Мелавы перыяд

Мелавы перыяд, мел або мелавая сістэма (ад назвы характэрнай горнай пароды) — трэцяя (апошняя) сістэма мезазойскай эратэмы (эры). Адпавядае трэцяму перыяду мезазойскай эры геалагічнага развіцця Зямлі. Пачалася каля 137 млн. гадоў назад, доўжылася каля 70 млн. гадоў. Выдзелена ў 1822 годзе французскім геолагам Ж. Амаліусам д'Алуа.

Дзяленне мелавага перыяду

Падзяляецца на 2 аддзелы (эпохі) і на 13 ярусаў (вякоў).

сістэма аддзел ярус Узрост, млн гадоў таму
Палеаген Палеацэн Дацкі меней
Мел Верхні Маастрыхцкі 66,0 — 72,1±0,2
Кампанскі 72,1±0,2 — 83,6±0,2
Сантонскі 83,6±0,2 — 86,3±0,5
Каньякскі 86,3±0,5 — 89,8±0,3
Туронскі 89,8±0,3 — 93,9
Сенаманскі 93,9—100,5
Ніжні Альбскі 100,5—113,0
Апцкі 113,0—125,0
Барэмскі 125,0—129,4
Гатэрыўскі 129,4—132,9
Валанжыскі 132,9—139,8
Берыяскі 139,8—145,0
Юра Верхні Тытонскі болей
Дзяленне мелавога перыяду згодна IUGS па стану на жнівень 2012.

Некаторыя даследчыкі адносяць берыяскі ярус да юры, а дацкі да палеагену.

Адклады мелавога перыяду, пераважна верхняга аддзела, шырока развіты на платформах (Усходне-Еўрапейская, Паўночна-Амерыканская, Афрыканская і Аўстралійская) і ў межах геасінкліналей (Міжземнаморскі геасінклінальны пояс).

Геалогія

У раннемелавую эпоху ўсе платформы былі прыўзняты, на іх намнажаліся кантынентальныя асадкі. У геасінклінальных абласцях фарміраваліся вулканагенна-асадкавыя тоўшчы, якія ў познамелавую эпоху перакрыліся пераважна вапняковымі тоўшчамі.

На мяжы ранняга і позняга мелу і ў канцы позняга мелу адбываліся інтэнсіўныя працэсы тэктагенезу, што асабліва праявіліся ў Ціхіаакіянскім геасінклінальным поясе.

У пачатку позняга мелу, у выніку апускання вялізных участкаў сушы азначаных платформ, пачалася найбольшая ў гісторыі Зямлі познемелавая трансгрэсія, адметная намнажэннем магутных тоўшчаў карбанатных парод, у т.л. пісчага мелу.

Да гэтага часу адносіцца распад гіганцкага мацерыка Пангея, разам з Гандванай і Лаўразіяй.

Расліннасць

Арганічны свет істотна змяніўся ў другой палове ранняга мелу. У складзе расліннасці шырокае развіццё атрымалі пакрытанасенныя (платаны, лаўры, магноліі, эўкаліпты і інш.), хвойныя (секвоі, цісавыя, кіпарысавыя).

Жывёльны свет

У жывёльным свеце значнага росквіту дасягнулі фарамініферы і галаваногія малюскі (аманіты, белемніты), якія з'яўляюцца кіруючымі відамі для пабудовы стратыграфічнай схемы мелавых адкладаў.

Карысныя выкапні

З адкладамі мелавога перыяду звязаны шматлікія радовішчы баксітаў, фасфарытаў, вуглёў, нафты, мергельна-мелавых парод, трэпелаў, гіпсоў і інш.

Мелавы перыяд на Беларусі

На тэрыторыі Беларусі адклады мелавога перыяду пашыраны на поўдні ад шыраты Мінска, прадстаўлены ўсімі ярусамі, акрамя берыяскага і дацкага. Верхні аддзел падзелены на фарамініферах на 15 рэгіянальных зон.

Ніжнемелавыя (даальбскія) адклады развіты на паўднёвым усходзе (Прыпяцкі прагін, паўднёва-усходні схіл Варонежскай антэклізы), прадстаўлены некарбанатнымі пясчана-алеўрыта-гліністымі пародамі, якія маюць у сабе фарамініферы, споры і пылок, альбскія — на захадзе і ўсходзе плошчы пашырэння мелавых адкладаў (некарбанатныя глаўканіта-кварцавыя пясчаныя пароды са спікуламі губак, луской і зубамі рыб, пеліцыподамі, спорамі і пылком). Магутнасць ніжнемелавых адкладаў да 77,5 м.

Верхнемелавыя пароды развіты на ўсёй плошчы пашырэння мелавых адкладаў, па далінах Дняпра, Сажа і іх прытокаў выходзяць на паверхню. Складзены 2 тоўшчамі: тэрыгенна-карбанатнай (вапняковыя пяскі, пясчаністы мел) і карбанатнай (мергельна-мелавыя). Трапляюцца карбанатна-крамяністыя пароды (каньякскі ярус). Па ўсёй тоўшчы шмат фарамініфер, астракод, зрэдку брахіяподы, пеліцыподы, белемніты. Магутнасць 338 м (паўднёва-заходні схіл Варонежскай антэклізы) і 241 м (Валынская монакліналь).

З адкладамі мелавога перыяду звязаны радовішчы мергельна-мелавых і крэменязёмістых парод, фасфарытаў.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
Аманіты (галаваногія)

Аманіты (Ammonoidea) — вымерлы падклас галаваногіх малюскаў, якія існавалі з Дэвона па мелавы перыяд. Сваю назву аманіты атрымалі ў гонар старажытнаегіпецкага боства Амона са спіральнымі рагамі.

Геалогія Беларусі

Тэрыторыя Беларусі размешчана на захадзе старажытнай Усходне-Еўрапейскай платформы.

Кархарадонтазаўр

Кархарадонтазаўр (Carcharodontosaurus; ад стар.-грэч.: karcharo — акула, odonto — зуб, sauros — яшчарка) — тэраподны дыназаўр, адна з самых буйных наземных драпежных жывёл верхняга мелавога перыяду. Лічыцца, што даўжыня цела кархарадонтазаўра дасягала 13,5 метраў з вагой да васьмі тон.

У мелавы перыяд тэрыторыя сучаснай Сахары была ўрадлівым ланшафтам. Кархарадонтазаўр быў распаўсюджаны ў гэтым рэгіёне і насяляў берагі буйных рэк, якія забяспечвалі яго здабычай. Чэрап жывёлы быў значна большым па памерах у параўнанні з магутным паўночнаамерыканскім тыраназаўрам, але больш вузкім. Яшчэ адзін з тэраподаў, гігантазаўр з Паўднёвай Амерыкі, быў прыблізна аднолькавым па велічыні з кахарадонтазаўрам і меў цесныя родственыя сувязі з апошнім.

Па астанкам кархарадонтазаўр лёгка распазнаецца дзякуючы адметнай сваеасаблівай форме зубоў, нават калі шкілет жывёлы захаваўся фрагментарна. Невялікія барозны, якія расходзяцца ад характэрных для тэраподаў зубоў і праходзяць праз іх паверхню, сведчаць аб тым, што акамянеласць, або яе часткі, належаць кахарадонтазаўру.

Кархарадонтазаўр быў адкрыты нямецкім палеантолагам Эрнстам Штромерам фон Райтэбахам, які ў 1931 даў навуковае апісанне жывёлы. Назва рода паходзіць ад падабенства зубоў драпежнага дыназаўра да зубоў кархарадона (Carcharodon) — белай акулы.

Мезазой

Мезазой або Мезазойская эра — прамежак часу ў геалагічнай гісторыі Зямлі ад 251 млн да 65 млн гадоў таму, адна з трох эр Фанеразоя. Упершыню вылучаны ў 1841 годзе брытанскім геолагам Джонам Філіпсам.

Мезазой — эра тэктанічнай, кліматычнай і эвалюцыйнай актыўнасці. Адбываецца фарміраванне асноўных контураў сучасных мацерыкоў і гораўтварэння на перыферыі Ціхага, Атлантычнага і Індыйскага акіянаў; падзел сушы спрыяў відаўтварэнню і іншым важным эвалюцыйным падзеям. Клімат быў цёплым на працягу ўсяго часовага перыяду, што таксама адыграла важную ролю ў эвалюцыі і ўтварэнні новых відаў жывёл. Да канца эры асноўная частка відавой разнастайнасці жыцця наблізілася да сучаснага яе стану.

Субтропікі

Субтро́пікі — кліматычная зона Зямлі. Субтропікі размешчаны паміж тропікамі і ўмеранымі шыротамі, якія знаходзяцца ля экватара, гэта значыць прыкладна паміж 30° і 45° паўночнай і паўднёвай шыраты.

У гэтых рэгіёнах, як правіла, назіраюцца трапічнае лета і нетрапічная зіма. Субтропікі часта падзяляюць на арыдныя (міжземнаморскі клімат), вільготныя і паўвільготныя. Улетку — трапічныя, узімку — ўмераныя паветраныя масы. Значныя сезонныя адрозненні тэмпературы і ападкаў. Магчымыя снегапады.

Распаўсюджаная дэфініцыя вызначае клімат субтрапічным, калі сярэднегадавая тэмпература складае больш за 14 градусаў Цэльсія, але сярэдняя тэмпература найбольш халоднага месяца (студзеня ці ліпеня, часам — лютага ці жніўня) знаходзіцца ніжэй гэтай адзнакі, але перавышае 0 градусаў.

У субтропіках захаваліся рэлікты ранняга кайназою (сярэдні Мелавы перыяд).

Сумба

Су́мба (індан.: Pulau Sumba) — востраў у складзе Малых Зондскіх астравоў. Тэрыторыя Інданезіі. Размешчаны ў Індыйскім акіяне паміж астравамі Ява (на захадзе) і востравам Ламбок і астатнімі Малымі астравамі Сундэ (Сумбава, Флорэс і Тымор). Плошча - 11 200 км². Насельніцтва (2010 г.) - 685 186 чал.

Фукуок

Фукуо́к (в’етн.: Phú Quốc) — найбуйнейшы востраў В'етнама. Месціцца на паўночным усходзе Сіямскага заліва. Агульная плошча - 583,23 км². Насельніцтва (2003) - 79 800 чал.

Хімерападобныя

Хімеры, хімерападобныя (Chimeaeriformes) — атрад храстковых рыб падкласа злітначарапных, або суцэльнагаловых.

Чыксулуб

Чыксулу́б (на мове мая: Чыкшулу́б, Chicxulub, [tʃikʃu'lub] — «дэман кляшчоў», назва паказвае на спрадвеку высокую распаўсюджанасць паразітаморфных кляшчоў(руск.) бел. ў гэтай мясцовасці) — старажытны метэарытны кратар дыяметрам каля 180 км і першапачатковай глыбінёй да 17—20 км, які знаходзіцца на паўвостраве Юкатан у Мексіцы. Мяркуецца, што кратэр утварыўся каля 65 млн гадоў таму ў канцы мелавога перыяду у выніку ўдару астэроіда дыяметрам каля 10 км.

Юрскае ўзбярэжжа

Узбярэжжа Дорсетшыра і Усходняга Дэваншыра на поўдні Англіі ўяўляе сабой 155 км абрывістай берагавой лініі. Выяўленыя тут пароды належаць да мезазойскай эры і ахопліваюць перыяд у 185 млн гадоў.

Больш 300 гадоў мясцовы ландшафт назіраецца і даследуецца вучонымі. У 2001 годзе ўзбярэжжа Дорсетшыра і ўсходняга Дэваншыра было ўключана ў спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Вялікабрытаніі. Гэта першы прыродны аб'ект сусветнай спадчыны на тэрыторыі краіны.

Ямайка (востраў)

Ямайка (англ.: Jamaica) — востраў у Карыбскім моры. Складае аснову дзяржавы Ямайка. Агульная плошча - 10 911 км². Насельніцтва - 2 868 380 чал.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.