Марк Сальвій Атон

Марк Сальвій Атон (лац.: Marcus Salvius Otho, 25 красавіка 32 — 16 красавіка 69) — рымскі імператар з 15 студзеня па 16 красавіка 69 года.

Марк Сальвій Атон
лац.: Marcus Salvius Otho
OthoDen
 
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: старажытнарымская рэлігія
Дынастыя: Год чатырох імператараў

Паходжанне

Род Салвіяў, да якога належаў Атон, паходзіў з этрускага горада Ферэнта, пазней частка горада Вітэрба. Продкі будучага імператара былі ў асноўным людзі нязначныя, і толькі бацька яго, Луцый Атон, консул 34 года, дзякуючы асаблівай міласці Клаўдзія узвысіўся і зрабіўся шляхетным чалавекам.

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 http://dbe.rah.es/biografias/17054/oton Праверана 26 верасня 2018.
  2. Любкер Ф. Salvii // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, Л. А. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1183.
16 красавіка

16 красавіка — сто шосты (сто сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

25 красавіка

25 красавіка — сто пятнаццаты (сто шаснаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Атон

Атон — імя. З-за асаблівасцей беларускай фанетыкі і арфаграфіі так перадаюцца на пісьме этымалагічна не звязаныя паміж сабой імёны:

Атон (егіп. Jtn) — егіпецкае сонечнае бажаство;

Марк Сальвій Атон (лац.: Otho) — старажытнарымскі імператар;

ням.: Otto — шэраг феадалаў, манархаў і імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі, пераважна немцаў па паходжанню:

Атон I Вялікі (912—973) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі;

Атон II Руды (955—983) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі;

Атон III (980—1002) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі;

Атон IV (1182—1218) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі;

Атон I (1815—1867) — кароль Грэцыі.

Вітэлій

Аўл Вітэлій (лац.: Aulus Vitellius Germanicus) (15 або 7 верасня 15 — 20 снежня 69) — старажытнарымскі імператар, які кіраваў з 17 красавіка 69 года да 20 снежня гэтага ж года, калі быў забіты. Быў адным з імператараў 69 года, «года чатырох імператараў».

Гальба

Сервій Сульпіцый Гальба (лац.: Servius Sulpicius Galba, 24 снежня 3 да н.э. - 15 студзеня 69) — старажытнарымскі імператар (з 6 чэрвеня 68 па 15 студзеня 69).

Шаблон:Рымскія консулы 15—37 гадоў

Год чатырох імператараў

Год чатырох імператараў (лац.: annus quattuor imperatorum) — перыяд у гісторыі Рымскай імперыі (68—69 гады), на працягу якога на прастоле змянілася чатыры кіраўніка: Гальба, Атон, Вітэлій і Веспасіян.

Нерон

Неро́н Кла́ўдзій Цэ́зар А́ўгуст Герма́нік (лац.: Nero Claudius Caesar Augustus Germanicus), імя пры нараджэнні — Луцый Даміцый Агенабарб (лац.: Lucius Domitius Ahenobarbus), з 50 па 54 год — Нерон Клаўдзій Цэзар Друз Германік (лац.: Nero Claudius Drusus Germanicus), найбольш вядомы пад іменем Нерон, (15 снежня 37 — 9 чэрвеня 68) — старажытнарымскі імператар з 13 кастрычніка 54 года, апошні з дынастыі Юліяў-Клаўдзіяў.

Таксама прынцэпс Сената, трыбун (лац.: Tribuniciae potestatis), Бацька айчыны (лац.: Pater patriae), Вялікі пантыфік (лац.: Pontifex Maximus) (з 55 года), пяцікратны консул (55, 57, 58, 60 і 68 гадоў).

Поўны тытул на момант смерці:

Imperator Nero Claudius Caesar Augustus Germanicus, Pontifex Maximus, Tribuniciae potestatis XIV, Imperator XIII, Consul V, Pater Patriae (Нерон Клаўдзій Цэзар Аўгуст Германік, Вялікі пантыфік, надзелены ўладай трыбуна 14 раз, уладай імператара 13 раз, пяцікратны консул, Бацька айчыны).

Падчас яго праўлення ён засяродзіў вялікую частку сваёй увагі на дыпламатыі і гандлі, паспрабаваў павялічыць ролю Рыма як культурнай сталіцы імперыі шляхам стварэння і прасоўвання розных тэатраў і спартыўных спаборніцтваў. Валадаранне Нерона адзначана дыпламатычнымі і ваеннымі поспехамі ў барацьбе з Парфянскай імперыяй, прыгнечаннем паўстання брытанцаў (60-61) і паляпшэннем адносін з Грэцыяй.

Валадаранне Нерона звычайна асацыіруецца з тыраніяй і экстравагантнасцю. Ён запомніўся серыяй сістэматычных забойстваў, у тым ліку яго ўласнай маці і яе 4 братоў, і асабліва шырока распаўсюджаным перакананнем, што ў той час, як гарэў Рым, ён музіцыраваў на сваёй ліры, а таксама як бязлітасны ганіцель хрысціян. Гэтыя ўяўленні заснаваны галоўным чынам на працах гісторыкаў Тацыта, Светонія і Дыяна Касія. Мала якая са старажытных крыніц, якія захаваліся да нашых часоў, апісвае яго станоўча, хоць ёсць некаторыя, якія гавораць аб яго велізарнай папулярнасці сярод рымскага народа, асабліва на Усходзе.

Праўдападобнасць дакументаў, якія пералічваюць тыранічныя акты Нерона, з'яўляецца сёння спрэчнай. Аддзяліць факты ад выдумкі ў дачыненні да класічных твораў можа быць складаным і нават немагчымым.

Спіс рымскіх імператараў

Першым імператарам (у сучасным сэнсе) Рыма стаў Актавіян Аўгуст: пасля перамогі над Маркам Антоніем і вяртаннем з Егіпта ён уладкаваў трыўмф і 13 студзеня 27 года да н.э. склаў з сябе надзвычайныя паўнамоцтвы перад сенатам і абвясціў пра рэстаўрацыю Рэспублікі, але пакінуў за сабой камандаванне 75 легіёнамі і тытул імператара (як сталы praenomen).

Пасля забойства імператара Комада Рымская імперыя ўступіла ў Крызіс трэцяга стагоддзя, калі пачалі з'яўляцца шматлікія ўзурпатары. У 395 годзе імперыя была канчаткова падзелена на Заходнюю Рымскую імперыю і Усходнюю Рымскую імперыю.

У 476 годзе быў зрынуты апошні Заходне-рымскі імператар Ромул Аўгуст (хоць фармальна імператарам лічыў сябе да 480 года Юлій Непат). Заходняя Рымская імперыя пала, а Усходняя Рымская імперыя, званая гісторыкамі з гэтага часу Візантыяй, працягвала існаваць яшчэ практычна тысячу гадоў, да 1453 года, калі Канстанцінопаль быў захоплены туркамі-асманамі, з перапынкам з 1204 па 1261 год, калі Канстанцінопаль быў захоплены крыжакамі.

Спіс рымскіх імператараў у храналагічным парадку, курсівам вылучаны ўзурпатары. Не пазначаны палкаводцы, якія паднялі паўстанні супраць цэнтральнай улады, але фармальна не абвешчаныя імператарамі (за выключэннем традыцыйна ўключаных, напр., Макрыян Старэйшы). У якасці суправіцеляў пазначаны спадчыннікі ўлады (пачынаючы з сярэдзіны I стагоддзя статус спадчынніка практычна заўсёды супадаў з тытулам цэзара), афіцыйныя суправіцелі, часам — рэгенты пры неактыўнасці імператара.

 
Прынцыпат
27 да н.э. – 235
Крызіс
235–284
Дамінат
284–395
Заходняя імперыя
395–480
Усходняя імперыя
395–476 (да падзення Рыма)
Сачыненні Плутарха
Сачыненні
Параўнальныяжыццяпісы

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.