Люты

Люты — другі месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 28 дзён, у высакосны год з 29 дзён, апошні месяц зімы. Народная назва падаецца ў выданнях Ф. Скарыны — люты[1], у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) згадваецца як лютыи[2]. 15 лютага працягласць дня ў Мінску — 9 гадзін 48 мінут, сярэдняя вышыня Сонца над гарызонтам у поўдзень 23,3°. Сярэдняя сума сонечнай радыяцыі за месяц 133 МДж/м², радыяцыйны баланс адмоўны (-8 МДж/м²). Сярэдняя тэмпература паветра ў лютым −5,9 °C (-3,5 °C на паўднёвым захадзе і −7,5 °C на паўночным усходзе). Вільготных дзён (адносная вільготнасць удзень не ніжэй 80 %) 12-18. У лютым у сярэднім па рэспубліцы 3-8 дзён з мяцеліцай.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.. ISBN 5-343-00151-3.
  • Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О.Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36. — Эл.рэсурс starbel.narod.ru

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:…
  2. Андрей Рымша. [Хронология]…
1900

1900 год пачынаецца ў панядзелак па грыгарыянскім календары.

2011

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый абвясціла 2011 Міжнародным годам лясоў (en) і Міжнародным годам хіміі (en).

2013

2013 — невысакосны год, пачынаецца ў аўторак па Грыгарыянскім календары.

2014

2014 — невысакосны год, пачынаецца ў сераду па Грыгарыянскім календары.

«Год гасціннасці» ў Беларусі

«Год культуры» у Расіі.

Гарады Рыга (Латвія) і Умеа (Швецыя) сталі культурнымі сталіцамі Еўропы на 2014 год.

Міжнародны год крышталаграфіі (ЮНЕСКА).

Гродна — культурная сталіца Беларусі.

2015

2015 год — невысакосны, пачынаецца ў чацвер па грыгарыянскім календары.

2016

2016 — высакосны год, пачынаецца ў пятніцу па грыгарыянскім календары.

2017

2017 — невысакосны год.

Адрыятычнае мора

Адрыяты́чнае мо́ра (італ.: Mare Adriatico, харв. Jadransko more): паўзамкнёнае мора басейну Міжземнага мора, паміж Балканскім і Апенінскім паўвастравамі.

Плошча 144 тыс.км²; даўжыня Пн-Пд ~800 км, шырыня 93—222 км. Сярэдняя глыбіня 250 м, максімальная — да 1230 м. Тэмпература вады летам (жнівень) 24—26 °C, зімой (люты) — 7—13 °C. Салёнасць 30—38 ‰. Прылівы змяшаныя, на поўначы да 1,2 м. Усходнія берагі моцна парэзаныя, маюцца зручныя бухты і якарныя стаянкі; заходнія берагі роўныя, натуральных бухт мала.

Порты і ВМБ: Пула, Рыека, Шыбенік, Спліт, Дуброўнік, Бар, Бакар (усе — Харватыя), Дурэс, Влёра (усе — Албанія), Трыест, Венецыя, Равена, Пезара, Анкона, Бары, Брындызі (усе — Італія).

Паўночнае паўшар’е

Паўночнае паўшар'е — частка Зямлі, размешчаная на поўнач ад экватара. Лета ў Паўночным паўшар'і доўжыцца з чэрвеня па жнівень, а зіма — з снежня па люты. З-за сілы Карыёліса зоны нізкага ціску і ураганы ў Паўночным паўшар'і круцяцца амаль заўсёды ў левы бок, гэта значыць супраць гадзіннікавай стрэлкі. У Паўночным паўшар'і засяроджана значна больш сушы, чым у паўднёвым.

Расійская акадэмія навук

Расійская акадэмія навук (РАН) — дзяржаўная акадэмія навук, вышэйшая навуковая арганізацыя Расійскай Федэрацыі, вядучы цэнтр фундаментальных даследаванняў у галіне натуральных і грамадскіх навук у краіне. Асноўнай мэтай дзейнасці Расійскай акадэміі навук з'яўляецца арганізацыя і правядзенне фундаментальных даследаванняў, накіраваных на атрыманне новых ведаў аб законы развіцця прыроды, грамадства, чалавека і спрыяльных тэхналагічнаму, эканамічнаму, сацыяльнаму і духоўнаму развіццю Расіі. Расійская акадэмія навук з'яўляецца некамерцыйнай навуковай арганізацыяй, створанай у форме дзяржаўнай акадэміі навук і выконваючай важныя канстытуцыйна-публічныя задачы па забеспячэнні дабрабыту і росквіту Расіі (Прэамбула Канстытуцыі РФ) і свабоды навуковай творчасці (арт. 44 Канстытуцыі РФ).Агулам у Акадэміі станам на красавiк 2019 года налічвалася 1008 навуковых устаноў, каля 50 тыс. навуковых супрацоўнікаў, у тым ліку 848 акадэмікі, 1075 члены-карэспандэнты і 605 акадэмічных прафесараў. Таксама ёсць 460 замежных членаў.

Сонечнае зацьменне 15 лютага 2018 года

Сонечнае зацьменне 15 лютага 2018 года — частковае сонечнае зацьменне 150 сараса.

Зацьменне мела велічыню 0,5991 і дасягнула свайго максімуму ў 20:52:33 UTC у пункце з каардынатамі 71° пд. ш. 1° у. д..

Зацьменне 15 лютага 2018 года стала 1-ым сонечным зацьменнем у 2018 годзе і 37-ым у XXI стагоддзі. Папярэдняе сонечнае зацьменне адбылося 21 жніўня 2017 года, наступнае — 13 ліпеня 2018 года.

Сонечнае зацьменне 26 лютага 2017 года

Сонечнае зацьменне 26 лютага 2017 года — кольцападобнае сонечнае зацьменне 140 сараса.

Зацьменне мела велічыню 0,9922 і дасягнула свайго максімуму ў 14:54:33 UTC у пункце з каардынатамі 35° пд. ш. 31° з. д. Працягласць максімальнай фазы зацьмення склала 0 хв. 44 с., а месяцавы цень на зямной паверхні дасягнуў шырыні 31 км.

Зацьменне 26 лютага 2017 года стала 1-ым сонечным зацьменнем у 2017 годзе і 35-ым у XXI стагоддзі. Папярэдняе сонечнае зацьменне адбылося 1 верасня 2016 года, наступнае — 21 жніўня 2017 года.

Сонечнае зацьменне 7 лютага 2008 года

Сонечнае зацьменне 7 лютага 2008 года — кольцападобнае сонечнае зацьменне 121 сараса.

Зацьменне мела велічыню 0,9650 і дасягнула свайго максімуму ў 03:56:10 UTC у пункце з каардынатамі 68° пд. ш. 150° з. д. Працягласць максімальнай фазы зацьмення склала 2 хв. 12 с., а месяцавы цень на зямной паверхні дасягнуў шырыні 444 км.

Зацьменне 7 лютага 2008 года стала 1-ым сонечным зацьменнем у 2008 годзе і 15-ым у XXI стагоддзі. Папярэдняе сонечнае зацьменне адбылося 11 верасня 2007 года, наступнае — 1 жніўня 2008 года.

Суперкубак Беларусі па футболе 2011

Суперкубак Беларусі па футболе 2011 — другі розыгрыш Суперкубка Беларусі, штогадовага футбольнага матча, у якім сустракаюцца чэмпіёны Вышэйшай лігі Чэмпіянату Беларусі і пераможцы Кубка Беларусі мінулага сезону.

Матч адбыўся 27 лютага 2011 года ў мінскім Футбольным манежы. У ім прынялі ўдзел БАТЭ з Барысава, чэмпіён Беларусі 2010, і «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна, фіналіст Кубка Беларусі 2010 (уладальнікам Кубка 2010 таксама стаў БАТЭ). Атрымаўшы перамогу з лікам 3:0, БАТЭ ў другі раз запар стаў уладальнікам Суперкубка.

 

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.