Культура

Культура (ад лац. cultura — уробліванне, апрацоўка, выхаванне, шанаванне) — цэласная, сістэмна арганізаваная сукупнасць матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей (культурных каштоўнасцей), якія былі створаны чалавецтвам у працэсе яго гістарычнага развіцця і спрыяюць нармальнаму, шчасліваму жыццю чалавека.

Вывучэннем феномена займаецца культуралогія. Налічваецца не меней за 250[1] азначэнняў паняцця культуры. Такая шматзначнасць абумоўліваецца не толькі складанасцю з'явы, але і шматлікасцю падыходаў да яе разгляду. Апроч таго, феномен культуры спарадзіў у працэсе развіцця мноства даччыных феноменаў, азначаных такім самым тэрмінам, як заходняя культура, культура народа, нацыянальная культура, класавая культура, культура харчавання, фізічная культура, некаторыя з якіх выходзяць за рамкі прадмета культуралогіі, як, напрыклад, асабістая культура.

Галоўная рыса ўсякай культуры наогул — яе штучнасць, створанасць чалавекам, у выніку чаго культура, як такая, процістаіць дзікай прыродзе. Апроч гэтага, чалавек стварае культуру не проста як жывая, дзейная істота, а як істота мыслячая, духоўная, інфармацыйная, што надае культуры яшчэ адну важную рысу — семантыку культуры (або духоўнасць у найшырэйшым яе разуменні).

З асноўных рыс культуры вынікаюць дзве найбольш распаўсюджаныя канцэпцыі разгляду яе: дзейнасная і семіятычная (тэарэтыка-інфармацыйная). Гэтыя падыходы не выключаюць адзін аднаго, хоць нярэдка і проціпастаўляліся ў мінулым. Найважнейшай канцэпцыяй разгляду культуры лічыцца каштоўнасная (аксіялагічная) канцэпцыя, г.зн. разуменне культуры як пэўнай каштоўнасці, што дазваляе перадаваць унтурнаую структуру, будову культуры, у той час, як дзейнасная канцэпцыя акрэслівае толькі вонкавыя межы культуры.

Сярод прадстаўнікоў заходняй грамадскай думкі ХХ ст. найбольш значныя і ўплывовыя даследаванні праблем культуры зрабілі:

Patrizio Torlonia
Марк Порцый Катон Старэйшы (234—149 г. да н.э), слова cultura упершыню сустракаецца ў яго трактаце пра земляробства De Agri Cultura (каля 160 г. да н.э.)

Зноскі

  1. Паводле культуролагаў Ч. Клакхана і А. Крэбера.

Літаратура

  • Крукоўскі М. І. Філасофія культуры: уводзіны ў тэарэтычную культуралогію: Вучэб. дапам. — Мн.: Універсітэцкае, 2000. — 192 с. ISBN 985-09-0363-5. С.17—19.

Спасылкі

1930-я

1930-я гады — дзесяцігоддзе, якое ўключае гады з 1930 па 1939.

Армянская мова

Армянская мова (арм.: Հայերեն) уваходзіць у фрыгійска-армянскую падгрупу грэка-фрыгійска-армянскай групы палеабалканской галіны індаеўрапейскай сям'і моў. Сярод іх з'яўляецца адной з старажытнапісьменных.

Баварская дзяржаўная бібліятэка

Баварская дзяржаўная бібліятэка (ням.: Bayerische Staatsbibliothek) — цэнтральная бібліятэка федэральнай зямлі Баварыя, адна з найбольш значных еўрапейскіх універсальных бібліятэк. Размешчана ў горадзе Мюнхен на вуліцы Людвігштрасэ 16. Баварская дзяржаўная бібліятэка прызнана важнай міжнароднай навуковай бібліятэкай сусветнага ўзроўня. У супрацоўніцтве з Дзяржаўнай бібліятэкай у Берліне і Нямецкай нацыянальнай бібліятэкай яна складае «Віртуальную нацыянальную бібліятэку Германіі». Баварская дзяржаўная бібліятэка мае адзін з самых важных у свеце збораў рукапісаў, самую вялікую калекцыяй інкунабул у Германіі, а таксама шматлікія іншыя значныя адмысловыя калекцыі (музычных выданняў, карт і ізавыданняў, краін Усходняй Еўропы, Усходу і Усходняй Азіі).

Бібліятэка Каталоніі

Бібліятэка Каталоніі (катал.: Biblioteca de Catalunya) — каталонская нацыянальная бібліятэка, знаходзіцца ў Барселоне, нацыянальны бібліяграфічны цэнтр, адказны за збор, захаванне і папулярызацыю каталонскай культурнай спадчыны: дзяржаўнай бібліяграфіі рэгіёну каталонскай экстэрыярыкі.

Бібліятэка размешчана на плошчы 8820 м². Яе фонды налічваюць каля трох мільёнаў асобнікаў кніг і іншых матэрыялаў. З 2000 года пачалася аблічбоўка фондаў бібліятэкі.

Гомельская вобласць

Гомельская вобласць — адна з шасці абласцей БССР і Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыйны і культурны цэнтр вобласці – горад Гомель. З'яўляецца найвялікшай з абласцей Беларусі па плошчы (40,4 тыс. км²) і па колькасці насельніцтва (1 420,6 тыс. чал.). Размешчана на паўднёвым усходзе краіны, мяжуе з Расіяй і Украінай.

Казахстан

Казахста́н (каз.: Қазақстан), афіцыйная назва — Рэспубліка Казахстан (каз.: Қазақстан Республикасы) — краіна на мяжы Азіі і Еўропы (да Азіі належыць большая частка).

Агульная плошча краіны — 2 717 300 кв. км., гэта дзевятая па плошчы краіна свету і найвялікшая ўнутрыкантынентальная краіна. Мяжуе на поўначы і захадзе з Расійскай Федэрацыяй (працягласць мяжы — 6846 км), на ўсходзе — з Кітаем (1533 км), на поўдні — з Кыргызстанам (1051 км.), Узбекістанам (2203 км) і Туркменістанам (379 км). Амываецца на паўднёвым захадзе водамі Каспійскага мора (працягласць берагавой лініі — 1894 км), на поўдні — водамі Аральскага мора. Сталіца — Нурсултан (са снежня 1997).

Да 1991 Казахстан уваходзіў у склад СССР (з 1936 — у якасці Казахскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі), быў месцам ажыццяўлення вялікіх савецкіх праектаў, у тым ліку асваення цалінных зямель, касмічнай (Байканур) і ядзернай (Сяміпалацінск) праграм. З 16 снежня 1991 Казахстан — незалежная дзяржава.

Грашовая адзінка — казахстанскі тэнге (казахстанскі тэнге 1993 г.)

Капліца

Каплі́ца, капэ́ла (ад познелац.: capella, cappella памяншальнае ад познелац.: сарра (capa) капа, від убору каталіцкіх святароў, першапачаткова — плашч-накідка) — хрысціянская культавая пабудова, прызначаная для рэлігійных набажэнстваў і малітваў. Можа быць як асобным будынкам, так і часткай больш значнага комплекса. Да Рэфармацыі капліца ўяўляла сабою месца для набажэнстваў, якое было дапаможным або належыла нейкай асобе ці арганізацыі.

Ва ўсходняй хрысціянскай традыцыі капліца ўяўляе сабой невялічкую царкву (часта без алтара) або нават просты слуп з абразом.

У заходняй традыцыі хрысціянства, а таксама ў грэка-каталікоў капліца нярэдка ўяўляе сабой паўнавартасны храм (з алтаром) і магчымасцю рэлігійных службаў у ім.

Каралеўская бібліятэка Швецыі

Каралеўская бібліятэка Швецыі (шведск.: Kungliga biblioteket) — найбуйнейшая навуковая бібліятэка Швецыі, размешчаная ў горадзе Стакгольм е. Галоўная мэта бібліятэкі — збіраць усе публікацыі, якія выходзяць у Швецыі, а таксама замежныя публікацыі пра Швецыю і выданні шведскіх аўтараў у перакладзе.

Маладзечанскі раён

Маладзе́чанскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Маладзечна.

Мёрскі раён

Мёрскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці.

Размешчаны на паўночным захадзе Віцебскай вобласці ў межах Полацкай нізіны. Мяжуе з Браслаўскім, Шаркаўшчынскім, Глыбоцкім, Полацкім і Верхнядзвінскім раёнамі, Рэспублікай Латвія. У якасці натуральнай мяжы з Верхнядзвінскім раёнам выступае Заходняя Дзвіна.

Плошча раёна — 1787 км².

Мінская вобласць

Мінская вобласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР і Рэспубліцы Беларусь. Размешчана ў цэнтральнай частцы краіны, выхаду да дзяржаўнай граніцы не мае.

Нагорна-Карабахская Рэспубліка

Нагорна-Карабахская Рэспубліка (арм.: Lernayin Gharabaghi Hanrapetut’yun — Լեռնային Ղարաբաղ Հանրապետություն) — непрызнаная дзяржава, абвешчаная ў межах Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці і Шаўмянскага раёна Азербайджанскай ССР.

Нацыянальная бібліятэка Іспаніі

Нацыянальная бібліятэка Іспаніі (ісп.: Biblioteca Nacional de España) — галоўная публічная бібліятэка, найбуйнейшая ў Іспаніі. Знаходзіцца ў Мадрыдзе на бульвары Пасеа-дэ-Рэкалетас. Першапачаткова бібліятэка была створана з двума мэтамі — для распаўсюджвання ведаў і для размяшчэння ў сабе прыватных калекцый.

Нацыянальная бібліятэка Францыі

Нацыянальная бібліятэка (фр. Bibliothèque Nationale або BNF) — самы багаты збор франкамоўнай літаратуры ў свеце і самая буйная бібліятэка ў Францыі. Адна з найбуйнейшых бібліятэк свету. Гістарычна размяшчалася ў Парыжы на ру Рышэльё (адразу за Пале-Раяль) у ансамблі будынкаў XVII стагоддзя, пабудаваных па праекце Мансара для кардынала Мазарыні і пашыраных пасля 1854. Цяпер гэты ансамбль захоўвае толькі малую, але самую каштоўную частку дзяржаўнай бібліятэкі - Кабінет медалёў і манускрыпты. Асноўнае бібліятэчнае сховішча пабудавана ў 13-й акрузе, гэта чатыры вышынныя вежы на левым беразе Сены, узведзеныя ў форме разгорнутых кніг; сховішча носіць імя Франсуа Мітэрана. У БНФ працуюць 2700 чал., з іх 2500 чал. — поўны дзень.

Спіс будынкаў, якія належаць НБФ, у Парыжы і правінцыі:

сховішча манускрыптаў і старадаўніх кніг у будынку Рышэльё/Лувуа (site Richelieu/Louvois) у 2-ай акрузе змяшчае 12000000 малюнкаў і гравюр, 890 тыс. карт і планаў, 530 тыс. манет;

галоўнае сховішча ў новым ансамблі будынкаў Тальбіяк або Франсуа-Мітэран (site François-Mitterrand (Tolbiac)) у 13-й акрузе;

Арсенал (site de l'Arsenal) у 4-й акрузе;

Бібліятэка-музей Оперы Гарнье (Bibliothèque-musée de l'Opéra) у 9-й акрузе;

на Страсбургскім бульвары (site du boulevard de Strasbourg) у 10-й акрузе;

дом Жана Вілара (Jean Vilar) у Авіньёне;

тэхнічная частка ў Бюсі-Сен-Жорж (Bussy-Saint-Georges);

тэхнічная частка ў Сабле-сюр-Сарта (Sablé-sur-Sarthe).

Нацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка Заграба

Нацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка Заграба (харв.: Nacionalna i sveučilišna knjižnica u ZagrebuNacionalna i sveučilišna knjižnica u Zagrebu) — найбуйнейшая навуковая бібліятэка Харватыі, размешчана ў горадзе Заграб. У фондах бібліятэкі захоўваюцца больш за 2 млн кніг.

Калекцыя бібліятэкі ўтрымлівае шмат каштоўных выданняў на стараславянскай мове, а таксама першую кнігу харвацкай мове, каштоўныя старажытныя выданні на нямецкай мове і рэдкія геаграфічныя карты.

Генеральны дырэктар бібліятэкі — Др. Іосіф Сціпанаў.

Сацыяльная сетка

Сацыяльная сетка (ад англ.: social networking service) — вэб-платформа для будавання сацыяльных узаемаадносін паміж удзельнікамі. Будова узаемаадносін ажыцяўляецца з дапамогай супольніцтв і сяброўства паміж удзельнікамі сеткі.

Facebook — найвялікшая сацыяльная сетка, заснаваная Маркам Цукербергам.

Славенія

Славе́нія (славенск.: Slovenija), Рэспу́бліка Славе́нія (славенск.: Republika Slovenija) — дзяржава на поўдні Цэнтральнай Еўропы. На захадзе мяжуе з Італіяй, на поўначы — з Аўстрыяй, на паўночным усходзе — з Венгрыяй, на ўсходзе і поўдні — з Харватыяй, а на паўднёвым захадзе мае вынахад да Адрыятычнага мора. Назва краіны паходзіць ад этноніма — славенцы.

Член ААН, Еўрасаюза і НАТА, Шэнгенскага пагаднення.

Украіна

Украі́на (укр.: Україна [ukrɑˈjinɑ]) — краіна ва Усходняй Еўропе, мяжуе з Беларуссю на поўначы, Расіяй на ўсходзе, Венгрыяй, Польшчай і Славакіяй на захадзе, Румыніяй і Малдовай на паўднёвым захадзе. Абмываецца Чорным і Азоўскім морамі на поўдні. Беспарыўна дзяржаўнасць іcнуе з 1917 г. Незалежнасць адноўленая ў 1991 г. Сталіца — Кіеў (укр.: Київ).

Па плошчы Украіна займае 44-е месца ў свеце і першае месца — сярод краін, цалкам размешчаных у Еўропе (Расія, еўрапейская плошча якой значна большая, размешчаная ў Еўропе толькі часткова).

Харватыя

Харватыя (харв.: Hrvatska [xř̩ʋaːtskaː]) — дзяржава на заходнім узбярэжжы Балканскага паўвострава. Форма кіравання — парламенцкая рэспубліка. Назва адбываецца па этноніме народа — харваты. Сталіца і найбуйны горад — Заграб. Мяжуе на паўночным-захадзе са Славеніяй, на паўночным-усходзе — з Венгрыяй і Сербіяй, на поўдні — з Босніяй і Герцагавінай і Чарнагорыяй; на захадзе абмываецца Адрыятычным морам. Нацыянальная валюта — куна.

Фундаментальныя канцэпцыі і катэгорыі
Міжнароднае права правоў чалавека
Дэкларацыі
Канвенцыі і пакты
Рэгіянальныя акты па правах чалавека
Міжнароднае гуманітарнае права
Вайна і ўзброены канфлікт
Паняцці, якія могуць разглядацца як правы чалавека
Грамадзянскія і палітычныя
Эканамічныя, сацыяльныя і культурныя
Рэпрадуктыўныя

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.