Кыргызстан

Кыргызстан (афіцыйная назва Кыргызская Рэспубліка) — дзяржава на паўночным усходзе Сярэдняй Азіі. Мяжуе на поўначы з Казахстанам, на захадзе з Узбекістанам, на поўдні з Таджыкістанам, на ўсходзе і паўднёвым усходзе з Кітаем. Сталіца — горад Бішкек. Дзяржаўная мова — кіргізская, мова міжнацыянальных зносін — руская. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (31 жніўня).

Кыргызстан
Кыргыз Республикасы
Flag of Kyrgyzstan Герб Кыргызстана
Сцяг Кыргызстана Герб Кыргызстана
Kyrgyzstan on the globe (Eurasia centered)
Дзяржаўны гімн Кыргызстана
Дата незалежнасці 31 жніўня 1991 года (ад СССР)
Афіцыйныя мовы руская і кыргызская мова
Сталіца Бішкек
Найбуйнейшыя гарады Бішкек, Ош, Джалал-Абад, Каракол, Такмак
Форма кіравання Парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
[1]
Прэм'ер-міністр
Спікер Жагорку Кянеш
Сааранбай Жаэнбекаў
[1]
Сапар Ісакаў[2]
Дастан Джумабекаў[3]
Дзярж. рэлігія Свецкая дзяржава
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
86-я ў свеце
198 500 км²
3,6
Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
Шчыльнасць

5 543 300[4] чал. (110-я)
26 чал./км²
Валюта Кыргызскі сом
(KGS, код 417)
Інтэрнэт-дамен .kg
Тэлефонны код +996
Часавыя паясы UTC+6

Дзяржаўны лад

Дзяржаўны лад Кыргызскай Рэспублікі вызначаецца Канстытуцыяй, якая была прынятая 5 мая 1993 года. Ачольнік дзяржавы — прэзідэнт, абіраецца ўсенародным галасаваннем тэрмінам на 5 гадоў. Чарговыя выбары — у 2017. Аднапалатны парламент — Жагорку Кенэш, складаецца з 90 дэпутатаў, абіраных тэрмінам на пяць гадоў па партыйных спісах. Ачольнік урада — прэм’ер-міністр, прызначаецца прэзідэнтам па прадстаўленні парламента (дэпутатаў ад палітычнай партыі, што атрымала больш 50 адсоткаў мандатаў).

Геаграфія

Gorkiy Peak from South Inylchek Glacier
Пік Горкага на Цянь-Шані
KyrgyzAlatauMtns2 Kyrgyzstan
Горы Алатоа
SongKolHorses
Коні ў кыргызскім стэпе

Кыргызстан размешчаны ў межах двух горных сістэм. Паўночна-ўсходняя яго частка (большая) ляжыць у межах Цянь-Шаня, паўднёва-заходняя — Паміра-Алая. Межы Кыргызстана праходзяць па горных хрыбтах і толькі на поўначы і паўднёвым захадзе — па падножжах гор і перадгорных раўнінах (Чуйская даліна, ускраіны Ферганскай даліны).

Уся тэрыторыя рэспублікі ляжыць вышэй 500 м над узроўнем мора; больш за 1/2 яе размяшчаецца на вышынях ад 1000 да 3000 м і прыкладна 1/3 — на вышынях ад 3000 да 4000 м. Горныя хрыбты займаюць каля 1/4 тэрыторыі і распасціраюцца паралельнымі ланцугамі пераважна ў шыротным кірунку. Галоўныя хрыбты Цянь-Шаня збліжаюцца на ўсходзе, у раёне Мерыдыянальнага хрыбта і ствараюць магутны горны вузел. На мяжы з Кітаем уздымаецца пік Перамогі (7439 м). Масіў Акшыйрак аддзяляе ад Цэнтральнага Цянь-Шаня Унутраны Цянь-Шань, апраўлены з поўдня хрыбтом Какшалтаў (пік Данкова, 5982 м), з поўначы — хрыбтамі Тэрскей-Алатау і Кіргізскім, з паўднёвага захаду — хрыбтом Ферганскім. Ва Унутраным Цянь-Шане — хрыбты з альпійскімі формамі рэльефу; падзеленыя далінамі і катлавінамі. На поўнач ад хрыбта Тэрскей-Алатау, паміж ім і хрыбтом Кунгей-Алатау, знаходзіцца Ісык-Кульская катлавіна з возерам Ісык-Куль.

Заходняя частка Кыргызстана размешчана ў межах Заходняга Цянь-Шаня. Важнейшыя араграфічныя элементы — Талаская даліна, хрыбты Таласкі Алатау і Чаткальскі. На паўднёвым захадзе ў межы Кыргызстана ўваходзяць паўночная, усходняя і паўднёвая ўскраіны Ферганскай катлавіны з перадгор'ямі і прылеглымі часткамі падгорных раўнін (адыры). На поўдні Кыргызстану належаць паўночны схіл Туркестанскага хрыбта, Алайскі хрыбет, Алайская даліна і паўночны схіл Заалайскага хрыбта (пік Леніна, 7134 м), які складае паўночную ўскраіну Паміра.

Рэкі належаць басейнам Аральскага мора (76,5 % плошчы Кыргызстана), Тарыма (12,4 %), Ісык-Куля (10,8 %) і Балхаша (0,3 %). Сярэдні гадавы сцёк ўсіх рэк 52 км³. Найбуйнейшая рака Кыргызстана — Нарын, якая, зліваючыся з ракой Карадар'я, утварае раку Сырдар'я. Галоўныя прытокі Нарына — Атбашы, Алабука, Кёкёмерэн, Карадар'і — Каракульджа, Ясы, Кугарт (сцякаюць з Ферганскага хрыбта), Тар, Куршаб (з Алайскага хрыбта). Буйная рака паўночнага Кыргызстана — Чу, паўночна-заходняга — Талас, крайняга поўдня — Кызылсу (цячэ па Алайскай даліне). З рэк, якія ўпадаюць у возера Ісык-Куль, больш значныя — Джэргалан і Цюп. Рэкі Сарыджаз, Узенгугуш, Аксай (на ўсходзе рэспублікі) адносяцца да басейна Тарыма. Толькі рака Каркара, якая бярэ пачатак з усходняй часткі Тэрскей-Алатау, належыць да сістэмы ракі Ілі. Рэкі, якія пачынаюцца ў высакагор'ях, маюць пераважна ледавіковае і снегавое жыўленне, разводдзе — гадовае. Невялікія рэкі, якія бяруць пачатак у больш нізкіх вышынных паясах, жывяцца грунтовымі водамі, а таксама талымі снежнымі і дажджавымі водамі. Рэкі маюць вялікае энергетычнае і ірыгацыйнае значэнне.

У Кыргызстане каля 3 тыс. азёр. Найбольш буйныя з іх размешчаныя ва ўпадзінах тэктанічнага паходжання — Ісык-Куль (адно з найвялікшых высакагорных азёр свету), Сонкёль, Чатыркёль. Тактагульскае вадасховішча.

Адміністрацыйны падзел

Kyrgyzstan regions
     Паўночны Кыргызстан      Паўднёвы Кыргызстан
  1. Бішкек
  2. Баткенская вобласць
  3. Чуйская вобласць
  4. Джалал-Абадская вобласць
  5. Нарынская вобласць
  6. Ошская вобласць
  7. Талаская вобласць
  8. Ісык-Кульская вобласць
  9. Ош

Палітычныя партыі

  • Ак-Жол (Народны рух) — Курманбек Бакіеў
  • Соціал-Демократіалык Партіясы (Сацыял-Дэмакратычная партыя Кыргызстана (СДПК)) — Алмазбек Атамбаеў
  • Ата-мэкен (Радзіма) — Амурбек Цекебаеў
  • Коммуністер Партіясы (Партыя камуністаў Кыргызстана) — Ісхак Масаліеў

Эканоміка

E7920-Dordoy-Bazaar-electronics
Рынак «Дардой» на паўночнай ускраіне Бішкека — адзін з важных цэнтраў эканамічнай актыўнасці рэгіёну

У 2004 сукупны ВУП дасягнуў толькі $2,4 млрд, гэта значыць $430 на душу насельніцтва. Кыргызстан — другая пасля Таджыкістана па беднасці краіна ў рэгіёне. Больш паловы насельніцтва занята сельскай гаспадаркай і жывёлагадоўляй.

На пачатак лютага 2005 кыргызская вонкавая дзяржаўная запазычанасць дасягнула $1,92 млрд. За 1990—1996 гады кыргызская эканоміка паменшылася амаль удвая, у асноўным з-за спынення прамысловых прадпрыемстваў на поўначы краіны. Прамысловасць забясьпечвае толькі чвэрць кыргызскага ВУП. На думку назіральнікаў, прамысловасць у аграрным Кыргызстане была створаная ў савецкі час штучна і ўжо наўрад ці можа быць адноўленая. Прыкладна 40 % прамысловай вытворчасці дае здабыча золата — адзіная галіна прамысловасці рэспублікі, якая актыўна развіваецца (у 2003 годзе Кыргызстан здабыў 22,5 т золата, заняўшы трэцяе месца ў СНД пасля Расіі і Узбекістана).

У Кыргызстане, па розных ацэнках, прыватызавана больш за 70 % дзяржпрадпрыемстваў. Большасць буйных прадпрыемстваў кантралявалася сваякамі першага прэзідэнта Акаева.

Кантрольныя пакеты холдынгаў энэргетычнага сектара Кыргызстана — ААТ «Электрычныя станцыі» і АООТ «Кыргызнефтегаз» — знаходзяцца ў дзяржуласнасці.

Сацыяльна-эканамічнае становішча

Паводле афіцыйных звестак, за рысай беднасці жывуць 44,4 % насельніцтва краіны.

Беспрацоўе, паводле афіцыйных звестак, — 73,4 тысячы чалавек (3,5 % эканамічна актыўнага насельніцтва)[5].

У сакавіку 2006 году сярэдні заробак складаў 3057 сомаў або 80 долараў ЗША[5].

Насельніцтва

Kyrghyzstan demography
Дэмаграфічная крывая Кыргызстана

Насельніцтва Кыргызстана — 5,05 млн чалавек (звесткі за 2006 год). Гэта значна больш, чым пражывала ў краіне ў 1959 (2,065 млн), 1970 (2,935 млн), 1979 (3,523 млн), 1989 (4,258) і 1999 (4,823) гадах. Да 1960-х гадоў насельніцтва рэспублікі хутка расло за кошт міграцыйнага і натуральнага прыроста, які быў асабліва значным у сельскіх кыргызаў, узбекаў і іншых сярэднеазіяцкіх народаў. Асноўнай крыніцай росту насельніцтва краіны пасля 1970-х гадоў стаў натуральны прырост, які паступова скарачаўся.

Ядро насельніцтва рэспублікі — 58,6 % (1995) — складаюць кыргызы. Кыргызы пражываюць на ўсёй тэрыторыі краіны і пераважаюць у большасці сельскіх раёнаў. Рускія складаюць 17,1 % насельніцтва, большасць з іх пражываюць у гарадах. Узбекі сканцэнтраваныя ў асноўным у Ошскай вобласці. З іншых значных этнічных груп варта згадаць дунган, украінцаў, немцаў, татараў, яўрэяў, казахаў, уйгур ды таджыкаў.

Кыргызы спачатку інтэнсіўна вярталіся ў краіну з суседніх Таджыкістана і КНР у першыя гады незалежнасці, але пасля 2000 году інтэнсіўна выяжджаюць за яе межы, у асноўным па эканамічных прычынах, у РФ і Казахстан.

Вялікая частка насельніцтва засяроджаная ў далінах — Чуйскай на мяжы з Казахстанам і Ферганскай на мяжы з Узбекістанам, — далінах рэк Нарын і Талас, а таксама ў Ісык-Кульскай катлавіне.

Дзяржаўныя святы

Дата Назва Назва па-кыргызску Зацемка
1 студзеня Новы Год Жаңы жыл ~
23 лютага Дзень узброеных сіл Jookerler kunu ~
8 сакавіка Міжнародны жаночы дзень Аялдар күнү ~
21 сакавіка Наўруз Нооруз Нооруз майрамы
24 сакавіка Дзень народнай рэвалюцыі Элдик революция күнү ~
1 мая Свята вясны і працы Ішчілер күнү; ~
5 мая Дзень Канстытуцыі Конституция күнү; ~
9 мая Дзень Перамогі Жеңиш күнү ~
31 жніўня Дзень Незалежнасці Эгемендүлүүк күнү ~
~ Свята ахвяравання Курман айт Дата свята вызначаецца па месяцавым каляндары
~ Свята разгавення Орозо айт Дата свята вызначаецца па месяцавым каляндары

Дачыненні з Беларуссю

Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 21 студзеня 1993 года[6].

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Літаратура

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Новый президент Киргизии Сооронбай Жээнбеков вступил в должность. Комсомольская правда (24 лістапада 2017). Праверана 30 лістапада 2017.
  2. Sputnik Авансом и в долг — парламент утвердил кандидатуру Исакова на пост премьера (руск.) . ru.sputnik.kg. Праверана 30 лістапада 2017.
  3. Sputnik Дастан Джумабеков избран спикером Жогорку Кенеша (руск.) . ru.sputnik.kg. Праверана 30 лістапада 2017.
  4. Как изменилось население СССР с 1989 по 2012 годы. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. (руск.) 
  5. 5,0 5,1 В Киргизии средняя зарплата составляет 80 долларов
  6. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Курманбека Бакіева// Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. 21 студзеня 2008
22 лютага

22 лютага — пяцьдзясят трэці дзень года па Грыгарыянскім календары

28 мая

28 мая (28 траўня) — сто сорак восьмы (сто сорак дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

31 жніўня

31 жніўня — дзвесце сорак трэці (дзвесце сорак чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Адміністрацыйны падзел Казахстана

Адміністрацы́йна-тэрытарыя́льны падзе́л Казахста́на — сукупнасьць падзелу краіны на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якая прадстаўляе з сябе 14 абласцей і гарады рэспубліканскай значнасці. Варта зазначыць, што апрача гэтага горад Байканур мае статус горада федэральнага значэння Расійскай Федэрацыі.

Узроўнямі (далей у пералічэнні гэтага абзацу — паводле змяншэння) адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Казахстана з’яўляюцца:

Вобласці, гарады рэспубліканскага падпарадкавання (14 і 3 адпаведна).

Сельскія раёны, гарадскія раёны, гарады (160, 10, 38 адпаведна).

Гарады, пасёлкі, сельскія акругі.

Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы

Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы — ваенна-палітычны саюз, створаны дзяржавамі СНД на аснове Дагавора аб калектыўнай бяспецы (ДКБ), падпісанага 15 мая 1992 года. Дагавор падаўжаецца аўтаматычна кожныя пяць гадоў. Дагавор уступіў у дзеянне 20 красавіка 1994 года. На маскоўскай сесіі ДКБ 14 мая 2002 года было прынята рашэнне пра пераўтварэнне ДКБ у паўнавартасную міжнародную арганізацыю — Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). 7 кастрычніка 2002 года ў Кішынёве падпісаны Статут і Дагавор аб прававым статусе АДКБ, якія ратыфікаваны ўсімі дзяржавамі-членамі АДКБ і ўступілі ў дзеянне 18 верасня 2003 года.

Краіны-удзельніцы: Расія, Беларусь (з 31 снежня 1993), Арменія, Казахстан, Кіргізія, Таджыкістан, Узбекістан. Таксама раней у АДКБ уваходзілі Азербайджан (з 24 верасня 1993 па 2 красавіка 1999), Грузія (з 9 верасня 1993 па 2 красавіка 1999). Свой удзел у арганізацыі часова перапыняў Узбекістан (з 2 красавіка 1999 па 16 жніўня 2006), 28 чэрвеня 2012 ён афіцыйна заявіў намеры выйсці з АДКБ.

АДКБ мае статус назіральніка ў Генеральнай Асамблее ААН.

4 лютага 2009 года ў Маскве лідэры краін Арганізацыі ўхвалілі стварэнне Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання. Паводле падпісанага дакумента, Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання будуць выкарыстоўвацца для адбіцця ваеннай агрэсіі, правядзення спецыяльных аперацый па барацьбе з міжнародным тэрарызмам і экстрэмізмам, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, наркатрафікам, а таксама для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый.

Герб Кыргызстана

Герб Кыргызстана — афіцыйны дзяржаўны сімвал Кыргызскай Рэспублікі; быў распрацаваны А. Абдраевым і С. Дубанаевым і зацверджаны 14 студзеня 1994 пастановай Жагорку Кенеша.

На гербе намаляваны сокал крэчат «Ак-шумкар» Манаса з распасцёртымі крыламі, што сімвалізуе свабоду краіны. Таксама намалявана жамчужына Кыргызстана — возера Ісык-Куль, акружанае высокімі скалістымі хрыбтамі Ала-Тоа. Вяршыні гор, асветленыя сонцам, падобныя на кыргызскі нацыянальны галаўны ўбор «калпак».

Еўразійская эканамічная супольнасць

Еўразійскае эканамічнае супольніцтва (ЕўрАзЭС) — міжнародная эканамічная арганізацыя, якая была заснаваная у 2001, надзеленая функцыямі, звязанымі з фарміраваннем агульных знешніх мытных межаў ўваходзячых у яе дзяржаў (Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан), выпрацоўкай адзінай знешнеэканамічнай палітыкі, тарыфаў, цэн і іншых складнікаў функцыянавання агульнага рынку. У сувязі з утварэннем Еўразійскага эканамічнага саюза спыніла сваё існаванне 1 студзеня 2015.

Зборная Кыргызстана па футболе

Зборная Кыргызстана па футболе (кырг.: Кыргызстан улуттук футбол курамасы) — нацыянальная зборная, якая прадстаўляе Кыргызстан на міжнародных турнірах і матчах па футболе. Кіруючая арганізацыя — Федэрацыя футбола Кыргызскай Рэспублікі. З 1994 года з’яўляецца паўнапраўным членам АФК і ФІФА, а таксама членам ФАЦА.

Найвышэйшае месца ў рэйтынгу ФІФА зафіксавана ў красавіку 2018 года, калі зборная займала 75-е месца. Самае нізкае месца зафіксавана ў сакавіку 2013 года, калі зборная займала 201-е месца.

== Зноскі ==

Казахстан

Казахста́н (каз.: Қазақстан), афіцыйная назва — Рэспубліка Казахстан (каз.: Қазақстан Республикасы) — краіна на мяжы Азіі і Еўропы (да Азіі належыць большая частка).

Агульная плошча краіны — 2 717 300 кв. км., гэта дзевятая па плошчы краіна свету і найвялікшая ўнутрыкантынентальная краіна. Мяжуе на поўначы і захадзе з Расійскай Федэрацыяй (працягласць мяжы — 6846 км), на ўсходзе — з Кітаем (1533 км), на поўдні — з Кыргызстанам (1051 км.), Узбекістанам (2203 км) і Туркменістанам (379 км). Амываецца на паўднёвым захадзе водамі Каспійскага мора (працягласць берагавой лініі — 1894 км), на поўдні — водамі Аральскага мора. Сталіца — Нурсултан (са снежня 1997).

Да 1991 Казахстан уваходзіў у склад СССР (з 1936 — у якасці Казахскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі), быў месцам ажыццяўлення вялікіх савецкіх праектаў, у тым ліку асваення цалінных зямель, касмічнай (Байканур) і ядзернай (Сяміпалацінск) праграм. З 16 снежня 1991 Казахстан — незалежная дзяржава.

Грашовая адзінка — казахстанскі тэнге (казахстанскі тэнге 1993 г.)

Кыргызская мова

Кыргызская мова (кыргыз тили, кыргызча, قىرعىزچا, قىرعىز تىلى) — дзяржаўная мова Кыргызстана, адносіцца да цюркскіх моў (кыпчакская група моў). На кыргызскай мове гавораць каля 4,5 млн чалавек, большая частка якіх пражывае ў Кыргызстане і з'яўляецца этнічнымі кіргізамі. Пісьменнасць да 1928 года ў СССР і па цяперашні час у Кітаі — арабскі алфавіт. З 1928 па 1940 год выкарыстоўваўся лацінскі алфавіт. Сучасная пісьменнасць — на аснове кірыліцы.

Цяпер, руская як і раней асноўная мова ў буйных гарадах, такіх як Бішкек, а кыргызская здае пазіцыі, асабліва сярод маладога пакалення.

Кіргізская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Кіргізская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (Кыргыз Советтик Социалистик Республикасы), Кіргізская ССР — адна з рэспублік Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Сёмая па плошчы сярод саюзных рэспублік (198,5 тыс. км²), дзясятая па насельніцтву (4,3 млн. чалавек у 1989). У цяперашні час — Кыргызстан.

Міхаіл Васільевіч Фрунзэ

Міхаіл Васільевіч Фру́нзэ (21.1(2.2)1885, г. Пішпек, цяпер Бішкек, Кыргызстан — 31 кастрычніка 1925) — рэвалюцыянер, савецкі партыйны, дзяржаўны і ваенны дзеяч.

Ош

Ош (кырг.: Ош) — горад рэспубліканскага падпарадкавання ў Кыргызстане, адміністрацыйны цэнтр Ошскай вобласці. Насельніцтва — 281,7 тыс. чал. (2017). Другі па велічыні горад Кыргызстана, афіцыйная назва «Паўднёвая сталіца».

Садружнасць Незалежных Дзяржаў

Садружнасць Незалежных Дзяржаў, СНД — міждзяржаўнае аб’яднанне, уключае большасць рэспублік былога СССР.

Удзельнікамі СНД з’яўляюцца: Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расія, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан.

Штаб-кватэра Садружнасці знаходзіцца ў Мінску, Беларусь.

Сцяг Кыргызстана

Дзяржаўны сцяг Кыргызскай Рэспублікі, паводле яго афіцыйнага апісання, уяўляе сабой палатнішча чырвонага колеру, у цэнтры якога размешчаны круглы сонечны дыск з сарака раўнамерна разбежнымі прамянямі залацістага колеру. Унутры сонечнага дыска чырвоным колерам намаляваны цюндзюк кыргызскай юрты. Шырыня сцяга складае тры пятых яго даўжыні. Дыяметр праменнага дыска складае тры пятых шырыні сцяга. Суадносіны дыяметраў сонечнага і праменных дыскаў — тры да пяці. Дыяметр цюндзюка складае палову дыяметра праменнага дыска.

Чырвоная аднакаляровасць сцяга сімвалізуе доблесць і адвагу, залатое Сонца, якае купаецца ў сваіх прамянях, увасабляе супакой і багацце, а цюндзюк — сімвал бацькавага дому ў шырокім разуменні гэтага выразу і свету. 40 прамянёў, аб'яднаных у круг, азначаюць аб'яднанне 40 старажытных плямёнаў у адзіны Кыргызтан. Цюндзюк сімвалізуе адзінства народаў, якія пражываюць у краіне. Чырвоны колер сцяга быў колерам сцяга вялікадушнага Манаса.

25 сакавіка 2011 года ў Парламенце Кыргызстана па прапанове дэпутата ад фракцыі «Ар-Намыс» Абдрахмана Маматаліева была ўтворана камісія па змене дзяржаўнага сцяга і гімна. Гэта пытанне ўжо ўздымалася 2007 годзе ў сувязі са «скажонай выявай цюндзюка».

Сярэдняя Азія

Сярэдняя Азія (каз.: Орта Азия, кырг.: Орто Азия, тадж.: Осиёи Миёна, туркм.: Merkezi Aziýa, узб.: Oʻrta Osiyo) — рэгіён Азіі, які ўключае 4 краіны:

Узбекістан

Кыргызстан

Таджыкістан

ТуркменістанПадчас у склад рэгіёна ўключаюць таксама Казахстан.

Таджыкістан

Таджыкістан (афіцыйная назва Рэспубліка Таджыкістан) — краіна ў Азіі, належыць да рэгіёна Сярэдняя Азія, мяжуе з Казахстанам, Узбекістанам, Кыргызстанам, Кітаем, Афганістанам. Выхаду да мораў не мае.

Узбекістан

Узбекіста́н (узб.: Oʻzbekiston) — дзяржава ў цэнтральнай частцы Сярэдняй Азіі. Мяжуе на ўсходзе — з Кыргызстанам; на паўночным усходзе, поўначы і паўночным захадзе — з Казахстанам; на паўднёвым захадзе і поўдні — з Туркменістанам; на поўдні — з Афганістанам і на паўднёвым усходзе — з Таджыкістанам.

Цэнтральная Азія

Цэнтральная Азія (каз.: Орталық Азия, туркм.: Merkezi Aziýa, узб.: Markaziy Osiyo, кырг.: Орто Азия, тадж.: Осиёи Марказӣ, перс.: آسیای مرکزی, урду: وسط ایشیا, кіт.: 中亚) — вялізны рэгіён Азіі, які не мае выхаду да акіяна, які ўключае (не па геаграфічнай прыкмеце) Узбекістан, Рэспубліку Туву, Туркменістан, Таджыкістан, Кыргызстан, а таксама Казахстан. (Геаграфічна Казахстан размяшчаецца апроч Цэнтральнаазіяцкага рэгіёна (пераважна паўднёвыя вобласці Казахстана) ва ўсходнееўрапейскай зоне (Атыраўская, Заходне-Казахстанская вобласці, частка Акцюбінскай і Мангістаўскай абласцей), на Урале (часткова Акцюбінская і Кастанайская вобласці), Сібіры (паўночныя вобласці Казахстана)

Па вызначэнні ЮНЕСКА, рэгіён уключае Манголію, Заходні Кітай, Пенджаб, паўночную Індыю і паўночны Пакістан, паўночна-усходні Іран, Афганістан, раёны азіяцкай Расіі паўднёвей тайговай зоны і пяць былых савецкіх рэспублік Сярэдняй Азіі.

Існуе і іншы метад вызначэння меж Цэнтральнай Азіі — зыходзячы з этнічнага складу насельніцтва (за аснову бяруцца раёны, населеныя усходне-цюркскімі народамі, манголамі і тыбетцамі). Сюды ўваходзяць Сіньцзян, цюркамоўныя рэгіёны поўдня Сібіры, пяць былых савецкіх сярэднеазіяцкіх рэспублік (хоць Таджыкістан населены іранамоўнымі народамі) і поўнач Афганістана.

Упершыню вылучыў Цэнтральную Азію ў якасці асобнага рэгіёна свету географ Аляксандр Гумбальт (1843).

Цэнтральная Азія гістарычна заўсёды асацыявалася з качавымі народамі, якія насяляюць яе абшары, і Вялікім шаўковым шляхам. Цэнтральная Азія заўсёды выступала як месца, дзе сыходзіліся людзі, тавары і ідэі з розных канцоў Еўразійскага кантынента — Еўропы, Блізкага Усходу, Паўднёвай і Усходняй Азіі.

Гл. таксама Сярэдняя Азія

Удзельнікі
Асацыяваны ўдзельнік
Былыя ўдзельнікі
Удзельнікі
Былыя ўдзельнікі
 
 

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.