Лагуна

Лагу́на (італ.: laguna, ад лац.: lacus - возера) — дробны вадаём, аддзелены ад мора вузкай паласой намытага пяску (перасыпам), бар'ернымі астравамі або каралавымі рыфамі. Калі ў лагуну ўпадае буйная рака, то вада ў лагуне можа быць амаль прэснай, а яе ўзровень можа перавышаць узровень мора. Такія, напрыклад, Куршскі і Калінінградскі залівы.

Тыповы прыклад лагуннага горадаВенецыя.

Дзякуючы сваёй абароненасці лагуны часта з'яўляюцца ўнікальнымі прыроднымі біятопамі. Яны служаць прытулкам для водных птушак, рыб і звяроў. Экалагічна важныя лагуны знаходзяцца пад абаронай міжнародных ведамстваў.

На Чорным і Азоўскім марах лагуны завуцца ліманамі.

GlenrockLagoonFromLeichhardtLookout
Лагуна Гленрок, Аўстралія
M8 (аб’ект Месье)

M8 (каталог Месье), туманнасць Лагуна (англ.: Lagoon) — дыфузная туманнасць у сузор'і Стральца. Была адкрыта Гіёмам Лежанцілем у 1747 годзе.

Знаходзячыся на адлегласці 5200 светлавых гадоў, туманнасць Лагуна адна з двух зоркаўтваральных туманнасцяў слаба адрозных няўзброеным вокам у сярэдніх шыротах Паўночнага паўшар'я. Пры разглядзе ў бінокль, Лагуна бачыцца выразна акрэсленай авальнай аблокападобнай плямай з ядром. Туманнасць змяшчае невялікае зорнае скопіча.

Арыбэ Перальта

Ары́бэ Пера́льта Маро́нес (ісп.: Oribe Peralta Morones; нар. 12 студзеня 1984, Тарэон, Мексіка) — мексіканскі футбаліст, нападнік клуба «Гвадалахара» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Мексікі. Алімпійскі чэмпіён 2012 года ў Лондане, а таксама найлепшы футбаліст КАНКАКАФ 2013 года.

Венецыя

Венецыя (італ.: Venezia, вен.: Venezsia) — горад у Паўночнай Італіі на астравах у аднайменнай лагуне і на беразе Венецыянскага заліва Адрыятычнага мора. Марскі порт (грузазварот звыш 20 млн тон у год); міжнародны аэрапорт імя Марка Пола. Пачатковы пункт аўтадарог і чыгунак. Венецыя складаецца з 2 частак: гістарычнага, размешчанага на 118 астравах (гл.востраў Сан-Мікеле), падзеленых 150 каналамі і пратокамі, цераз якія перакінуты каля 400 мастоў (Спіс мастоў Венецыі, у тым ліку Рыяльта, мост Уздыхаў, Мост дэла Ліберта), і прамыслова-партовай часткі (уключае гарады Маргера, Местрэ, Фузіна). У Сярэднявеччы Венецыя з'яўлялася цэнтрам Венецыянскай рэспублікі, адной з найважнейшых дзяржаў Міжземнамор'я. У цяперашні час буйны турыстычны і прамысловы цэнтр, сталіца рэгіёну Венета і правінцыі Венецыя. Насельніцтва - 270,4 тыс. жыхароў (2009).

Венецыянская лагуна

Венецыянская лагуна (іт. Laguna di Venezia) — лагуна ў Адрыятычным моры, месца знаходжання горада Венецыі. Менавіта ад назвы гэтага дробнага заліва і паходзіць тэрмін лагуна, які ўвайшоў у шматлікія мовы свету.

Плошча лагуны складае каля 550 км ². Каля 8 % плошчы займае суша, якая складаецца з самой Венецыі і мноства маленькіх астравоў. Яшчэ 11 % тэрыторыі — гэта ўчасткі глыбокай вады ці каналаў, астатнія 80 % ўяўляюць з сябе ваты або саляныя балоты.

Сувязь лагуны з морам ажыццяўляецца праз тры пралівы:

Порта ды Лідо

Порта ды Маламока

Порта ды К'ёджа

Герб Філіпінаў

Герб Філіпінаў быў прыняты ў 1940 годзе. Гэта шчыт з сонцам Філіпінаў пасярэдзіне, 8 прамянёў якога ўяўляюць 8 абласцей (Батангас, Булакан, Кавітэ, Маніла, Лагуна, Нуэва Экія, Пампанга і Тарлак); трыма пяціканцовымі зоркамі, якія ўяўляюць тры астраўныя групы: Лусон, Вісая і Мінданаа, якія складаюць Філіпінскі архіпелаг. У напамін аб каланіяльным мінулым Філіпінаў у сіняй вобласці герба намаляваны белагаловы арлан — нацыянальны сімвал Злучаных Штатаў, у чырвонай вобласці справа — неўтаймаваны леў — сімвал панавання Іспаніі.

Надпіс на стужцы — «Рэспубліка Філіпіны» на мове філіпіна.

Заліў

Залі́ў — частка акіяна, мора альбо возера, якая глыбока ўдаецца ў сушу, але мае свабодны вадаабмен з асноўнай часткай вадаёма.

Сярод заліваў адрозніваюцца:

бухта,

губа, заліў,

Эстуарый, частка ракі,

фіёрд,

ліман,

лагуна і інш.

Лагуна Джэрыд

Джэрыд (англ.: Jerid Lacuna) — лагуна, якая знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка Сатурна — Тытана, па каардынатах 66°42′ пн. ш. 221°00′ з. д.66,7° пн. ш. 221° з. д. / 66.7; -221. Лагуна (лац.: lacuna) — падобная да возера фармацыя, якая пры радарным зандаванні мела слабае паглынанне радыёхваль, што кажа аб яе малой глыбіні, альбо поўнай адсутнасці вадкасці.

Дыяметр лагуны складае 42,6 км. Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Лагуна складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Лагуна Джэрыд з'яўляецца адной з многіх лагун, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яна была знойдзена ў 2007 годзе.

Названа ў гонар зямнога возера Шот-эль-Джэрыд, размешчанага на тэрыторыі Тунісу.

Лагуна Мельгір

Мельгір (англ.: Melrhir Lacuna) — лагуна, якая знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка Сатурна — Тытана, па каардынатах 64°54′ пн. ш. 147°24′ у. д.64,9° пн. ш. 147,4° у. д. / 64.9; 147.4. Лагуна (лац.: lacuna) — падобная да возера фармацыя, якая пры радарным зандаванні мела слабае паглынанне радыёхваль, што кажа аб яе малой глыбіні, альбо поўнай адсутнасці вадкасці.

Дыяметр лагуны складае 23,6 км. Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Лагуна складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Лагуна Мельгір з'яўляецца адной з многіх лагун, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яна была знойдзена ў 2007 годзе.

Названа ў гонар зямнога возера Шот-Мельгір, размешчанага на тэрыторыі Алжыру.

Лагуна Рэйстрэк

Рэйстрэк (англ.: Racetrack Lacuna) — лагуна, якая знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка Сатурна — Тытана, па каардынатах 66°06′ пн. ш. 135°06′ у. д.66,1° пн. ш. 135,1° у. д. / 66.1; 135.1. Лагуна (лац.: lacuna) — падобная да возера фармацыя, якая пры радарным зандаванні мела слабае паглынанне радыёхваль, што кажа аб яе малой глыбіні, альбо поўнай адсутнасці вадкасці.

Дыяметр лагуны складае 9,9 км. Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Лагуна складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Лагуна Рэйстрэк з'яўляецца адной з многіх лагун, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яна была знойдзена ў 2007 годзе.

Названа ў гонар зямнога возера Рэйстрэк-Плая, размешчанага на тэрыторыі ЗША.

Лагуна Уюні

Уюні (англ.: Uyuni Lacuna) — лагуна, якая знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка Сатурна — Тытана, па каардынатах 66°18′ пн. ш. 131°36′ у. д.66,3° пн. ш. 131,6° у. д. / 66.3; 131.6. Лагуна (лац.: lacuna) — падобная да возера фармацыя, якая пры радарным зандаванні мела слабае паглынанне радыёхваль, што кажа аб яе малой глыбіні, альбо поўнай адсутнасці вадкасці.

Дыяметр лагуны складае 27 км. Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Лагуна складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Лагуна Уюні з'яўляецца адной з многіх лагун, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яна была знойдзена ў 2007 годзе.

Названа ў гонар зямнога саланчаку Уюні, размешчанага на тэрыторыі Балівіі.

Лагуна Эйр

Эйр (англ.: Eyre Lacuna) — лагуна, якая знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка Сатурна — Тытана, па каардынатах 72°36′ пн. ш. 134°54′ у. д.72,6° пн. ш. 134,9° у. д. / 72.6; 134.9. Лагуна (лац.: lacuna) — падобная да возера фармацыя, якая пры радарным зандаванні мела слабае паглынанне радыёхваль, што кажа аб яе малой глыбіні, альбо поўнай адсутнасці вадкасці.

Дыяметр лагуны складае 25,4 км. Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Лагуна складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Лагуна Эйр з'яўляецца адной з многіх лагун, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яна была знойдзена ў 2007 годзе.

Названа ў гонар зямнога возера Эйр, размешчанага на тэрыторыі Аўстраліі.

Лакуна Атакама

Атакама (англ.: Atacama Lacuna) — лакуна, якая знаходзіцца у паўночнай палярнай вобласці самага буйнога спадарожніка Сатурна — Тытана, па каардынатах 62°48′ пн. ш. 132°24′ у. д.62,8° пн. ш. 132,4° у. д. / 62.8; 132.4. Лакуна (лац.: lacuna) — падобная да возера фармацыя, якая пры радарным зандаванні мела слабае паглынанне радыёхваль, што кажа аб яе малой глыбіні, альбо поўнай адсутнасці вадкасці.

Максімальны памер лакуны складае 36 км. Знаходзіцца побач з морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Ўтрымлівае вадкія вуглевадароды (у асноўным метан, этан і прапан). Лакуна Атакама з'яўляецца адной з многіх лакун, якія раскіданыя у паўночнай палярнай вобласці Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яна была знойдзена ў 2007 годзе.

Названа ў гонар зямной пустыні Атакама, размешчанай на тэрыторыі Чылі.

Лакуна Нгамі

Нгамі (англ.: Ngami Lacuna) — лакуна, якая знаходзіцца ў паўночным паўшар'і найбольшага спадарожніка Сатурна — Тытана, на каардынатах 66°42′ пн. ш. 146°06′ у. д.66,7° пн. ш. 146,1° у. д. / 66.7; 146.1.Лакуна (лац.: lacuna) — падобная да возера фармацыя, якая пры радарным зандаванні паказвае слабае паглынанне радыёхваль, што кажа аб яе малой глыбіні, альбо поўнай адсутнасці вадкасці.

Найбольшы папярочнік складае 37,2 км. Знаходзіцца побач з морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Лакуна складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Лакуна Нгамі з'яўляецца адной з многіх лакун, якія раскіданыя ў паўночным паўшар'і Тытана. Знойдзена радарным зандаваннем апарата Касіні ў 2007 годзе.

Названа ў гонар зямнога возера Нгамі, размешчанага на тэрыторыі Батсваны.

Маўра Камаранезі

Маўра Герман Камаранезі (італ.: Mauro German Camoranesi; нар. 4 кастрычніка 1976) — італьянскі футбаліст аргенцінскага паходжання, паўабаронца. Чэмпіён свету 2006 у складзе нацыянальнай зборнай Італіі.

Одэр

О́дэр, О́дра (чэшск.: Odra, польск.: Odra, ням.: Oder) — рака ў Чэхіі, Польшчы і Германіі. Даўжыня 854 км, у т.л. 112 км у Чэхіі, 742 км у Польшчы. Насупраць вусця ракі знаходзіцца Шчэцінская лагуна.

Утварае частку мяжы паміж Польшчай і Германіяй (па Одэры праходзіць 187 км мяжы). З'яўляецца другой па даўжыні ракой Польшчы (пасля Віслы).

Сан-Крыстобаль-дэ-ла-Лагуна

Сан-Крыстобаль-дэ-ла-Лагуна (ісп.: San Cristóbal de La Laguna) — горад у Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Канарскія астравы на поўначы вострава Тэнэрыфэ. Горад з’яўляецца трэцім паводле колькасці насельніцтва ў сваёй супольнасці. Разам з Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ звязаны трамваям. Гістарычны цэнтр горада занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1999 годзе.

Шчэцінская лагуна

Шчэцінская лагуна або Шчэцінскі заліў (польск.: Zalew Szczeciński, ням.: Stettiner Haff) — лагуна ў эстуарыі ракі Одэр, па якой праходзіць мяжа паміж Польшчай і Германіяй. Часам яе завуць Одэрскай лагунай (ням.: Oderhaff). Гістарычная назва Frisches Haff у наш час ужываецца не ў дачыненні да гэтай лагуны, а да Калінінградскага заліва.

Ад Памеранскай бухты Балтыйскага мора лагуна аддзелена астравамі Узедам і Волін. У 1880 годзе праз востраў Узедам быў пракапаны канал Кайзерфарт, які адлучыў ад Узедама новы востраў Карсібур.

Лагуна падзяляецца на дзве часткі: заходнюю — Малую лагуну (ням.: Kleines Haff), і ўсходнюю — Вялікую лагуну (польск.: Wielki Zalew, ням.: Großes Haff).

На поўдні ў лагуну ўпадае некалькі рукавоў Одэра, а таксама невялікія рэчкі Цысэ, Пеенэ, Цараў і Іна. З Памеранскай бухтай лагуна злучаецца пралівамі Пеенештром, Свіна і Дзіўна.

Плошча лагуны складае 687 км², сярэдняя глыбіня — 3,8 м, максімальная глыбіня — 8,5 м (у суднаходных каналах глыбіня дасягае 10,5 м).

На ўзбярэжжы лагуны знаходзяцца гарады:

польскія — Свінауйсце, Паліцы, Волін, Нове-Варпна

нямецкія — Ікермюндэ, Узедам

Эстуарый

Эстуа́рый [ад лац.: aestuarium - затопленае вусце ракі, лагуна] — лейкападобнае расшыранае вусце ракі, якая ўпадае ў мора або акіян.

Утвараецца ў выніку павышэння ўзроўню мора і затаплення нізоўяў рачной даліны; таксама пры адлівах, калі рачныя наносы выносяцца ў мора.

Вусці ў выглядзе эстуарыя маюць рэкі Парана, Конга, Енісей, Об (Обская губа), Сена, Эльба і інш. Эстуарыі паўночных рэк Расіі называюць губамі.

Ян-Маен

Ян Маен (нарв.: Jan Mayen) – невялікі вулканічны востраў у Арктыцы, на ўсход ад Грэнландыі, знаходзіцца ў Грэнландскім моры. Плошча 380 км².

 
Тыпы заліваў

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.