпеку, Ярмовацы, Плочніку ў Сербіі. На сённяшні дзень раннія выплаўленні медзі ўключаюць у сябе прылады, як медная сякера 5500 года да н.э., якая належыць да культуры Вінча[2]. Іншыя прыкметы выкарыстання металургіі датуюцца III тысячагоддзем да нашай эры ў такіх месцах, як Палмела ў Партугаліі, Картэс-дэ-Навара ў Іспаніі і Стоўнхендж у Вялікабрытаніі. Аднак, як гэта часта бывае з вывучэннем дагістрычных часоў, канчатковы пачатак не можа дакладна быць вызначаны.

Срэбра, медзь, волава і метэарытнае жалеза таксама можна лёгка знасці ў прыродзе, што дазваляла выкарыстоўваць металаапрацоўку ў абмежаваным аб'ёме ў многіх старажытнах культурах. Старажытнаегіпецкая зброя была зроблена з метэарытнага жалеза прыкладна ў 3000 гадах да н.э., яна высока шанавалася і называлася «кінжаламі з нябёсаў»[3]. Аднак, навучыўшыся атрымліваць з медзі і волава шляхам награвання камянёў і спалучэння гэтых двух металаў сплаў, які быў названы бронзай, тэхналогія металургіі бярэ свой пачатак каля 3500 года да н.э. з бронзавага веку.

Georg Agricola
Георгій Агрыкала

Выманне жалеза з яго руды ў рэальны метал ёсць значна складанейшы працэс, але працэс атрымання такога жалеза быў вынайдзены хетамі ў 1200 годзе да н.э., распачаўшы такім чынам жалезны век. Таямніца здабычы і апрацоўкі жалеза, якую дбайна ахоўвалі філістымляне, з'яўляецца асноўным фактарам іх поспеху[4].

Гістарычнае развіццё чорнай металургіі можа быць знойдзена ў самых разнастайных мінулых культурах і цывілізацыях. Яно ўключае старажытныя і сярэднявечныя каралеўствы і імперыі Сярэдняга і Блізкага Усходу, старажытнага Ірану, старажытнага Егіпту, старажытнай Нубіі і Анатоліі, старажытнага Ноку, Карфагену, грэчаскай і рымскай культур старажытнай Еўропы, сярэднявечнай Еўропы, старажытнага і сярэднявечнага Кітая, старажытнай і сярэднявечнай Індыі, старажытнай і сярэднявечнай Японіі, і гэтак далей. Цікава адзначыць, што многія практычныя працэсы і прылады, якім-небудзь чынам звязаных з металургіяй, магчыма, былі створаны ў старажытным Кітаі, перш чым еўрапейцы іх асвоілі[5]. Тым не менш, апошнія даследаванні сведчаць пра тое, што тэхналогіі рымлян былі значна больш прасунутымі, чым меркавалася раней, асабліва ў галіне горнай здабычы і кавання.

У XVI стагоддзі выйшла кніга Георгія Агрыкалы, якая называецца «De Re Metallica». Кніга апісвае высокаразвітыя і складаных працэсы здабычы металаў і развіцця металургіі таго часу. Агрыкала лічыцца «бацькам металургіі»[6].

Гл. таксама

Зноскі

  1. H.I. Haiko, V.S. Biletskyi. First metals discovery and development the sacral component phenomenon // Theoretical and Practical Solutions of Mineral Resources Mining // A Balkema Book, London, 2015, р. 227—233.
  2. Neolithic Vinca was a metallurgical culture. stonepages.com (англ.) 
  3. W. Keller (1963) The Bible as History page 156 ISBN 0-340-00312-X
  4. B. W. Anderson (1975) The Living World of the Old Testament page 154 ISBN 0-582-48598-3
  5. R. F. Tylecote (1992) A History of Metallurgy ISBN 0-901462-88-8
  6. Karl Alfred von Zittel (1901) History of Geology and Palaeontology p. 15

Спасылкі

Бронзавы век

Бронзавы век (2-е — пачатак 1-га тысячагоддзя да н.э.) — эпоха ў гісторыі чалавецтва, калі ўзнікае і актыўна пашыраецца металургія, апрацоўка і выкарыстанне бронзы. Бронзавы век з'яўляецца другім перыядам першабытнай гісторыі ў трохперыяднай сістэме, якая выкарыстоўваецца для класіфікацыі і вывучэння старажытных грамадстваў. Лічыцца, што гэты перыяд існаваў з 2 тысячагоддзя да н.э. да пачатка 1 тысячагоддзя да н.э. У тыя часы вядучае становішча займае гаспадарка, шырокае распаўсюджванне набывае ткацтва. Нягледзячы на тое, што жалезны век непасрэдна ішоў следам за бронзавым векам, у некаторых абласцях, жалезны век надышоў непасрэдна пасля неаліту. Цывілізацыі бронзавага веку адрозніваюцца распрацоўкай першых пісьмовых формаў.

Брэіла

Брэіла (рум.: Brăila) — горад і порт на Дунаі, на ўсходзе Румыніі, адміністрацыйны цэнтр жудзеца Брэіла. 235 тыс. жыхароў (1992). Металургія, машынабудаванне, цэлюлозна-папяровая, хімічная, цэментная, дрэваапрацоўчая, швейная, харчовая прамысловасць.

Варшава

Варшава (польск.: Warszawa польскае вымаўленне ) — сталіца Польшчы з 1596 г. Афіцыйная назва — Сталічны горад Варшава (польск.: Miasto Stołeczne Warszawa). Насельніцтва 1,727 млн. жыхароў (2014), з прыгарадамі 2,88 млн. (2009). Варшава — 9-ы па колькасці насельніцтва горад ЕС. Плошча горада 516,9 км², плошча гарадской агламерацыі (Obszar Metropolitalny Warszawy) 6100,43 км².

Порт на рацэ Вісла, прыкладна за 260 км ад узбярэжжа Балтыйскага мора; міжнародны аэрапорт. Машынабудаванне (аўтабудаванне, электратэхнічнае і інш.), металаапрацоўка і металургія, хімічная, парфумерная, паліграфічная, лёгкая прамысловасць. Універсітэт (1818). Нацыянальны музей, археалагічны музей. «Тэатр Велкі», «Тэатр Па-польску», «Тэатр нарадовы» і інш. Міжнародны музычны фестываль «Варшаўская восень», арганізаваны ў 1956 Тадэвушам Бердам і Казімірам Сероцкім. Метрапалітэн.

Варшава дала імя Варшаўскай канфедэрацыі, Варшаўскаму герцагству, Варшаўскаму дагавору (і адпаведнай арганізацыі), Варшаўскай канвенцыі.

Екацярынбург

Екацярынбург (з 1924 да 1991 — Свярдло́ўск) — адміністрацыйны цэнтр Свярдлоўскай вобласці, чацвёрты па колькасці насельніцтва (пасля Масквы, Санкт-Пецярбурга і Новасібірска) горад у Расіі. Транспартна-лагістычны вузел на Транссібірскай магістралі, буйны прамысловы цэнтр (оптыка-механічная прамысловасць, прыборабудаванне і цяжкае машынабудаванне, металургія, паліграфічная прамысловасць, лёгкая і харчовая прамысловасць, ваенна-прамысловы комплекс).

Каляровая металургія

Каляровыя металы — у тэхніцы металы і сплавы, якія не з'яўляюцца чорнымі (гэта значыць, усе, акрамя жалеза і яго сплаваў).

Каляровая металургія — галіна металургіі, якая ўключае здабычу, узбагачэнне руд каляровых металаў і выплаўленне каляровых металаў і іх сплаваў. Найбольш энергаёмістая галіна цяжкай прамысловасці,

Па фізічным уласцівасцям і прызначэнню каляровыя металы ўмоўна можна падзяліць на цяжкія (медзь, свінец, цынк, волава, нікель) і лёгкія (алюміній, тытан, магній). На падставе гэтага падзелу адрозніваюць металургію лёгкіх металаў і металургію цяжкіх металаў.

Каляровая металургія Беларусі

Каляровая металургія Беларусі — другая з падгалін металургічнай галіны металургічнай галіны прамысловасці Беларусі.

Сваёй прыроднай сыравіннай базы для каляровай металургіі Беларусь не мае. З канца XIX ст. існавалі невялікія медзеплавільныя прадпрыемствы саматужнага тыпу, якія выкарыстоўвалі металалом.

Хуткае развіццё ў другой палове ХХ ст. электратэхнічнай, прыборабудаўнічай і электроннай прамысловасці запатрабавала выкарыстанне вялікай колькасці каляровых металаў, найперш алюмінію. Зараз у Беларусі працуе адзін завод другаснай перапрацоўкі каляровых металаў у Мінску. Маецца невялікая ліцейная вытворчасць у Гомелі і Мазыры. У 2010-х у Белаазёрску пачаў працу завод «Белінвестгандль-Сплаў» па экалагічна бяспечнай вытворчасці свінцу і свінцовых сплаваў з адпрацаваных свінцова-кіслотных батарэй.Неабходна адзначыць, што ў 90-х гг. ХХ ст. Беларусь з’яўлялася буйным экспарцёрам лому каляровых металаў, але зараз значная колькасць такога лому выкарыстоўваецца на месцы.

Кам’янскэ

Кам'янскэ (укр.: Кам'янське), у 1936—2016 гадах — Днепрадзяржы́нск (укр.: Дніпродзержинськ) — горад ва Украіне, у Днепрапятроўскай вобласці.

Вядомы з 1750 года. Порт на рацэ Дняпро. Чыгуначная станцыя. Чорная металургія, хімічная прамысловасць, машынабудаванне (вагонабудаванне, вытворчасць кацельнага абсталявання), энергетычная, лёгкая, харчовая прамысловасць. ТЭЦ. ГЭС. Днепрадзяржынскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Музей гісторыі горада.

У 1979 недалёка ад горада адбылася авіякатастрофа.

19 мая 2016 года Вярхоўная Рада Украіны ў рамках дэкамунізацыі прыняла пастанову аб перайменаванні Днепрадзяржынска ў Кам'янскэ.

Медаль «За аднаўленне прадпрыемстваў чорнай металургіі поўдня»

Меда́ль «За аднаўле́нне прадпрые́мстваў чо́рнай металургі́і по́ўдня» — дзяржаўная ўзнагарода СССР.

Заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 18 мая 1948 года. Палажэнне аб медалю было дапоўнена Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 чэрвеня 1951 года.

Мінскі раён

Мі́нскі раё́н — раён у складзе Мінскай вобласці. Утвораны 29 чэрвеня 1934, у сучасных межах з 2012 года. Падзелены на 18 сельсаветаў. Размешчаны ў цэнтры Мінскай вобласці, працягласць з поўначы на поўдзень больш 66 км, з захаду на ўсход каля 60 км. Мяжуе з 9 раёнамі Мінскай вобласці: Лагойскім, Смалявіцкім, Чэрвеньскім, Пухавіцкім, Уздзенскім, Дзяржынскім, Валожынскім, Маладзечанскім, Вілейскім раёнамі Мінскай вобласці. Працягласць з поўначы на поўдзень складае больш за 70 км, з захаду на ўсход каля 61 км. Насельніцтва на 1 студзеня 2018 года — 225 684 чалавека.

Нарыльск

Нарыльск (руск.: Норильск) — горад (з 1953) у Расіі, краявога падпарадкавання Краснаярскага краю. Насельніцтва 131,9 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1935 годзе. Размешчаны на поўначы Краснаярскага краю, на поўдні Таймырскага паўвострава, за 90 км на ўсход ад Енісея.

Каляровая металургія, здабыча каляровых металаў. Злучаны з горадам Дудзінка чыгункай (самая паўночная ў свеце, цяпер не працуе).

Руда

Руда́ — від карысных выкапняў, прыроднае мінеральнае ўтварэнне, якое змяшчае злучэнні карысных кампанентаў (мінералаў, металаў) у канцэнтрацыях, якія робяць выманне гэтых мінералаў эканамічна мэтазгодным. Эканамічная мэтазгоднасць вызначаецца кандыцыямі ў рудзе. Нараўне з самароднымі металамі існуюць руды металаў (жалеза, волава, медзі, цынку, нікелю і г.д.). Адрозніваюць металічныя і неметалічныя рудныя карысныя выкапні; да апошніх адносяцца, напрыклад п'езакварц, флюарыт і інш.

Салерна

Сале́рна (італ.: Salerno) — горад і порт на Тырэнскім моры, у Паўднёвай Італіі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Салерна. Насельніцтва складае трохі больш 146 тысяч жыхароў (даныя 2009 года). Найбольш развітыя галіны прамысловасці — машынабудаванне, металургія, хімічная, тэкстыльная, харчовая прамысловасць. У горадзе размешчаны дзяржаўны ўніверсітэт. Салерна знакаміты ў першую чаргу тым, што з'яўляецца прывабным для турыстаў усяго свету прыморскім курортам. У XI—XIII стагоддзях славіўся сваёй медыцынскай школай, прэзідэнтам якой быў вядомы ўрач Іаан Міланскі.

Заступнікам горада лічыцца Св. Мацвей. Свята горада 21 верасня.

Сычуань

Сычуань — правінцыя на паўднёвым захадзе Кітая, у басейне верхняга цячэння р. Янцзы. Плошча 570 тыс. км². Насельніцтва каля 82 млн чал. (2009). Адміністрацыйны цэнтр г. Чэнду.

Усходняя частка — узгорыстая Сычуаньская катлавіна (Чырвоны басейн), акаймавана гарамі. Рэкі (Янцзы і яе прытокі) мнагаводныя, багатыя гідраэнергіяй.

Асноўны земляробчы раён — Сычуаньская катлавіна. Галоўная збожжавая культура — рыс. Вырошчваюць кукурузу, пшаніцу, ячмень, бабовыя, батат, рапс, цукровы трыснёг, чай, бавоўнік, тунг, цытрусавыя. Шаўкаводства. Гадуюць на захадзе якаў, авечак, коз, на ўсходзе буйвалаў, свіней.

Здабыча нафты, каменнай солі, каменнага вугалю, жалезнай руды, азбесту і інш. Прамысловасць: машынабудаванне, хімічная, баваўняная, харчовая; чорная і каляровая металургія. Асноўныя прамысловыя цэнтры: Чунцын, Чэнду, Цзыгун. Транспарт чыгуначны і рачны.

Трубавая прамысловасць Беларусі

Трубы ў Беларусі вырабляюць два прадпрыемствы: спецыялізаваны Магілёўскі металургічны завод і Беларускі металургічны завод у Жлобіне. Першы вырабляе трубы пераважна электразварным спосабам. На другім наладжана вытворчасць бясшвоўных труб. У 2017 годзе прадпрыемствамі Беларусі было выраблена 236 тыс. т. сталёвых труб.

Трубы сталёвыя, папярэдне тэрмаізаляваныя

Туніс (горад)

Туніс (араб. تونس‎‎) — сталіца і найбуйнейшы горад Туніса, цэнтр аднайменнага вілаета. Насельніцтва складае 1 200 000 чалавек (2008). Вузел чыгунак і аўтадарог. Буйны порт (з аванпортам Хальк-эль-Уэд). Міжнародны аэрапорт. Галоўны эканамічны і культурны цэнтр краіны. Прамысловасць: харчасмакавая, металаапрацоўчая, тэкстыльная, цэментная; каляровая металургія. Мастацкія рамёствы.

Харчовая прамысловасць

Харчовая прамысловасць — сукупнасць вытворчасцяў харчовых прадуктаў у гатовым выглядзе або ў выглядзе паўфабрыкатаў, а таксама тытунёвых вырабаў, мыла і мыйных сродкаў.

У сістэме аграпрамысловага комплексу харчовая прамысловасць цесна звязана з сельскай гаспадаркай, як пастаўшчыком сыравіны і з гандлем. Частка галін харчовай прамысловасці імкнецца да сыравінных раёнаў, іншая частка — да раёнаў спажывання.

Чорная металургія

Чорная металургія — аснова развіцця машынабудавання (адна трэць адлітага металу з даменнай печы, ідзе ў машынабудаванне) і будаўніцтва (1/4 металу ідзе ў будаўніцтва). Асноўнай зыходнай сыравінай для атрымання чорных металаў з'яўляюцца жалезная руда, марганец, каксуючыя вуглі і руды легіруючых металаў.

Да чорнай металургіі адносяцца таксама падгаліны па здабычы жалезнай, марганцавай руд і па вытворчасці іх канцэнтратаў, агламерату, акатышаў, флюсавых вапнякоў, прамысловасць вогнетрывалых матэрыялаў і інш.

Чорная металургія Беларусі

Чорная металургія Беларусі — асноўная з падгалін металургічнай галіны прамысловасці Беларусі. Найбуйнейшае прадпрыемства чорнай металургіі ў рэспубліцы — Беларускі металургічны завод (БМЗ). Беларусь не мае уласнай сыравіннай базы для чорнай металургіі, таму сыравінай для БМЗ служыць металалом, які збіраецца па ўсёй краіне, а таксама імпартуецца.

Беларускія прадпрыемствы чорнай металургіі вырабляюць сталь, пракат, стальныя трубы (у тым ліку бясшоўныя), ферасплавы, металакорд, сталёвы дрот розных гатункаў, металічны вырабы прамысловага прызначэння. Ліцейныя цэхі прадпрыемстваў ажыццяўляюць чыгуннае і стальное ліццё (каля 30 % ад усёй металургіі). Таксама на машынабудаўнічых прадпрыемствах развіта парашковая металургія. Прадукцыя чорнай металургіі Беларусі экспартуецца ў Расію, ЗША, Германію, Вялікабрытанію, Кітай і інш.

Эканоміка Азербайджана

Азербайджан — індустрыяльна-аграрная краіна, дабрабыт якой грунтуецца на развітым нафтавым і газавым сектарах. Нафтавыя звышпрыбыткі робяць краіну самай багатай рэспублікай Каўказа, але ў той жа час — і самай уразлівай да ваганняў цэн на сусветным рынку. Сярод галін прамысловасці, не звязаных з нафтаздабычай, — гідраэнергетыка, каляровая металургія, цэментная. Развітыя сельская гаспадарка, транспарт, турызм.

Грашовая адзінка — азербайджанскі манат. Банкаўскую сістэму ачольвае Цэнтральны Банк, які ажыццяўляе эмісію валюты і кантралюе астатнія банкі, буйнешыя з якіх — прыватны UniBank і дзяржаўны Міжнародны Банк Азербайджана. Рэформы пачатку ХХІ стагоддзя вывелі Азербайджан на высокія пазіцыі па лёгкасці вядзення бізнесу (25 месца ў свеце ў 2019!). ВУП на душу насельніцтва складае каля 18 000 даляраў (2018 г.), што робіць Азербайджан самай багатай краінай Закаўказзя. Аднак трэба адзначыць, што дабрабыт краіны грунтуецца на нафтавым падмурку. На сённяшні дзень сырая нафта складае 80-95 % азербайджанскага экспарту тавараў. У сувязі з вельмі моцнай залежнасцю эканомікі ад цэн на нафту, у ХХІ стагоддзі нярэдкія прыступы галандскай хваробы. Празмерна раздьмуты нафтавы сектар спараджае высокі ўзровень інфляцыі і ўскладняе экспарт іншых тавараў. У 1999 быў заснаваны Дзяржаўны нафтавы фонд Азербайджана, асноўная мэта якога — разумна распараджацца звышпрыбыткамі ад продажу нафты.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.