Маршал Савецкага Саюза

Ма́ршал Саве́цкага Саю́завоінскае званне ў Савецкіх Узброеных Сілах. Уведзена 22 верасня 1935 года пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў СССР, якія ўводзяць для асабістага складу Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі (РЧСА) і Рабоча-сялянскага Чырвонага флоту (РСЧФ) персанальныя воінскія званні. Да 26 чэрвеня 1945 года з'яўлялася вышэйшым, затым папярэднім званнем перад Генералісімусам Савецкага Саюза (а пасля смерці адзінага генэралісымуса І. В. Сталіна ў 1953 годзе - зноў вышэйшым дэ-факта).

Першае прысваенне звання Маршала Савецкага Саюза адбылося 21 лістапада 1935 года, калі вышэйшага воінскага звання былі ўдастоены К. Я. Варашылаў, А. І. Ягораў, М. М. Тухачэўскі, В. К. Блюхер і С. М. Будзённы.

Усяго ў 1935—1991 гадах званне Маршала Савецкага Саюза прысвойвалася 41 раз, з іх 36 — прафесійным вайскоўцам, 4 — палітычным дзеячам, займаючым ваенныя пасты (Сталін, Берыя, Булганін і Брэжнеў); да «палітычных маршалаў» можна аднесці таксама Д.Ф.Усцінава.

3 жніўня

3 жніўня — дзвесце пятнаццаты (дзвесце шаснаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Адмірал Флоту Савецкага Саюза

Адміра́л Фло́ту Саве́цкага Саю́за — вышэйшае воінскае званне Ваенна-марскога Флоту СССР. Уведзена Указам Прэзідыума ВС СССР ад 03.03.1955 «Аб воінскім званні Адмірал Флоту». Адпавядала званню Маршал Савецкага Саюза.

Раней, з мая 1945 года, да звання «Маршал Савецкага Саюза» прыраўноўвалася званне «адмірал флоту».

Скасавана ў сувязі з распадам СССР у 1991 годзе.

Званне Адмірала флоту Савецкага Саюза было прысвоена толькі тром ваеначальнікам: М. Г. Кузняцову, І. С. Ісакаву і С. Г. Гаршкову.

Адмірал флоту

Адміра́л флоту (англ.: Admiral of the fleet) — воінскае званне ў ваенна-марскім флоце шэрагу дзяржаў.

Ваенна-марское званне адмірал флоту існуе ў Ваенна-Марскім Флоце Расіі, а таксама ў ваенна-марскіх сілах Аўстраліі, Аргентыны, Новай Зеландыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Нідэрландаў (Admiraal), Італіі (Grande Ammiraglio), Харватыі (Admiral flote), Нігерыі, Турцыі (Büyükamiral), Таіландзе (Chom phon ruea), Грэцыі (Archinaúarchos), Іспаніі (Capitán general de la real armada española), Індыі і Партугаліі (Almirante da Armada).

Барыс Міхайлавіч Шапашнікаў

Барыс Міхайлавіч Шапашнікаў (2 кастрычніка (20 верасня) 1882, Златавуст — 26 сакавіка 1945, Масква) — Маршал Савецкага Саюза, савецкі ваенны і дзяржаўны дзеяч, вайсковы тэарэтык.

Вісла-Одэрская аперацыя

Шаблон:Вісла-Одэрская аперацыя

Вісла-Одэрская стратэгічная наступальная аперацыя — стратэгічнае наступленне савецкіх войскаў на правым флангу савецка-германскага фронту ў 1945 годзе. Пачалася 12 студзеня, завяршылася 3 лютага. Праводзілася сіламі 1-га Беларускага (камандуючы — маршал Савецкага Саюза Георгій Жукаў) і 1-га Украінскага франтоў (маршал Савецкага Саюза Іван Конеў).

У ходзе Вісла-Одэрская аперацыі ад нямецкіх войскаў была вызвалена тэрыторыя Польшчы на захад ад Віслы і захоплены плацдарм на левым беразе Одэра, выкарыстаны пасля пры наступе на Берлін. Аперацыя насіла імклівы характар ​​- на працягу 20 сутак савецкія войскі прасоўваліся на адлегласць ад 20 да 30 км у дзень. За гэты час яны пераадолелі 7 умацаваных рубяжоў суперніка і 2 буйныя водныя перашкоды.

Генерал арміі (СССР)

Генерал арміі — персанальнае воінскае званне ва Узброеных Сілах СССР, ніжэй за воінскае званне Маршал Савецкага Саюза і вышэй за званне генерал-палкоўнік.

Кірыл Апанасавіч Мерацкоў

Кіры́л Апана́савіч Мерацко́ў (26 мая (7 чэрвеня) 1897, вёска Назар’ева Разанскай губерні (цяпер Струпненскае сельскае селішча Зарайскага раёна Маскоўскай вобласці) — 30 снежня 1968, Масква) — савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза (26 кастрычніка 1944), Герой Савецкага Саюза (1940).

Мікалай Іванавіч Крылоў

Мікала́й Іва́навіч Крыло́ў (16 (29) красавіка 1903, сяло Галяеўка Тамалінскай воласці Балашоўскага павета Саратаўскай губерні, цяпер — вёска Вішнева Тамалінскага раёна Пензенскай вобласці — 9 лютага 1972, Масква) — савецкі военачальнік, двойчы Герой Савецкага Саюза, Маршал Савецкага Саюза.

Мікалай Аляксандравіч Булганін

Мікала́й Алякса́ндравіч Булга́нін (30 мая (11 чэрвеня) 1895, Ніжні Ноўгарад, Расійская імперыя — 24 лютага 1975, Масква, РСФСР) — савецкі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Маршал Савецкага Саюза (3 лістапада 1947, пазбаўлены гэтага звання 26 лістапада 1958 г).

Міхаіл Мікалаевіч Тухачэўскі

Міхаіл Мікалаевіч Тухачэўскі (руск.: Михаи́л Никола́евич Тухаче́вский; 16 лютага 1893 — 12 чэрвеня 1937) — савецкі ваенны дзеяч, Маршал Савецкага Саюза (1935). Прасунуўся па службовай лесвіцы ў часы Грамадзянскай вайны. Разам з В. К. Путнам, І. Э. Якірам, І. П. Убарэвічам рэпрэсіраваны ў 1937 годзе па «справе ваенных», рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Ордэн «Перамога»

Ордэн «Перамога» — вышэйшы ваенны ордэн СССР, быў заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 8 лістапада 1943 г. адначасова з салдацкім ордэнам Славы. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 жніўня 1944 г. зацверджаны ўзор і апісанне стужкі ордэна «Перамога», а таксама парадак нашэння планкі са стужкай ордэна. Усяго было 20 узнагароджанняў і сямнаццаць кавалераў (трое ўзнагароджваліся двойчы, адзін пазбаўлены ўзнагароды пасмяротна).

Ордэн Суворава

О́рдэн Суво́рава — савецкая ўзнагарода часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 ліпеня 1942 года, адначасова з ордэнамі Кутузава і Аляксандра Неўскага. Ордэнам Суворава ўзнагароджваліся камандзіры Чырвонай Арміі за выдатныя поспехі ў справе кіравання войскамі. Таксама ўзнагароджваліся вайсковыя часці.

Парад Перамогі

Пара́д Перамо́гі — парад, які адбыўся 24 чэрвеня 1945 года ў Маскве на Чырвонай плошчы ў гонар перамогі над нацысцкай Германіей у Вялікай Айчыннай вайне. 22 чэрвеня 1945 года ў цэнтральных газетах СССР быў апублікаваны загад Вярхоўнага галоўнакамандуючага № 370.

Для адзначэння перамогі над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне прызначаю 24 чэрвеня 1945 года ў Маскве на Чырвонай плошчы парад войскаў Дзеючай арміі, Ваенна-Марскога Флоту і Маскоўскага гарнізона — Парад Перамогі. На парад вывесці: зводныя палкі франтоў, зводны полк наркамата абароны, зводны полк Ваенна-марскога Флоту, ваенныя акадэміі, ваенныя вучылішчы і войскі Маскоўскага гарнізона. : Парад Перамогі прыняць майму намесніку Маршалу Савецкага Саюза Жукаву. Камандаваць Парадам Перамогі Маршалу Савецкага Саюза Ракасоўскаму. Агульнае кіраўніцтва па арганізацыі параду ўскладаю на камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі і начальніка гарнізона горада Масквы генерал-палкоўніка Арцем'ева.Вярхоўны Галоўнакамандуючы, Маршал Савецкага Саюза І. СталінПарад прымаў Маршал Савецкага Саюза Г. К. Жукаў. Камандаваў парадам Маршал Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскі. Жукаў і Ракасоўскі праехалі па Чырвонай плошчы на белым і вараным канях. Іосіф Сталін назіраў за парадам з трыбуны Маўзалею Леніна. На трыбуне таксама прысутнічалі Молатаў, Калінін, Варашылаў, Будзённы і іншыя члены Палітбюро.

На парадзе ўрачыстым маршам прайшлі зводныя палкі франтоў у наступным парадку: Карэльскага, Ленінградскага, 1-га Прыбалтыйскага, 3-га, 2-га і 1-га Беларускіх, 1-га, 4-га, 2-га і 3-га Украінскіх, зводны полк Ваенна-Марскога Флоту. У складзе палка 1-га Беларускага фронту спецыяльнай калоннай прайшлі прадстаўнікі Войска Польскага. Наперадзе зводных палкоў франтоў ішлі камандуючыя франтамі і войскамі, Героі Савецкага Саюза неслі сцягі праслаўленых часцей і злучэнняў.

Марш зводных палкоў завяршала калона салдат, якія неслі 200 апушчаных сцягоў і штандараў разгромленых нацысцкіх войскаў. Гэтыя сцягі былі кінуты на адмысловы памост ля падножжа Маўзалею Леніна. Першым быў кінуты асабісты штандарт Гітлера.

Потым урачыстым маршам прайшлі часці Маскоўскага гарнізона: зводны полк Наркамата абароны, ваеннай акадэміі, ваенныя і сувораўскія вучылішчы, зводная конная брыгада, артылерыйскія, мотамеханізаваныя, паветрана-дэсантныя і танкавыя часткі і падраздзяленні.

Параду Перамогі прысвечаны аднайменны фільм, зняты ў 1945 годзе, адзін з першых каляровых фільмаў у СССР.

Пётр Кірылавіч Кашавой

Пётр Кіры́лавіч Кашаво́й (8 (21) снежня 1904—30 жніўня 1976) — Маршал Савецкага Саюза, двойчы Герой Савецкага Саюза.

У Вялікай Айчыннай вайне Кашавой (да верасня 1943 года камандзір стралковай дывізіі, а затым стралковага корпуса) выявіў сябе як ініцыятыўны і валявы камандуючы. Выканаў шэраг выдатных баявых аперацый, адрозніўся, у прыватнасці, пры штурме Сапун-гары пад Севастопалем і ўзяцці Кенігсберга (за гэтыя бітвы атрымаў званні Героя Савецкага Саюза). Скончыў вайну ў званні генерал-лейтэнанта. На парадзе Перамогі камандаваў зводным палком Трэцяга Беларускага фронту.

Рыгор Іванавіч Кулік

Рыго́р Іва́навіч Кулі́к (9 лістапада 1890, хутар Дуднікава, Палтаўская вобласць, Украіна — 24 жніўня 1950) – савецкі военачальнік. Маршал Савецкага Саюза (1940). Герой Савецкага Саюза (1940).

Сямён Канстанцінавіч Цімашэнка

Сямён Канстанці́навіч Цімашэ́нка (18 лютага 1895, Фурманка, Бесарабская губерня — 31 сакавіка 1970) — савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза (1940), двойчы Герой Савецкага Саюза (1940, 1965). У маі 1940 — ліпені 1941 народны камісар абароны СССР.

Сяргей Сямёнавіч Бірузоў

Сярге́й Сямё́навіч Бірузо́ў (8 (21) жніўня 1904 — 19 кастрычніка 1964) — савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза (1955), Герой Савецкага Саюза (1958), начальнік Генштаба Узброеных сіл СССР (1963—1964).

Усходне-Пруская аперацыя (1945)

Усхо́дне-Пру́ская апера́цыя (13 студзеня—25 красавіка 1945 года) — стратэгічная наступальная аперацыя падчас Вялікай Айчыннай вайны, падчас якой савецкія войскі 2-га (Маршал К. К. Ракасоўскі) і 3-га (генерал арміі І. Д. Чарняхоўскі, з 20 лютага — Маршал Савецкага Саюза А. М. Васілеўскі) Беларускіх і часцей 1-га Прыбалтыйскага (генерал арміі І. Х. Баграмян) франтоў ва ўзаемадзеянні з Балтыйскім флотам (адмірал У. П. Трыбуц) прарвалі магутную абарону нямецкай групы армій «Цэнтр» (генерал-палкоўнік Г. Рэйнхарт, з 26 студзеня — група армій «Поўнач», генерал-палкоўнік Л. Рэндуліч), выйшлі да Балтыйскага мора і ліквідавалі асноўныя сілы праціўніка (больш за 25 дывізій), заняўшы Усходнюю Прусію і вызваліўшы паўночную частку Польшчы.

Падчас гэтай стратэгічнай аперацыі былі здзейснены Інстэрбургская, Млаўска-Эльбінгская, Вормдзіцка-Мельзакская, Хейльсбергская, Кёнігсбергская і Земландская франтавыя наступальныя аперацыі.

Фёдар Іванавіч Талбухін

Фё́дар Іва́навіч Талбу́хін (16 чэрвеня 1894 — 17 кастрычніка 1949) — выдатны савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза, Герой Савецкага Саюза (пасмяротна), Народны Герой Югаславіі, Герой Народнай Рэспублікі Балгарыі (пасмяротна), кавалер ордэна «Перамога».

 
Маршалы Савецкага Саюза
 
Воінскія званні СССР
Вышэйшы афіцэрскі склад
Старшы афіцэрскі склад
Малодшы афіцэрскі склад
Прапаршчыкі і мічманы
Сяржанты і старшыны
Салдаты і матросы
Заўвагі

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.