Малая Русь

Малая Русь, Малая Расія, Маларосія (калька са сяр.-грэч. Μικρὰ Ῥωσ(σ)ία[1], лац.: Russia/Ruthenia minor, фр.: la Petite Russie, ням.: Kleinrussland) — гістарычная назва шэрагу рэгіёнаў на тэрыторыі сучаснай Украіны.

З'явілася ў пачатку XIV стагоддзя як візантыйскае царкоўна-адміністрацыйнае вызначэнне Галіцка-Валынскага княства[2][3]. З XV—XVI стагоддзях назва часам публіцыстамі ўжывалася адносна ўсіх рускіх земляў у складзе ВКЛ і Рэчы Паспалітай[4][5]. З XVII стагоддзя Маларосія — адна з афіцыйных назваў Гетманшчыны.

У далейшым выкарыстоўвалася для абазначэння гістарычнага рэгіёна Расійскай імперыі і Маларасійскай губерні. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі (1917) тэрмін апынуўся фактычна пад забаронай.

Малая Русь

Ukraine-Little Rus 1347

     Малая Русь. 1347.

Ukraine-Little Rus 1600

     Малая Русь. XVII ст. (паводле некаторых публіцыстаў)

Ukraine-Little Rus 1654

     Малая Русь. 16491667.

Ukraine-Little Rus 1667

     Малая Русь. Пасля 1667.

Ukraine-Little Rus 1799

     Маларосія. XIX ст.

Галіцка-Валынскае княства

Упершыню тэрмін «Малая Расія» сустракаецца ў пачатку XIV стагоддзя ў Візантыі для абазначэння сучасных заходнеўкраінскіх земляў у царкоўна-адміністрацыйнай практыцы. Галіцкая мітраполія, створаная ў 1303 годзе, ахоплівала шэсць епархій: галіцкую, перамышльскую, уладзіміра-валынскую, холмскую, луцкую і тураўскую (гэта значыць, таксама частка тэрыторыі сучаснай Беларусі), якія ў візантыйскіх крыніцах атрымалі назву Малая Русь (грэч.: Μικρά Ῥωσία — Mikrá Rhōsía) у супрацьлегласць Вялікай Русі (Μεγάλη Ῥωσία — Megálē Rhōsía), пад якой з 1354 разумелася тэрыторыя 19 епархій пад уладай кіеўскага мітрапаліта, рэзідэнцыя («сядалішча»)[6] якога знаходзілася ў 12991300 гадах ва Уладзіміры-на-Клязьме, а ў перыяд з 1325 па 1461 год у Маскве.[7]

Князь галіцкі і Валынскі, кароль Русі Юрый II Баляслаў у грамаце да вялікага магістра Нямецкага ордэна Дытрыха, ад 20 кастрычніка 1335 года называў сябе «dux totius Rusiæ Minoris» («князь усяе Малой Русі»), хоць і ён, і яго папярэднікі называлі сябе «Rex Russiæ» («Кароль Русіі»), «Dux totius terræ Russiæ» («Князь усяе землі Рускай»), «Dux et Dominus Russiæ» («Князь і Гаспадар Русі»).

У канчатковым выніку назвы «Вялікая Русь» і «Малая Русь» выйшлі на афіцыйны ўзровень — канстанцінопальскі патрыярх заснаваў (1361) дзве мітраполіі, адну — у «Малой Русі», з цэнтрам у Новагародку і Галічы, іншую ў «Вялікай Русі», з цэнтрам у Кіеве.

Польскага караля Казіміра Вялікага (1310?1370) называлі «каралём Ляхіі і Малой Русі», таму што ён распаўсюдзіў сваю ўладу на значную частку ўладанняў Юрыя-Баляслава[8].

Паводле схемы Міхаіла Грушэўскага «Малая Русь» — гэта Галіцка-Валынская дзяржава, а з яе гібеллю, уваходжаннем яе земляў у склад Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, гэтая назва «выходзіць з ужытку»[9]. Паводле версіі Алега Трубачова, назва «малая» ўзнікла як проціпастаўленне ўжо ўстоянай назве «Вялікая Русь», якое адносілася да больш паўночных земляў і азначала «знешняя», «новая» Русь.[10]

Аднак, для жыхароў Рэчы Паспалітай і Каралеўства Польскага падобныя моўныя канструкцыі былі далёка не новымі, так, прынамсі, з 1411 года вядомая Малая Польшча (Малапольшча), а з 1257 — Вялікая Польшча (Вялікапольшча).

Рускія землі Рэчы Паспалітай, Гетманшчына

Прыблізна з пачатку XVII стагоддзя тэрмін знаходзіць новае значэнне, пачынаючы ўжывацца для абазначэння Падняпроўя.

Асабліва часта гэтыя назвы сталі з'яўляцца ў тэкстах праваслаўных публіцыстаў, напрыклад, у Івана Вішэнскага ў сачыненнях увесь час выкарыстоўваюцца для адрознівання Русі наогул тэрміны Вялікая і Малая Русь: «абовем ныне християне Малое Русии» («Кніжка», каля 1600), «если не хочеш плодоносия спасителнаго языка словенскаго от Великой России доведоватися, доступи в Киеве в монастырь Печерский» («Зачапка», каля 1608). А мітрапаліт Міраў Лікійскіх Матфей піша Львоўскаму брацтву, што яму пададзены патрыярхам Канстанцінопальскім паўнамоцтвы «ў царкоўных справах у Малой Расіі і ў Маскоўскім царстве» (1606 год). Іёў Барэцкі, Ісая Капінскі і Захарыя Капысценскі таксама ўвесь час выкарыстоўваюць паняцце Малой Расіі ў сваіх палемічных сачыненнях, накіраваных супраць Берасцейскія уніі. Тэрмінам «Малая Русь» на грані XVXVI стагоддзяў некаторыя праваслаўныя публіцысты часам ахоплівалі не толькі сучасныя ўкраінскія землі, але і беларускія і, часткова, літоўскія, г. зн. усю тэрыторыю кіеўскай праваслаўнай мітраполіі[4]. Адно са сваіх пасланняў Іван Вішэнскі адрасаваў «хрысціянам Малой Расіі — брацтву Львоўскаму і Віленскаму» Захарыя Капысценскі ў «Палінодыі» пісаў «Расія Малая, гэта значыць Кіеў і Літва»[11].

Гэты падзел успрынялі і папулярызавалі афіцыйныя кругі Маскоўскай дзяржавы. Пачынаючы з сярэдзіны XVII стагоддзя назва Малая Русь ужывалася ў царкоўнай перапісцы Кіева з Масквой. У хроніках і на геаграфічных картах амаль да канца XVII стагоддзя заходнеўкраінскія землі называюцца Русь (Russia), Руская зямля (Ziemia Ruska) ці Чырвоная Русь (Russia Rubra). Кантарыні называе Ніжняй Расіяй зямлі, дзе знаходзяцца гарады Луцк, Жытомір, Белгарад (цяпер с. Білагародка за 10 км ад Кіева) і Кіеў.

Пасля Пераяслаўскага дагавора 1654 года рускі цар змяніў свой тытул на «Всея Великія и Малыя Россіи», куды з часам дадалі «Белыя». З таго часу назва Малая Расія (Малая Русь) таксама пачала распаўсюджвацца ва ўрадавай перапісцы, хроніках і літаратуры, у прыватнасці, ужываецца Багданам Хмяльніцкім: «…Самой столицы Киева, також части сие Малые Руси нашия»[12], Іванам Сірко[13]. Настаяцель Кіева-Пячэрскага манастыра Інакенцій Гізель у «Кіеўскім сінопсісе» (1674) сфармуляваў разуменне рускага народа як трыадзінага народа ў складзе велікарусаў, маларусаў і беларусаў, а дзяржаўнай улады Рускай дзяржавы ва ўсіх трох частках — Вялікай, Малой і Белай Русі — адзіна законная, таму што маскоўскія князі, а потым цары, вядуць свой род ад Аляксандра Неўскага, які «бысть князь Киевский из земли Российския, Александр Ярославич Невский». Тэрмін «Малороссийскія украйна» з'явіўся ў 1677 годзе[14] і затым укараніўся ў гетманскай канцылярыі і летапісанні. Тэрміны «Маларосія» і «Малая Расія» выкарыстоўваюцца ў летапісе Самуіла Вялічкі, хранографе паводле спісу Л. Бабалінскага, «Скарбніцы» Івана Галятоўскага (1676)[15].

Аднак, на геаграфічных картах XVIII стагоддзя, выдадзеных Расійскай Акадэміяй навук у 17361738 гг., і ў Атласе Расійскім 1745 г. назва Малая Расія не сустракаецца.

Маларасійская ідэнтычнасць

PecherskayaLavra
Краявід Кіева-Пячэрскай лаўры, настаяцелі і манахі якой адносіліся да першых ідэолагаў маларасійскай ідэнтычнасці і агульнарускага народа

У XVII стагоддзі на землях Гетманшчыны з'явілася «маларасійская ідэнтычнасць» — уяўленне пра тое, што «маларосы», якія пражываюць тут, з'яўляюцца, як і «вялікаросы», мясцовымі адгалінаваннямі адзінага агульнарускага народа і ў Расійскай дзяржаве пад кіраваннем самадзяржаўнага манарха маюць роўныя нацыянальныя і сацыяльныя правы і магчымасці. Пры гэтым маларасійскі кампанент свабодна і на роўных правах уваходзіў у комплексныя, шматпластовыя імперскія, усерасійскія, а затым і савецкія структуры. З улікам таго, што нацыянальная самасвядомасць усходніх славян развівалася досыць павольна і складана, маларасійская нацыянальная ідэя фарміравалася і развівалася паралельна з ўкраінскай і асабліва расійскай нацыянальнай ідэям, з якімі ўваходзіла ў супярэчнасць — для першай яна была занадта «прарасійскай», для другой — занадта «заходніцкай»[16].

Маларасійская нацыянальная ідэя цалкам упісвалася ў агульнаімперскую і савецкую культурна-этнічную канцэпцыю[16].

Маларосія як гістарычная вобласць Расійскай імперыі

Пасля ліквідацыі Гетманшчыны ў 1764 годзе з часткі Левабярэжнай Украіны была створана Маларасійская губерня[17] з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Глухаве. У 1775 годзе Маларасійская і Кіеўская губерні былі аб'яднаны, губернскі цэнтр перанесены ў Кіеў. У 1781 годзе Маларасійская губерня была падзелена на тры намесніцтвы (губерні) — Чарнігаўскае, Ноўгарад-Северскае і Кіеўскае. У 1796 годзе Маларасійская губерня была адноўлена, губернскім цэнтрам стаў Чарнігаў, пасля чаго яе ў 1802 годзе падзялілі зноў на дзве губерні: Палтаўскую і Чарнігаўскую. Назвы Маларосія, маларасійскі, маларасіяне ужываліся для пазначэння ўсяго паўднёва-заходняга краю на працягу XIX і пачала XX стагоддзя.

Назва Маларосія да 1917 года напаўафіцыйна выкарыстоўвалася для зборнага абазначэння Валынскай, Кіеўскай, Падольскай, Палтаўскай і Чарнігаўскай губерняў[18]. Менавіта так, маці і «Маларосіяй», Левабярэжную Украіну назваў Рыгор Скаварада, а Слабадскую Украіну — сваёй роднаю цёткай[19], што паказвала на адсутнасць у тэрміне «Маларосія» зневажальнага адцення.

Nikolay Sergeyev Apple blossom in Little Russia
Мікалай Сяргеяў. «Яблыні квітнеюць. У Маларосіі»

Тарас Шаўчэнка ў сваім асабістым дзённіку, напісаным на рускай мове18571858 гг.), выкарыстоўвае 17 раз слова «Маларосія/маларасійскі» і толькі 4 разы «Украіна» (пры гэтым ён не выкарыстоўвае прыметнік «украінскі» наогул); адначасова ў лістах аднадумцам-украінафілам — 17 раз «Украіна» і 5 раз «Маларосія/маларасійскі», а ў сваёй паэзіі ўжывае толькі тэрмін «Украіна»[20].

Культурная і гістарычная спецыфіка Маларосіі, роўна як рэгіянальны патрыятызм маларосаў, былі цалкам прымальныя ў вачах прыхільнікаў канцэпцыі вялікай рускай нацыі да таго часу, пакуль не ўваходзілі з гэтай канцэпцыяй у супярэчнасць. Больш таго, у першай палове XIX стагоддзя маларуская спецыфіка выклікала жывую цікавасць у Пецярбургу і Маскве як больш маляўнічы, рамантычны варыянт рускасці[21].

Украінскі гісторык Міхаіл Максімавіч у сваёй працы 1868 года аспрэчваў міф, які сфармаваўся ў польскай гістарыяграфіі: прыпісванне Рускай дзяржаве ўкаранення назвы «Маларосія» пасля 1654 г., падзелу рускага народа на «Русь, рутэнаў і маскалёў». Украінскія гісторыкі Мікалай Кастамараў, Дзмітрый Багалей, Уладзімір Антановіч прызнавалі, што «Маларосія» ці «Паўднёвая Русь» у часы барацьбы Рускай дзяржавы і Рэчы Паспалітай з'яўлялася этнонімам для «маларасійскай/паўднёварускай» народнасці, а «Украіна» выкарыстоўвалася як тапонім, які пазначаў ўскраінныя землі абедзвюх дзяржаў.

На працягу ўсяго перыяду знаходжання Украіны ў складзе Расійскай імперыі тэрмін Маларосія выкарыстоўваўся ў якасці сіноніма Украіны, як у быце, так і (галоўным чынам) на афіцыйным узроўнях. Пры гэтым ужо ў другой палове XIX стагоддзя назва Украіна выкарыстоўваецца шырэй ў быце, прыватным і грамадскім жыцці і практычна цалкам выцясняе ўсе іншыя абазначэнні (у т.л. і тэрмін «Маларосія»).

Украіна пасля 1917 года

Пасля 1917 года гістарычны тэрмін «Маларосія» і вытворныя ад яго слова былі практычна выведзены з гісторыяграфічнага ўжывання ў УССР, РСФСР і СССР у рамках практычнай рэалізацыі бальшавіцкай ідэалогіі.

У савецкі час аж да 1980-х гадоў тэрмін «Маларосія» насіў практычна негатыўнае адценне. Ва ўкраінскай гістарычнай літаратуры перыяду УССР тэрмін «Маларосія» таксама выкарыстоўваўся даволі рэдка.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Малороссия — Этимологический словарь русского языка Макса Фасмера
  2. Большой Энциклопедический словарь. Малая Русь
  3. Малороссия в БСЭ
  4. 4,0 4,1 Ясь, О.В. Мала Русь // Енциклопедія історії України. — Київ, 2009. — Т. 6. — С. 464.
  5. Малая Расія ці Украіна
  6. А. В. Карташев Очерки по истории Русской Церкви. Том 1
  7. Україна. Хронологія розвитку. — том 3. — К., КРІОН, 2009, ISBN 978-966-16-5818-8, с.98-99
  8. Русина О. В. Україна під татарами і Литвою. — Київ: Видавничий дім «Альтернативи», 1998. — С. 274.(укр.) 
  9. Грушевський М. С. Історія України-Руси — {{subst:#if:|{{subst:#expr:((0+0*(1/60)+0*(1/3600))round4)+0{{subst:#ifeq:{{subst:#expr:(0+0*(1/60)+0*(1/3600))round4}}|{{subst:padleft:|6|{{subst:#expr:(0+0*(1/60)+0*(1/3600))round4}}}}3|0.0001}}}}}}: «Наукова думка», 1994. — Т. I. — С. 1−2.(укр.) 
  10. Трубачев О. Н. В поисках единства. − 3-е изд., доп. — м: «Наука», 2005. — С. 86.
  11. Цитируется по: Русина О. В. Україна під татарами і Литвою. — Київ: Видавничий дім «Альтернативи», 1998. — с.276.
  12. Воссоединение Украины с Россией. Документы и материалы в трёх томах, т. III, изд-во АН СССР, М.-Л. 1953, № 147, с. 257.
  13. Листы Івана Сірка, изд. Института украинской археографии, К. 1995, с. 13 и 16.
  14. Полное Собрание Законов Российской Империи. Издание 1-е. СПб., 1830 (ПСЗ). Т. 1. С. 466
  15. Пераход Багдана Хмяльніцкага пад абарону і апеку расійскага цара «з усім Маларасійскім панствам» (Украінскі хранограф паводле спісу Л. Бабалінскага). «У Малой Расіі, на Поўначы, блізка места Чарнігава» («Скарбніца»). Цытуецца паводле: Русина О. В. Україна під татарами і Литвою. — Київ: Видавничий дім «Альтернативи», 1998. — с.279.
  16. 16,0 16,1 Долбилов М., Миллер А. И. Западные окраины Российской империи. — Москва: Новое литературное обозрение, 2006. — С. 465—502. — 606 с.
  17. Изменение административно-территориального деления России за последние 300 лет
  18. Народное хозяйство Украины в 1921 году — отчет Украинского экономического совета СТО. Харьков 1922 стр.24
  19. СЛОБОЖАНЩИНА — Украинские Страницы
  20. Шевченко Т. Г. Повна збірка творів. Т. 3. К., 1949.
  21. Bushkovich P. The Ukraine in Russian Culture: 1790—1860. The Evidence of the Journals// Jahrbucher fur Geschichte Osteuropas 39 (1991).

Літаратура

Спасылкі

Аранжавая рэвалюцыя

Аранжавая рэвалюцыя (Майдан, укр.: Помаранчева революція) — кампанія агульнанацыяльных пратэстаў, мітынгаў, пікетаў, страйкаў і іншых акцый грамадзянскага непадпарадкавання ва Украіне, арганізаваная і праведзеная прыхільнікамі Віктара Юшчанкі, асноўнага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах у лістападзе-снежні 2004 года, пасля абвяшчэння Цэнтральнай выбарчай камісіяй папярэдніх вынікаў, згодна якіх перамог яго супернік — Віктар Януковіч. Акцыя пачалася 22 лістапада 2004 года.

Асноўнай базай аб'яднанай апазіцыі сталі заходнія і цэнтральныя рэгіёны краіны, у той час як Віктара Януковіча падтрымаў усход і поўдзень Украіны. Грамадская думка заходніх краін была пераважна на баку ўкраінскай апазіцыі.

Асноўным вынікам рэвалюцыі было прызначэнне судом паўторнага другога туру прэзідэнцкіх выбараў (не прадугледжанага наўпрост заканадаўствам). У выніку кампрамісу, дасягнутага фракцыямі Вярхоўнага Савета, пасля прызначэння паўторнага другога туру выбараў былі прыняты змены да Канстытуцыі, якія атрымалі назву Канстытуцыйная рэформа. Канстытуцыйная рэформа зменшыла паўнамоцтвы прэзідэнта, і, такім чынам, знізіла ўзровень значнасці спрэчных прэзідэнцкіх выбараў.

Па выніках галасавання ў паўторным другім туры выбараў перамогу атрымаў Віктар Юшчанка.

Змена кіруючай эліты Украіны, што адбылася ў выніку «Аранжавай рэвалюцыі», і звязаная з гэтым радыкальная пераарыентацыя ўнутранага і знешнепалітычнага курсу краіны далі падставу шматлікім назіральнікам казаць аб чарзе «каляровых» рэвалюцыяў, якая пачалася са змены ўлады ў Сербіі і працягнулася ў Грузіі, Украіне і Кыргызстане, спрабаваць знайсці аналогіі паміж імі і вызначыць тыя дзяржавы, у якіх магчымы паўтор «каляровых» рэвалюцыяў. Са свайго боку, улады краін, якія называліся як патэнцыйныя аб'екты скарыстання «рэвалюцыйнага досведу», пачалі пэўныя контрзахады для недапушчэння гэтага (у тым ліку і Беларусь).

Галоўным лозунгам рэвалюцыі стала выслоўе «Разом нас багато, Нас не подолати!» (бел.: Разам нас багата, Нас не пераадолець!)

Ваенна-марскія сілы Украіны

Вае́нна-марскі́я сі́лы Украіны (укр.: Військово-Морські Сили Збройних Сил України) — від Узброеных сіл Украіны, прызначаны для абароны суверэнітэту і дзяржаўных інтарэсаў Украіны на моры, разгрому груповак ВМС суперніка ў сваёй аперацыйнай зоне самастойна і ва ўзаемадзеянні з іншымі відамі Узброеных сіл Украіны, садзейнічанне Сухапутным войскам Украіны на прыморскім кірунку.

Па стане на пачатак 2014 года, у ВМС Украіны служыла 15 470 чалавек. На ўзбраенні 4 карветы, 1 фрэгат, 1 падводная лодка, 26 дапаможных караблёў і 35 самалётаў. Штаб-кватэра ВМС Украіны да Крымскага крызісу 2014 года была размешчана ў Севастопалі.

Вярхоўная Рада Украіны

Вярхоўная Рада Украіны (укр.: Верховна Рада України) — адзіны заканадаўчы орган Украіны. Складаецца з 450 дэпутатаў. Тэрмін паўнамоцтваў — 5 гадоў.

Геаграфія Украіны

Украіна знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны, на яе тэрыторыі знаходзяцца Карпацкія (часткова) і Крымскія горы. Навышэйшы пункт Украіны — гара Гаверла (Карпаты) — 2061 м над узроўнем мора. Найвышэйшая гара Крыму — Раман-Кош (1545 м).

Герб Украіны

Герб Украіны — адзін з чатырох афіцыйных сімвалаў дзяржавы Украіна.

У сапраўдны момант існуе малы герб Украіны зацверджаны 19 лютага 1992 г.

Асноўным геральдычным сімвалам з'яўляецца трызубец (укр.: тризуб).

Гімн Украіны

«Ще не вмерла України» — нацыянальны гімн Украіны, адзін з галоўных дзяржаўных сімвалаў Украіны, нараўне са сцягам і гербам.

Кабінет міністраў Украіны

Кабінет Міністраў Украіны — вышэйшы орган выканаўчай улады ў Украіне. Кіраўніком кабінета міністраў з'яўляецца прэм'ер-міністр, які прызначаецца Вярхоўнай радай Украіны па прадстаўленні Прэзідэнта Украіны. Намеснікамі Прэм'ер-міністра з'яўляюцца Першы віцэ-прэм'ер-міністр і тры віцэ-прэм'ер-міністры. Таксама ў Кабінет ўваходзяць міністры, якія ўзначальваюць адпаведныя міністэрствы і міністр «без партфеля» (Міністр Кабінета Міністраў Украіны) - які не ўзначальвае міністэрства, але мае права голасу на пасяджэннях ўрада.

Канстытуцыя Украіны

Канстытуцыя Украіны — асноўны закон Украіны. Прынятая 28 чэрвеня 1996 года на 5-й сесіі Вярхоўнай Рады Украіны 2-га склікання. Канстытуцыя Украіны ўступіла ў сілу з дня яго прыняцця. На памяць аб прыняцці Канстытуцыі ва Украіне штогод адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень Канстытуцыі Украіны.

Насельніцтва Украіны

Паводле ацэнкі Дзяржаўнай службы статыстыкі Украіны колькасць насельніцтва Украіны станам на 1 лютага 2016 года склала 42738,1 тыс. асоб (без уліку часова акупаванай тэрыторыі Аўтаномнай рэспублікі Крым і горада Севастопаля). За студзень 2016 года колькасць насельніцтва зменшылася на 22,4 тыс. асоб, а прыроднае скарачэнне склала 24,7 тыс. асоб, міграцыйны прырост — 2,2 тыс. асоб. Гарадское насельніцтва краіны складае 69,1%, сельскае — 30,9%. Шчыльнасць насельніцтва — 74,3 чал/км².

Палітыка Украіны

Палітыка Украіны рэалізуецца ў рамках змешанай прадстаўнічай дэмакратычнай рэспублікі і шматпартыйнай сістэмы. Выканаўчая ўлада ажыццяўляецца Прэзідэнтам і Урадам. Заканадаўчая ўлада належыць Вярхоўнай Радзе (парламенту). Навукоўцы апісваюць палітычную сістэму Украіну як «слабую, раздробненую, вельмі асабістую і ідэалагічна беззмястоўную», а таксама што «судовыя органы і сродкі масавай інфармацыі не ў стане заклікаць палітыкаў да адказу» (доктар Тарас Кузё, 2009 год). Украінская палітыка павінна быць аднесена да катэгорыі «празмерна цэнтралізаваных», што выклікана спадчынай сістэмай СССР і страхам перад сепаратызмам. Ва Украіне таксама існуе вельмі моцная карупцыя, што часта называюць вызначальнай характарыстыкай украінскага грамадства, палітычнага жыцця і кіравання.

Прэзідэнт Украіны

Прэзідэ́нт Украі́ны (укр.: Президент України) — кіраўнік Украіны. Прадстаўляе краіну ў міжнародных стасунках, кіруе замежнай дзейнасцю, праводзіць перамовы і падпісвае міжнародныя ўгоды. З'яўляецца гарантам дзяржаўнага суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, выканання канстытуцыйных правоў і свабод асобы і грамадзяніна.

З 20 мая 2019 года пасаду займае Уладзімір Зяленскі.

Святы Украіны

Святы Украіны — афіцыйныя святочныя дні ва Украіне.

Старажытнагрэчаская каланізацыя Паўночнага Прычарнамор’я

Старажытнагрэчаская каланізацыя Паўночнага Прычарнамор'я — частка, адзін з асноўных накірункаў працэсу агульнагрэчаскага каланізацыйнага руху VIII - VI стагоддзяў да н. э. (Вялікай грэцкай каланізацыі). Часовыя рамкі старажытнагрэцкай каланізацыі Паўночнага Прычарнамор'я - сярэдзіна VII-V стагоддзе да н. э. Праходзіла ў некалькі этапаў і на некалькіх напрамках: заходнім (Ніжняе Пабужжа і Ніжняе Прыдняпроўе, Заходні і Паўднёва-Заходні Крым) і ўсходнім (абодва берагі Керчанскага праліва, узбярэжжа Каўказа і Прыазоўя). У ходзе каланізацыі было заснавана некалькі дзясяткаў полісаў і пасёлкаў, сярод якіх самымі буйнымі былі Баспор Кімерыйскі, Ольвія, Херсанес Таўрычаскі, Фанагорыя, Тыра, Німфей, Германаса(руск.) бел..

З часу грэчаскай каланізацыі ў Прычарнамор'і найбольшай папулярнасцю карыстаўся культ Апалона.

Суржык

Су́ржык (укр.: суржик, ад царкоўнаславянскага сурожь — «сумесь рознага зерня з жытам») — моўны феномен, які ўзнікае пры змяшэнні рускай і ўкраінскай моў, а дакладней, у выніку напаўнення ўкраінскай мовы рускай лексікай, а часам і сінтаксісам. Суржык падобны да такіх моўных з'яў, як крэольскія мовы і піджыны.

Ва Украіне першапачаткова тэрмін «суржык» (без дадатковых азначэнняў) выкарыстоўваўся адносна ўкраінска-рускага моўнага феномена, а пазней яго значэнне пашырылася і цяпер пазначае элементы дзвюх або некалькіх моў, аб'яднаных штучна, без захавання норм літаратурнай мовы.

Сцяг Украіны

Сцяг Украіны (укр.: прапор України) — сцяг, складзены з дзвюх аднолькавых па памеры жоўтай і сіняй палос, з суадносінамі даўжыні і шырыні 2:3. Традыцыйна завецца жоўта-блакітны сцяг, хоць на сучасным варыянце жоўтая паласа знаходзіцца ўнізе.

Дзень дзяржаўнага сцяга Украіны святкуюць 23 жніўня кожны год.

Транспарт ва Украіне

Транспарт ва Украіне прадстаўлены аўтамабільным, чыгуначным, паветраным, водным (марскім, рачным і азёрным) і трубаправодным, у населеных пунктах і ў міжгароднім паведамленні дзейнічае грамадскі транспарт пасажырскіх перавозак. Асабліва развіта інфраструктура чыгуначнага і воднага транспарту. Галоўным відам пасажырскіх і грузавых перавозак выступае аўтамабільны.

Плошча краіны складае 603 550 км² (46-е месца ў свеце). Форма тэрыторыі краіны — складаная, выцягнутая ў шыротным кірунку; максімальная дыстанцыя з усходу на захад — 1316 км, з поўначы на ​​поўдзень — 893 км. Геаграфічнае становішча Украіны дазваляе краіне кантраляваць сухапутныя, паветраныя транспартныя шляхі паміж краінамі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы; марскія транспартныя шляхі ў акваторыі Чорнага і Азоўскага мораў; транспартныя калідоры ўнутранымі воднымі магістралямі паміж акваторыямі Балтыйскага і Чорнага мораў (Дняпроўска-Бугскі канал воднай сістэмы Вісла — Дняпро) трубаправодны транспарт вуглевадародаў у краіны Еўропы з усходу (Дружба, Саюз, Урэнгой — Памары — Ужгарад).

Узброеныя сілы Украіны

Узброеныя сі́лы Украі́ны — ваеннае фарміраванне, на якое, у адпаведнасці з Канстытуцыяй Украіны, ускладаюцца абарона Украіны, абарона яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці.

Узброеныя сілы Украіны забяспечваюць стрымліванне ўзброенай агрэсіі супраць Украіны і адпор ёй, ахову паветранай прасторы дзяржавы і падводнай прасторы ў межах тэрытарыяльнаых водаў Украіны. Злучэнні, ваенныя часткі і падраздзяленні Узброеных сіл Украіны ў адпаведнасці з законам, у межах, вызначаных указамі Прэзідэнта Украіны (якія зацвярджаюцца Вярхоўнай Радай Украіны) могуць прыцягвацца да ажыццяўлення мераў прававога рэжыму ваеннага і надзвычайнага становішча, узмацнення аховы дзяржаўнай мяжы Украіны і выключнай (марской) эканамічнай зоны, кантынентальнага шэльфу Украіны і іх прававога афармлення, ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага тыпу, прадастаўлення ваеннай дапамогі іншым дзяржавам, а таксама ўдзелу ў міжнародным ваенным супрацоўніцтве і міжнародных міратворчых аперацыях на падставе міжнародных дагавораў Украіны ў парадку і на ўмовах, вызначаных заканадаўствам Украіны.

4 кастрычніка 2018 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла Закон «Аб унясенні змяненняў у статуты Узброеных Сіл Украіны». На афіцыйным узроўні зацверджана новае прывітанне ва ўкраінскай арміі, якое было прэзентавана падчас параду на Дзень незалежнасці ў Кіеве: «Слава Украіне» — «Героям Слава». Таксама дакумент уносіць змены ў статуты ВСУ, дзе слова «таварыш» замянілі на «пан» і «пані».

Укрпошта

Публічнае акцыянернае таварыства «Укрпошта» (ПАТ «Укрпошта», укр.: Публiчне акціонерне товариство «Укрпошта», ПАТ «Укрпошта») — кампанія-аператар паштовай сувязі Украіны, які з’яўляецца членам Сусветнага паштовага саюза (СПС) з 1947 года. Заснавальнікам і адзіным акцыянерам кампаніі з’яўляецца Міністэрства інфраструктуры краіны.

«Укрпошта» налічвае каля 11,8 тысяч паштовых аддзяленняў па ўсёй тэрыторыі краіны. У кампаніі працуе 85,5 тысяч работнікаў (з іх амаль 37 тысяч — паштальёны).

Эканоміка Украіны

Эканоміка Украіны — свабодны рынак, які развіваецца. Як і ў іншых дзяржавах былога СССР, яе валавы ўнутраны прадукт (ВУП) рэзка ўпаў на працягу 10 гадоў пасля распаду СССР у 1991 годзе. Тым не менш, ён хутка рос з 2000 да 2008 года, калі ва ўсім свеце пачалася рэцэсія, да фінансавага крызісу 2008—2009 гадоў. У 2010 годзе эканоміка аднавілася, аднак з 2014 года яна знаходзіцца на сур’ёзным спадзе ў сувязі з вайной на ўсходзе краіны.

Улады краіны пастаянна шукаюць фінансавыя сродкі для выхаду з крызісу. Адным з папулярных варыянтаў з'яўляецца легалізацыя ігральнага бізнесу, які забаронены з 2009 года. Паводле падлікаў экспертаў, ён здольны напаўняць казну штогод на 1 мільярд долараў.

Flag of Ukraine.svg Украіна ў тэмах
Гісторыя
Сімвалы
Палітыка
Сілавыя ведамствы
Эканоміка
Геаграфія
Грамадства
Культура
Храналагічны і
палітычны падзел
Геаграфічны і
этнаграфічны падзел
Этапы развіцця
Войны з качэўнікамі
Этымалогія і лексіка
Звязаныя этнонімы

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.