Менскі павет

Ме́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскага, пазней Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага ў XIVXVIII стст. Сталіца — Менск.

Ваеннае ліхалецце прычыніла павету моцнае спусташэнне. Колькасць дымаў скарацілася на 60%[1].

У склад Менскага павета ўваходзілі тэрыторыі Менскага гродавага, Гайненскага, Краснасельскага і Радашкоўскага старостваў (дзяржаўных воласцяў) і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.

Апроч Менска, уключаў наступныя гарады і мястэчкі: Барысаў (да 1662[2]), Бярэзань-Любашанская, Гайна, Докшыцы, Заслаўе, Ігумен, Койданаў, Лагойск, Маладзечна, Радашковічы, Ракаў, Смалявічы, Свіслач[3] .

Меў павятовую харугву чырвонага колеру з выявай «Пагоні»[4].

Зноскі

  1. Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego - Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21).
  2. Гісторыя Барысава ў датах на сайце газеты «Гоман Барысаўшчыны»
  3. Вячаслаў Насевіч. Менскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 296
  4. Вячаслаў Насевіч. Менскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 295

Літаратура

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1. — С. 209—210.
  • Powiat miński // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 339
Ігнацій Быкоўскі

Ігнацій Быкоўскі (1750, в. Пяцеўшчына, Менскі павет — 1817) — беларускі асветнік, гуманіст, літаратар.

Айненская воласць

Айненская (Гайненская) воласць — тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка ВКЛ у XIV — пач. XV ст. Цэнтр воласці — двор Айна (цяпер в. Гайна Лагойскага раёна).

Напэўна, была адной з прынамсі трох валасцей колішняга Лагойскага княства. Воласць займала заходнюю частку цяперашняга Лагойскага раёна, да левабярэжжа Дзвіносы і Віліі на поўначы. Да 1387 года даходы ад пэўнай часткі Лагойскага княства, верагодна, у т.л. і Айненскай воласці, трымалі Войшвіл і Рыт, а таксама лагойскі праваслаўны манастыр Іаана Прадцечы. У 1387 годзе Лагойскае княства цалкам, апроч долі манастыра, было перададзена Ягайлам свайму брату Скіргайлу, фактычна свайму намесніку ў ВКЛ.

У 1392 годзе Ягайла перадаў уладу ў ВКЛ Вітаўту, а Скіргайла узамен атрымаў Кіеўскае княства. Такім чынам Лагойскае княства перайшло ў лік непасрэдных вялікакняжацкіх уладанняў. Напэўна, тады ж Вітаўт прызначыў сваіх намеснікаў у асобныя воласці Лагойскага княства — Лагойскую, Айненскую і Харэцкую. Тады ж пачалося вылучэння са складу названых валасцей асобных маёнткаў, так у 1395 годзе са складу Айненскай воласці было вылучана сяло Корань з падданымі і падорана Віленскаму капітулу. У 1397 годзе Вітаўт запісаў дзесяціну з самой Айны на карысць касцёла Св. Станіслава ў Вільні. Пры Вітаўце ў Айне фундаваны касцёл, якому са складу Айненскай воласці запісана сяло Кацалі. Недзе ў 1420-я гады Вітаўт перадаў асноўную частку Айненскай воласці свайму траюраднаму брату — Андрэю Уладзіміравічу, яму ж была дадзена і асноўная частка Лагожскай і пэўныя сёлы Харэцкай воласці. Такім чынам, Андрэй Уладзіміравіч трымаў рэшткі колішняга Лагойскага княства, бо Харэцкую воласць амаль цалкам атрымаў Войцех Манівід.

Пасля смерці Андрэя Уладзіміравіча і яго сына Глеба, вялікі князь Казімір дазволіў дачцэ Андрэя — Аўдоцці, і яе мужу пану Івану Рагацінскаму, трымаць толькі Айненскую воласць, а Лагойская з рэшткамі Харэцкай былі дадзены князю Аляксандру Чартарыйскаму. Такім чынам Айненская воласць адасобілася ад абшару колішняга Лагойскага княства, пазней яе трымала дачка Аўдоцці — Фядора Рагацінская, яна не мела дзяцей і пасля смерці ў 1512 годзе яе маёнткі, у т.л. Айненская воласць як вымарачныя адышлі да вялікага князя.

З 1512 года вялікі князь зноў пачаў прызначаць у Айненскую воласць (або «дзяржаву») сваіх намеснікаў-«дзяржаўцаў», звычайна, з ліку мясцовых паноў і баяраў, якія часта даводзіліся адзін другому сваякамі. Першым вядомым айненскім дзяржаўцам у 1516—1524 гадах згадваецца мясцовы баярын Яцка Іванавіч Ратомскі, з 1525 года айненскім намеснікам быў пан Васіль Багданавіч Чыж, з 1538 — пан Мікіта Андрэевіч, з 1541 — князь Іван Васільевіч Саламярэцкі, з 1552 — брат папярэдняга, Багдан Васілевіч Саламярэцкі, з 1563 — Васіль Цішкевіч, уладальнік суседняга Лагойска.

На пачатку XVI ст. Айненская воласць-«дзяржава» ахоплівала, верагодна, абшар ад мяжы маёнтка Беларуч на поўдні да правабярэжжа Дзвіносы і Віліі на поўначы. Паступова, аднак, воласць распалася на маёнткі баяр, якія раней былі г.зв. «панцырнымі баярамі» — васаламі ўладальнікаў Айненскай воласці, трымалі ад іх надзелы («службы») і за карыстанне імі з уласным узбраеннем павінны былі ў вайну фарміраваць асобнае падраздзяленне — «пошт» уладальніка воласці. Калі з 1512 года гаспадаром воласці стаў вялікі князь, становішча баяр палепшылася — з княжацкіх (прыватнаўласніцкіх) яны сталі гаспадарскімі (дзяржаўнымі) і такім чынам атрымалі агульныя шляхецкія правы, у т.л. на свае маёнткі. Таксама са складу воласці ў гэты час даваліся маёнткі і іншым баярам.

Паводле «Попісу» 1528 года да Айненскага двара адносіліся 12 дзяржаўных баяр. Паны і ўраднікі, якія мелі маёнткі ў Айненскай воласці, у адрозненне ад служылай шляхты, у «Попіс» 1528 года выстаўлялі свае «пошты» не пад харугвай Айненскага двара, а ў асобным пераліку, разам з усіх сваіх маёнткаў у розных краях дзяржавы. Таму цяжка вызначыць якую колькасць «службаў» мела тым часам Айненская воласць.

Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1566 года Айненская воласць трапіла ў Менскі павет.

Барысаўскае староства

Барысаўская воласць, пазней Барысаўскае староства — дзяржаўнае ўладанне ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIV—XVIII стагоддзях. Займала ўсходнюю частку сучасных Барысаўскага і паўднёвую частку Крупскага раёнаў.

Напачатку воласць уваходзіла, верагодна, у Друцкае княства, у XV — 1-й палове XVI ст. — у Віленскае ваяводства. Даход з воласці ішоў на службовыя расходы віленскага ваяводы. У пачатку XVI ст. частка тэрыторыі воласці ў выніку велікакняжацкіх падараванняў ператварылася ў прыватныя маёнткі. Пазней Барысаўская воласць ператворана ў староства, якое перадавалася ва ўмоўнае ўладанне буйным феадалам. Першымі старостамі былі віленскія ваяводы Мікалай Радзівіл Чорны і Мікалай Радзівіл Руды, потым знаходзілася ва ўмоўным уладанні нашчадкаў апошняга. Паводле адміністрацыйнай рэформы ВКЛ 1565—66 большая частка староства увайшла ў Аршанскі павет, астатняя, на правым беразе ракі Бярэзіна, — у Менскі павет. У XVII ст. некаторыя маёнткі Барысаўскай воласці вылучыліся ў самастойныя ўладанні, засталося каля 50 населеных пунктаў, найбуйнейшымі з якіх у XVIII стагоддзі былі горад Барысаў і мястэчкі Барань, Лошніца, Нача, Неманіца, Ухвала. У XVIII стагоддзі староства трымалі Агінскія, потым зноў Радзівілы.

3 1793 года тэрыторыя староства апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1798 годзе са складу староства вылучаны ў якасці павятовага цэнтра Барысаў, а само яно ў колькасці 8 тысяч душ мужчынскага полу падаравана ў прыватную ўласнасць Міхалу Радзівілу.

Карусь Каганец

Карусь Каганец, сапр.: Казімір-Рафал Каралевіч Кастравіцкі (29 студзеня (10 лютага) 1868, Табольск, Расія — 20 мая 1918, в. Прымагілле, Менскі павет. (цяпер в. Юцкі, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць), — беларускі паэт, драматург, мовазнавец, мастак, скульптар, грамадскі дзеяч. Карыстаўся і іншымі літаратурнымі псеўданімамі і крыптанімамі: K.Kahaniec, Будзімір, К.Шашаль, К. Качанец, К. К..

Койданаўская воласць

Койданаўская воласць, Койданаўскае староства (да сярэдзіны XVI ст.), Койданаўскае графства (з сярэдзіны XVI ст. да канца XVIII ст.), Койданаўскі маёнтак — буйное феадальнае ўладанне ў Менскім павеце ў XVI—XIX ст. Цэнтр — Койданава. Да 1483 г. належала вялікім князям літоўскім, потым князю В. М. Вярэйскаму (Удалому), пазней Гаштольдам, з 1542 — вялікім князям Жыгімонту I Старому, Жыгімонту II Аўгусту. У 1551—1831 гг. уласнасць Радзівілаў, якія перайменавалі староства ў графства.

З 1793 г. у Мінскім павеце Расійскай імперыі. У 1791 г. у Койданаўскім графстве было 1300 валок (26 тыс. дзесяцін) пашы, 2324 сялянскія дымы. З канца XVІ ст. да канца XIX ст. у воласць уваходзіла ад 20 да 66 вёсак. За ўдзел Радзівілаў у паўстанні 1830—1831 гг. маёнтак канфіскаваны ў казну, у 1878 перададзены расійскім чыноўнікам Касакоўскаму і Сакалову, якім належаў да 1917 г.

У 1924 годзе адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Койданаўская воласць, разам з Велікасельскай, Станькаўскай, Старасельскай і часткай Заслаўскай валасцей увайшла ў Койданаўскі раён БССР.

Лошыца

Ло́шыца, Ло́шыцкае прадме́сце — былая вёска, цяпер размешчана ў паўднёвай частцы горада Мінска, у сутоках ракі Лошыца і Свіслач.

Мазырскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)

Мазы́рскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіеўскага, пазней Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца - Мазыр.

У Мазырскі павет уваходзіла тэрыторыя Мазырскага гродавага і Бчыцкага (Пціцкага) старостваў (дзяржаўных валасцей) і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.

Найбольш значныя мястэчкі — Капаткевічы, Каралін, Лельчыцы, Ленін, Нароўля, Петрыкаў, СкрыгалаўСамымі заможнымі і ўплывовымі шляхецкімі родамі рэгіянальнай эліты Мазырскага павета ў XVIII ст., якія займалі самыя важныя земскія пасады, валодалі буйнымі маёнткамі і трымалі пажыццёва староствы, былі Яленскія, Аскеркі, Абуховічы, Богушы, Жудры, Кеневічы, Лянкевічы, Прыборы.

Ваеннае ліхалецце (сярэдзіна XVII ст.) прычыніла павету моцнае спусташэнне. Колькасць дымаў скарацілася на 56%.

Менскае ваяводства

Менскае ваяводства (1566—1793) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

Адміністрацыйна дзяліўся на 2 паветы: Менскі і Рэчыцкі. З Кіеўскага ваяводства ў 1569 г. перададзены Мазырскі павет (Мазыр, Капаткевічы, Лахва, Петрыкаў, Скрыгалово).

Ваеннае ліхалецце прычыніла павету моцнае спусташэнне. Сойм ВКЛ 1661 г. характарызаваў стан ваяводства як «цалкам спустошаны маскоўскім непрыяцелем».

У 1772 г. ўсходняя частка ваяводства адышла да Расійскай імперыі і была ўключана ў Магілёўскую губерню. З 1793 астатняя частка ваяводства перайшла да Расійскай імперыі і стала складовай часткай Мінскай губерні.

Менскае староства

Менскае гродавае староства — дзяржаўнае ўладанне ў Менскім павеце Вялікага Княства Літоўскага.

У склад староства ўваходзілі горад Менск з замкам, дзе праходзіў гродскі суд, і некаторыя навакольныя вёскі.

Узнікла ў XV ст., у XVII ст. лічылася каралеўскім сталовым маёнткам. Ліквідавана ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай.

Мікалай Мікалаевіч Улашчык

Мікалай Мікалаевіч Улашчык (1 (14) лютага 1906, в. Віцкаўшчына, Койданаўская воласць, Менскі павет, цяпер Дзяржынскі раён, Мінская вобласць — 14 лістапада 1986, Масква) — беларускі гісторык, археограф, этнограф, краязнавец, літаратар. Доктар гістарычных навук (1964). Аўтар навуковых прац па гісторыі ВКЛ, па праблемах летапісання, крыніцазнаўства і археаграфіі.

Мінскі павет

Мі́нскі паве́т (руск.: Минский уезд), з 1919 г. Ме́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскай губерні (1795—1921) і БССР (1921—1924).

Адміністрацыйны цэнтр — Мінск (Менск).

Міхал Карыцкі

Міхал Карыцкі (4 верасня 1714, в. Дзітрыкі Лідскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Лідскі раён, Гродзенская вобласць — 10 сакавіка 1781, Мінск) — вялікалітоўскі паэт-лацініст эпохі Асветніцтва, манах-езуіт, педагог, доктар філасофіі. Брат К. Ф. Карыцкага.

Раіса Уладзіміраўна Кудрэвіч

Раі́са Уладзі́міраўна Кудрэ́віч (1 красавіка 1919, Мінск — 18 мая 2000), Мінск) — беларускі жывапісец і графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1968). Народны мастак Беларусі (1999). Дачка Уладзіміра Мікалаевіча Кудрэвіча.

Рэчыцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)

Рэ́чыцкі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIII стст. Павет займаў 30 тыс. км² і з’яўляўся найбольшым у ваяводстве. Сталіца знаходзілася ў горадзе Рэчыца. У складз павета ўваходзілі староствы: Бабруйскае, Гомельскае, Прапойскае, Рагачоўскае, Рэчыцкае, Чачэрскае.

На поўначы межаваў з Менскім паветам і Мсціслаўскім ваяводствам, на ўсходзе — з Мціслаўскім ваяводствам і Старадубскім паветам Смаленскага ваяводства і Чарнігаўскім княствам (пазней з Расійскай дзяржавай), на поўдні — з Кіеўскім ваяводствам, на захадзе — з Мазырскім паветам і Слуцкім княствам Новагародскага ваяводства. Ахопліваў тэрыторыю ўсходняй часткі сучаснай Гомельскае вобласці, паўднёвай і паўднёва-заходняй Магілёўскай вобласці, а таксама прылеглыя часткі Бранскай вобласці Расіі і Чарнігаўскай Украіны.

Меў павятовую харугву чырвонага колеру з выявай «Пагоні». Мундзір павятовых урадоўцаў складаўся з малінавага кунтуша, белых адваротаў і жупана.

Ваеннае ліхалецце (сярэдзіна XVII ст.) прычыніла павету моцнае спусташэнне. Колькасць дымаў скарацілася на 58 %.

Свіслацкая воласць

Свіслацкая воласць, буйны дзяржаўны маёнтак y ВКЛ y нізоўі ракі Свіслач (прыток Бярэзіны) y 14—18 стагоддзях.

Першапачаткова ўяўляла сабой, напэўна, цэнтральную частку Свіслацкага княства, далучанага да ВКЛ y сярэдзіне 14 стагоддзя. У 15 стагоддзі, верагодна, мела двайное падпарадкаванне Віленскаму і Трокскаму ваяводствам У 1-й палове 16 стагоддзя ўваходзіла ў Віленскае ваяводства. У 1560 годзе y Свіслацкай воласці, як і ў іншых дзяржаўных маёнтках, праведзена зямельная рэформа, уведзена новая адзінка абкладання — служба. Паводле інвентара, складзенага з гэтай нагоды, y воласці (акрамя мястэчка і замка Свіслач) было 18 сёл з 484 дварамі, y якіх намерана 137 службаў.

Паводле адміністрацыйнай рэформы 1565—66 тэрыторыя Свіслацкай воласці на захад ад ракі Бярэзіна ўключана ў Менскі павет, рэшта — y Аршанскі павет. У 1568 свіслацкі намеснік М.Б.Гарабурда атрымаў ад вялікага князя ВКЛ Жыгімонта II Аўгуста прывілей на падараванне яму воласці, якая засталася за яго нашчадкамі як прыватны маёнтак.

Соф’я Слуцкая

Соф'я Слуцкая (у шлюбе Радзівіл; 1 мая 1585 — 9(19) сакавіка 1612) — княгіня, праваслаўны дзеяч, з роду Алелькавічаў.

Ядвіга Юльянаўна Раманоўская

Ядвіга Юльянаўна Раманоўская (12 ліпеня 1920, Мінск — 7 мая 2011, Мінск) — беларускі арганізатар музейнай справы, захавальніца літаратурнай і архіўнай спадчыны Янкі Купалы, пляменніца Янкі Купалы.

Язэп Пушча

Язэп Пушча, сапр. Іосіф Плашчынскі (7 мая (20 мая) 1902, в. Каралішчавічы, Менскі павет, Мінская губерня, цяпер Мінскі раён — 14 верасня 1964, Мінск; Іншыя псеўданімы: Л.Кудзер; Язэп Кудзер; Лясун; Пушча; А.Пушча; Л.Трыер;) — беларускі паэт, крытык, перакладчык.

Якуб Валадковіч

Якуб Валадковіч (Валадкевіч) (польск.: Jakub Wołodkowicz (Wołodkiewicz); 28 ліпеня 1668, Менскі павет — 15 студзеня 1724, Менск) — святар, педагог.

Паходзіў з роду Валадковічаў, сын менскага падстаросты Марціна Казіміра Валадковіча.

Уступіў у Таварыства Ісуса 22 жніўня 1687 г. у Вільні. Прэфект школ і місіянер у Слуцку (1701—1702), прафесар філасофіі (1705—1707) і прэфект школ (1796—1708) у Нясвіжы. Прафесар маральнай тэалогіі (1708—1709) і філасофіі (1709—1712) у Віленскай акадэміі. Прэфект школ (1712—1713) і рэктар (1713—1717) Полацкага езуіцкага калегіума. З 1717 па 1724 гг. — рэктар Менскага езуіцкага калегіума.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.