Ліберыя

Лібе́рыя (анг.: Republic of Liberia) — краіна ў Заходняй Афрыцы. Мяжуе з Гвінеяй, Кот-д'Івуарам і Сьера-Леонэ. Мае выхад да Атлантычнага акіяна. Займае плошчу ў 111 тыс.кв.км з насельніцтвам каля 4,7 млн чалавек. Сталіца і найбуйнейшы горад — горад Манровія.

Дзяржаўная мова — англійская, у стасунках ужываецца каля 20 мясцовых моваў.

Ліберыя з'яўляецца самай доўгаіснуючай рэспублікай у Афрыцы (з 1847). Ліберыя была сярод заснавальнікаў Лігі Нацыяў і ААН. Сёння з'яўляецца сябрам ААН, Афрыканскага Саюза, дзяржаў АКТ. Амаль уся гісторыя краіны цесна звязаная са Злучанымі Штатамі Амерыкі, як эканамічна, так і культурна. Напрыканцы ХХ стагоддзя краіна зведала дзве грамадзянскія вайны, якія забралі жыцці 250 000 чалавек і негатыўна адбілася на эканоміцы. У 2014-2015 Ліберыя стала адным з ачагоў эпідэміі ліхаманкі Эбола, і хоць вірус і ўдалося адолець, шуму ён нарабіў шмат. У 2018 годзе лідарам краіны стаў знакаміты ў 1990-х футбаліст "Мілана" Джордж Веа.

З ВУПам на душу насельніцтва меней за 1000 (!) долараў Ліберыя ўпэўнена адносіцца да групы найменш развітых краін свету. Каля 85% насельніцтва жыве ніжэй за міжнародную рысу беднасці.

Рэспубліка Ліберыя
Republic of Liberia
Flag of Liberia Герб Ліберыі
Сцяг Ліберыі Герб Ліберыі
Location Liberia AU Africa
Дэвіз: «The love of liberty brought us here. (Любоў да свабоды прывяла нас сюды.)»
Гімн: «All Hail, Liberia Hail»
Дата незалежнасці 26 ліпеня 1847 (ад ЗША)
Афіцыйная мова англійская
Сталіца Манровія
Найбуйнейшыя гарады Манровія
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Джордж Веа
Джоэл Тэйлар
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
103-я ў свеце
111 369 км²
1%
Насельніцтва
• Ацэнка (2017)
Шчыльнасць

4 689 021[1] чал. (125-я)
40 чал./км²
ВУП
  • Разам (2018)
  • На душу насельніцтва

$4,123 млрд. [2]  (170-ы)
$915  (178-ы)
ІРЧП (2017) 0.435 (нізкі) (181-ы)
Валюта Ліберыйскі долар (LRD)
Інтэрнэт-дамены .lr
Тэлефонны код +231
Часавыя паясы +0

Этымалогія

"Ліберыяй" гэтую зямлю назвалі ў 1824 годзе амерыканскія чарнаскурыя каланісты. У перакладзе на еўрапейскія мовы назва азначае "свабодная краіна"

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

Краіна знаходзіцца ў Заходняй Афрыцы ў некалькіх сотнях кіламетраў ад экватара. Ліберыя мяжуе з Гвінеяй (563 км) на поўначы, С'ера Леонэ (306 км) і Кот-д'Івуарам (716 км) — на ўсходзе. Берагавая лінія складае 579 км.

Прырода

Liberia, Africa 2012 - panoramio (14)
Лясы Ліберыі

Рэльеф Ліберыі змяняецца з аддаленнем ад марскога ўзбярэжжа: пачаткова плоская, часам узгорыстая раўніна пераходзіць у хвалістае пласкагор'е і невысокія горы ў паўночна-ўсходняй частцы краіны. Самая высокая кропка краіны — гара Маўнт-Вутэвэ (1440 м). Больш высокую (1752 м) гару Німба Ліберыя дзеліць з Кот-д'Івуарам і Гвінеяй.

Клімат экватарыяльны, спякотны. Сярэднегадавая тэмпература +25 °C. Колькасць ападкаў складае 5 000 мм на ўзбярэжжы і 1 500 мм у глыбіні краіны. З мая да кастрычніка, з невялікім антрактам у канцы ліпеня, цягнуцца трапічныя дажджы. У зімовыя месяцы з лістапада па сакавік з Сахары дзьме сухі, насычаны пылам вецер харматан.

Cavally
Рака Кавалі ў кастрычніку

Усе галоўныя рэкі краіны цякуць у паўднёва-заходнім кірунку, самыя доўгія з іх бяруць пачатак на плато ў суседняй Гвінеі. Мяжа са С'ера Леонэ праходзіць па рацэ Мана, з Кот-д'Івуарам — па рацэ Кавалі. Манровія размясцілася побач з вусцем ракі Сент-Пол.

Следам за рэльефам і кліматам змяняюцца краявіды. На ўзбярэжнай нізіне захаваліся балоты і мангры. Узгоркі цэнтральнай часткі пакрытыя вільготнымі экватарыяльнымі лясамі. Увогуле лясамі занятая амаль што палова тэрыторыі Ліберыі і менавіта тут засталося каля 40 % усіх лясоў экарэгіёна Верхняя Гвінея. Паўночныя пласкагор'е і невысокія горы, дзе ўжо з'яўляецца досыць працяглы сухі сезон, пакрытыя саванамі слановае травы і напаўлістападнымі лясамі.

Гісторыя

Ліберыйскія землі былі заселеныя толькі ў ІІ тыс. н.э. у выніку міграцыі плямёнаў з поўначы і захаду, якая адбывалася з прычын падзення імперый Малі і Сангай, а таксама апустыньвання цэнтральных раёнаў. У ХVI-XVI стагоддзі свае факторыі для гандлю рабамі тут мелі партугальцы, англічане і галандцы. Апошнія называлі ўзбярэжжа Пярцовым берагам.

Узнікла Ліберыя дзякуючы намаганням Амерыканскага Каланізацыйнага Таварыства, якое верыла, што былыя рабы здолеюць займець свабоду і дабрабыт на сваёй гістарычнай радзіме. У 1821 г. паміж Таварытвам і мясцовымі плямёнамі была падпісана дамова, дзякуючы якой вызваленыя рабы маглі сяліцца тут і жыць у згодзе з 18 плямёнамі тубыльцаў. Паміж 1822 і 1861 больш за 15 тысяч вызваленых і свабоднанароджаных неграў і 3200 афракарыбцаў перасяліліся з Амерыкі ў Ліберыю.

Joseph Jenkins Roberts
Джозеф Робертс

26 ліпеня 1847 г. была прынятая канстытуцыя, якая пацвердзіла незалежнасць Ліберыі і рэспубліканскі дзяржаўны лад паводле амерыканскай мадэлі. Першым прэзідэнтам стаў Джозеф Робертс. Цікава, што Злучаныя Штаты прызналі незалежную Ліберыю толькі падчас грамадзянскай вайны ў 1862 годзе.

Амерыкана-ліберыйцы не зліліся з мясцовымі плямёнамі, якія аднеслія да перасяленцаў варожа і нават рабілі ўзброеныя набегі. І сталася так, што 5 % насельніцтва з амерыканскімі каранямі сфармавалі падітычную эліту, астатнія ж не былі нават грамадзянамі. Адукацыя і ахова здароўя насельніцтва былі перакладеныя на хрысціянскія місіі.

У Першую Сусветную вайну Ліберыя падртымала ЗША і Антанту, са свайго боку ЗША дапамаглі мадэрнізаваць інфраструктуру краіны, асабліва транспартную

У 1980 г. Самуэль Доэ здзейсніў ваенны пераварот, забіў прэзідэнта Уільяма Толберта і, зрынуўшы урад, усталяваў уласны, а сябе абвясціў кіраўніком дзяржавы. У 1989 г. пачалася грамадзянская вайна (доўжылася да 1996), у выніку Доэ быў забіты, а ваенныя страцілі ўладу. У 1997 г. прэзідэнтам Ліберыі быў абраны Чарльз Тэйлар, адзін з апанентаў Доэ. Але да стабільнасці Ліберыя мусіла перажыць яшчэ адну грамадзянскую вайну (1999-2003). 23 лістапада 2005 г. на пасаду прэзідэнта была абрана Элен Джонсан-Серліф — першая жанчына-прэзідэнт у Афрыцы. У 2014-2015 Ліберыя стала адным з ачагоў распаўсюджання эпідэміі ліхаманкі Эбола, і хоць вірус і ўдалося адолець, шуму ён нарабіў шмат. У 2018 годзе лідарам краіны стаў знакаміты ў 1990-х футбаліст "Мілана" Джордж Веа.

Дзяржаўны лад і палітыка

Дзяржаўны лад

Ліберыя — прэзідэнцкая рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя, прынятая 6 студзеня 1986 г. с наступнымі зменамі. Кіраўнік дзяржавы і ўрада, а таксама вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва шляхам усеагульных прамых выбараў на 6-гадовы тэрмін.

Вышэйшы прадстаўнічы і заканадаўчы орган — двухпалатны парламент — Нацыянальная Асамблея (Сенат і Палата Прадстаўнікоў). 64 дэпутата Палаты Прадстаўнікоў абіраюцца шляхам усеагульных прамых і таемных выбараў на 6 гадоў. Сенат, які складаецца з 30-ці сенатараў, таксама абіраецца шляхам усеагульнага прамога і тайнага галасавання (тэрмін паўнамоцтваў 15-ці старэйшых сенатараў - 9 гадоў, 15-ці малодшых - 7 гадоў).

Знешняя палітыка

Адносіны з Беларуссю

27 красавіка 2016 г. у пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры ААН у Нью-Ёрку было падпісана сумеснае камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Ліберыя. Были абмеркаваны перспектыўныя накірункі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін, а таксама крокі па ўмацаванні супрацоўніцтва ў ААН і ў Руху недалучэння.[3]

Адміністрацыйны падзел

У адміністрацыйным плане Ліберыя дзеліцца на 15 графстваў.

Насельніцтва

Population pyramid of Liberia 2016
Полава-ўзроставая піраміда, 2016

Ліберыя адносіцца да найменш населеных дзяржаў Заходняй Афрыкі. У гістарычным мінулым ліберыйская зямля панесла значныя чалавечыя страты праз гандаль рабамі. Дзве грамадзянскія вайны канца ХХ - пачатку ХХІ ст. забралі 250 тысяч жыццяў і выклікалі моцны міграцыйны адток (таксама каля чвэрці мільёна чалавек). Хоць часам Ліберыя сама прымае мігрантаў: у 2010-11 годзе сюды, ратуючыся ад гвалту, перабраліся 125 000 івуарыйцаў. Сёння ў Ліберыі налічваецца меней за 5 млн чалавек, пры гэтым краіна дэманструе тыпова афрыканскія тэмпы росту насельніцтва: Нараджаецца 38 чалавек на 1000 (2017), а на адну жанчыну прыходзіцца 5 дзяцей, прырост складае 2,5%.[4]. Ён быў бы яшчэ вышэйшым, каб не эміграцыя (0,6%).

Сярэдні ўзрост ліберыйца ў 2017 складаў 17,8 гадоў, а 60% насельніцтва былі маладзей за 25 гадоў. Вялікіх поспехаў Ліберыя дасягнула ў барацьбе за жыцці немаўлят: нягледзячы на недахоп медыцынскіх работнікаў, узровень дзіцячай смяротнасці з 1990 знізіўся на 70 % і цяпер складае 52 на 1000, што ўсё роўна застаецца адным з найгоршых паказчыкаў у свеце. Яшчэ горшыя пазіцыі Ліберыі ў мацярынскай смяротнасці, бо роды часта прымаюць не прафесійныя медыкі.

Насельніцтва Ліберыі складаецца з некалькіх этнічных груп. Таксама тут жывуць нашчадкі вызваленых амерыканскіх і карыбскіх рабоў (пераважна з Барбадаса), якіх называюць амерыканаліберыйцамі(каля 5%). Яны па сённяшни дзень займаюць вышэйшыя грамадскія і палітычныя пасады. Астатнія 95% насельніцтва складаюцца з мясцовых плямёнаў: кпеле — буйнейшае, баса, гіё, кру, грэба, мана, крахн, гола, гбандзі, лома, кісі, ваі, дэі, бэла, мандынга і мендэ.

Downtown Monrovia 3348917715 67a2002529
Манровія, даўнтаўн

Этнічная разнароднасць ускладняецца існаваннем у краіне каля 20 моў, а таксама распаўсюджанасцю анімізму. Дзяржаўная мова — англійская, ва ўмовах нацыянальнай стракатасці яна служыць сродкам міжэтнічных зносін. Паводле перапісу 2008, 86,5 % ліберыйцаў з'яўляюцца хрысціянамі пераважна пратэстанцкіх кірункаў, 12,2 % — мусульмане.

У гарадах жывуць крыху больш за палову ліберыйцаў. У сталічным графстве Мантсерада ў 2017 жылі 1 118 тыс.чалавек, з іх 970 тысяч — у агламерацыі Вялікая Манровія. Як тое вядзецца на чорным кантыненце, роля стаіцы гіпертрафаваная: паводле дадзеных 2008 года ў Манровіі пражывае у 4 разы болей народу, чым у сталіцах усіх астатніх графстваў разам узятых. Другі горад — Гбарнга на паўночным усходзе (56 тыс.), трэці — Бьюкенен (50 тыс.)

Эканоміка

Грашовая адзінка — ліберыйскі долар. З 1943 па 1982 у якасці грашовай адзінкі выкарыстоўваўся амерыканскі долар, які ў наш час ходзіць на роўных з ліберыйскім.

З ВУПам на душу насельніцтва меней за 1000 (!) долараў Ліберыя ўпэўнена адносіцца да групы найменш развітых краін свету. Каля 85% насельніцтва жыве ніжэй за міжнародную рысу беднасці. Узровень беспрацоўя паводле афицыйных дадзеных складае 15 %. Такая цана палітычнай нестабільнасці і грамадзянскіх войнаў, бо яшчэ ў 1980 ліберыйскі паказчык ВУП на душу насельніцтва быў роўны, напрыклад, егіпецкаму. Падчас першай грамадзянскай вайны (1989-1996) ВУП скараціўся на 90 %. У канцы 1990-х Ліберыя пастаўляла зброю ў С'ера-Леоне ў абмен на алмазы, што прымусіла ААН накласці на алмазы ліберыйскага паходжання гандлёвае вета ("крывавыя алмазы"). Іншае вета тычылася ліберыйкай драўніны. У выніку Ліберыя атрымала 60 % дэфіцыт гандлю. Пасля сканчэння другой грамадзянскай вайны эканомікі Ліберыі фактычна не існавала, таму не дзіва, што ў наступнае спакойнае дзясяцігоддзе яна дэманстравала адныя з найхутчэйшых у свеце тэмпы росту. У 2006 былі знятыя вета, а ў 2010 краіна атрымала статус назіральніка ў СГА

Гістарычна склалася так, што эканоміка Ліберыі ў значнай ступені залежыць ад замежнай дапамогі, прамых замежных інвестыцый (Ліберыя — сусветны лідар па долі інвестыцый ў аб'ёме ВУП) і экспарту прыродных рэсурсаў, такіх як жалезная руда, натуральны каўчук і драўніна. Буйнейшы працадаўца — амерыканская кампанія Firestone, што займаецца вытворчасцю шын і валодае найбуйнейшай у свеце плантацыяй гевеі, дзе ў 2015 працавалі 8000 чалавек.

У 2010-я ў Ліберыі пачалася здабыча нафты. Электраэнергетыка Ліберыі развіта слаба і прадстаўлена ў асноўным прыватнымі невялікімі генератарамі агульнай магутнасцю 20 МВт. У 2016-2018 з аднаўленнем ГЭС Маунт Кофі на рацэ Сент-Пол, зруйнаванай падчас першай грамадзянскай вайны, магутнасць узрасла ўпяцёра. Цяпер можна сказаць, што 80 % электраэнергіі Ліберыі вырабляецца на ГЭС. Тарыфы на электраэнергію — адныя з самых высокіх у свеце (54 цэнты за кВТ*гадз у 2013).

Ліберыя вядомая як краіна «таннага фрахту». Лёгкасць атрымання ліберыйскага сцяга для карабля, а таксама адсутнасць плацяжоў за яго выкарыстанне прывяло да таго, што гандлёвы флот, які ходзіць пад ліберыйскім сцягам, адзін з самых вялікіх у свеце. Агульны танаж яго 3500 суднаў праўзыходзіць 100 млн. тон, што складае 11 % сусветнага танажу, наперадзе толькі Панама.

Даволі спецыфічнай рысай ліберыйскай эканомікі з'яўляецца перавага паслуг над таварамі ў знешнім гандлі. Асноўныя артыкулы экспарту тавараў: натуральны каўчук, жалезная руда, сырая нафта, какава-бабы, драўніна, золата; імпарту: нафтапрадукты, машыны, лекі, харчаванне. Цікава, што галоўныя партнёры па экспарце і імпарце — зусім розныя краіны (па экспарце — гэта Польшча, ЗША, Нідэрланды, Германія, Швейцарыя; па імпарце — Сінгапур, Кітай, Карэя, Японія). Гэта звязана з тым, што названыя азіяцкія краіны найбольш актыўна карыстаюцца паслугай ліберыйскага "зручнага сцягу".

Некаторыя цікавінкі

  • Джозеф Джэнкінс Робертс — першы прэзідэнт Ліберыі — нарадзіўся ў штаце Вірджынія, гэтаксама як і першы прэзідэнт ЗША Джордж Вашынгтон.
  • Прызнанне права на грамадзянства ўсіх ліберыйцаў у 1904 было як бы рэпетыцыяй аналагічнага акту ў ЗША ў дачыненні да індзейцаў.

Гл. таксама

  1. https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/li.html
  2. https://www.imf.org/external/pubs/ft/weo/2016/02/weodata/weorept.aspx?pr.x=98&pr.y=20&sy=2014&ey=2021&scsm=1&ssd=1&sort=country&ds=.&br=1&c=668&s=NGDPD%2CNGDPDPC%2CPPPGDP%2CPPPPC&grp=0&a=
  3. http://mfa.gov.by/press/news_mfa/de0eccbe14708062.html
  4. https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/li.html
.lr

.lr — нацыянальны дамен верхняга ўзроўню для Ліберыі.

11 лютага

11 лютага — сорак другі дзень года па Грыгарыянскім календары

26 ліпеня

26 ліпеня — дзвесце сёмы (дзвесце восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

29 лістапада

29 лістапада — трыста трыццаць трэці (трыста трыццаць чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Адміністрацыйны падзел Ліберыі

Адміністрацыйны падзел Ліберыі — падзел тэрыторыі Ліберыі на пэўныя часткі ў мэтах эфектыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання.

Геаграфія Ліберыі

Ліберыя знаходзіцца на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна ў Трапічнай Афрыцы. Плошча Ліберыі 111370 км ², з якіх 96320 км ² зямлі і 15.050 км ² вады.

Генерал арміі

Генера́л а́рміі — персанальнае воінскае званне ва ўзброеных сілах шэрагу дзяржаў. У тых узброеных сілах, дзе ёсць званне маршала ці фельдмаршала, званне генерал арміі звычайна другое па старшынстве; там жа, дзе такіх званняў няма, чын генерал арміі з'яўляецца вышэйшым (напрыклад, у ЗША і Украіне).

Могуць быць і выключэнні, напрыклад у Іспаніі вышэй чыну (поўны) генерал існуе званне генерал-капітан, якое прыблізна адпавядае званню генерал арміі ці званню фельдмаршал у некаторых еўрапейскіх узброеных сілах.

Пад уплывам Францыі, СССР або ЗША званне «генерал арміі» было ўведзена таксама ў шэрагу іншых узброеных сілах, у прыватнасці, усходнееўрапейскіх: як у міжваенны перыяд (Польшча, Чэхаславакія), гэтак і ў часы існавання Варшаўскага дагавора (Балгарыя, Народная армія ГДР, Венгрыя, Румынія, Югаславія). Уведзена званне «генерал арміі» і ў іншых сацыялістычных дзяржавах: Куба, В'етнам, Манголія, КНДР.

З іншых дзяржаў, ва ўзброеных сілах якіх існуе воінскае званне «генерал арміі» ці супадальнае з ім па значэнні, можна паказаць: Ангола, Балівія, Бразілія, Буркіна-Фасо, Габон, Гвінея, Інданезія, Камерун, Кот-д’Івуар, Ліберыя, Маўрытанія, Марока, Мазамбік (існавала з 1975 па 1990), Панама, Парагвай, Перу, Тога (дзе гэта воінскае званне з'яўляецца адзіным генеральскім званнем), Эквадор і Цэнтральна-Афрыканская рэспубліка.

У постсавецкіх дзяржавах воінскае званне «генерал арміі» існуе ў Расіі, Украіне, Казахстане, Кыргызстана, Туркменістане, Таджыкістане; а таксама прадугледжана, але ні разу не прысвойвалася ў Узбекістане, Грузіі, Арменіі, Азербайджане.

Герб Ліберыі

Герб Ліберыі ўяўляе сабой шчыт, на якім намаляваны карабель XIX-га стагоддзя, які прыбывае ў Ліберыю. Карабель сімвалізуе судны, якія прывозілі вызваленых рабоў з Злучаных Штатаў у Ліберыю. Над шчытом размешчаны разгорнуты скрутак, на якім напісаны нацыянальны дэвіз Ліберыі: «Любоў свабоды прывяла нас сюды» (анг.: The love of liberty brought us here), пад шчытом таксама знаходзіцца скрутак, з афіцыйнай назвай краіны, Рэспубліка Ліберыя (анг.: Republic of Liberia).

Плуг і рыдлёўка ўяўляюць сабой вартасці працы, напружанай працы, з дапамогай якіх нацыя будзе квітнець. Узыход сонца на заднім фоне ўяўляе сабой нараджэнне нацыі. Пальмавае дрэва знайшло адлюстраванне на гербе, бо гэта самая універсальны крыніца харчавання для ліберыйцаў, у канчатковым выніку ўяўляе сабой росквіт.

Белы голуб з пракруткі сімвалізуе дыханне свету.

Гісторыя Ліберыі

Ліберыя з'яўляецца самай доўгаіснуючай рэспублікай у Афрыцы (з 1847). Ліберыя была сярод заснавальнікаў Лігі Нацыяў і ААН. Сёння з'яўляецца сябрам ААН, Афрыканскага Саюза, дзяржаў АКТ. Амаль уся гісторыя краіны цесна звязаная са Злучанымі Штатамі Амерыкі, як эканамічна, так і культурна. Напрыканцы ХХ стагоддзя краіна зведала дзве грамадзянскія вайны, якія забралі жыцці 250 000 чалавек і негатыўна адбілася на эканоміцы.

Дзяржава сцяга

Дзярж́ава сц́яга — дзяржава, якая ажыццяўляе нарматыўны кантроль над камерцыйнымі марскімі судамі, якія афіцыйна зарэгістраваны і ходзяць пад яго сцягам. Кантроль уключае ў сябе інспекцыйныя праверкі судоў, іх сертыфікацыю, забеспячэнне бяспекі і абароны навакольнага асяроддзя пры эксплуатацыі судоў.

Часта буйныя кампаніі ў якасці дзяржавы сцяга выбіраюць дзяржаву з неразвітым марскім заканадаўствам. Тры найбуйнейшых дзяржавы з адкрытымі карабельнымі рэестрамі — Багамскія астравы, Ліберыя і Панама. Па-англійску гэтая практыка называецца Сцяг выгоды (англ.: flag of convenience). Дзве дзяржавы са «зручнымі» сцягамі - Манголія і Балівія - наогул не маюць выхаду да мора.

Заходняя Афрыка

Захо́дняя А́фрыка — умоўная назва часткі Афрыканскага кантынента, якая знаходзіцца на поўначы ад Гвінейскага заліва, і на поўдзень ад Сахары. Уключае абшары заходняга Сахелю, заходняга Судану; часткова тэрыторыя Заходняй Афрыкі занятыя трапічнымі лясамі.

Каланіяльны падзел Афрыкі

Падзел Афрыкі (таксама гонка за Афрыку ці бойка за Афрыку, англ.: Scramble for Africa) — перыяд вострай канкурэнцыі цэлага шэрагу імперыялістычных дзяржаў Еўропы за правядзенне даследчых прац і ваенных аперацый, у канчатковым выніку накіраваных на захоп новых тэрыторый у Афрыцы.

Нягледзячы на тое, што падобная дзейнасць мела месца і раней (пра каланізацыю афрыканскага кантынента падрабязней гл. каланізацыя Афрыкі), найбольш вострая канкурэнцыя разгарнулася ў перыяд новага імперыялізму, асабліва пасля прыняцця Генеральнага акту Берлінскай канферэнцыі ў 1885 годзе.

Кульмінацыяй «бойкі за Афрыку» лічыцца інцыдэнт у Фашодзе, які паставіў у 1898 годзе Вялікабрытанію і Францыю на грань вайны. Да 1902 года еўрапейскія дзяржавы кантралявалі 90 % тэрыторыі Афрыкі. У Афрыцы паўднёвей Сахары самастойнасць захоўвалі толькі Ліберыя (якая патрануецца ЗША) і Эфіопія.

Каланіяльны падзел Афрыкі скончыўся ў год пачатку Першай сусветнай вайны, калі Вялікабрытанія афіцыйна анексавала Егіпет. За два гады да гэтага адбыўся падзел Марока паводле Фескага дагавора, а Італія ў выніку італа-турэцкай вайны атрымала кантроль над Лівіяй.

Насельніцтва Ліберыі

Ліберыя адносіцца да найменш населеных дзяржаў Заходняй Афрыкі. У гістарычным мінулым ліберыйская зямля панесла значныя чалавечыя страты праз гандаль рабамі. Дзве грамадзянскія вайны канца ХХ - пачатку ХХІ ст. забралі 250 тысяч жыццяў і выклікалі моцны міграцыйны адток (таксама каля чвэрці мільёна чалавек). Хоць часам Ліберыя сама прымае мігрантаў: у 2010-11 годзе сюды, ратуючыся ад гвалту, перабраліся 125 000 івуарыйцаў.

Паўночнае паўшар’е

Паўночнае паўшар'е — частка Зямлі, размешчаная на поўнач ад экватара. Лета ў Паўночным паўшар'і доўжыцца з чэрвеня па жнівень, а зіма — з снежня па люты. З-за сілы Карыёліса зоны нізкага ціску і ураганы ў Паўночным паўшар'і круцяцца амаль заўсёды ў левы бок, гэта значыць супраць гадзіннікавай стрэлкі. У Паўночным паўшар'і засяроджана значна больш сушы, чым у паўднёвым.

Спіс дзяржаў і залежных тэрыторый Афрыкі

Афрыка — другі па колькасці насельніцтва і па велічыні кантынент пасля Еўразіі. Плошча Афрыкі (уключаючы астравы) — 30 221 532 км². Афрыка займае 6 % ад поўнай паверхні Землі, і 20,4 % ад поўнай плошчы сушы. Насельніцтва Афрыкі — 960 мільёнаў чалавек (у 2005) і гэта складае прыблізна 14 % сусветнага насельніцтва. Агульная колькасць дзяржаў і залежных тэрыторый у Афрыцы — 61 (з іх 54 незалежных). Сюды ўваходзяць 10 астраўных, 14 нутракантынентальных і 37 дзяржаў з шырокім выхадам у моры і акіяны. Краіны Афрыкі ўмоўна дзеляць на 4 рэгіёна — Паўночны, Паўднёвы, Заходні і Усходні.

Кантынент абмывае Міжземным морам на поўначы, Суэцкім каналам і Чырвоным морам на паўночным усходзе, Індыйскім акіянам на ўсходзе і паўднёвым усходзе і Атлантычным акіянам на паўднёвым захадзе, захадзе і паўночным захадзе.

Ніжэй прадстаўлены спіс усіх краін і залежных тэрыторый у Афрыцы. Таксама на кожную краіну прыводзіцца сталіца, мова, грашовая адзінка, насельніцтва, плошча і ВУП на душу насельніцтва (залежныя тэрыторыі і дзяржава Маўрыкій пазначаны зялёным колерам, незалежныя дзяржавы — чырвоным).

Спіс краін паводле алфавіта

У алфавітны спіс краін свету уключаныя наступныя дзяржавы:

193 члена Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, у тым ліку тыя, што не прызнаны шэрагам іншых дзяржаў-членаў

2 назіральніка ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый

2 асацыяваныя з Новай Зеландыяй дзяржавы, якія некаторымі краінамі прызнаюцца суверэннымі і маюць шырокую аўтаномію

12 дзяржаў з абмежаваным прызнаннем, ад краін, якія прадстаўленыя ў міжнародных арганізацыях і маюць шматлікія дыпламатычныя стасункі (Косава, САДР, Рэспубліка Кітай) да непрызнаных ніводнай іншай дзяржавай (Самаліленд)

1 дзяржападобнае ўтварэнне, якое мае статус назіральніка ў ААН і ўдзельнічае ў дыпламатычных стасунках

Сцяг Ліберыі

Дзяржаўны сцяг Ліберыі нагадвае сцяг ЗША і складаецца з 11 чырвоных і белых (6 чырвоных і 5 белых) палос і сіняга поля з белай зоркай. Адзінаццаць палос абазначаюць 11 подпісаў на дэкларацыі незалежнасці, прычым чырвоны колер сімвалізуе адвагу, а белы маральныя асновы. Белая зорка сімвалізуе вызваленне рабоў, а сіні квадрат — афрыканскі кантынент.

Сцяг Ліберыі з'яўляецца самым распаўсюджаным сцягам сусветнага гандлёвага флоту (каля 1600 судоў іншых краін ходзяць пад гэтым сцягам). Дадзены факт тлумачыцца таннасцю пошлін за выкарыстанне сцяга ў параўнанні з іншымі краінамі. Пошліны за выкарыстанне сцяга складаюць істотную частку даходаў казны Ліберыі.

Удзельнікі Першай сусветнай вайны

Спіс краін, якія прынялі ўдзел у Першай сусветнай вайне.

Ліберыя паводле тэм
 

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.