Люблінская унія

Люблінская унія (1 ліпеня 1569), акт федэрацыйнага аб'яднання дзвюх дзяржаў Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага ў Рэч Паспалітую Абодвух Народаў, зацверджаны на Люблінскім сойме.

Унія была абумоўленая папярэдняй гісторыяй дзяржаўных зносінаў Польшчы і ВКЛ, і прыспешаная цяжкім становішчам ВКЛ у Лівонскай вайне (Гл.далей: падрыхтоўка уніі ў зносінах дзвюх дзяржаў).

Lublin Union 1569
«Люблінская унія» (Ян Матэйка, 1869)

Перадумовы

З канца XV ст. ВКЛ было вымушана весці цяжкія войны супраць Маскоўскай дзяржавы, якая прэтэндавала на ўсходнія землі ВКЛ. У выніку войнаў 14921494, 15001503, 15071508, 15121522, 15341537 гг. ВКЛ страціла частку сваіх тэрыторый. 8 верасня 1514 г. каля Оршы войскі ВКЛ на чале гетмана К. Астрожскага ўшчэнт разбілі большыя па колькасці войскі Маскоўскай дзяржавы, але поўнасцю скарыстаць з вынікаў перамогі вялікі князь не здолеў. У 15581583 гг. адбылася яшчэ больш маштабная Лівонская вайна. У 1558 г. войскі цара Івана IV Грознага рушылі на Лівонію. Лівонскі ордэн і Рыжскае архібіскупства былі вымушаны звярнуцца за дапамогай да ВКЛ і прызнаць сваё падданства. У адказ у 1563 г. Іван IV захапіў Полацк. Войска ВКЛ, большая частка якога змагалася ў Лівоніі, апынулася ў цяжкім становішчы. Польшча не спяшалася з дапамогай, намагаючыся поўнай інкарпарацыі ВКЛ. Ужо ў 15621563 гг. шляхецкія соймы звярталіся з патрабаваннем новай уніі з Польшчай. Аднак буйныя магнаты справядліва апасаліся не столькi за свае правы, колькi за свае ўплывы ў дзяржаве і высоўвалі праекты, непрымальныя для польскага боку.

Унія

Herb Rzeczypospolitej Obojga Narodow
Герб Рэчы Паспалітай 1569 года

10 студзеня 1569 г. у Любліне (Польшча) пачаў працу агульны сойм ВКЛ і Кароны Польскай. Незадаволеная яго ходам дэлегацыя ВКЛ у лютым пакінула Люблін. Кароль асобнымі актамі далучыў да Польшчы Падляшша і амаль усю тэрыторыю Украіны. Магчымасцей весці вайну яшчэ і з Польшчай у ВКЛ не было. Таму ўлетку 1569 г. дэлегацыя ВКЛ зноў наведала Люблін і падпісала дамову аб уніі.

Акт Люблінскай уніі быў аформлены ў выглядзе прывілею-дагавора, зацверджанага пастановай Люблінскага сейма 1 ліпеня 1569г. Тэкст акта быў падрыхтаваны ў двух экзэмплярах – адзін замацаваны пячаткамі польскіх феадалаў, другі – пячаткамі феадалаў княства, пасля чаго абодва бакі памяняліся актамі. Гэткі парадак іх абмену, на думку яго арганізатараў, павінен быў прыхаваць гвалтоўны, агрэсіўны і нераўнапраўны характар уніі, надаць ёй бачнасць добраахвотнай згоды бакоў.

У акце гаварылася таксама, што «Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае ўяўляюць сабою ўжо адно непадзельнае і неаддзельнае цэлае, а таксама не асобную, а адну агульную рэспубліку, якая злучылася і злілася ў адзін народ з дзвюх дзяржаў і народаў».[1] Яшчэ ўказвалася, што хоць асобае ўзвядзенне на княжанне вялікага князя літоўскага павінна быць адменена, але тытул і пасады Вялікага княства застаюцца. Уступаючы на прыстол, новы кароль пад прысягаю пацвярджае ўсе правы і вольнасці падданых абедзвюх дзяржаў і народаў. Надалей збіраюцца толькі агульныя соймы і адна Рада. Цалкам захоўваюцца правы і прывілеі, а таксама высокія пасады. Дагаворы і саюзы з іншымі краінамі заключаюцца толькі з агульнага ведама і згоды абодвух народаў. Манета павінна быць аднолькавая і раўнацэнная. Адмянялася пошліна на вываз за граніцу сельскагаспадарчых прадуктаў з маёнткаў духавенства і асоб шляхецкага саслоўя.

Гэты акт павінен быў выклікаць і змены ў заканадаўстве Вялікага княства. «Усе, якія б яны ні былі, статуты, па якой бы прычыне яны ні былі ўведзены ці ўхвалены ў княстве Літоўскім супроць польскага народа і якія звязаны з набыццём ці ўладаннем пазямельнай маёмасцю, што дасталася паляку ў княстве якім бы ні было спосабам... усе гэтыя статуты, як супярэчныя наогул праву, справядлівасці, узаемнай братэрскай любові і Уніі, роўна як і агульнаму злучэнню, ніякай сілы мець не павінны».[1]

Пра гвалтоўніцтва, падман, шантаж і нядобрасумленнасць дзеянняў польскіх феадалаў, каталіцкага духавенства і самога Жыгімонта Аўгуста ў адносінах да прадстаўнікоў Вялікага княства яскрава сведчаць запісы дзённіка Люблінскага сойма, таму няма падстаў згаджацца з тымі гісторыкамі, якія лічылі, што дробная і сярэдняя шляхта жадала і дабівалася уніі з Польшчай.

Ацэнкі

3 юрыдычнага боку акты аб далучэнні беларускіх і ўкраінскіх земляў да Польшчы былі незаконныя і належала лічыць, што яны не маюць сілы. Паводле заканадаўства Вялікага Княства Літоўскага, вялікі князь, уступаючы на прастол, даваў прысягу і абяцаў дзейнічаць толькі згодна з дзяржаўнымі законамі. Адпаведна з параграфамі 12 і 15 прывілею 1492г. і арт. 1,2, 12 раздз. 3 Статута 1566г. вялікі князь не меў права змяншаць тэрыторыю дзяржавы і выдаваць якія-небудзь заканадаўчыя акты без згоды Рады і сойма. У арт. 4 таго ж раздзела проста ўстанаўлівалася забарона выдаваць прывілеі, якія парушаюць нормы Статута: «А где бы што одержано и вышло яким же кольвек обычаем против сего Статуту, то с права и суду справедливость через нас н потомки наши за радою рад наших Великого князства на сторону отложено и ни во што обернено быти маеть». Таму акты аб аддзяленні ўкраінскіх і заходняй часткі беларускіх земляў, выдадзеныя ў Любліне, кажучы мовай Статута, належала «ни во что обернути» – прызнаць за несапраўдныя. Несапраўднасць іх устанаўлівалася і граматай Жыгімонта Аўгуста ад 21 снежня 1568г., дзе ён кляўся захоўваць старыя законы і звычаі і не парушаць тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы.

Акты аб аддзяленні земляў не былі замацаваны пячаткай Вялікага княства, што таксама рабіла іх несапраўднымі. Юрыдычную незаконнасць іх разумелі і самі творцы, таму і пасля выдання гэтых актаў стараліся прымусіць прадстаўнікоў княства згадзіцца на унію і тым самым прыхаваць незаконнае далучэнне чужых тэрыторый бачнасцю «згоды» і «братэрскай любові» абодзвух бакоў. Далучэнне велізарнай тэрыторыі, адарванай ад княства, павялічыла польскую дзяржаву ў некалькі разоў, але не ўмацавала яе, а значна аслабіла, бо Польшча вымушана была ўвесь час трымаць свае сілы на захопленых землях, каб не даваць разгарацца вызваленчай барацьбе ўкраінскага і беларускага народаў, якая праяўлялася асабліва ў сярэдзіые XVII ст. Прысваенне гэтых тэрыторый узмацніла ў Польшчы і рост вялікадзяржаўных шавіністычных ілюзій, якія зусім выцяснялі цвярозую развагу. Пануючым вярхам Польшчы здавалася, што іх эгаістычным планам цяпер нішто не перашкодзіць, бо галоўныя іх апаненты ў княстве зломлены і прыгнечаны, а само княства асуджана на ліквідацыю. Яны не разумелі, што падрыў сіл саюзнай дзяржавы вёў да аслаблення Польшчы, а разгул шавінізму – да ўзмацнення нацыянальнай барацьбы, што ўрэшце і стала адной з прычын распаду польскай феадальнай дзяржавы.

Пасля страты значнай тэрыторыі Вялікае княства не магло далей самастойна весці вайну і вымушана было, каб атрымаць дапамогу ад польскіх феадалаў, капітуляваць і падпісаць ганебны акт уніі на ўмовах, прадыктаваных імі. Патрыятычныя сілы княства, якія супраціўляліся націску польскіх феадалаў, былі аслаблены наяўнасцю ўнутры дзяржавы моцнай каталіцкай агентуры, якая складалася з часткі акаталічанай шляхты і каталіцкага духавенства і дзейнічала на карысць польскіх феадалаў па ўказцы з Ватыкана і Гнезна. Значная ж частка феадалау і шляхты была запалохана пагрозай канфіскацыі маёнткаў і дзеля асабістых інтарэсаў паступалася інтарэсамі дзяржавы. Характарызуючы паводзіны прадстаўнікоў шляхты на соймах, пісьменнік XVI ст. пісаў, што яны поўнасцю падпарадкаваліся жаданням караля, «адны баючыся што-небудзь страціць, а другія жадаючы ўбіцца ў ласку».[2] Пры такім становішчы прадстаўнікі Вялікага княства вымушаны былі пад пагрозай канфіскацыі маёнткаў вярнуцца ў Люблін і падпісаць прапанаваны ім акт аб злучэнні дзвюх дзяржаў.

Гвалтоўнае і бяспраўнае далучэнне ўкраінскіх і часткі заходнебеларускіх земляў да Польшчы прынесла шмат шкоды не толькі насельніцтву Беларусі, Украіны і Літвы, але і самой Польшчы. Прымусовае акаталічванне і апалячванне беларускага і ўкраінскага народаў спарадзіла нацыянальны і рэлігійны прыгнёт. Насаджэнне ж рэакцыйнай дагматычнай ідэалогіі каталіцкай царквы выклікала застой і заняпад навукі і культуры. Усё гэта шкодна адбілася на стане вытворчых сіл і эканомікі, што ў канчатковым выніку прывяло да пагібелі ўсёй феадальнай Рэчы Паспалітай.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Зельверович Л.М. Литовская метрика. СПб., 1883. Т.1. С.55 – 76.
  2. Stryjkowski M. Kronika… Warszawa, 1846. T.2. S.418.

Крыніцы

  • Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Вучэб. Дапам. – Мн.: Універсітэцкае, 1992. 270с.

Спасылкі

1 ліпеня

1 ліпеня — сто восемдзесят другі (сто восемдзесят трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

28 чэрвеня

28 чэрвеня — сто семдзесят дзявяты (сто васьмідзесяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Адміністрацыйны падзел Вялікага Княства Літоўскага

Адміністрацы́йны падзе́л ВКЛ — комплекс палітычных захадаў, якія вызначалі палітыка-адміністрацыйнае размеркаванне тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага яго ўладамі падчас усяго існавання дзяржавы між XIII і XVIII стст.

Беларуская літаратура

Беларуская літаратура — літаратура на беларускай мове і іншых мовах, створаная на землях Беларусі.

Беларусь

Белару́сь (вымаўленне ; афіцыйная назва — Рэспу́бліка Белару́сь ; руск.: Респу́блика Белару́сь) — дзяржава ва Усходняй Еўропе, на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны. Тэрыторыя краіны — 207,6 тыс. км² (84-я ў свеце). Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2019 года — 9 475 600 чалавек (92-я ў свеце). Працягласць з поўначы на поўдзень 560 км, з захаду на ўсход 650 км.

Дзяржаўныя мовы — беларуская і руская. У краіне 6 абласцей, якія складаюцца са 118 раёнаў, у якіх маюцца 113 гарадоў, 109 пасёлкаў гарадскога тыпу, 24 583 сельскія населеныя пункты (вёскі, аграгарадкі, пасёлкі, хутары).

Сталіца Рэспублікі Беларусь і самы буйны горад дзяржавы — Мінск. Ён мае асаблівы статус горада рэспубліканскага падпарадкавання.

Унітарная дзяржава, прэзідэнцкая рэспубліка. 20 ліпеня 1994 гады пасаду прэзідэнта заняў Аляксандр Лукашэнка, які перамагаў таксама на выбарах 2001, 2006, 2010 і 2015 гадоў.

На паўночным захадзе рэспубліка мяжуе з Літвой, на захадзе з Польшчай, на поўначы з Латвіяй, на ўсходзе з Расіяй, на поўдні з Украінай. Агульная даўжыня меж складае 2969 км.

Грашовая адзінка — беларускі рубель.

1 студзеня 1919 года была створана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі, якая была адной з 4 савецкіх рэспублік, якая падпісала 30 снежня 1922 года Дагавор аб утварэнні СССР ужо як Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. 19 верасня 1991 гады краіна стала называцца Рэспубліка Беларусь, у гэты ж час былі прынятыя новыя герб і сцяг (заменены на сучасныя герб і сцяг 7 чэрвеня 1995 года па выніках рэферэндуму), а таксама новая канстытуцыя і грамадзянскі пашпарт. 8 снежня 1991 года было падпісана з Расiяй і Украінай пагадненне аб стварэнні Саюза Суверэнных Дзяржаў.

З’яўляецца членам-заснавальнікам ААН (як БССР), СНД, АДКБ, ЕўрАзЭС, Саюзнай Дзяржавы і ЕАЭС.

Васіль Цяпінскі

Васіль Мікалаевіч Цяпінскі-Амельяновіч (~1530-40-я, в. Цяпіна, Полацкае ваяводства, цяпер Чашніцкі раён — 1603) — гуманіст-асветнік, пісьменнік, кнігавыдавец, перакладчык.

Вялікі князь

Вялікі князь, найвышэйшы княскі тытул. Належаў князям найбуйнейшых феадальных княстваў, у склад якіх уваходзілі васальныя ўдзельныя княствы.

Гісторыя Польшчы

Польская гісторыя ахоплівае гісторыю польскай дзяржавы і польскай нацыі з Х па XXI стагоддзе. Гісторыю польскай дзяржаўнасці прынята адлічваць з часоў кіравання Мешкі I — гістарычнага князя заходніх палян, які прыняў хрысціянства па лацінскім абрадзе. Польшча была адносна стабільнай да валадарання Баляслава III Крывавустага, пасля якога пачаўся перыяд феадальнай раздробленасці, завершаны ўз’яднаннем польскіх зямель каралём Уладзіславам I Лакеткам. Да 1385 г. у Каралеўстве Польскім кіравала дынастыя Пястаў, затым дынастыя Ягелонаў. У 1569 г. Каралеўства Польскае аб’ядналася з Вялікім Княствам Літоўскім у Рэч Паспалітую — федэратыўную дзяржаву, якая (пасля трох падзелаў) канчаткова скончыла сваё існаванне ў 1795 г. Тэрыторыі Польшчы знаходзіліся ў складзе Расійскай, Германскай і Аўстра-Венгерскай імперый да аднаўлення польскай дзяржаўнасці 11 лістапада 1918 г. У 1921 г. у выніку Рыжскага мірнага дагавора да Польшчы адышла Заходняя Беларусь. 1 верасня 1939 г. Трэці Рэйх пачаў Другую сусветную вайну, напаўшы на Польшчу. Пасля вайны Польшча (межы якой істотна змяніліся) стала незалежнай сацыялістычнай Польскай Народнай Рэспублікай. У 1989 г. адбыліся палітычныя змены, і да цяперашняга часу Польшча існуе як Рэспубліка Польшча (польск.: Rzeczpospolita Polska), або Трэцяя Рэч Паспалітая.

Дынастыя Ягелонаў

Ягелоны (польск.: Jagiellonowie) — валадарская дынастыя Вялікага Княства Літоўскага (1377—1381, 1382—1387, 1440—1572), Польшчы (1386—1572), Венгрыі (1440—1444, 1490—1526) і Чэхіі (1471—1526). Галіна роду Гедзімінавічаў.

Заснавальнік дынастыі — Ягайла (~1350-1434), сын вял. кн. Альгерда і ўнук Гедзіміна, заняў літоўскі сталец у 1377. У 1381 Ягайла быў скінуты са стальца сваім дзядзькам Кейстутам, але ў 1382 вярнуў сабе сталец. У лютым 1386 Ягайла, ахрысціўшыся ў каталіцтва, ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай Анжуйскай (1370—1399; на стальцы з 1382), дачкой венгерскага і польскага караля Людовіка Анжуйскага (Лаяша I), і заняў польскі сталец пад імем Уладзіслава II Ягайлы (правіў да 1434). У 1387 ён перадаў уладу ў ВКЛ свайму брату Скіргайлу, і да 1440 яе трымалі прадстаўнікі іншых галін роду Гедзімінавічаў.

Пасля смерці Уладзіслава II Ягайлы (1434) польскі сталец пераняў яго сын Уладзіслаў III, у 1440 ён быў абраны і венгерскім каралём пад імем Уласла V (правіў да 1444). Уладзіслаў III быў старэйшым сынам Уладзіслава II Ягайлы ад чацвёртага шлюбу з Соф'яй Гальшанскай, ад папярэдніх шлюбаў у Ягайлы было дзве дачкі, першая — Елізавета-Баніфацыя памёрла амаль адразу пасля нараджэння, другая — Ядвіга Ягелонка памёрла яшчэ пры жыцці бацькі ў 1431 годзе.

У 1440, пасля забойства вял. кн. літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча, Ягелоны вярнулі сабе сталец ВКЛ — вял. кн. літоўскім быў абраны малодшы сын Уладзіслава II Ягайлы і брат Уладзіслаў III — Казімір Ягелончык (правіў да 1492). Са згубай Уладзіслава III у бітве з асманамі пры Варне (10.11.1444), ад чаго пазней Уладзіслава III быў празваны Варненчыкам, Ягелоны страцілі венгерскі сталец, аднак захавалі за сабою польскі — у 1447 польскі сталец заняў вял. кн. літоўскі Казімір Ягелончык (Казімір IV), які правіў да 1492.

У 1471 старэйшы сын Казіміра Ягелончыка — Уладзіслаў Ягелончык быў абраны каралём Чэхіі пад імем Уладзіслава II (правіў да 1516), а ў 1490 — каралём Венгрыі пад імем Уласла VI (правіў да 1516). Ягелоны займалі венгерскі і чэшскі стальцы да 29.8.1526, калі адзіны сын і спадчыннік Уладзіслаў Ягелончык (Уласла VI) — Людовік (Лаяш II; правіў у 1516—1526) загінуў у бітве з асманамі пры Махачэ. Правы на венгерскі і чэшскі стальцы перайшлі да Габсбургаў праз шлюб Людовікавай сястры Ганны з эрцгерцагам Фердынандам I Аўстрыйскім, іх нашчадкі правілі ў Венгрыі і Чэхіі да 1918.

Пасля смерці Казіміра Ягелончыка (1492) улада ў Польшчы перайшла да яго трэцяга сына — Яна-Ольбрэхта (правіў у 1492—1501), а ўлада ў ВКЛ да яго чацвёртага сына — Аляксандра Ягелончыка (правіў у 1492—1506), пасля смерці Яна-Ольбрэхта (1501), Аляксандр Ягелончык заняў і польскі сталец (правіў да 1506). Пасля смерці Аляксандра Ягелончыка польскі і літоўскі стальцы заняў пяты сын Казіміра Ягелончыка — Жыгімонт Стары (правіў у 1506—1548), яго сын — Жыгімонт Аўгуст яшчэ пры жыцці бацькі заняў літоўскі сталец (1529), а пасля смерці бацькі і польскі (правіў у 1548—1572). Пры ім паміж ВКЛ і Польшчай была заключана Люблінская унія (1569), якая канчаткова звязала дзве краіны ў федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. З гэтага часу каралём польскім і вял. кн. літоўскім магла быць толькі адна і тая ж асоба. Пасля смерці Жыгімонта Аўгуста дынастыя Ягелонаў па мячы спынілася.

Уладаркай Польшчы і ВКЛ стала сястра Жыгімонта Аўгуста — Ганна Ягелонка (пам. 1596), наступны кароль і вял.кн. — французскі прынц Анры (Генрык) Валуа (правіў 1573—1574) абіраўся з умовай, што возьме шлюб з Ганнай Ягелонкай, але ў хуткім часе ён кінуў польскі і літоўскі стальцы і вярнуся ва Францыю дзе, пасля смерці караля — яго брата, сталец быў вакантны і стаў наступным французскім каралём. Пасля Генрыка Валуа на стальцы Польшчы і ВКЛ быў абраны трансільванскі ваявода Стэфан Баторый (правіў у 1576—1586), які таксама абіраўся з умовай, што возьме шлюб з Ганнай Ягелонкай, але іх шлюб быў бяздзетны. Пасля Стэфана Баторыя каралём польскім і вял. кн. літоўскім быў абраны Жыгімонт Ваза (правіў у 1587—1632), сын другой сястры Жыгімонта Аўгуста — Кацярыны Ягелонкі і шведскага караля Юхана III, іх нашчадкі валодалі польскім і літоўскім стальцамі да 1668. Гэта ўжо быў час панавання ў Рэчы Паспалітай шведскай дынастыі Вазаў — нашчадкаў Ягелонаў па кудзелі.

Знак Еўрапейскай спадчыны

Знак Еўрапейскай cпадчыны (European Heritage Label) прысуджаецца Еўрапейскім Саюзам будынкам, дакументам, музеям, архівам, помнікам ці падзеям, якія разглядаюцца як вехі ў стварэнні сучаснай Еўропы. Праграма кіруецца Еўрапейскай камісіяй.

Люблін

Люблін (польск.: Lublin) — горад на правах павета на ўсходзе Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Люблінскага ваяводства. Знаходзіцца на Люблінскім ўзвышшы, на рацэ Быстрыцы — левы прыток Вепша. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Люблін — Мінск 441 км, да Варшавы — 152 км.

Насельніцтва — 343 313 жыхароў (2014 год).

Пагранічны слуп (Багушы)

Пагранічны слуп (польск.: Słup graniczny w Boguszach) — гістарычны пагранічны слуп каля в. Багушы Элкскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства Польшчы.

Польска-літоўскія уніі

Польска-літоўскі саюз — ваенна-палітычны саюз польскага каралеўства Ягелонаў і Вялікага Княства Літоўскага ў канцы XIV-XVI стагоддзях, які выліўся ва ўтварэнне ў 1569 г. адзінай дзяржавы Рэч Паспалітая.

Польшча і Літва каардынавалі свае інтарэсы з моманту падзелу галіцка-валынскай спадчыны пры Гедзіміне. Дзве дзяржавы аб'ектыўна згуртоўвалі такія фактары, як татара-турэцкая пагроза на поўдні і экспансія тэўтонскіх рыцараў на поўначы. Саюзныя адносіны былі аформленыя наступнымі уніямі:

1385 — Крэўская унія прывяла літоўскую дынастыю Ягелонаў на польскі трон

1401 — Віленска-радамская унія пацвердзіла незалежнасць ВКЛ.

1413 — Гарадзельская унія распаўсюдзіла правы шляхты на каталіцкае дваранства Вялікага Княства Літоўскага, уніфікавала геральдыку.

1432 — Гарадзенская унія.1499 — Кракаўска-Віленская унія.

1501 — Мельніцкая унія прадугледжвала аб'яднанне Польшчы і Літвы ў адзіную дзяржаву, але не была зацверджана літоўскім сеймам.

1569 — Люблінская унія, ва выніку якой узнікла Рэч Паспалітая.

Польскае Каралеўства (1385—1569)

Польскае Каралеўства (1385—1569), Каралеўства Ягелонаў, Каралеўства Ягайлавічаў — перыяд у гісторыі Польшчы ў часы ўладарання дынастыі Ягайлавічаў, які ахоплівае позняе Сярэднявечча і ранні Новы Час. Утварылася ў 1386 года пасля ўзыходжання на сталец Уладзіслава II Ягайлы, Вялікага князя Літоўскага.

Ад моманту Крэўскай уніі Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае і Польскае каралеўства мелі аднаго манарха, застаючыся пры гэтым дзвюма асобнымі дзяржавамі. Пасродкам гэтага супрацоўніцтва да сферы ўплываў Польшчы былі далучаныя вялізарныя літоўскія абшары, якія ўключалі ў сябе і землі Кіеўскай Русі. Польска-літоўская унія сталася гістарычна абумоўленай для насельнікаў Польшчы і Літвы, якія суіснавалі і супрацоўнічалі ў адным з найбуйнешых еврапейскіх палітычных фарміраванняў на наступныя чатыры стагоддзі.

У 1569 года дынастычны саюз паводле Люблінскай уніі быў пераўтвораны ў аб'яднаную дзяржаву — Рэч Паспалітую абодвух народаў. Неўзабаве спыніла існаванне і дынастыя Ягайлавічаў. У Вялікім Княстве яе ўладаранне доўжылася блізу 400 год (дынастыя Гедзіміна), у Польшчы — каля 200 год.

Род Радзівілаў

Радзівілы — вялікалітоўскі арыстакратычны род, які ўзнік у XV ст. як галіна роду Осцікавічаў. Род Радзівілаў не меў сабе роўных па колькасці асоб, што займалі найвышэйшыя дзяржаўныя ўрады. На працягу гісторыі Вялікага княства Літоўскага, а затым і Расійскай імперыі, нязменна заставаліся сярод найбагацейшых магнатаў.

Рэч Паспалітая

Рэч Паспалі́тая (польск.: Rzeczpospolita Obojga Narodów, літ.: Žečpospolita або Abiejų tautų respublika) — федэратыўная манархічная рэспубліка, што ўтварылася ў 1569 годзе з Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і Польскага Каралеўства. Рэч Паспалітая праіснавала да 1795 года.

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

Уладзі́мір Сямё́навіч Каратке́віч (26 лістапада 1930, Орша, цяпер Віцебская вобласць — 25 ліпеня 1984, Мінск, БССР) — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Адна з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX ст. Першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву.

Творчасць Уладзіміра Караткевіча адрозніваецца рамантычнай скіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам і гуманістычным гучаннем. Пісьменнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», нарыс «Зямля пад белымі крыламі».

Ян Матэйка

Ян Алёйзы Матэ́йка (польск.: Jan Alojzy Matejko; 24 чэрвеня 1838, Кракаў — 1 лістапада 1893, Кракаў) — польскі мастак.

 
Старажытнасць (да 500)
Ранняе Сярэднявечча (5001240)
Вялікае Княства Літоўскае (12371569)
Рэч Паспалітая (15691795)
У складзе Расійскай імперыі (17951917)
Найноўшы час (19171991)
Сучаснасць (пасля 1991)
Звязаныя тэмы

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.