Мезаліт

Мезаліт (сярэдні каменны век, ад стар.-грэч.: μέσος (меза) — сярэдні і стар.-грэч.: λίθος — камень) — перыяд паміж палеалітам і неалітам, з варыянтамі датавання ад 15 да 6 тыс. год да н. э.

Пачатак мезаліту (канец плейстацэну) звязаны са сканчэннем Ледавіковага перыяду ў Еўропе і знікненнем мегафаўны, што закранула большасць культур еўрапейскага рэгіёну. Скончыўся з распаўсюджаннем земляробства ў розных мясцовасцях.

Важнейшыя дасягненні мезаліту — вынаходніцтва луку і стрэл і прыручэнне жывёл. З'явіліся першыя медыцынскія навыкі.

Пахаванне з Thèviec — Музей Тулуз

Sépulture de Teviec Global
Sépulture de Teviec (5)
Sépulture de Teviec (2)
Téviec Crane Profil Droit II

Гл. таксама

Габустан

Габуста́н (азер. Qobustan) — мясцовасць на ўсходзе Азербайджана. На яе тэрыторыі размешчаны Габустанскі дзяржаўны гісторыка-мастацкі запаведнік, уключаны ў 2007 г. у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Агульная плошча - 3096 га. Запаведная зона - 537 га.

Гёбеклі-Тэпэ

Гёбеклі-Тэпэ (турэцк.: Göbekli Tepe — «Пузаты пагорак», вядомы таксама як «Пупочны пагорак», курд.: Xirabreşk) — храмавы комплекс, размешчаны ў 8 кіламетрах на паўночны ўсход ад горада Шанлыўрфа, у 2,5 кіламетрах ад вёскі Арэнджык у рэгіёне Паўднёва-Усходняя Анатолія (Турцыя). З'яўляецца самым старажытным з буйных мегалітычных збудаванняў. Яго ўзрост ацэньваецца да 12 000 гадоў,арыентыровачна датуецца прынамсі IX тысячагоддзем да нашай эры, згодна з геамагнітнымі даследаваннямі, праведзенымі ў 2003 годзе. З'яўляецца збудаваннямі круглай формы (канцэнтрычныя акружнасці), колькасць якіх даходзіць да 20. Паверхня асобных калонаў пакрытая рэльефамі. Доўгі час (9,5 тысячаў гадоў) быў схаваны пад узгоркам Гёбеклі-Тэпэ вышынёй каля 15 метраў і дыяметрам каля 300 метраў. Археалагічныя аб'екты Гёбеклі-Тэпэ і Невалы-Чоры рэвалюцыйным чынам змянілі ўяўленні аб раннім неаліце Блізкага Усходу і Еўразіі ў цэлым.

Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі — апісанне гісторыі Беларусі са старажытных часоў.

Гісторыя Славакіі

Гісторыя Славакіі — гісторыя тэрыторыі сучаснай Славакіі са старажытных часоў да нашых дзён.

Даліна Коа

Археалагічны парк даліны Коа — археалагічны комплекс з наскальнымі выявамі, якія адносяцца да перыяду ад палеаліту да неаліту (галоўным чынам прадстаўлена салютрэйская культура). Выявы былі адкрыты ў 1992 годзе ў наваколлях горада Віла-Нова-ды-Фош-Коа на паўночным усходзе Партугаліі. У 1998 годзе петрогліфы ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

На выявах прадстаўлены разнастайныя жывёлы — коні, козы, а таксама вымерлыя, напрыклад, тур. Найбольш раннія з іх датуюцца 20 тысячагоддзем да н.э.

Дзёмон

Дзёмон' (яп.: 縄文時代, літар. «эпоха вяровачнага арнаменту») — перыяд гісторыі айнаў і японскай гісторыі з 13 000 года да н. э. па 300 да н. э. Згодна з археалагічнай перыядызацыяй гісторыі краін Захаду перыяд Дзёмон адпавядае мезаліту і неаліту. Асаблівасцямі перыяду з'яўляецца пачатак выкарыстання жыхарамі Японскага архіпелага керамічных вырабаў з лакалізацыяй 6000 гадоў да н. э. па 5000 гадоў да н. э.

Большасць гісторыкаў лічыць, што апошняя ледавіковая эпоха злучыла японскія астравы з азіяцкай часткай мацерыка. Мяркуючы па археалагічных знаходках, у 35 - 30 тысячагоддзях да н. э. чалавек разумны перасяліўся на астравы з усходняй і паўднёва-ўсходняй часткі Азіі і ўжо нядрэнна ўмеў паляваць, на паляванні выкарыстоўваць лук і стрэлы, займацца збіральніцтвам, рачным і марскім рыбалоўствам і вырабляць розныя каменныя і касцяныя прылады працы і посуд з абпаленай гліны. З хатніх жывёл на архіпелагу былі вядомыя сабакі і свінні.

Каменныя прылады працы, скопішчы жылля, і чалавечыя скамянелыя рэшткі гэтага перыяду сустракаліся на ўсёй тэрыторыі астравоў Японіі. Найбольшая колькасць помнікаў эпохі Дзёмон было знойдзена на паўночнай тэрыторыі вострава Хансю. Акрамя таго, генетычныя даследаванні 1988 года паказваюць на ўсходнеазіяцкае паходжанне японцаў.

Распаўсюджванне керамічных вырабаў на тэрыторыі Японіі пачалося з паўночнага захаду вострава Кюсю. Для большай часткі гліняных вырабаў перыяду Дзёмон характэрная круглая форма дна, вырабы пераважна невялікага памеру. Пачынаючы з самага пачатку эпохі Дзёмон вылучаюць два культурныя арэалы паводле тыпа керамікі - паўднёва-заходні і паўночна-усходні. Менавіта паўночна-ўсходнія керамічныя вырабы маюць аздобленыя шнуравым арнаментам сценкі.

Каменны век

Каменны век — найстаражытнейшы культурна-гістарычны перыяд у развіцці чалавецтва, калі асноўныя прылады працы і зброю вырабляліся галоўным чынам з каменя, але выкарыстоўваліся таксама дрэва і косць. У канцы каменнага стагоддзя распаўсюдзілася выкарыстанне глінянага посуду.

Каменныя прылады вырабляліся з розных відаў каменя. Так, крэмень і вапняковыя сланцы выкарыстоўваліся ў якасці рэжучыя інструментаў і зброі, а з базальту і пясчаніку вырабляліся рабочыя інструменты, напрыклад, камяні для ручных млыноў. Таксама атрымалі шырокае выкарыстанне драўніна, косці, шкарлупіна, аленевы рог.

У дадзеным перыядзе шырокае выкарыстанне тэхналогій упершыню значна паўплывала на чалавечую эвалюцыю. Арэал чалавека пашырыўся ад саван Усходняй Афрыкі да ўсіх куткоў астатняга свету. У канцы каменнага стагоддзя адбылося прыручэнне некаторых дзікіх жывёл і пачалася выплаўленьне меднай руды для вытворчасці металу. Каменны век ставіцца да дагістарычнаму перыяду чалавечага развіцця, бо ў гэты час чалавецтва яшчэ не навучылася пісаць (што характарызуе традыцыйны пачатак гістарычнага летазлічэння).

Тэрмін «каменны век» выкарыстоўваецца для абазначэння археолагамі шырокага перыяду чалавечага развіцця папярэдняга эпосе металаў. Яшчэ ў I стагоддзі да н. э. Ціт Лукрэцый Кар выказаў здагадку, што эпосе металаў папярэднічаў час, калі асноўным зброяй і прыладай чалавека былі камяні. Ідэя аб выдзяленні прапанаваная французскім антыкварам Нікола Маудэлем у 1734 годзе. Прапанова навукова абгрунтавана дацкім археолагам Томсанам у 1836, які вылучыў у перыядзе развіцця чалавецтва 3 культурна-гістарычныя эпохі (каменны, бронзавы і жалезны век). У 60-х гадах XIX стагоддзя англійская вучоны Джон Лібок падзяліў каменны век на дзве больш дробныя эпохі — палеаліт і неаліт, а ў канцы таго ж дзесяцігоддзя французскі археолаг Г. Мартылье распрацаваў больш дробную перыядызацыю (шэльская, мусцьерская, салютрэйская, арыньякская, мадленская, робенгаузенская). Аднак у розных рэгіёнах зямнога шара чалавецтва развівалася нераўнамерна, каменныя прылады ў некаторых культурах шырока выкарыстоўваліся нават у эпоху металаў. Таму лепш выкарыстоўваць тэрмін «каменныя вяка», чым «каменны век» для абазначэння дадзенага перыяду. Часовы перыяд пачатку і завяршэння каменнага веку таксама з'яўляецца спрэчным.

Каменны век на Беларусі

Каменны век — самы старажытны перыяд у гісторыі чалавецтва. На тэрыторыі Беларусі пачаўся разам з прыходам першых людзей каля 100 — 30 тысяч год таму назад і працягваўся да канца 3 тысячагоддзя да н. э. (пачатак выкарыстання металу). Падзяляецца на перыяды: ранні, альбо ніжні (палеаліт), сярэдні (мезаліт) і позні, альбо верхні (неаліт).

Капсійская культура

Капсійская культура — мезалітычная археалагічная культура Міжземнамор'я IX—V тыс. гад. да н.э. Упершыню выяўлена ў Тунісе. Змяняе Аранскую культуру. Асноўныя заняткі — паляванне і збіральніцтва (каля стаянак знойдзены кіпы ракавін). Капсійцы ўпершыню пачалі выкарыстоўваць лук і стрэлы. Знойдзены арнаментаваныя сасуды з страусіных яек. Мяркуецца, што носьбіты дадзенай культуры пакінулі наскальныя роспісы ў пячорах Іспаніі.

Кундская культура

Кундская культура — мезалітычныя культура VIII—V тысячагоддзяў да нашай эры, распаўсюджаная на тэрыторыі ўсходняй Прыбалтыкі ад Польшчы да Ленінградскай вобласці і паўднёвай Фінляндыі. Развілася на базе свідэрскай культуры і пазней эвалюцыянавала ў нарвенскую культуру. Пуліскае паселішча Кундскай культуры лічыцца следам старажытнага знаходжання чалавека на тэрыторыі Эстоніі. Кундская культура названа ў гонар эстонскага горада Кунда (знаходзіцца каля 110 кіламетраў на ўсход ад Таліна, недалёка ад якога было знойдзена першае шырока вывучанае паселішча на гары Ламмасмяэ і ў навакольным тарфяніку.

На тэрыторыі Беларусі вядома тры паселішчы, два ў Полацкім раёне і адно — у Верхнядзвінскім.

Прадстаўнікі культуры часта выкарыстоўвалі для вытворчасці інструментаў і зброі рогі і косткі, што было абумоўлена рэдкімі радовішчамі крэменю ў рэгіёне. Мёртвых хавалі ў выпрамленым палажэнні ў адзіночку ці групамі (часам у некалькі ярусаў), часта пасыпалі трупы вохрай і клалі да іх прылады працы.

Выказваюцца здагадкі, што носьбіты гэтай культуры мелі гаплагрупу N1c.

Маглемозе

Маглемозе (дацк.: Maglemosekultur) — мезалітычная культура VII—V тыс. да н. э., рэшткі якой першапачаткова былі выяўленыя на тэрыторыі Даніі.

Мужчына з Кёльб’ерга

Мужчына з Кёльб'ерга, раней вядомы як Жанчына з Кёльб'ерга — адна з самых старажытных з захаваных балотных мумій і адначасова самая старажытная знаходка чалавечых парэшткаў на тэрыторыі Даніі. Мужчына належаў да перыяду Маглемозе, прыкладна 8000 гадоў да н. э.

Цела выявілі ў 1941 годзе ў К'ельберг-Мозе у камуне Вісенб'ерг (па сучаснаму адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму дзяленню — у камуне Асенс) на дацкім востраве Фюн. Яно было ў значнай меры шкілетавана, некаторыя фрагменты шкілета адсутнічалі. Па дадзеных антрапалогіі, гэты чалавек памер ва ўзросце 20—25 гадоў. Астанкі мужчыны ў цяперашні час захоўваюцца ў Гарадскім музеі г. Одэнсэ. Першапачаткова цела трапіла ў воды возера, якое з часам ператварылася ў балота. На костках шкілета не выяўленыя сляды гвалтоўнай смерці, таму мяркуецца, што гэты мужчына проста ўтапіўся па неасцярожнасці.

Мікраліты

Мікраліты (грэч.: mіkrоs малы, маленькі + lіthos камень) — дробныя дэталі складаных, састаўных прылад працы, якія вырабляліся з крэменю ў эпоху каменнага веку, пераважна ў мезаліце.

Матэрыялам для мікралітаў служылі невялікія (5—30 мм) крамянёвыя абломкі тонкіх вузкіх пласцін або адшчэпаў, што апрацоўваліся спосабам крутога рэтушавання іх краёў. Сярод мікралітаў вылучаюцца вастрыі некалькіх тыпаў і вырабы геаметрычна дакладных форм (сегменты, трохвугольнікі, прамавугольнікі, трапецыі), мікраразцы, рэжучыя ўстаўкі з прытупленым рэтушшу краем і інш. Мікраліты звычайна ўстаўлялі ў пазы касцяных ці рагавых апраў, у дрэўкі стрэл і наканечнікі дзідаў; з іх складалі лёзы кінжалаў, шыпы гарпуноў. Іх замацоўвалі ў прыладах з дапамогай смалы. Паводле наяўнасці на помніках некаторых тыпаў мікралітаў (трапецый) вызначаюць позні мезаліт (з 7-га тыс. да н.э.). Вытворчасць мікралітаў-характэрная рыса мікралітычных культур (тардэнуаза, каморніцкай, кудлаеўскай, рудавостраўскай, яніславіцкай і інш.).

Пры раскопках трапляюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Настратычныя мовы

Настратычныя мовы (ад лац.: nostrās, род. ск. nostrātis «наш», «нашага кола», «тутэйшы») - макрасям'я моў, якая ўключае ў сабе мноства моў Еўразіі і Афрыкі.

У настратычную макрасям'ю ўваходзяць наступныя моўныя сем'і:

індаеўрапейскія мовы

афразійскія мовы

картавельскія мовы (паўднёвакаўказскія)

уральскія мовы

дравідыйскія мовы

алтайскія мовыАднак генетычная родаснасць сем'яў, а таксама прыналежнасць асобных сем'яў да макрасям'і з'яўляюцца спрэчнымі.

Натуфійская культура

Натуфійская культура — археалагічная культура эпіпалеаліту (мезаліту). Існавала на тэрыторыі Леванта каля 12500—9500 гадоў да н. э., як мяркуецца, развіліся на аснове гібрыду мясцовай, але больш ранняй кебарскай культуры, і мушабійскай культуры. Сярод асноўных заняткаў натуфійцаў былі паляванне, рыбалоўства і збор зерня дзікарослых злакаў, для чаго яны рабілі адмысловыя жніўныя нажы і будавалі збожжасховішчы. Натуфійцы былі папярэднікамі першых земляробчых культур рэгіёну, некаторыя даследчыкі мяркуюць, што пераход ад збіральніцтва да вырошчвання злакаў першымі ў свеце здзейснілі самі натуфійцы. Яны разам з носьбітамі суседняй зарзійскай культуры былі аднымі з першых людзей, якія прыручылі сабак: у іх пахаваннях, якія датуюцца прыкладна 10 000 годам да н. э., знойдзеныя шкілеты шчанюкоў і дарослых сабак, пахаваных побач з чалавекам.

Выдзелена брытанскай даследчыцай Дораці Гарод у 1928—1932 гадах. Названая па Вадзі-эн-Натуф, на беразе якога ў пячоры Шукбана (27 км на паўночным захадзе ад Іерусаліма) былі зроблены першыя знаходкі.

Саўтэрская культура

Саўтэрская культура, або Культура Саўтэр, фр.: Sauveterre, раней таксама называлася манклюзская культура, фр.: Montclusien — еўрапейская археалагічная культура эпохі эпіпалеаліту(руск.) бел., якая існавала ў перыяд 8000-7000 гг. да н.э. Назва паходзіць ад месца археалагічных раскопак ля пасёлка Саўтэр-ле-Леманс (фр.: Sauveterre le Lémance) у французскім дэпартаменце Лот і Гарона.

Культура займала значную частку заходняй і цэнтральнай Еўропы. Характэрныя артэфакты: геаметрычныя мікраліты, паглыбленні для пальцаў на мікрарубілах. Драўляныя прылады адсутнічаюць. Маюцца сведчанні здзяйснення рытуальных пахаванняў.

Свідэрская культура

Шаблон:Палеаліт

Свідэрская культура — археалагічная культура, прыкметная і значная з'ява ў фіналыным палеаліце (IX—VIII тыс. да н.э.) Усходняй Еўропы, традыцыі якой праходзяць праз мясцовы мезаліт і праглядваюцца ў неаліце. Свідэрскія помнікі знойдзены на тэрыторыі Польшчы, Літвы, Беларусі, Украіны аж да Крыма. Яе элементы прасочваюцца на сумежных тэрыторыях Расіі (Пскоўская вобласць). Названа па стаянцы Свідры Вельке (польск.: Świdry Wielkie) каля Варшавы. Прадстаўлена стаянкамі тундравых паляўнічых на паўночнага аленя, якія выкарыстоўвалі стрэлы з крэмневымі наканечнікамі.

На захадзе была звязана з Лінгбі. На аснове свідэрскай культуры сфарміравалася бутаўская, кундская і нёманская культуры. Знікненне свідэрскай культуры звязана з кліматычнымі зменамі пачатку галацэну. Лічыцца, што носьбіты свідэрскай культуры мелі гаплагрупу I і складалі т.зв. дагерманскі субстрат.

Першыя свідэрскія помнікі былі выяўлены натэрыторыі Польшчы яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. Паступовае назапашванне матэрыялу паказала, што для калекцый крамянёвых прылад свідэрскіх стаянак характэрна ўстойлівае спалучэнне пэўных адзнак як у іх форме, так і ў тэхнічных прыёмах апрацоўкі. Падобнасць тыпалагічных даных інвентару прывяла польскіх археолагаў да думкі аб аб'яднанні гэтых помнікаў у адну роднасную групу.

На Беларусі вялікая колькасць помнікаў каменнага веку са свідэрскімі рысамі ў інвентары знаходзіцца ў рэгіёне Заходняга Палесся і Панямоння.

Стаянкі свідэрскай культуры размяшчаліся, як правіла, на ўчастках першай, другой надпоймавых тэрас або карэнных берагоў (там, дзе няма больш нізкіх геамарфалагічных узроўняў) на пясчаных узвышэннях, на схілах марэнных бугроў. Стратыграфія іх не з'яўляецца дастаткова вызначальнай. Культурныя напластаванні звычайна залягаюць у пясчаных адкладах, што перашкаджала іх захаванню і з'явілася прычынай змешвання рознаўзроставых і рознакультурных матэрыялаў. На большасці помнікаў культурныя пласты ўвогуле адсутнічаюць, свідэрскія матэрыялы збіраліся на паверхні.

Асноўны занятак насельніцтва — паляванне на паўночнага аленя. Насельніцтва пакінула кароткачасовыя стаянкі адкрытага тыпу. Жытлы круглаватыя, будана- і трапецападобныя, паглыбненыя ў зямлю, з вогнішчам пасярэдзіне. Некаторыя жытлы мелі ўваходны калідор.

Для інвентару свідэрскіх помнікаў характэрныя наступныя рысы. Вядучым тыпам нуклеуса з'яўляецца двухпляцовачны аднабаковы з сустрэчным зняццем нарыхтовак, са скошанымі ўдарнымі пляцоўкамі і папярочнай падчэскай тыльнага боку. Для свідэрскай індустрыі тыпова развітая пласціначная тэхніка. Нарыхтоўкай для большасці прылад часцей была пласцінка. У калекцыях са свідэрскіх помнікаў, як правіла, пераважаюць разцы, якія істотна перавышаюць колькасць скрабкоў. У больш ранніх комплексах сярод разцоў дамінуюць сярэдзінныя, у позніх — бакавыя і на зломе нарыхтоўкі. Вядучай формай скрабкоў з'яўляецца канцавы з дугападобным або прамым рабочым краем. Свідэрскія наканечнікі стрэл зроблены з пласцін, яны двухтыпаў — лазалістыя і чаранковыя. Для іх характэрная апрацоўка насадкі стромкай або паўстромкай рэтушшу па краях і плоскай з брушка. На шэрагу наканечнікаў плоская рэтуш прысутнічае на брушку вастрыя. Сякеры на свідэрскіх стаянках у асноўным двух тыпаў — з перахопам на масіўных адшчэпах і авальнай формы з грубай двухплоскаснай апрацоўкай з плітак або кавалкаў. Характэрны кампанент свідэрскіх комплексаў — свердлы-праколкі, пласціны са скошаным рэтушшу канцом, пласціны і адшчэпы з рэтушшу па краях, скоблі.

Старажытная Эстонія

Тэрмін старажытная Эстонія ахапляе перыяд гісторыі Эстоніі аж да з'яўлення на яе тэрыторыі пісьмовасці пры заваёве крыжакамі ў час Паўночных крыжовых паходаў у XIII ст..

Старажытная гісторыя Беларусі

Старажытная гісторыя Беларусі — перыяд у гісторыі Беларусі ад з’яўлення людзей да ўтварэння першых дзяржаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі — прыкладна да IX стагоддзя.

 
Перыяды першабытнай гісторыі

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.