Медны век

Шаблон:Каменны век

Энеаліт (ад лац.: aeneus aeneus медны + грэч.: λίθος камень), халкаліт (ад грэч.: χαλκός медзь + грэч.: λίθος камень) — медны век, пераходны перыяд ад каменнага веку да бронзавага веку, калі ўпершыню сталі выкарыстоўваць медныя прылады працы, зброю і ўпрыгожанні. Медныя вырабы з'явіліся ў краінах Старажытнага Усходу ў IV-м тыс. да н.э., у Еўропе ў III — II-м тыс. да н.э. На тэрыторыі Беларусі ў эпоху энеаліту жылі плямёны археалагічнай культуры лейкападобных кубкаў (сярэдзіна IV-га — сярэдзіна III-га тыс. да н.э.) і археалагічная культура шарападобных амфар (сярэдзіна — 2-я палова III-га тыс. да н.э.). Вырабы з медзі ўжываліся паралельна з каменнымі, якія часам пераважалі і нават дасягалі найбольшага росквіту. Лічыцца, што роля энеалітычнага перыяду ў лясной зоне Еўропы малазначная.

Літаратура

  • Археология СССР. Свод археологических источников. Выпуск В 1 — 27. Свешников И. К. Культура шаровидных амфор. — М., 1983.
  • Археология СССР. Энеолит СССР. — М., 1982.

Спасылкі

Іван Баркоўскі

Іван Баркоўскі (укр.: Іван Борковський; 8 верасня 1897, с. Чортавец, Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, Аўстра-Венгерская імперыя — 17 сакавіка 1976, Прага, ЧССР) — украінскі і чэшскі археолаг.

Бронзавы век

Бронзавы век (2-е — пачатак 1-га тысячагоддзя да н.э.) — эпоха ў гісторыі чалавецтва, калі ўзнікае і актыўна пашыраецца металургія, апрацоўка і выкарыстанне бронзы. Бронзавы век з'яўляецца другім перыядам першабытнай гісторыі ў трохперыяднай сістэме, якая выкарыстоўваецца для класіфікацыі і вывучэння старажытных грамадстваў. Лічыцца, што гэты перыяд існаваў з 2 тысячагоддзя да н.э. да пачатка 1 тысячагоддзя да н.э. У тыя часы вядучае становішча займае гаспадарка, шырокае распаўсюджванне набывае ткацтва. Нягледзячы на тое, што жалезны век непасрэдна ішоў следам за бронзавым векам, у некаторых абласцях, жалезны век надышоў непасрэдна пасля неаліту. Цывілізацыі бронзавага веку адрозніваюцца распрацоўкай першых пісьмовых формаў.

Гісторыя Украіны

Шаблон:Гісторыя Украіны

Гісторыя Украіны — падзеі на тэрыторыі сучаснай Украіны з моманту пачатку рассялення там людзей і да сённяшняга дня.

Каменны век

Каменны век — найстаражытнейшы культурна-гістарычны перыяд у развіцці чалавецтва, калі асноўныя прылады працы і зброю вырабляліся галоўным чынам з каменя, але выкарыстоўваліся таксама дрэва і косць. У канцы каменнага стагоддзя распаўсюдзілася выкарыстанне глінянага посуду.

Каменныя прылады вырабляліся з розных відаў каменя. Так, крэмень і вапняковыя сланцы выкарыстоўваліся ў якасці рэжучыя інструментаў і зброі, а з базальту і пясчаніку вырабляліся рабочыя інструменты, напрыклад, камяні для ручных млыноў. Таксама атрымалі шырокае выкарыстанне драўніна, косці, шкарлупіна, аленевы рог.

У дадзеным перыядзе шырокае выкарыстанне тэхналогій упершыню значна паўплывала на чалавечую эвалюцыю. Арэал чалавека пашырыўся ад саван Усходняй Афрыкі да ўсіх куткоў астатняга свету. У канцы каменнага стагоддзя адбылося прыручэнне некаторых дзікіх жывёл і пачалася выплаўленьне меднай руды для вытворчасці металу. Каменны век ставіцца да дагістарычнаму перыяду чалавечага развіцця, бо ў гэты час чалавецтва яшчэ не навучылася пісаць (што характарызуе традыцыйны пачатак гістарычнага летазлічэння).

Тэрмін «каменны век» выкарыстоўваецца для абазначэння археолагамі шырокага перыяду чалавечага развіцця папярэдняга эпосе металаў. Яшчэ ў I стагоддзі да н. э. Ціт Лукрэцый Кар выказаў здагадку, што эпосе металаў папярэднічаў час, калі асноўным зброяй і прыладай чалавека былі камяні. Ідэя аб выдзяленні прапанаваная французскім антыкварам Нікола Маудэлем у 1734 годзе. Прапанова навукова абгрунтавана дацкім археолагам Томсанам у 1836, які вылучыў у перыядзе развіцця чалавецтва 3 культурна-гістарычныя эпохі (каменны, бронзавы і жалезны век). У 60-х гадах XIX стагоддзя англійская вучоны Джон Лібок падзяліў каменны век на дзве больш дробныя эпохі — палеаліт і неаліт, а ў канцы таго ж дзесяцігоддзя французскі археолаг Г. Мартылье распрацаваў больш дробную перыядызацыю (шэльская, мусцьерская, салютрэйская, арыньякская, мадленская, робенгаузенская). Аднак у розных рэгіёнах зямнога шара чалавецтва развівалася нераўнамерна, каменныя прылады ў некаторых культурах шырока выкарыстоўваліся нават у эпоху металаў. Таму лепш выкарыстоўваць тэрмін «каменныя вяка», чым «каменны век» для абазначэння дадзенага перыяду. Часовы перыяд пачатку і завяршэння каменнага веку таксама з'яўляецца спрэчным.

Керма

Керма (араб. كرمة‎‎) — археалагічны помнік на месцы старажытнага горада, цэнтра аднайменнай дзяржавы ў Афрыцы. Знаходзіцца ў даліне Ніла на поўначы Судана.

Мергарх

Мерга́рх (урду م‍ﮩ‍رگڑھ) - помнік археалогіі на раўніне Качы ў штаце Белуджыстан, Пакістан. Агульная плошча 200 га.

Місісіпская археалагічная культура

Місісі́пская культура (англ.: Mississippian culture) — археалагічная культура ў даліне ракі Місісіпі ў VIII - XVI стст.

Першабытнае грамадства

Першабытнае грамадства (абшчынна-родавае, родавае грамадства) — умоўная назва перыяду ў гісторыі чалавецтва ад з'яўлення чалавека да з'яўлення першых класавых грамадстваў або паводле іншага вызначэння да з'яўлення пісьмовай гісторыі, т.б. да з'яўлення пісьменнасці. Часавыя межы перыяду вызначаюцца прыблізна ад 2,5 млн гадоў таму да 8-5 тыс. гадоў таму, але і ў наш час існуюць перыферыйныя грамадствы, якія жывуць першабытнаабшчынным ладам. Тэрмін «дагістарычны» ўвайшоў ва ўжыванне ў XIX стагоддзі. У шырокім сэнсе слова «дагістарычны» дастасавальны да любога перыяду да вынаходства пісьменства, пачынаючы з моманту ўзнікнення Сусвету, але ў вузкім — толькі да дагістарычнаму мінулагу чалавека. Паколькі, па вызначэнні, аб дадзеным перыядзе няма пісьмовых крыніц, пакінутых яго сучаснікамі, інфармацыю пра яго атрымліваюць, абапіраючыся на звесткі такіх навук, як археалогія, этналогія, палеанталогія, біялогія, геалогія, антрапалогія, археаастраномія, паліналогія.

Паколькі пісьменнасць з'явілася ў розных народаў у розны час, да шматлікіх культур тэрмін «дагістарычны» альбо не ўжываецца, альбо яго сэнс і часавыя межы не супадаюць з чалавецтвам у цэлым. У прыватнасці, перыядызацыя дакалумбавай Амерыкі не супадае па этапах з Еўразіяй і Афрыкай. У якасці крыніц аб дагістарычных часах культур, да апошняга часу пазбаўленых пісьменства, могуць быць вусныя паданні, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне.

Першабытнае грамадства характарызуецца калектыўнай працай і спажываннем. Пачало складвацца больш як 1,5 млн г. назад. Развівалася разам са станаўленнем чалавека, удасканаленнем метадаў выкарыстання гатовых дароў прыроды, а потым і развіццём прадукцыйных сіл.

Сіялк

Сіялк — археалагічны помнік у Цэнтральным Іране на ўзгор'і Тэпе-е-Сіялк (перс. تپه سیلک) у прадмесці Кашанa.

Тэль-аль-Убейд

Тэль-аль-Убейд (араб. تل العبيد‎‎) — помнік археалогіі на поўдні Ірака. Уяўляе сабою пагорак штучнага паходжання памерамі 500 м на 300 м.

Адкрыты ў 1919 г. брытанскімі археолагамі. Археалагічныя раскопкі вядуцца з 1923 г. Яго даследаванне прывяло да адкрыцця культуры, што папярэднічала раннедынастычнаму перыяду Шумера. Ад назвы Тэль-аль-Убейда паходзіць найменне Убейдскага перыяда гісторыі Месапатаміі.

У раннедынастычны перыяд на месцы пагорка знаходзіўся горад, назва якога не захавалася. Ён быў пакінуты да XXVI ст. да н. э., пасля чаго валадар Ура ўзвёў на пагорке храм.

Каардынаты: 30°58′21″ пн. ш. 46°01′50″ у. д..

Убейдскі перыяд

Убе́йдскі перыяд энеаліта ў Месапатаміі ахоплівае прамежак часу 6 - пачатку 4 тысячагоддзяў да н. э. Назва паходзіць ад помніка Тэль-аль-Убейд на поўдні Ірака.

Украіна

Украі́на (укр.: Україна [ukrɑˈjinɑ]) — краіна ва Усходняй Еўропе, мяжуе з Беларуссю на поўначы, Расіяй на ўсходзе, Венгрыяй, Польшчай і Славакіяй на захадзе, Румыніяй і Малдовай на паўднёвым захадзе. Абмываецца Чорным і Азоўскім морамі на поўдні. Беспарыўна дзяржаўнасць іcнуе з 1917 г. Незалежнасць адноўленая ў 1991 г. Сталіца — Кіеў (укр.: Київ).

Па плошчы Украіна займае 44-е месца ў свеце і першае месца — сярод краін, цалкам размешчаных у Еўропе (Расія, еўрапейская плошча якой значна большая, размешчаная ў Еўропе толькі часткова).

Харапа

Хара́па (урду ہڑپہ) — археалагічны помнік на месцы старажытнага горада. Знаходзіцца на поўдзень ад былога рэчышча р. Раві ў штаце Пенджаб у Пакістане. Агульная плошча – 150 га. Горад належаў да Індскай цывілізацыі.

 
Перыяды першабытнай гісторыі

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.