Мазыр

Мазы́р[3] (афіц. транс.: Mazyr) — горад раённага падпарадкавання (да жніўня 2007 г. — абласнога падпарадкавання) у Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Мазырскага раёна, порт на р. Прыпяць. За 133 км на паўднёвы ўсход ад Гомеля, 7 км ад чыгуначнай станцыі на лініі КалінкавічыОўруч (Украіна). Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Гомелем, Бабруйскам, Оўручам (Украіна). Найбуйнейшы порт у Беларусі. Аэрапорт. Насельніцтва 111 801 чалавек (2017)[1].

Горад
Мазыр
Mazyr Montage (2017)
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
52°03′ пн. ш. 29°14′ у. д.
Першае згадванне
Плошча
36,74 км²
Вышыня цэнтра
170 м
Водныя аб'екты
Насельніцтва
111 801 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
UTC+3
Тэлефонны код
+375 236[2]
Паштовы індэкс
247760, 247770—247777, 247779, 247780, 247782—247787
Аўтамабільны код
3
Мазыр на карце Беларусі ±
Мазыр (Беларусь)

Мазыр

Назва

На думку географа В. Жучкевіча найбольш імаверна, што тапонім «Мазыр» мае этнанімічнае паходжанне і ўтварыўся ад імя народнасці мазур.

Варыянты напісання назвы ў гістарычных крыніцах: Мозър, Мозыр, Мозырь[4].

Гісторыя

Ранняе Сярэднявечча

Мяркуецца, што паселішча, ад якога бярэ свой пачатак сучасны Мазыр, узнікла ў VIII ст. ва ўрочышчы Кімбараўка, дзе існавала ўмацаванае гарадзішча[5]. У XIXII стст. умацаваны горад перанеслі на Замкавую гару[6].

Першы пісьмовы ўпамін пра Мазыр датуецца 1155 годам, калі ён перайшоў ад Кіеўскага да Чарнігаўскага княства. Працяглы час Мазыр знаходзіўся ў складзе Тураўскага княства, князі і епіскапы якога называліся тураўскімі і мазырскімі. У 12401241 горад пацярпеў ад татарскіх набегаў.

З сяр. XIV ст. Мазыр далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У XIVXVIII стст. тут існаваў драўляны замак.

У 1471 Мазыр увайшоў у склад Кіеўскага ваяводства. У XVI ст. горад стаў цэнтрам гродавага староства, з правядзеннем адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (15651566) — сталіцай павету.

У пач. XVI ст. Мазыр складаўся з трох частак — цэнтральнай з астрогам, неўмацаванага пасаду і Рынку. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім у 15341537 усходнія захопнікі зруйнавалі Мазыр[7]. На 1552 у месце існавалі цэрквы Спаса, Міколы, Прачыстай Багародзіцы[7].

У Рэчы Паспалітай

Па Люблінскай уніі (1569) і пераходу Кіеўскага ваяводства да Каралеўства Польскага з ініцыятывы мясцовай шляхты Мазырскі павет далучыўся да Менскага ваяводства.

На 1571 — 550 будынкаў, дзейнічалі 5 цэркваў, працавалі шпіталь і 44 крамы, на 1576 — 293 мяшчанскія двары[7].

28 студзеня 1577 кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Мазыру Магдэбургскае права і герб «у блакітным полі чорны аднагаловы арол з срэбным шыльдам на грудзях, на шыльдзе — чырвоная літара S»[8]. Вытрымка з адпаведнага вялікакняжацкага прывілея:

" Надаем тому гораду нашему печать гарадскую, то есть Орел з Сем в нем вырисованым... которую ўрад гарадский на судах и иншых справах и потребах гарадских печатовать и того герба ўжывать мают вечные часы "
Гістарычны герб Мазыра: з прывілея XVII ст. (злева) і сучасная рэканструкцыя (справа) Гістарычны герб Мазыра: з прывілея XVII ст. (злева) і сучасная рэканструкцыя (справа)
Гістарычны герб Мазыра: з прывілея XVII ст. (злева) і сучасная рэканструкцыя (справа)

У 1609 Мазыр пацярпеў ад вялізнага пажару. Аднак ужо ў 1613 коштам ахвяраванняў завяршылася аднаўленне ўмацаванняў і горад быў «…абнесена высокім валам з 7 вежамі, або фортамі». У 1616 староста Б. Стравінскі заснаваў тут касцёл. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) у 1655 маскоўскія войскі на чале з Валконскім захапілі і спустошылі мясціну[9].

У 1-й пал. XVIII ст. у Мазыры збудавалі базыльянскі манастыр, каля горада — Кімбараўскія цыстэрыянскія кляштары. З 1752 пачаў дзейнічаць кляштар марыявітак. У 17231773 пры Фарным касцёле існавала місія езуітаў[10]. У 1726 адкрылася езуіцкая школа (у 1773 яе пераўтварылі на свецкую вучэльню[10]). У 1750 казакі спустошылі кляштар цыстэрыянак ва ўрочышчы Кімбараўка.

На 1724 у Мазыры існавалі Кіеўская, Оўруцкая, Свідоўская, Нагорная, Гончая і іншыя вуліцы. У месце было два замкі — Верхні (Стары), які размяшчаўся на Замкавай гары, і Ніжні. У падножжа Замкавай гары быў Рынак, на паўночным захадзе ад яго знаходзіліся гарадская ратуша, пякарня і стайня. Гандаль вёўся ў 56 крамах, якія атачалі пляц. Тамака ж быў шпіталь. Паводле гарадскага плану (1769), — Пятніцкая, Слуцкая, Кіеўская, Жытомірская вуліцы і Рынак; у месце было 211 двароў, 6 цэркваў і касцёлаў, ратуша, 2 майстэрні для абпалу цэглы.

У Расійскай імперыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мазыр апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам павету Мінскай губерні. У 1796 царскія ўлады даравалі гораду новы расійскі герб. На 1825 тут было 530 драўляных і 3 мураваныя будынкі, дзейнічалі 2 кляштары, працавалі 22 крамы і 27 корчмаў. У 1834 у Мазыры адкрылася шляхецкае вучылішча, ператвораная ў 1859 у прагімназію, потым — у гімназію. На 1862 — 491 будынак, дзейнічалі 4 цэрквы, касцёл і 2 іўдзейскія малітоўныя дамы, працавала 71 крама; штогод з 6 да 27 студзеня і з 6 да 28 жніўня праводзіліся кірмашы. Месцічы актыўна ўдзельнічалі ў нацыянальна-вызваленчым паўстанні (18631864).

На 1878 у Мазыры дзейнічалі 3 царквы (у тым ліку мураваная, гвалтоўна пераробленая царскімі ўладамі з бернардзінскага касцёла), касцёл і сінагога. У 1879 тут заснавалі тэлеграфную станцыю, а ў 1885 — запалкавую фабрыку «Маланка» («Молния»). Пракладка Палескіх чыгунак у 1880-я гг. паспрыяла далейшаму эканамічнаму развіццю Мазыра. Паводле вынікаў перапісу (1897) у месце было 628 двароў, дзейнічалі 4 царквы, 2 капліцы, сінагога, 4 іўдзейскія малітоўныя дамы, працавалі бальніца, прагімназія, 1-класная прыходская і прыватная жаночая 2-класная вучылішча, паштова-тэлеграфная кантора, бровар, майстэрня апрацоўкі скураў, 3 крупадзёркі, маслабойня, 170 крамаў, 13 заезных двароў, 8 корчмаў, 3 вінныя крамы. На 1904 — 1210 жылых дамоў, у тым ліку 102 мураваныя, 50 газавых ліхтароў, водаправод, 2 друкарні, аптэка, 2 бібліятэкі, лясніцтва. У верасні 1913 тут адбылася I сельскагаспадарчая і прамысловая выстаўка. Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў Мазыры было 1210 жылых будынкаў, 3 фабрыкі, 16 майстэрняў, 5 навучальных устаноў, земская бальніца, метэастанцыя, друкарня і 2 кнігарні. У лютым 1918 горад занялі нямецкія войскі.

Mazyr, Zamkavaja, Bernardynski. Мазыр, Замкавая, Бэрнардынскі (H. Lajbovič, 1760)

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла і кляштар бернардзінцаў, з піктаграфічнай карты XVIII ст.

Mazyr, Zamkavaja, Bernardynski. Мазыр, Замкавая, Бэрнардынскі (1800)

Касцёл і кляштар бернардзінцаў, абмерны рысунак пач. XIX ст.

Mazyr, Zamkavaja, Bernardynski. Мазыр, Замкавая, Бэрнардынскі (1865)

Касцёл і кляштар бернардзінцаў, 1865

Mazyr, Zamkavaja. Мазыр, Замкавая (1865)

Касцёл і кляштар бернардзінцаў, 1865

Mazyr, Zamkavaja, Bernardynski. Мазыр, Замкавая, Бэрнардынскі (1842)

Касцёл бернардзінцаў, абмеры другой пал. XIX ст.

Mazyr, Kimbaraŭka, Cysteryjanski. Мазыр, Кімбараўка, Цыстэрыянскі (1865)

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла і кляштар цыстэрыянак, 1865

Mazyr, Kimbaraŭka, Cysteryjanski. Мазыр, Кімбараўка, Цыстэрыянскі (N. Orda, 1864-76)

Кімбараўка. Н. Орда, 1870

Найноўшы час

Мазыр. Мост цераз Прыпяць (01)
Мост цераз Прыпяць — самы доўгі аўтамабільны мост у Беларусі

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мазыр абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасці з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павета («падраёна») Гомельскага раёна[11]. З 5 сакавіка да 29 чэрвеня 1920 горад знаходзіўся пад польскай уладай. У 1924 Мазыр стаў цэнтрам раёна БССР (у 19261927 гг. горад у Слабадскім раёне). У 19241930 і 19351938 горад быў адміністрацыйным цэнтрам акругі. 27 верасня 1938 Мазыр атрымаў афіцыйны статус горада абласнога падпарадкавання. У 19381954 ён быў цэнтрам Палескай вобласці. У Другую сусветную вайну з 22 жніўня 1941 да 14 студзеня 1944 горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Акупанты стварылі ў Мазыры лагер смерці, знішчылі 4,7 тыс. жыхароў. Дзейнічала патрыятычнае падполле.

У 1948 аднавіў працу Мазырскі краязнаўчы музей. У 1953 адбыўся ўвод у эксплуатацыю рамонтава-экскаватарнага, у 1963 — кабельнага завода. У 1958 пачаўся рух на мосце праз раку Прыпяць. У 1975 адбыўся пуск першай чаргі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. У 1988 пачаўся рэгулярны трамвайны рух.

Mazyr, Prypiać. Мазыр, Прыпяць (1901-17) (2)

Панарама з боку Прыпяці

Mazyr, Piatnickaja. Мазыр, Пятніцкая (25.03.1918)

Вуліца Пятніцкая, 1918

Mazyr, Piatnickaja. Мазыр, Пятніцкая (1912)

Царква Святой Параскевы Пятніцы

Mazyr, Fara. Мазыр, Фара (1910)

Фарны касцёл

Mazyr, Słuckaja. Мазыр, Слуцкая (1908)

Вуліца Слуцкая

Mazyr, Zamkavaja. Мазыр, Замкавая (1901-17) (3)

Вуліца Замкавая

Mazyr, Śvidoŭskaja, Kianievič. Мазыр, Сьвідоўская, Кяневіч (1901-17) (3)

Вуліца Свідоўская. Сядзіба Кяневічаў

Mazyr, Kimbaraŭka, Cysteryjanski. Мазыр, Кімбараўка, Цыстэрыянскі (Szulman, 1916) (3)

Кімбараўка. Касцёл і кляштар цыстэрыянаў

Насельніцтва

  • XVI стагоддзе: 1552 — 1,5 тыс. чал.[7]; 1571 — каля 2 тыс. чал.[12]; 1576 — 2 тыс. чал.[7]
  • XVIII стагоддзе: 1724 — 1,5 тыс. чал.[10]; 1795 — каля 2 тыс. чал.
  • XIX стагоддзе: 1825 — каля 3 тыс. чал.; 1850 — каля 6,5 тыс. чал.; 1866 — 5 899 чал.[13]; 1878 — 7 834 чал. (3 902 муж. і 3 932 жан.), у тым ліку 5 457 праваслаўных, 23 стараверы, 446 каталікоў, 10 евангелістаў і 1 898 іўдзеяў[14]; 1897 — 8 067 чал.[6]
  • XX стагоддзе: 1907 — 9 976 чал.[15]; 1908 — 10 395 чал.[16]; каля 1910 — 12 251 чал. (6 338 муж. і 5 883 жан.), з іх паводле веры: праваслаўных 4 118, раскольнікаў 68, каталікоў 619, пратэстантаў 22, іўдзеяў 7 276, іншых 148; паводле саслоўя: шляхты 248, духоўнага саслоўя 45, ганаровых грамадзян і купцоў 315, мяшчан 9 886, ваенных 732, сялян 885, іншых 140[17]; 1927 — 14,3 тыс. чал.; 1939 — 17,5 тыс. чал.; 1970 — 48,0 тыс. чал.; 1973 — 58 тыс. чал.[18]; 1991 — 103 тыс. чал.; 1997 — 108 тыс. чал.[5]; 1998 — 109,2 тыс. чал.[19]; 1999 — 111,8 тыс. чал.[20]
  • XXI стагоддзе: 2004 — 111,5 тыс. чал.; 2006 — 111,6 тыс. чал.; 2008 — 112,0 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 — 112,2 тыс. чал.[21]; 2009 — 108 792 чал. (перапіс).[22]; 2016 — 112 003 чал.[23]; 2017 — 111 801 чал.[1]

Эканоміка

У 1912-14 гг. у Целепуках, прыгарадзе Мазыра працаваў Мазырскі фанерна-дрэваапрацоўчы завод. Вырабляў дошкі, фанеру і інш. У 19101913 гг. меў 2 паравыя рухавікі (150 к.с.), працавала да 200 рабочых; выраблена прадукцыі на 565,4 тыс. руб.

Цэнтр нафтаперапрацоўчай прамысловасці. Працуюць прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці (вытворчасць куханнай солі).

Гасцініцы гарадскога савета «Дынама», «Элада», гасцінічны комплекс «Прыпяць».

Транспарт

У Мазыры, акрамя аўтобусаў, працуе трамвайны транспарт. Даўжыня лініі — больш за 20 кіламетраў. Дзейнічае адзін маршрут[24]. У горадзе знаходзіцца чыгуначная станцыя Барбароў [25].

Культура

Будынак мазырскага драматычнага тэатру
Драматычны тэатр імя І. Мележа
Палац культуры МНПЗ
Палац культуры

Дзейнічаюць кінатэатр «Мір», Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа, Мазырская філармонія, парк культуры «Перамога». У 1990 годзе адкрыўся Палац культуры МНПЗ. Жыхароў горада абслугоўваюць больш за 50 бібліятэк. У Мазыры ёсць краязнаўчы музей, музей прыкладнай творчасці, гарадская выстаўная зала.

Адукацыя

У Мазыры працуюць будаўнічы тэхнікум, вучылішча — геалогіі, будаўнічая, медыцынская і музычная, 15 сярэдніх і 4 музычныя школы, 35 дашкольных устаноў. Установа вышэйшай адукацыі — Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна.

Спорт

Асноўныя спартыўныя аб'екты: басейн, 3 стадыёны, гарналыжны комплекс, школа алімпійскага рэзерву Беларусі. Мясцовая футбольная каманда — ФК «Славія-Мазыр».

СМІ

У кабельнай сетцы Мазыра вяшчае мясцовы тэлеканал. Таксама горад мае ўласныя друкаваныя выданні — газеты «Жыццё Палесся» і «На свае вочы».

Забудова

Mazyr3
Плошча Леніна

Архітэктурна-планіровчную сістэму Мазыра абумовіў складаны рэльеф (рака Прыпяць, мноства яраў). Культурны і гістарычны цэнтр горада — плошча Леніна — геаграфічна знаходзіцца на ўскраіне, на беразе Прыпяці. Уздоўж ракі праходзіць вуліца Савецкая, перпендыкулярна да якой рэчышчам і схіламі яраў у глыб горада падымаюцца іншыя вуліцы.

Славутасці

Мазыр. Спуск да сабора (01)
Гістарычны цэнтр горада

Праз горад праходзяць турыстычныя маршруты: «Мазыр старадаўні», «Палескі край, яго традыцыі і побыт», «Мазыр даўні і сучасны», «Святыні Мазыршчыны»[26]. Працуе Мазырскі аб'яднаны краязнаўчы музей культуры.

Страчаная спадчына

  • Замак (XVI ст.)
  • Касцёл і кляштар марыявітак (XVIII ст.)
  • Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Фарны, 1616)
  • Сінагога
  • Царква Праабражэння Гасподняга (XVI ст.)
  • Царква Святога Мікалая (XVI ст.)
  • Царква Святой Параскевы Пятніцы (XVIII ст.)
  • Царква Святой Тройцы (1888)
Мазыр. Асабняк

Былы асабняк

Church of Saint Michael Archangel, Mazyr

Колішні касцёл бернардзінцаў

Мазыр. Касцёл Святога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрцыянак (01)

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла і кляштар цыстэрцыянак

Будынак былой мужчынскай гімназіі 02

Колішняя сядзіба Кяневічаў

Мазыр. Касцёл і кляштар цыстэрцыянаў (01)

Былыя касцёл і кляштар цыстэрцыянцаў

Мазыр. Драўляны замак пад старыну (03)

Замкавая гара

Mazyr4

Прыпяць

Мозырь. Пивзавод.

Бровар

Вядомыя асобы

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. В Мозыре и Мозырском районе меняется зональный телефонный код и вводится шестизначная нумерация(руск.) 
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 239.
  5. 5,0 5,1 Аўсяная М., Насевіч В., Пазднякоў В. Мазыр // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 36.
  6. 6,0 6,1 Аўсяная М., Насевіч В., Пазднякоў В. Мазыр // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 37.
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 258.
  8. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  9. История, Мозырский районный исполнительный комитет
  10. 10,0 10,1 10,2 Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 259.
  11. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  12. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. С. 81.
  13. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. С. 82.
  14. Jelski A. Mozyrz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 754.
  15. Шаблон:Крыніцы/Даведнік па Літве і Беларусі
  16. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. С. 83.
  17. Мазыр // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
  18. Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  19. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 512.
  20. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. С. 80.
  21. У 14 гарадах Беларусі колькасць насельніцтва перавышае 100 тыс. чалавек, «Наша Ніва», 26 сакавіка 2009 г.
  22. Перепись населения — 2009. Гомельская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  23. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  24. Мозырь. Городской транспорт. Трамвай, Mozyr.tut.by
  25. Барбароў на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь
  26. к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Літаратура

Спасылкі

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе — спаборніцтва паміж лепшымі прафесійнымі футбольнымі клубамі Беларусі, якое праводзіцца ў межах чэмпіянату Беларусі па футболе. Яе пераможца аб’яўляецца чэмпіёнам Беларусі па футболе.

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2012

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2012 (Альфа-Банк — Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2012-га года.

У турніры павінны былі прымаць удзел 12 каманд, але мінскі «Партызан» з-за фінансавых праблем адмовіўся ад удзелу,

у выніку колькасць удзельнікаў была скарочана да 11.

23 сакавіка Беларуская федэрацыя футбола падпісала дамову з генеральным спонсарам — Альфа-Банкам.

Турнір прайшоў у тры кругі.

Чэмпіёнскі тытул сёмы раз запар заваяваў клуб БАТЭ з Барысава (усяго 9 тытулаў).

Па выніках сезону няма клубаў, якія б выбылі ў Першую лігу, толькі ФК «Тарпеда-БелАЗ» прыняў удзел у стыкавых матчах за права выступлення ў Вышэйшай лізе

у сезоне 2013 года, дзе перайграў «Гарадзею» (0:1, 4:0) і захаваў месца ў вышэйшым дывізіёне.

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2013

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2013 (Беларусбанк—чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2013-га года.

У студзені 2013 Беларусбанк стаў генеральным партнёрам чэмпіянату.

У турніры прымала удзел 12 каманд. Турнір прайшоў па новым фармаце: спачатку ўсе каманды гулялі два кругі, пасля якіх падзяляліся на дзве шасцёркі. Каманды першай шасцёркі гулялі яшчэ два кругі і разыгрывалі месцы з 1 па 6, каманды другой шасцёркі тым жа чынам вызначалі месцы з 7 па 12. Усяго, такім чынам, чэмпіянат доўжыўся 32 туры (22 на першым этапе і 10 пасля падзелу на шасцёркі).

Чэмпіёнскі тытул восьмы раз запар заваяваў клуб БАТЭ з Барысава (усяго 10 тытулаў).

Па выніках сезону клуб «Славія-Мазыр», які заняў апошняе месца, выбыў у Першую лігу. Магілёўскі «Дняпро», які заняў 11 месца, прыняў удзел у стыкавых матчах за права выступлення у Вышэйшай лізе ў сезоне 2014 года, дзе перайграў «Гарадзею» (3:1, 0:0) і захаваў месца ў вышэйшым дывізіёне.

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2015

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2015 (Беларусбанк—чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2015-га года.

Чэмпіёнам, 12-ы раз у гісторыі і 10-ы раз запар, стаў барысаўскі БАТЭ. Футбольны клуб «Гомель», які заняў апошняе 14-е месца, выбыў у Першую лігу.

Гомельская вобласць

Гомельская вобласць — адна з шасці абласцей БССР і Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыйны і культурны цэнтр вобласці – горад Гомель. З'яўляецца найвялікшай з абласцей Беларусі па плошчы (40,4 тыс. км²) і па колькасці насельніцтва (1 420,6 тыс. чал.). Размешчана на паўднёвым усходзе краіны, мяжуе з Расіяй і Украінай.

Кубак Беларусі па футболе

Кубак Беларусі па футболе праводзіцца з 1992 года. Пераможца атрымлівае месца ў кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы УЕФА (раней — у Кубку кубкаў). Гэта другое па значнасці футбольнае спаборніцтва краіны пасля Чэмпіянату Беларусі па футболе. Кубак Беларусі стартуе ў другой палове года, а фінальная гульня адбываецца, як правіла, у маі наступнага года.

Кубак Беларусі па футболе 1995/1996

Кубак Беларусі па футболе 1995/1996 — пяты розыгрыш Кубка Беларусі.

Пераможцам Кубка ўпершыню стаў футбольны клуб МПКЦ з Мазыра,

які ў фінале ў перамог мінскае «Дынама» з лікам 4:1.

Кубак Беларусі па футболе 1999/2000

Кубак Беларусі па футболе 1999/2000 — 9-ы розыгрыш Кубка Беларусі.

Пераможцам Кубка стаў футбольны клуб «Славія» з Мазыра (другі раз у гісторыі, калі лічыць перамогу МПКЦ у 1996),

які ў фінале перамог мінскае «Тарпеда-МАЗ» з лікам 2:1.

Кубак Беларусі па футболе 2000/2001

Кубак Беларусі па футболе 2000/2001 — 10-ы розыгрыш Кубка Беларусі.

Пераможцам Кубка стаў футбольны клуб «Белшына» з Бабруйска (трэці раз у гісторыі),

які ў фінале ў дадатковы час дзякуючы "залатому голу" перамог мазырскую «Славію» з лікам 1:0.

Мазырская акруга

Мазырская акруга – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924 – 1930 гг. і 1935 – 1938 гг. Утворана 17 ліпеня 1924 г. у складзе Мазырскага павета за выключэннем Дзякавіцкай воласці і далучаных да Мазырскага частак Рэчыцкага павета, Азарыцкай воласці цалкам і часткі Акцябрскай (Рудабельскай) воласці Бабруйскага павета. Цэнтр – г. Мазыр. Плошча 16 268 км², насельніцтва 319,2 тыс. чалавек (1924 г.).

Уключала 10 раёнаў: Азарыцкі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Капаткевіцкі, Каралінскі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі і Тураўскі; раёны падзяляліся на 128 сельсаветаў. У акругу ўваходзілі 3 гарады (Калінкавічы, Мазыр, Петрыкаў), 4 мястэчкі (Жыткавічы, Капаткевічы, Нароўля, Тураў). 9 чэрвеня 1927 г. да акругі далучаны Юравіцкі раён скасаванай Рэчыцкай акругі. На 1 студзеня 1930 г. у акрузе 10 раёнаў, 3 гарады, 5 мястэчак і 124 сельсавета. Акруговая газета – «Чырвонае Палессе». 26 кастрычніка 1930 г. акруга скасавана. Зноў утворана 21 чэрвеня 1935 г., уключала 9 раёнаў: Даманавіцкі, Ельскі, Жыткавіцкі, Капаткевіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Тураўскі. Акруговая газета – «Бальшавік Палесся». 20 лютага 1938 г. акруга скасавана, тэрыторыя ўключана ў Палескую вобласць.

Мазырскі раён

Мазырскі раён — раён у складзе Гомельскай вобласці. Мяжуе з Калінкавіцкім, Нараўлянскім, Ельскім, Лельчыцкім, Хойніцкім, Петрыкаўскім раёнамі. Плошча каля 1600 км².

Палеская вобласць

Палеская вобласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР, якая ўключала тэрыторыю ўсходняга Палесся. Адміністрацыйны цэнтр — горад Мазыр. Тэрыторыя на 1939 год — каля 26 тыс. км², насельніцтва — каля 670 тыс. чалавек.

Была створана 15 студзеня 1938 года ў складзе 15 раёнаў. У 1939 г. утвораны Акцябрскі і Калінкавіцкі раёны.

На 1 студзеня 1941 году ў складзе вобласці 17 раёнаў:

Акцябрскі (цэнтр — в. Карпілаўка),

Брагінскі,

Васілевіцкі,

Глускі,

Даманавіцкі (цэнтр — в. Азарычы),

Ельскі,

Жыткавіцкі,

Калінкавіцкі,

Камарынскі,

Капаткевіцкі,

Лельчыцкі,

Мазырскі,

Нараўлянскі,

Парыцкі,

Петрыкаўскі,

Тураўскі,

Хойніцкі.20 верасня 1944 года частка тэрыторыі (Акцябрскі і Глускі раёны) перададзеная ва ўтвораную Бабруйскую вобласць. 8 студзеня 1954 года ў ходзе ўзбуйнення абласцей была ліквідавана і цалкам увайшла ў Гомельскую вобласць.

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе — другі (пасля Вышэйшай лігі) дывізіён чэмпіянату Беларусі па футболе.

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2006

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2006 (16-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па парадку дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2006-га года.

У турніры планаваўся ўдзел 16 каманд, але ў сувязі з адмовай некаторых удзельнікаў ліга была скарочана да 14 каманд.

У турніры разыгрывалася 2 пуцёўкі ў Вышэйшую лігу.

У выніку сваю першую перамогу святкаваў новаўтвораны футбольны клуб «Мінск», які разам са «Смаргонню» атрымаў права гуляць у Вышэйшай лізе на наступны год.

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2009

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2009 (19-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2009-га года.

Спачатку планаваўся ўдзел у турніры 16 каманд, але ў сувязі са спыненнем існавання клубаў

на старт выйшлі 14 каманд. Яны змагаліся за адзіную пуцёўку ў Вышэйшую лігу.

За гэту пуцёўку доўгі час вялі барацьбу пінская «Хваля» і бабруйская «Белшына», але пінчукі пацярпелі паражэнне ў трох апошніх матчах, тым самым вывеўшы ў вышэйшую лігу клуб з Бабруйска.

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2011

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2011 (21-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2011-га года.

У турніры прымалі ўдзел 16 каманд. Яны змагаліся за адзіную прамую пуцёўку ў Вышэйшую лігу і адну пуцёўку ў плэй-оф за права змагацца за месца ў Вышэйшай лізе з перадапошнім клубам Вышэйшай лігі 2011.

Доўгі час барацьбу за першынство вялі мінскі «Партызан» і «Славія-Мазыр», але ў выніку на фінішы турніру

першае месца і выхад у Вышэйшую лігу гарантавалі футбалісты з Мазыра. Але «Партызан», заняўшы другое месца, у матчах плей-оф за права гуляць у Вышэйшай лізе

перамог «Віцебск» (2:0, 1:2) і таксама атрымаў павышэнне ў класе.

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2014

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2014 (24-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2014-га года.

У турніры прымалі ўдзел 16 каманд, якія ў сезоне 2014 аспрэчвалі дзве прамыя пуцёўкі ў Вышэйшую лігу і адну пуцёўку ў плэй-оф за права змагацца за месца ў Вышэйшай лізе з клубам, які займе апошняе месца ў Вышэйшай лізе 2014.

У выніку ўжо ў сярэдзіне турніру ў адрыў ад іншых каманд выйшлі мікашэвіцкі «Граніт» і мазырская «Славія». Доўгі час каманды ішлі бок у бок, але ў канцы турніру «Граніт» вырваў першае месца. За трэцяе месца доўгі час ішла ўпартая барацьба, але ў сярэдзіне другога круга фаварытам у гэтай барацьбе выйшаў «Віцебск», які здолеў утрымацца на трэцім месцы да канца турніру. Перайграўшы ў стыкавых матчах магілёўскі «Дняпро» (2:0, 1:1), віцебскі клуб услед за «Гранітам» і «Славіяй» атрымаў павышэнне ў класе.

Тэатры Беларусі

Спіс тэатраў Беларусі.

ФК Славія Мазыр

«Славія-Мазыр» — беларускі футбольны клуб з горада Мазыр, заснаваны ў 1987 годзе. Зараз выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гарады
Сельсаветы
Скасаваныя сельсаветы
Раёны
Гарады
Пгт

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.