Леон (Іспанія)

Леóн (ісп.: León) — горад у Іспаніі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Насельніцтва — 137 тыс. жыхароў. Уваходзіць у маршрут «Шляху Святога Якава».

Горад
Леон
Leon
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Catedral de León vista clásica
Леонскі сабор
Краіна
Аўтаномная супольнасць
Правінцыя
Леон
Каардынаты
42°36′ пн. ш. 5°35′ з. д.
Мэр
Марыа Амілівіа
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Legio
Плошча
39,2 км²
Вышыня НУМ
838 м
Насельніцтва
134 305 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
987
Паштовыя індэксы
24001-24010
Афіцыйны сайт
Леон на карце Іспаніі
Леон (Іспанія) (Іспанія)
Леон (Іспанія)

Гісторыя заснавання

Горад быў заснаваны салдатамі рымскага VII Парнага легіёна (першая назва — «Септыма Легіён»). Горад быў штаб-кватэрай гэтага легіёна ў позні перыяд Імперыі, а таксама цэнтрам гандлю золатам, якое здабывалася непадалёк. У 540 годзе горад быў захоплены каралём вестготаў Леавігільдам, а ў 717 годзе — ізноў, на гэты раз маўрамі. Аднак ён быў адным з першых гарадоў, узятых ізноў падчас Рэканкісты і стаў часткай каралеўства Астурыя ў 742. Пасля быў сталіцай аднайменнага каралеўства.

Адукацыя

У 1979 годзе быў заснаваны Універсітэт Леона. Паводле даных на 2005 год ён налічвае каля 13 тысяч студэнтаў.

Славутасці

  • Плошча Сан-Маркас на беразе ракі Бернесгі ля моста Сан-Маркас з кляштаром і гасцініцай-шпіталем для паломнікаў
  • Плошча Санта-Дамінга з царквой Сан-Марсела і палацамі Каса-дэ-лос-Батынес і Гусманес
  • Сквер Сіда
  • Раманская базіліка Сан-Ісідра
  • Леонскі сабор
  • Біскупскі палац

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Іполіта Руіс Лопес

Іпо́літа Руі́с Ло́пес (8 жніўня, 1754, Беларада, Іспанія — 1816, Мадрыд) — іспанскі фармацэўт, батанік. Унёс вялікі ўклад у вывучэнне флоры Перу і Чылі ў экспедыцыях з 1777 па 1788 гады. Падчас кіравання Карласа III былі арганізаваны 3 значныя экспедыцыі ў Новы свет.

Альвара Менданья дэ Нейра

Альвара Менданья дэ Нейра (ісп.: Álvaro de Mendaña de Neyra; 1541—18 кастрычніка 1595) — іспанскі мараплавец.

Альфонса III Вялікі

Альфонса III Вялікі (ісп.: Alfonso III el Magno) (848-20 снежня 910) — кароль Астурыі, які кіраваў у 866-910 гг. Сын Ардоньё I.

Альфонса VIII Кастыльскі

Альфонса VIII Кастыльскі (ісп.: Alfonso VIII de Castilla) ці Альфонса VIII Высакародны (ісп.: Alfonso VIII el Noble, нар. 11 лістапада 1155, Сорыя — 6 кастрычніка 1214, Гут'ерэ-Муньяс) — кароль Кастыліі з 1158 года, адзіны сын Санча III Кастыльскага і Бланкі Наварскай.

Вялікую частку свайго валадарання правёў у барацьбе з рознымі іспанскімі дзяржавамі. Імкнуўся прыцягнуць на свой бок Англію, Францыю і Германію, але супраць яго склалі саюз усе гаспадары Пірэнейскага паўвострава, і яго выратаваў ад поўнай паразы толькі інтэрдыкт, накладзены Папай на Леон і Партугалію. У канцы валадарання яму атрымалася заключыць саюз з іншымі васпанамі Іспаніі і нанесці мусульманам параза пры Талосе, якая канчаткова зламала іх магутнасць 1212.

Яго кіраванне (больш 56 гадоў) з’яўляецца самым працяглым у гісторыі Кастыліі, а пазней і Іспанскага каралеўства.

Альфонса V Велікадушны

Альфонса V Велікадушны (ісп.: Alfonso V el Magnánimo; 1394, Медына-дэль-Кампа — 27 чэрвеня 1458, Неапаль) — кароль Арагона і Сіцыліі з 1416 года, кароль Неапаля пад імем Альфонс I з 1435 года. Прадстаўнік дынастыі Трастамара.

Берэнгарыя Кастыльская

Берэнгарыя Кастыльская (ісп.: Berenguela de Castilla) ці Берэнгарыя Вялікая (ісп.: Berenguela la Grande) (1 чэрвеня 1180, Сеговія — 8 лістапада 1246) — каралева Кастыліі ў 1217 г. Старэйшая дачка Альфонса VIII Кастыльскага і Элеаноры Англійскай.

Вісентэ дэль Боске

Вісентэ дэль Боске Гансалес, 1-ы маркіз дэль Боске (ісп.: Vicente del Bosque González, I marqués de Del Bosque; нар. 23 снежня 1950, Саламанка) — іспанскі футбаліст, трэнер. З 2008 па 2016 год трэнер нацыянальнай зборнай Іспаніі. Чэмпіён свету, чэмпіён Еўропы, двухразовы пераможца Лігі чэмпіёнаў, чэмпіён Іспаніі, уладальнік Міжкантынентальнага кубка і Еўрапейскага суперкубка у якасці галоўнага трэнера. Адзіны ў гісторыі трэнер, які выйграў чэмпіянат свету, чэмпіянат Еўропы і Лігу чэмпіёнаў.

Дыега Веласкес дэ Куэльяр

Дыега Веласкес Кансуэла дэ Куэльяр (ісп.: Diego Velázquez de Cuéllar; 1456, Куэльяр, правінцыя Сеговія — 12 чэрвеня 1524, горад Сант'яга-дэ-Куба) — іспанскі канкістадор, заваёўнік Кубы.

Леонская Біблія (920)

Леонская Біблія, таксама вядомая як Біблія Хуана і Вімары або Святая Біблія Леона — рукапіс Бібліі, які скапіявалі і ілюмінавалі ў 920 годзе ў манастыры у правінцыі Леон(руск.) бел.. У цяперашні час ён захоўваецца ў бібліятэцы Леонскага сабора (cod.6). Гэта адзін з першых рукапісаў, тыповы для стылю іспанскіх сярэдневяковых рукапісаў .

Леонскі сабор

Сабор Санта-Марыя-дэ-Леон (ісп.: Santa María de León) — каталіцкі кафедральны сабор у горадзе Леон (Кастылія і Леон).

Сучасны Леонскі сабор быў збудаваны ў 1205-1301 гг. у гатычным стылі. Раней на гэтым месцы у II стагоддзі былі размешчаны рымскія тэрмы, а напачатку X стагоддзя кароль Галісіі і Леона Ардонья II пабудаваў палац. Пасля адной з перамог над маўрамі ён пабудаваў сабор у раманскім стылі, у якім і быў пахаваны. Пазней на гэтым месцы быў пабудаваны другі сабор, таксама ў раманскім стылі, які быў асвячоны ў 1073 годзе, і дзе ў 1135 годзе Альфонса VII быў каранаваны Імператарам усёй Іспаніі.

Сёння сабор з'яўляецца адной з вядомых цэркваў поўначы краіны і яскравым прыкладам іспанскай гатычнай архітэктуры. Вітражы XIII-XIV стст. маюць плошчу каля 1800 кв. м. Унутры сабора размешчана мноства старых скульптур. Знадворку будынак ўпрыгожваюць шматлікія ацалелыя гаргуллі, грыфоны і хімеры. Фасад сабора мае дзве вежы, адна з іх, паўднёвая, гадзіннікавая. Сабор мае некаторыя элементы барока і неакласіцызму, унесеныя ў XVI-XVIII стст.

Пабудаваны больш за 700 гадоў будынак выяўляе прыкметы разбурэння, з прычыны таго, што пясчанік адносна нетрывалы матэрыял. Сёння вучоныя з універсітэта Аўеда займаюцца вывучэннем стану сабора.

Святы Дамінік

Святы Дамінік дэ Гусман Гарсес або Святы Дамінік дэ Гусман (лац.: Sanctus Dominicus, ісп.: Santo Domingo; Domingo de Guzmán Garcés; 1170, Калеруэга, Іспанія — 6 жніўня 1221, Балоння, Італія) — манах, прапаведнік, каталіцкі святы. Заснавальнік Ордэна прапаведнікаў, або ордэна дамініканаў.

Томас дэ Берланга

Томас дэ Берланга (ісп.: Tomás de Berlanga; 1487 — 8 жніўня 1551) — іспанскі святар і падарожнік. Чацвёрты біскуп Панамы. Вядомы тым, што адкрыў Галапагас.

Нарадзіўся ў горадзе Берланга-дэ-Дуэра, правінцыя Сорыя, Іспанія. У 1508 годзе ўступіў у манаскі ордэн дамініканаў. Займаў пасаду прыёра вострава Эспаньёла (сучасны востраў Гаіці), які дзякуючы Берланзе ў 1528 годзе стаў асобнай правінцыяй Іспаніі. У 1530 годзе быў прызначаны біскупам Панамы.

Тусан

Тусан (англ.: Tucson /ˈtuːsɒn/) — буйны горад у штаце Арызона, ЗША і адміністрацыйны цэнтр акругі Піма. Насельніцтва непасрэдна горада - 541.811 жыхара (2008), другі па велічыні горад штата Арызона пасля Фінікса.

Фердынанд III Кастыльскі

Святы Фернанда III Кастыльскі (ісп.: Fernando III de Castilla, el Santo; 5 жніўня 1199, Самора — 30 мая 1252, Севілья, Іспанія) — кароль Кастыліі з 1217 года, кароль Леона з 1230 года. Сын Альфонса IX Леонскага і Берэнгарыі Кастыльскай. Прылічаны да ліку святых у 1671 годзе.

Хасэ дэ Акоста

Хасэ дэ Акоста (1539/1540 — 15 лютага 1600) — іспанскі натураліст, гісторык, місіянер.

З 1571 года на працягу 14 гадоў вёў вялікую і плённую місіянерскую і асветніцкую дзейнасць: Акоста выкладаў тэалогію ў езуіцкіх калегіях віцэ-каралеўства Перу, сам заснаваў мноства навучальных устаноў у розных гарадах Перу (у тым ліку Куска і Патосі), у 1576 годзе быў абраны правінцыялам (кіраўніком аддзялення ордэна на пэўнай тэрыторыі). За час свайго знаходжання ў Паўднёвай Амерыцы Акоста сабраў велізарную колькасць звестак аб прыродзе рэгіёну і культурах яго індзейцаў.

Хуан Понсэ дэ Леон

Хуа́н По́нсэ де Лео́н (ісп.: Juan Ponce de León; каля 1460 — ліпень 1521) — іспанскі канкістадор з тытулам адэлантада, які заснаваў першае еўрапейскае паселішча на Пуэрта-Рыка і ў час пошукаў крыніцы вечнай маладосці адкрыў Фларыду.

Хуан дэ Грыхальва

Хуан дэ Грыхальва (ісп.: Juan de Grijalva; каля 1489, Куэльяр, Іспанія — 21 студзеня 1527) — адзін з першых іспанскіх канкістадораў. Экспедыцыя Грыхальвы, падчас якой была адкрыта Мексіка, адлюстравана ў кнізе Берналя Дыяса «Сапраўдная гісторыя заваявання Новай Іспаніі».

Хуана I Вар’ятка

Хуана I (ісп.: Juana I de Castilla; 6 лістапада 1479 — 12 красавіка 1555), якую празвалі Хуана Вар’ятка (ісп.: Juana La Loca) была каралевай Кастыліі і Леона і маці імператара Карла V. Хуана была другой дачкой Фердынанда II, караля Арагона і Ізабелы I, каралевы Кастыліі. Яна нарадзілася ў Таледа ў 6 дзень лістапада 1479 года.

 
Адміністрацыйныя цэнтры правінцый Іспаніі

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.