Малахія

Малахія (на іўрыце: מַלְאָכִי, «Пасланец») — яўрэйскі прарок у Старым Запавеце. Малахія быў аўтарам Кнігі прарока Малахію, апошняй кнігі Старога Запавета. Няма згадак на Малахію ў Эздры, ён таксама прама не згадваецца пры аднаўленні храма. Лічыцца, што ён прарочыў пасля пророкаў Агея і Захарыі (Мал. 1:10; 3:1, 3:10) і рабіў свае прароцтва каля 420 г. да н.э., пасля другога вяртання Неяміі з Персіі (Неям. 13:6), ці, магчыма, да яго вяртання, у (Мал. 2: 8 з Неям. 13:15; Мал. 2: 10-16 і Нээм. 13:23). Згодна даследчыкам магчыма, што імя «Малахія» не ўласнае, а проста азначае «пасланнік Яхве». У Септуагінце яго імя падаецца як ἐν χειρὶ ἀγγέλου αὐτοῦ (ад рукі Яго Пасланца).

Duccio di Buoninsegna 066
Прарок Малахія, пэнзля Дуча дзі Буанінсенья, каля 1310, Сіенскі сабор.

Імя

Імя Малахія не сустракаецца ў іншых кнігах ў Бібліі, некаторыя навукоўцы ставяць пад сумнеў, ці было імя «Малахія» асабістым імем прарока. Ні адна з іншых прароцкіх кніг Старога Запавету не з'яўлеюцца ананімнай. Імя Малахія азначае «мой пасланнік»; яно з'яўляецца ў Мал. 3: 1. Але гэтая форма сама па сабе наўрад ці падыходзіць у якасці ўласнага імя без дадатковага склада Ях, што можа значыць «пасланец Элахім». Так, прарок Агей названы «пасланнік Божы» (Агей 1:13). У гэты ж час Септуагінта перакладае апошнюю фразу Мал. 1:1, «рукою Свайго пасланца», і Таргум падае, «ад рукі Майго анёла, чыё імя кніжнік Ездра».

Кніга

Яўрэі часоў Малахіі прыпісваюць Кнігу прарока Малахію, апошняй кнігі прароцтваў, Ездры; але калі Ездра быў першапачаткова звязаны з кнігай, то наўрад ці кніга ўвайшла ў канон стваральнікамі канона, якія жылі толькі два стагоддзі пасля часоў Ездры. Некаторыя традыцыі прыпісваюць кнігу Зарававелю ці Неяміі; другія, па-ранейшаму, Малахіі, якога яны вызначаюць як лявіта і сябра «Вялікай сінагогі». Некаторыя сучасныя навукоўцы, аднак, на аснове падабенства назвы (пар. Мал. 1:1 з Зах. 9:1 і Зах. 12:1), заяўляюць, што кніга ананімна.

Перыяд дзейнасці

Існуюць розныя меркаванні адносна дакладнай даты дзейнасці прарока, але амаль усе навукоўцы згодныя, што Малахія прарочыў у час персідскага перыяду, а пасля рэканструкцыі і асвячэння Другога Храма ў 516 годзе да нашай эры (пар. Мал. 1:10; Мал. 3:1, Мал. 3:10). Прарок кажа пра «князя народа» (Мал. 1: 8), як і Агей і Неямія (Агей 1:1; Неям. 5:14; Неям. 12:26). Сацыяльныя ўмовы, намаляваныя ў кнізе, бясспрэчна адносяцца да перыяду Рэстаўрацыі. Верагодна, Малахія жыў і дзейнічаў у часы Ездры і Неяміі. Парушэнні, якія Малахія згадвае ў сваіх працах адпавядаюць так дакладна з тымі, якія Неямія адлюстраваў падчас свайго другога візіту у Іерусалім у 432 да н.э. (Неям. 13:7), што здаецца еа тое, што ён прарочыў незадоўга да гэтай даты, гэта значыць паміж 445 і 432 г. да н.э.

12 меншых прарокаў

12 меншых прарокаў:

Авакум — адзін з 12 меншых прарокаў.

Агей — адзін з 12 меншых прарокаў, які жыў і прарочыў у 2-ой пал. 6 ст. н.э., г.зн. пасля вавілонскага палону. Яго прароцкія прамовы заклікалі суайчыннікаў да аднаўленчых работ па рэстаўрацыі іерусалімскага храма.

Амос — адзін з 12 меншых прарокаў, сучаснік прарокаў Іаіля, Асіі і Ісайі. Спачатку быў пастухом і займаўся жывёлагадоўляй. Прароцкую дзейнасць пачаў у часы панавання Іасіі, цара іудзейскага і Ераваама II, цара ізраільскага. Жыў у Ізраільскім царстве ў г. Вефілі. За свае выкрывальныя прамовы, накіраваныя супраць сучасных яму ізраільскіх уладароў, сацыяльнай несправядлівасці і маральнага разлажэння ізраільцян, падвяргаўся нападкам з боку галоўнага вефільскага жраца Амасіі, які патрабаваў ад цара Ераваама II выгнаць яго з горада ў зямлю Іудзейскую.

Асія — адзін з 12 меншых прарокаў, які прарочыў ад пачатку панавання цара Ераваама II і да падзення Ізраільскага царства (723 да н.э.). Яго кніга прароцтваў накіравана супраць агульнага разладу і беспарадкаў у краіне, дзе панавалі крамолы, змовы, міжусобіцы і хваляванні, якія садзейнічалі поспехам знешніх ворагаў. Яна прасякнута духам непрымірымасці, выкрыцця і заклікамі апамятацца, пакуль яшчэ не позна, каб пазбегнуць пакарання божага і пагібелі.

Аўдзей — адзін з ліку 12 меншых прарокаў. Яго прароцтва звернута да ідумеяў, якіх ён дакараў за здрадніцтва, зробленае імі ў дачыненні да сваіх браццяў ізраільцян, калі яны ў час першага разгрому іх царства вавіланянамі перакрылі шлях ізраільцянам да выратавання.

Захарыя — адзін з ліку 12 меншых прарокаў, сучаснік Агея. Нарадзіўся ў часы вавілонскага палону, які яму самому прыйшлося перажыць, і пасля вяртання з палону на радзіму шмат садзейнічаў маральнаму і духоўнаму адраджэнню народа. Кніга яго прароцтваў багата паэтычнымі мясцінамі. У ёй раскрываюцца мроі Захарыя, выказваюцца розныя пагрозы ворагам, прадказваюцца некаторыя будучыя падзеі, а таксама прышэсце месіі—збавіцеля.

Іаіль — адзін з ліку 12 меншых прарокаў. Паводле біблейскага падання, яго дзейнасць праходзіла ў Іерусаліме ў часы панавання Іяаса. Яго прароцтвы, як сведчыць змест аднайменнай біблейскай кнігі, у значнай ступені мелі апакаліптычны характар.

Іона — адзін з 12 меншых прарокаў.

Малахія (у перакладзе са стараяўрэйскай — мой веснік) — адзін з ліку 12 меншых прарокаў, паводле біблейскага падання, паходзіў з Зевулонава пакалення і памёр у маладым узросце. Яго прароцкая дзейнасць праходзіла ў 5 ст. да н.э., калі Іерусалімскі храм ужо быў адбудаваны пасля вавілонскага палону. Ён выступаў змагаром за веру і закон продкаў, выкрываў і крытыкаваў насельніцтва і свяшчэннікаў за адсутнасць стараннасці ў захаванні традыцыйных абрадаў веравызнання і пагражаў ім страшным боскім судом за розныя заганы і грахі. Кніга Малахіі пабудавана ў форме своеасаблівага дыялогу паміж богам і прарокам, з аднаго боку, і народам — з другога.

Міхей — адзін з ліку 12 меншых прарокаў, які прапаведаваў у Іудзеі. Яго прароцкая дзейнасць адносіцца да часоў панавання іудзейскіх цароў Іяфана, Ахама і Езекіі, калі Ізраільскае і Іудзейскае царствы хутка хіліліся да свайго заняпаду. Прадказваў разбурэнне Іерусаліма, узнікненне дыяспоры і іншыя беды і няшчасці, якія спасцігнуць народ.

Навум — адзін з ліку 12 меншых прарокаў з Галілеі, што ў паўночнай Палесціне. Паводле падання Іосіфа Флавія, прароцкую дзейнасць пачаў у часы панавання Езекіі (745—716 да н.э.), якая працягвалася да першых гадоў панавання Манасіі. Яго прароцкая кніга пропаведзяў змяшчае ў сабе яркі малюнак сучаснага яму рэлігійна-маральнага і палітычнага становішча Палесціны і разам з тым падае шмат звестак па гісторыі Асірыі.

Сафоній — адзін з 12 меншых прарокаў, паходзіў са знатнага роду, жыў у часы панавання іудзейскага цара Іасіі ў 7 ст. да н.э., калі пад уплывам набожнага цара іудзеі вярнуліся да веравызнання сваіх продкаў, але само Іудзейскае царства знаходзілася ўжо напярэдадні свайго заняпаду. Прадказанне Сафоніі аб гэтай небяспецы і заклік да пакаяння складаюць галоўны змест яго кнігі прароцтваў.

Ілья (прарок)

Ілья або Ілля — прарок, прылічаны да святых.

Паводле біблейскага падання, нарадзіўся ў галілейскім горадзе Фесві і быў начальнікам таварыства сыноў прароцкіх. Ілья паказаны грозным выкрывальнікам бязбожнага ідалапаклонства ў часы валадарства ізраільскага цара Ахава і яго жонкі Іезавіліі. Паводле Бібліі, Ілья, надзелены ад Бога дарам празарліўства, прадказаў трохгадовую засуху і голад у Ізраільскім царстве, але самаго Ілью Бог цудоўным чынам пазбавіў голаду, пасяліўшы яго каля ручая, куды вароны насілі хлеб і мяса, а пасля яго карміла набожная ўдава са сваіх мізэрных, але невычэрпных, па волі Бога, харчовых запасаў. Ва ўдзячнасць за гэта Ілья сваімі малітвамі ажывіў яе паміраючага сына. Пазней, калі Ілья вымушаны быў ратавацца ўцёкамі ад праследаванняў царыцы Іезавіліі, у пустыні яго не пакідалі анёлы і забяспечвалі ежай.

Тады ж за сваю непахісную вернасць Богу ён на гары Харыў быў удастоены гонару весці непасрэдна з самім Усявышнім гутарку і слухаць яго настаўленні. Нарэшце, пры пераходзе праз Іардан Бог у прысутнасці прарока Елісея за верную службу ўзяў Ілью яшчэ пры жыцці на неба на вогненнай калясніцы. У такім арэоле паўстае вобраз Ільі-прарока са старонак біблейскіх кніг.Каталіцкая Царква шануе яго памяць 20 ліпеня, Праваслаўная — 2 жніўня.

Ісак (патрыярх)

Ісак (іўр.: יִצְחָק) — адзін з біблейскіх патрыярхаў, сын Аўрама і Сары, якая нарадзіла яго ў глыбокай старасці. Драматычным момантам біблейскай біяграфіі Ісака з'яўляецца вядомае ахвяраванне Аўрама, яго бацькі. Бог загадаў апошняму прынесці ў ахвяру свайго любімага сына Ісака. Каб даказаць сваю вернасць усявышняму, Аўрам вырашыў выканаць яго волю, аднак у самы апошні момант, апавядаецца ў Бібліі, рука анёла адвяла занесены Аўрамам нож ад звязанага ім Ісака. Навукоўцы лічаць, што ў гэтым сюжэце знайшоў адлюстраванне пачатак працэсу адмены ў першабытных плямёнаў чалавечага ахвярапрынашэння і замены яго ахвярамі жывёл.

Ісая

Ісая (іўр.: יְשַׁעְיָהוּ) — адзін з г.зв. вялікіх прарокаў, які жыў у 7 ст. да н.э. Паводле біблейскага падання, яго бацька Амос быў сынам Іяаса і родным братам Амасіі, цароў іўдзейскіх. Ісая жыў і прарочыў у Іерусаліме. Ужо з першых крокаў сваёй дзейнасці ён, нягледзячы на знатнасць свайго паходжання, выступіў рэзкім выкрывальнікам сацыяльнай няроўнасці, прыгнёту незаможных, як настаўнік і прапаведнік маралі ў той час, калі Іўдзейскае царства яшчэ знаходзілася ў адносна добрым стане. Яшчэ большую сілу яго дзейнасць набыла ў часы панавання Ахаза і Езекіі. Прадаўжаючы традыцыі папярэдніх прарокаў, ён смела выступаў перад царамі аракулам праўды, абараняў сацыяльную справядлівасць, прадказваў вялікія бедствы, за што па загаду цара Манасіі прыняў пакутніцкую смерць: яго распілавалі паміж кедравымі дошкамі. Ісая быў аўтарам гісторыі свайго часу, апісанай ім у 2-ой кнізе Параліпаменона, і прароцкай кнігі, якая носіць у Бібліі яго імя (кніга Ісаі). У гэтай кнізе яму належаць раздзелы 1—33 і 36—39, раздзелы ж 34, 35, 40—66 належаць яго ананімнаму сааўтару, які жыў пасля Ісаі. Яна ўключае ў сабе багаты матэрыял па гісторыі не толькі сучаснага Ісаю яўрэйскага, але і іншых народаў Блізкага Усходу. Асаблівую славутасць Ісая набыў у хрысціянскай царкве сваім прароцтвам пра месію, у якім багасловы бачылі дакладнае прароцтва зямнога жыцця Ісуса Хрыста, таму зрэдку нават называюць Ісаю пятым евангелістам.

Ісус Навін

Ісус Навін (іўр.: יְהוֹשֻׁעַ בִּן-נוּן) — постаць рэлігійнай міфалогіі. Паводле біблейскіх паданняў выступае як непасрэдны пераемнік Майсея-заканадаўца. Першапачаткова называўся Осіем. Яго Майсей назваў Ісусам у знак таго, што ён выратуе свой народ ад цяжкага вандравання па пустыні і прывядзе ў зямлю запаветную.

Калі пасля 40-гадовага падарожжа па пустыні Майсей памёр, Ісус Навін, будучы яго галоўным памочнікам, стаў правадыром, перайшоў р. Іардан і ў шэрагу бітваў на тэрыторыі Палестыны перамог хананеяў і заваяваў гэту краіну. Пасля ён авалодаў умацаваным Іерыхонам, спапяліў яго і ачысціў для яўрэяў усю зямлю ад Аравійскай пустыні да Лівана. Як сцвярджаецца ў Бібліі, ён памёр ва ўзросце 110 гадоў ад нараджэння і быў пахаваны на гары Яфрэмавай. Традыцыя прыпісвае Ісусу Навіну аўтарства аднайменнай кнігі (кніга Ісуса Навіна), якая ўяўляе сабою зборнік рэляцый з поля бітваў, вылучацца багаццем апавяданняў фальклорнага паходжання, па сваіх стылістычных прыкметах вельмі блізкая да пяцікніжжа Майсея.

Авакум (прарок)

Авакум (іўр.: חֲבַקּוּק, [ḥabaqūq]) — адзін з біблейскіх 12-ці меншых прарокаў, які, паводле падання, паходзіў з Сімяонава пакалення і жыў у часы вавілонскага палону.

Перад нашэсцем Навухаданосара, ведаючы, што горад не зможа супраціўляцца такому моцнаму заваёўніку, ён пакінуў Іерусалім і пасяліўся ў адным аравійскім горадзе. Калі ж халдзеі пакінулі Іудзею, ён вярнуўся на радзіму, займаўся хлебаробствам і за два гады перад вяртаннем іудзеяў з вавілонскага палону памёр. Стыль Авакума вылучаецда велічнасцю, прастатой, яснасцю, сцісласцю і выразнасцю думкі.

Аўрам

Аўрам, пасля Аўраам, Абрам, Ібрагім (іўр.: אַבְרָהָם) — старазапаветны патрыярх, паводле біблейскіх паданняў родапачынальнік яўрэяў і арабаў.

Валаам (вяшчун)

Валаам — паводле біблейскага падання — месапатамскі вяшчун.

Паводле Бібліі, Валаам, спакушаны багатымі дарамі, пагадзіўся прыняць прапанову маавіцянскага цара Валака — магічнымі сродкамі перашкодзіць пранікненню яўрэяў у Палесціну, нягледзячы на перасцярогу і ўнушэнне з неба. Аднак задума Валака не здзейснілася. Калі пасля багатага піру вяшчун быў выведзены на гару, з якой добра бачыў ізраільцян, каб праклясці іх і забяспечыць маавіцянам перамогу, кожны раз з яго вуснаў замест пракляцця зрывалася велічнае благаслаўленне «богам абранага народа». Валаам загінуў у час агульнага вынішчэння ізраільцянамі маавіцян.

Давыд

Давы́д (11 ст. да н.э.) — цар іўдзейскі, потым другі цар ізраільска-іўдзейскі, малодшы сын Іясея з Віфлеема. У ісламскай традыцыі Дауд.

Паводле Старога запавету, у юнацтве пасвіў авечак і вылучаўся добрай ігрой на арфе, дзякуючы гэтаму трапіў да двара цара Саула для суцяшэння яго сваёй ігрой у час царскага сумнага настрою. Пасля Давыд стаў царскім збраяносцам, а неўзабаве і зяцем цара Саула. Перамога, атрыманая Давыдам у адзінаборстве з філістымлянскім асілкам Галіяфам, зрабіла яго героем, але стала прычынай варожых да яго адносін цара Саўла, які быў схільны бачыць у ім свайго ворага і некалькі разоў хацеў забіць. Гэта вымусіла Давыда хавацца ад праследаванняў Саула ў Паўднёвай Палесціны, дзе ён стаў на чале вольніцы, а потым паступіць на службу да філістымлянаў.

Пасля гібелі ў бітве з філістымлянамі Саула і яго сыноў Давыд быў абвешчаны царом Іудзеі, да якой ён потым далучыў тэрыторыю ізраільскіх плямёнаў, захапіў хананейскі горад Іерусалім, куды перанёс з Хеўрона сваю сталіцу, і стварыў моцнае цэнтралізаванае Ізраільска-Іўдзейскае царства, якое дасягнула межаў Егіпту. У выніку краіна і яе сталіца значна ўзмацнелі і ўзбагаціліся. У мэтах павялічэння аўтарытэту сталічнага горада Давыд перанёс у Іерусалім г.зв. каўчэг запавету і ўвёў пры ім правільнае богаслужэнне. Ён правёў перапіс насельніцтва (каля 973 до н.э., не завершаны), устанавіў падаткі, апроч народнага апалчэння стварыў атрады целаахоўнікаў з іншаземцаў (крыцян і філістымлян).

Давыд меў намер пабудаваць у сталіцы храм у гонар Іегавы (гл.далей: Першы іерусалімскі храм), аднак міжусобіцы паміж яго шматлікімі шлюбнымі і пазашлюбнымі нашчадкамі перашкодзілі яму ажыццявіць да канца гэту задуму. Пры жыцці Давыд толькі паспеў сабраць у Іерусалім для пабудовы храма вялізныя сумы грошай у золаце і срэбры, рабочых і каменячосаў, нарыхтаваць шмат жалеза, медзі і кедравай драўніны. Пабудаваў жа гэты храм яго сын Саламон, які нарадзіўся ад Вірсавіі, якую Давыд забраў у аднаго са сваіх воінаў — Урыі.

У яўрэйскім фальклоры Давыд паказваецца смелым пераможцам асілка Галіяфа. Біблеістыка адмаўляе прыпісваемае Давыду рэлігіёзнай традыцыяй складанне псалмоў.

Данііл (прарок)

Данііл (іўр.: דָּנִיּאֵל, стар.-грэч.: Δανιήλ) — адзін з чатырох вялікіх прарокаў, які яшчэ ў маладосці быў вывезены ў Вавілон у час першага захопу Іерусаліма Навухаданосарам II. Там пры двары гэтага цара ён выхаваўся ў халдзейскім духу і, паводле вавілонскага звычаю, быў перайменаваны ў Валтасара. За час навучання Данііл праявіў выключныя поспехі і здольнасці і быў прызначаны старшынёй вавілонскіх мудрацоў, што дало яму магчымасць адыгрываць важную ролю пры двары Навухаданосара і яго пераемнікаў на стальцы. Пасля падзення Вавілона ён карыстаўся выключнай павагай у намесніка персідскага цара Кіра II ў Вавілоне мідыйца Дарыя, які зрабіў яго адным са сваіх бліжэйшых памочнікаў. Такое выключнае становішча прыдворнага служкі Данііла выклікала зайздрасць туземных князёў, якія дамагаліся знішчэння яго, дзеля чаго прыдумвалі розныя прычыны. Але ва ўсіх неверагодных здарэннях яго, сцвярджаецца ў Бібліі, выратоўваў сам бог. Валодаючы вялікай сілай уздзеяння на цара Дарыя, Данііл правёў апошнія гады свайго жыцця ў прароцкіх сузіраннях будучых лёсаў свайго іудзейскага народа і, паводле біблейскага падання, нават вылічыў час вызвалення іудзеяў з вавілонскага палону, які адбыўся ў часы панавання Кіра ў 536 да н.э. У той жа год састарэлы прарок Данііл і памёр у Вавілоне.

Дэвора

Дэвора — гераіня біблейскай кнігі Суддзі, чацвёртая па ліку суддзя Ізраілева і прарочыца эпохі Суддзяў (XII-XI ст. да н. э.). Стала натхняльніцай і кіраўніцай вайны супраць ханаанейскага цара Явіна, які кіраваў у Хацоры (каля 1200-1125 гг. да н. э.).

Езекііль

Езекііль (іўр.: יְחֶזְקֵאל‎, Yehezkel, МФА: [jəx.ezˈqel]), трэці вялікі старазапаветны прарок, належаў да святарскага роду.

Нарадзіўся ў часы валадарства Іасіі, цара іудзейскага. Юнацкія гады правёў у Іудзеі. У 25-гадовым узросце вывезены як палонны ў Вавілонію. Там на пятым годзе свайго палону, як падаецца ў Бібліі, быў закліканы богам на прароцкую службу, якой аддаў больш чым 22 гады свайго жыцця. Будучы сучаснікам прарока Ераміі і цяжкіх выпрабаванняў ізраільскага народа, ён пільна сачыў за жыццём палоненых суайчыннікаў у Месапатаміі. Сваімі прароцтвамі Езекііль імкнуўся аблегчыць іх лёс, засцерагаючы ад бяды палоннага жыцця і канчатковай гібелі сярод паганцаў. Ён суцяшаў суайчыннікаў надзеяй на вызваленне з палону, умацоўваў іх волю і веру ў надыход лепшых часоў. Біблейскае паданне сцвярджае, што ён быў выдадзены на смерць адным з іудзейскіх палонных князёў, якога ён выкрываў за ідаласлужэнне і амаральнае жыццё.

Елісей (прарок)

Елісей — адзін з біблейскіх прарокаў. Стаўшы старанным вучнем і паслядоўнікам прарока Іллі, займаўся больш 65 гадоў прароцтвам пры 5 ізраільскіх царах, пачынаючы ад Ахозіі да Іяаса, і ўсім ім смела казаў праўду, выкрываючы іх схільнасць да язычніцкага ідалапаклонства. 3 яго імем Біблія звязвае мноства цудаў — ад пераходу посуху р. Іардан да ажыўлення сына адной удавы. Ва ўсіх шматлікіх апавяданнях пра яго дзейнасць Елісей выступае чалавекам глыбока празорлівым, моцным духам і верай у сілу сваіх магчымасцей. Перыяд яго дзейнасці падаецца ў Бібліі як час актыўнага развіцця так званых прароцкіх школ, своеасаблівых рэлігійна-асветных абшчын, у якіх маладыя людзі праходзілі выхаванне пад кіраўніцтвам умудроных вопытам і вядомых сваёй дзейнасцю прарокаў. Ён быў адзіным сведкам узнясення прарока Іллі на неба. Імя Елісея было надзвычай папулярным у творах старазапаветнай царкоўна-рэлігійнай літаратуры таму, што ён, па сведчанню Ісуса Сірахава, заўсёды казаў толькі праўду і ніколі не адступаў перад уладай сучасных яму цароў. Значная ўвага ўдзелена гэтаму прароку ў Евангеллі ад Лукі.

Нафан (прарок)

Нафан (іўр.: נָתָן «дараваны [Богам]», грэч.: Νάθαν; прыбл. 1000 гадоў да Нараджэння Хрыстова) — прарок у часы валадарства Давыда і Саламона. Паводле біблейскіх летапісаў — кніг «Параліпаменон», Нафан вёў гістарычныя запісы аб справах цароў Давыда і Саламона. Разам з іншымі запісамі яны паслужылі крыніцай і асновай для складання кніг «Царствы». Паводле Бібліі, Нафан прымаў непасрэдны ўдзел у справе наладжвання богаслужэння ў старажытных яўрэяў, якое было заснавана яшчэ Майсеем, але атрымала асаблівае ўпарадкаванне ў часы валадарства Давыда і Саламона.

Ной

Ной — дзясяты і апошні з біблейскіх дапатопных патрыярхаў. Паводле яўрэйскага тэксту Бібліі нарадзіўся ў 1056 ад с.с., паводле хрысціянскага — у 1662 ад с.с. Паводле біблейскага падання, ён жыў у часы, калі ўсё чалавецтва паддалося разбэшчанасці, за што бог вырашыў знішчыць яго сусветным патопам, за выключэннем праведнага Ноя і яго сям'і. У выніку чаго Ной стаў родапачынальнікам новага, пасляпатопнага чалавецтва, а праз сваіх сыноў зрабіўся родапачынальнікам рас, якія вядуць сваё паходжанне ад імя яго сыноў (семіты, яфеты або арыйцы, хаміты). Ад патопу 600-гадовы Ной выратаваўся дзякуючы пабудаванаму ім па загаду бога каўчэгу даўжынёю ў 300, шырынёю ў 50 і вышынёю ў 30 локцяў, на які былі таксама ўзяты прадстаўнікі ўсіх відаў жывёл. Гэты дзівосны карабель вандраваў па вадзе 40 дзён, пакуль не спыніўся нябесны лівень. Апавяданне пра Ноя трапіла на старонкі Бібліі, відаць, з запазычаных яе аўтарамі больш старажытных шумерскіх і вавілонскіх міфалагічных сказанняў.

Саламон

Саламо́н (стар.-яўр.: Шлaма́; арабск.: Сулейма́н) — цар ізраільска-іўдзейскі ў перыяд найвышэйшага росквіту Ізраільска-Іўдзейскага царства, сын цара Давыда і Вірсавіі. Спачатку быў суправіцелем бацькі (у 967—965 да н.э.), а потым сам кіраваў да 928 да н.э.Пры ім старажытнаяўрэйская рабаўладальніцкая дзяржава дасягнула свайго росквіту. Ажыццявіў адміністрацыйна-тэрытарыяльную рэформу і замест былога племяннога падзелу краіны ўвёў у ёй сістэму акруг, дзякуючы якой стварыўся разгалінаваны адміністрацыйны апарат. Устанавіў цвёрдую сістэму падаткаў, працоўную і воінскую павіннасці, ажыццяўляў шырокае будаўніцтва гарадоў, умацаваў сталічны Іерусалім, а для ўзвышэння яго дзяржаўна-палітычнага значэння і цэнтралізацыі культу бога Яхве пабудаваў у сталіцы пышны храм (Гл. далей: Першы іерусалімскі храм), які быў задуманы яшчэ яго бацькам Давыдам. Пабудова гэтага храма мела вялікі ўплыў на развіццё навукі, мастацтва і грамадскага жыцця, бо цэнтралізацыя культу Яхве пацягнула за сабой рост культуры і грамадскага дабрабыту. Пры ім пачалі пашырацца распрацоўка медных руднікоў і развіццё самых разнастайных і прафесійна разгалінаваных рамёстваў і промыслаў.Заключэнне дыпламатычных саюзаў з суседнімі дзяржавамі забяспечыла Саламону і яго краіне мірныя ўмовы жыцця, а яго шлюб з дачкой егіпецкага фараона садзейнічаў умацаванню міжнароднага становішча дзяржавы і шырокаму развіццю знешняга гандлю. Але далёка не пурытанскі вобраз жыцця самаго валадара, які клапаціўся аб тым, каб праславіцца сваёй мудрасцю і раскошай, ваеннымі калясніцамі і вялікім конным войскам, шматлікімі целаахоўнікамі, побач з шырокім фронтам будаўнічых работ, сістэмай абавязковых падаткаў, працаёмкіх і знясільваючых працоўных павіннасцей прывялі да росту незадаволенасці насельніцтва, асабліва сярод паўночных плямён Ізраільска-Іўдзейскага царства. Ужо пры жыцці Саламона пачаліся паўстанні эдаміцян і арамеян, а пасля яго смерці выбухнула паўстанне, у выніку якога адзінае Ізраільска-Іўдзейскае царства спыніла сваё далейшае існаванне, і на яе тэрыторыі ўзніклі два незалежныя царствы — Ізраільскае і Іўдзейскае.Традыцыя прыпісвае Саламону аўтарства некалькіх кніг Старога запавету: «Выслоўяў Саламонавых», «Песня песень», «Эклезіяст». Біблейскія прыпавесці, аўтарства якіх прыпісваецца Саламону, у многіх выпадках знаходзяць паралелі ў старажытнаегіпецкіх крыніцах. Імя Саламона ў фальклорнай традыцыі народаў хрысціянскага і мусульманскага свету стала сінонімам мудрага, магутнага, справядлівага і паспяховага валадара[Крыніца?].

Самуіл

Самуіл (іўр.: שְׁמוּאֵל) — легендарны прарок ізраільскага народа.

Паводле біблейскага падання быў вымалены ў бога набожным левітам з роду Каафа і яго жонкай Ганнай, якая доўгі час не магла зацяжарыць, і яшчэ ў дзяцінстве быў прызначаны сваімі бацькамі да духоўнай службы, выхаванне праходзіў пад наглядам першасвяшчэнніка і суддзі ізраільцян Ільі. 3 імем Самуіла звязная гісторыя ўзнікнення яўрэйскай дзяржавы, у Бібліі сцвярджаецца, што ў часы судзейства Ільі пры ўсёй яго набожнасці і лагоднасці, якая даходзіла да бязвольнасці, рэлігійнае і грамадскае жыццё ізраільцян прыйшло ў заняпад і не адпавядала правілам боскага запавету, за што бог вырашыў падвергнуць іх самаму цяжкаму выпрабаванню. За пакланенне іншаземным паганскім багам і непавагу да сябе ён дараваў ваяўнічым філістымлянам перамогу над ізраільцянамі ў час іх міжусобнай вайны, а суддзю Ілью і яго сыноў пакараў смерцю. Самуіла ж як вернага і паслухмянага свайго служку зрабіў прарокам і пераемнікам Ільі на пасадзе суддзі ізраільскага народа. Да глыбокай старасці Самуіл мудра кіраваў народам і высока ўзняў яго дабрабыт. Але не такімі былі яго сыны, у выніку чаго народ, баючыся, каб пасля смерці Самуіла не аднавілася былое пры Ільі бязладдзе, стаў прасіць Самуіла, каб ён паставіў над імі цара. Самуіл пэўны час вагаўся, але пасля настойлівых просьбаў суайчыннікаў пагадзіўся і прызначыў царом Саула. Калі ж памазаны ім цар не апраўдаў даверу, Самуіл быў вымушаны яшчэ пры жыцці Саула тайна памазаць у цары Давыда. Легенда адвяла прароку Самуілу 88 год жыцця, якое апісана ў першых раздзелах першай кнігі «Царствы». Біблейская традыцыя прыпісвае яму складанне кнігі «Суддзі».

Танах

Танах (іўр.: תַּנַ "ךְ) — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў іўдаізме для канона яўрэйскай Бібліі. Танах таксама вядомы як Масарэцкі тэкст або Мікра. Назва Танах з'яўляецца абрэвіятурай, створанай з пачатковых літар яўрэйскага алфавіта з трох традыцыйных падраздзяленняў Масарэцкага тэксту: Торы («вучэння», таксама вядомай як Пяцікніжжа Майсеевае), Невеім («Прарокі») і Кетувім («Пісанне»). Назва «Мікра» (іўр.: מקרא), што азначае «тое, што чытаюць», з'яўляецца альтэрнатывай яўрэйскім тэрмінам Танаху. Кнігі Танаху былі перададзеныя згодна з вуснай традыцыяй, якая перадавалася ад пакалення да пакалення, і якая называюцца Вуснай Торай.

Якаў (патрыярх)

Якаў (іўр.: יַעֲקֹב), патрыярх, паводле біблейскага падання, роданачальнік ізраільскага народа. Быў малодшым сынам Ісака і Равекі, яго падрабязны жыццяпіс падаецца ў першай кнізе Бібліі «Быццё». Купіўшы праз падман у свайго старэйшага брата-блізнюка яго права першародства, Якаў, каб пазбегнуць у будучым яго помсты, накіраваўся ў Месапатамію, дзе наняўся служыць пастухом да свайго дзядзькі па маці Лавана за права ажаніцца на яго меншай дачцы Рахілі. За гэту згоду ён мусіў адслужыць Лавану сем гадоў. Але Лаван парушыў сваё слова і замест Рахілі аддаў яму ў жонкі старэйшую дачку Лію, а каб атрымаць права на шлюб з Рахіляй, ён патрабаваў ад Якава далейшай службы на працягу яшчэ сямігадовага тэрміну. Якаў пагадзіўся. Пасля 20-гадовага знаходжання ў Месапатаміі ён вярнуўся на радзіму ў зямлю Ханаанскую і па дарозе атрымаў ад бога другое для сябе імя — Ізраіль. Маючы ад чатырох жонак 12 сыноў, Якаў (Ізраіль), паводле Бібліі, стаў роданачальнікам 12 каленаў (плямён) яўрэйскага народа і пражыў 147 гадоў.Ад сына Якава, Рувіма, пайшло Рувімава пакаленне.

Біблейскія прарокі
Прарокі ў Пяцікніжжы
Прарокі ў Эпоху Судзяў
і аб'яднанага царства
Пісьмовыя прарокі
Вялікія прарокі
Меншыя прарокі
Іншыя прарокі Ізраіля і Іўдзеі

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.