Крыт

Крыт (грэч.: Κρήτη, Krḗtē) — востраў ва ўсходняй частцы Міжземнага мора паміж Еўропай, Азіяй і Афрыкай. Належыць Грэцыі.

Крыт
грэч. Κρήτη
Satellite image of Crete in March 2003

Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча8 261 км²
Насельніцтва623 666 чал.
Шчыльнасць насельніцтва75,5 чал./км²
Размяшчэнне
35°13′ пн. ш. 24°55′ у. д.
АкваторыяМіжземнае мора
Краіна
Перыферыяакруга Крыт
Крыт
Крыт
PaleochoraPanorama
Узбярэжжа каля Палеахоры

Прырода

Рэльеф Крыта гарысты, моцна расчлянёны, створаны альпійскімі гораўтваральнымі рухамі. Вылучаецца некалькі вялікіх масіваў: на ўсходзе — Ласіты, або Дыкты (выш. да 2148 м), у цэнтры — Іда (да 2456 м), на захадзе — Лефка-Оры (да 2452 м). Паміж гарамі Іда і Лефка-Оры знаходзіцца Сярэднекрыцкае пласкагор’е вышынёю 600—800 м. Схілы горных масіваў, расчлянёныя глыбокімі цяснінамі, на поўдні стромка абрьюаюцца да мора, на поўначы зніжаюцца паката і ствараюць шэраг паўастравоў і мысаў. На поўдні — Месарская раўніна, якая са старажытнасці была жытніцай вострава. Горы складзены пераважна з мезазойскіх вапнякоў (на захадзе — з сланцаў), пашыраны карст. Радовішчы жалезных руд, бурага вугалю. Частыя землетраеенні.

Клімат міжземнаморскі. На ўзбярэжжы сярэдняя тэмпература студзеня 12 °C, ліпеня 26 °C. Ападкаў на 3 выпадае 800 мм за год, на ўсходзе — 200—400 мм; у гарах — больш за 1000 мм, частыя снегапады, снег на вяршынях ляжыць да мая. Летняя засуха доўжыцца 6-7 месяцаў. Глебы горна-карычневыя, на нізінах алювіяльныя. Расліннасць другаснага паходжання. Пераважае нізкарослая фрыгана (ладаннік, лаванда, верас, жаўтазель, малачай, шалфей і інш.). У больш вільготных раёнах вечназялёныя хмызнякі (маквіс). У гарах на вышыні 800—1600 м трапляюцца рэдкалессі з дуба палесцінскага, хвоі калабрыйскай, платана, кіпарыса гарызантальнага. На вяршынях гор альпійскія лугі.

Гісторыя

Старажытная гісторыя Крыта поўная казачных паданняў пра цара Мінаса, Кноскі лабірынт, Мінатаўра і інш.

Сляды дзейнасці чалавека на Крыце вядомы з часоў палеаліту. Крыт — адзін з цэнтраў найстаражытнейшай еўрапейскай культуры (гл. Крыта-мікенская культура, Крыцкае палацавае пісьмо). У ІІІ тыс. да н.э. тут узніклі першыя ў Еўропе гарады-дзяржавы (Кнос, Фест і інш.). У II тыс. да н.э. увесь Крыт, верагодна, быў аб’яднаны пад уладай цароў Кноса ў магутную дзяржаву, якая дасягнула росквіту ў 17—16 ст. да н.э.: мела вялікі флот і, паводле падання, захаванага старажытна-грэчаскімі гісторыкамі, панавала на Эгейскім моры. У 14 ст. да н.э. частка Крыта заваявана кааліцыяй ахейскіх царстваў мацерыковай Грэцыі; у 12 ст. ахейскія дзяржавы тут распаліся пад націскам дарыйцаў. З утварэннем на яго тэрыторыі грэчаскіх калоній на востраве ўзніклі гарады-рэспублікі. У 68 да н.э. гэты востраў заваявалі рымляне. Калі на Крыце з’явілася хрысціянства, невядома. Відаць, першым епіскапам на востраве быў Ціт, які, паводле Бібліі, пражыў 94 гады, да якога звяртаўся ў пасланні апостал Павел (64).

З 395 н.э. востраў належаў Візантыі, у 823—961 арабам, у 961—1204 зноў Візантыі, у 1204 заваяваны крыжакамі і прададзены Венецыі. У перыяд венецыянскага панавання шматлікія паўстанні мясцовага насельніцтва; у 15—17 ст. развівалася культура, асабліва жывапіс (Эль Грэка) і літаратура (В. Карнарас) — т.зв. крыцкі рэнесанс. У 1669 (канчаткова ў 1715) заваяваны Турцыяй. Насельніцтва Крыта ўдзельнічала ў Грэчаскай нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі 1821—1829. У 1866—1869, 1878, 1887, 1895, 1896—1897 адбыліся Крыцкія паўстанні супраць турэцкага панавання. У 1898 Крыт атрымаў адміністрацыйную аўтаномію. Пасля Балканскіх войнаў 1912—1913 паводле грэка-турэцкага дагавора ад 14.11.1913 далучаны да Грэцыі. У ІІ сусветную вайну ў маі 1941 акупіраваны войскамі нацысцкай Германіі ў выніку паветрана-дэсантнай аперацыі (буйнейшая паветраная аперацыя вермахта ў час вайны). Вызвалены ў лістападзе 1944.

Гаспадарка

На раўнінах і тэрасах плантацыі аліў, вінаграднікі, ворная зямля пад пшаніцай, кукурузай, тытунём. Авечкагадоўля, рыбалоўства, промысел марскіх губак.

Асноўныя парты Іракліян і Ханья.

Выдатныя мясціны

Нацыянальны парк Самарыя (ахова горнай фауны і флоры). Захаваліся шматлікія помнікі антычнай культуры і сярэднявечча.

Гл. таксама

Галерэя

Kissamos Bay R01

Паўночна-заходняе ўзбярэжжа

Messara-Ebene

Даліна Месара

Crete P1050751

Плато Ласіфі

Lac de Kournas

Возера Курнас

Olea europaea 001

Аліўкавы гай

Lacerta Trilineata

Яшчарка

Літаратура

  • Крыт // БелЭн у 18 т. Т.8. — Мн., 1999.

Шаблон:Крыт у тэмах

Іанічнае мора

Іані́чнае мо́ра: цэнтральная частка Міжземнага мора, змешчаная паміж Балканскім і Апенінскім паўвастравамі і астравамі Крыт і Сіцылія. На поўначы пралівам Атранта злучаецца з Адрыятычным морам, на захадзе — Месінскім пралівам з Тырэнскім морам. Амывае берага Італіі, Албаніі і Грэцыі.

Плошча 169 тыс. км². Глыбіня да 5121 м. Тэмпература вады летам (жнівень) 25—26 °C, зімой (люты) — 13—15 °C. Салёнасць 37—38 ‰. Прылівы паўсуткавыя, да 0,4 м, згонна-нагонныя ваганні узроўню вады ля берагу да 1,2 м. Берагі моцна парэзаныя, буйныя залівы — Патраікос, Карынфскі, Таранта. Уздоўж усходняга берагу — Іанічныя астравы.

Асноўныя порты і ВМБ: Патры, Керкіра, Карынф (усе — Грэцыя), Таранта, Рэджа-ды-Калабрыя, Месіна, Катанія, Аўгуста (усе — Італія).

Алабастран

Алабастран (лац.: Alabastron) — грушападобная або выцягнутая пасудзіна цыліндрычнай формы з акруглым дном. У адрозненне ад рытона, алабастран можа стаяць вертыкальна.

Алабастраны выкарыстоўваліся для захоўвання араматычных рэчываў і вадкасцяў, пераважна жанчынамі. Мужчыны карысталіся ў аналагічных выпадках арыбаламі.

Узорам для формы алабастрана паслужыла форма ўсходніх сасудаў з Егіпта, якія там вырабляліся з алебастру, якому і абавязаны сваёй назвай.

Алабастраны знаходзілі пры раскопках некропаляў Кноса і Феста на востраве Крыт; яны датуюцца 1900—1300 гг. да н. э. і ўпрыгожаны ў палацавым стылі выявамі птушак, рыб і васьміногаў.

Амерыка

Адзіны Амерыканскі кантынент умоўна падзелены на дзве часткі — Паўночную і Паўднёвую Амерыкі. Як частку свету іх не падзяляюць і лічаць адзінай часткай свету — Амерыкай. Умоўна вылучаюць Цэнтральную Амерыку і Лацінскую Амерыку.

Назва «Амерыка» прапанавана ў 1507 географам з Латарынгіі Вальдземюлерам.

Арабскія заваяванні

Арабскія заваяванні або мусульманскія заваяванні пачаліся яшчэ пры жыцці заснавальніка ісламу Мухамада. Ён заснаваў ісламскую дзяржаву ў Аравіі, якая за адно стагоддзе захапіла шматлікія краіны па-за Аравіяй. Арабы заваявалі велізарныя тэрыторыі ў Азіі, Афрыцы і Еўропе: краіны Блізкага Усходу, Сярэднюю Азію, паўночна-заходнюю Індыю, Паўночную Афрыку, Іспанію, Паўднёвую Італію, Сіцылію, Мальту, Родас, Крыт.

Пад націскам арабскіх заваёўнікаў пала велізарная Сасанідская імперыя ў Іране. Пад ударамі арабаў палі Каралеўства вестготаў і Каўказская Албанія. Грэчаская Візантыйская імперыя страціла Егіпет, Сірыю, Месапатамію, Крыт, Мальту, Сіцылію, Родас, Эгрысі (за выключэннем Місімініі) і Святую Зямлю.

Падчас войн супраць франкаў арабы дайшлі аж да Пуацье, а ў войнах з хазарамі дасягнулі «Славянскай ракі» (мабыць Дона або Дняпра).

Артэміда

Артэміда (грэч.: Ἄρτεμις) — цнатлівая, заўсёды юная багіня палявання, багіня урадлівасці, багіня жаночай цноты, заступніца ўсяго жывога на Зямлі, якая дае шчасце ў шлюбе і дапамогу пры родах, пазней багіня Месяца (яе брат Апалон быў увасабленнем Сонца). Дачка Зеўса і багіні Леты, сястра-блізнюк Апалона, унучка тытанаў Кея і Фебы. Нарадзілася на востраве Дэлас. У Траянскай вайне разам з Апалонам ваявалі на боку траянцаў.

Этымалогія імя — «мядзведжая багіня», «забойца», «уладарка».

Прыносіць натуральную смерць жанчынам (як Апалон мужчынам), але можа быць і крыважэрнай, часта карыстаючыся стрэламі як прыладай пакарання. Сярод яе ахвяр — Аданіс, Актэон, Іфігенія, Каліста, Мелеагр, дачкі Ніёбы, Арэст, па некаторых версіях міфа — Арыён.

Класічная Артэміда — нявінніца і абаронца цноты. Перад вяселлем ёй прыносілася ахвяра. Ахвярныя жывёлы — дзік, алень, казёл і каза. Артэмідзе Таўрычнай прыносілі чалавечыя ахвяры. Пагібельныя функцыі Артэміды звязаныя з яе архаічным мінулым — уладаркі звяроў на востраве Крыт. Найстаражытная Артэміда не толькі паляўнічая, але і мядзведзіца. У Браўроне (Атыка) жрыцы Артэміды Браўроніі у рытуальным танцы апраналі мядзведжыя шкуры і зваліся мядзведзіцамі. Свяцілішчы Артэміды Лімнатыс («балотная») часта знаходзіліся зблізку крыніц і балот, сімвалізуючы ўрадлівасць расліннага бажаства.

Культ Артэміды быў распаўсюджаны паўсюдна, але асабліва славіўся яе храм у Эфесе ў Малой Азіі, дзе пачыталася выява Артэміды «мнагагрудай». Эфескі храм, дзе знаходзілася ўслаўленая мнагагрудая статуя багіні-заступніцы дзіцячага нараджэння, быў адным з сямі цудаў свету. Менавіта яго ў 356 да н.э. спаліў, жадаючы «уславіцца», Герастрат. Артэміда Эфеская з'яўлялася заступніцай амазонак.

Адлюстроўвалася з залатым лукам і калчанам за плечамі, з дзідай у руках, часам з паўмесяцам на галаве (знак багіні Месяца). Традыцыйна багіню, якая сімвалізавала цноту, «апраналі» у кароткую туніку. Пазней, у XVI—XIX стагоддзях, сталі з'яўляцца выявы голай багіні, што ў той час прыводзіла да сапраўдных скандалаў (напрыклад Дыяна-паляўнічая, створаная ў 1790 Jean-Antoine Houdon).

Артэмідзе адпавядае рымская Дыяна.

Архіпелаг

Архіпелаг (грэч.: Αρχιπέλαγος) — астравы, якія размешчаны недалёка адзін ад аднаго і разглядаюцца як адно цэлае. Самым вялікім паводле плошчы на Зямлі лічыцца Малайскі архіпелаг у Ціхім акіяне.

Атыка

Атыка (стар.-грэч.: ἡ Ἀττική, літар. «прыбярэжная краіна») — паўднёва-ўсходняя вобласць Сярэдняй Грэцыі, злучальнае звяно паміж Балканскім паўвостравам і Архіпелагам, плошчай прыблізна ў 2200 км ², мяжуе на поўначы з Беотыяй, на захадзе - з Мегарай , з поўдня і ўсходу абмываецца морам.

Вазапіс Старажытнай Грэцыі

Старажытнагрэчаскі вазапіс(руск.) бел.- дэкаратыўны роспіс сасудаў, выкананы керамічным спосабам, г. зн. адмысловымі фарбамі з наступным абпалам. Ахоплівае перыяд з дагрэчаскай мінойскай культуры і аж да элінізму, гэта значыць, пачынаючы з 2500 да н.э. і уключаючы апошняе стагоддзе, якое папярэднічала з'яўленню хрысціянства.

Грэчаская кераміка з'яўляецца найбольш распаўсюджанай знаходкай у археалагічных даследаваннях антычнай Грэцыі, выявіць яе можна ва ўсім арэале рассялення старажытных грэкаў. Акрамя грэчаскай метраполіі, якая ў значнай ступені супадала з тэрыторыяй сучаснай Грэцыі, у яго ўваходзяць: заходняе ўзбярэжжа Малой Азіі, астравы Эгейскага мора, востраў Крыт, часткова востраў Кіпр і заселеныя грэкамі раёны паўднёвай Італіі. Як экспартны тавар грэчаская кераміка, а разам з ёй старажытнагрэчаскі вазапіс, трапілі ў Этрурыю, на Блізкі Усход, у Егіпет і Паўночную Афрыку. Размаляваную грэчаскую кераміку

знаходзяць нават у пахаваннях кельцкай знаці.

Грэцыя

Грэ́цыя (грэч.: Ελλάδα), Грэ́чаская Рэспу́бліка (грэч.: Ελληνική Δημοκρατία) — краіна, якая знаходзіцца ў паўднёвай частцы Балканскага паўвострава ў паўднёва-ўсходняй Еўропе. Па дадзеных перапісу 2011 года насельніцтва Грэцыі складае каля 11 млн. жыхароў. Афіны — сталіца і самы буйны горад у краіне, Фесалонікі — другі па велічыні горад, які часта называюць другой сталіцай.

Грэцыя стратэгічна размешчана на скрыжаванні Еўропы, Азіі і Афрыкі. Краіна мае сухапутныя межы з Албаніяй на паўночным захадзе, Македоніяй і Балгарыяй на поўначы і Турцыяй на паўночным усходзе. Грэцыя складаецца з дзевяці геаграфічных рэгіёнаў: Македоніі, Цэнтральнай Грэцыі, Пелапанеса, Фесаліі, Эпіра, Эгейскіх астравоў (у тым ліку Дадэканеса і Кікладаў), Фракіі, Крыта і Іанічных астравоў. На ўсходзе краіна абмываецца Эгейскім морам, на захадзе — Іанічным морам, а на поўдні — Міжземным морам. Грэцыя мае самую доўгую берагавую лінію на беразе Міжземнага басейна і адзінаццатую па даўжыні берагавую лінію ў свеце, даўжыня якой складае 13,676 кіламетраў. Краіна ўключае ў сябе велізарную колькасць астравоў: каля 1400, з якіх 227 незаселеныя. Восемдзесят працэнтаў тэрыторыі Грэцыі займае гарыстая мясцовасць, самая высокая кропка краіны — гара Алімп, вышыня якой складае 2,917 метраў.

Сучасная Грэцыя сыходзіць сваімі каранямі ў цывілізацыю Старажытнай Грэцыі. Краіна, якая лічыцца калыскай усёй Заходняй цывілізацыі, з'яўляецца радзімай дэмакратыі, заходняй філасофіі, алімпійскіх гульняў, заходняй літаратуры і гістарыяграфіі, паліталогіі, буйных навуковых і матэматычных прынцыпаў і заходняй драмы ў тым ліку і трагедыі і камедыі. Культурныя і тэхналагічныя дасягненні Старажытнай Грэцыі аказалі вялікі ўплыў на свет, і многія аспекты грэчаскай цывілізацыі перайшлі на ўсход у эліністычны перыяд пасля заваёў Аляксандра Вялікага і на захад пасля ўключэння Грэцыі ў склад Рымскай імперыі, а пазней Візантыйскай імперыі, традыцыі якой захаваліся ў грэчаскай праваслаўнай царкве і перадаюцца ў праваслаўным свеце, у выніку чаго Грэцыя мае велізарны прэстыж, а таксама культурны і рэлігійны ўплыў. Багатая культурная спадчына Грэцыі выяўляецца ў 17-ці аб'ектах Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, якія размешчаны на тэрыторыі краіны і па колькасці якіх яна займае шостае месца ў Еўропе і трынаццатае ў свеце. Сучасная грэчаская дзяржава, якая ўключае ў сябе большую частку гістарычнай спадчыны грэчаскай цывілізацыі, была створана ў 1830 годзе пасля вайны за незалежнасць ад Асманскай імперыі.

Грэцыя — дэмакратычная і развітая краіна з высокім узроўнем даходаў, высокай якасцю жыцця і ўзроўнем жыцця. Грэцыя з'яўляецца адным з заснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і дзясятай краінай, якая далучылася да Еўрапейскіх супольнасцяў (якія папярэднічалі Еўрапейскаму Саюзу), а з 2001 года з'яўляецца часткай еўразоны. Краіна таксама з'яўляецца членам многіх іншых міжнародных арганізацый, уключаючы Савет Еўропы, НАТА, АЭСР, АБСЕ і СГА. Грэцыя, якая з'ўляецца адной з найбуйнейшых дзяржаў па транспарціроўцы грузаў, мае найбуйнейшую эканоміку на Балканскім паўвостраве, дзе яна з'ўляецца важным рэгіянальным інвестарам; яе эканоміка займае дзявятае месца па велічыні ў еўразоне і 43-е ў свеце.

Еўропа

Еўропа (грэч.: Εὐρώπη, Eurṓpē ад семіцкага ерэб/ірыб «захад») — адна з частак свету ў Паўночным паўшар’і Зямлі. Абмываецца морамі Паўночнага Ледавітага і Атлантычнага акіянаў, мае плошчу каля 10 млн км² і насельніцтва каля 740 млн (парадку 10 % насельніцтва Зямлі). Разам з Азіяй утварае мацярык Еўразія. Умоўнае размежаванне з Азіяй прынята праводзіць па водападзеле Уральскіх і Каўказскіх гор, па рацэ Урал, Каспійскім і Чорным морах, і па праліве, які звязвае Чорнае і Эгейскае мора.

Крыт (акруга)

Крыт (грэч.: Κρήτη) — адміністрацыйная акруга (перыферыя) Грэчаскай Рэспублікі, на тэрыторыі аднайменнага вострава. Адміністрацыйна складаецца з номы Ханья, Іракліён, Ласіты і Рэтымнан. Адміністрацыйны цэнтр акругі — горад Іракліён.

Лінейнае пісьмо А

Лінейнае пісьмо А - нерасшыфраваная сістэма пісьма, якая мела 80 вядомых знакаў і ўжывалася на востраве Крыт у перыяд каля 1650—1450 да н.э. Уваходзіла ў Эгейскую сям'ю.

Мінойская цывілізацыя

Мінойская цывілізацыя, або мінойская культура — умоўная агульнараспаўсюджаная назва першай цывілізацыі на тэрыторыі Еўропы, асноўным цэнтрам якой быў востраў Крыт. Існавала ў XXVII — XIV стст. да н.э. Разглядаецца як частка эгейскай культуры.

Номы Грэцыі

Номы (прэфектуры; грэч.: νομοί, адз. лік νομός) — адміністрацыйныя адзінкі другога ўзроўню Грэцыі.

Ніжэй пералічаны ўсе номы (прэфектуры) Грэцыі па іх размяшчэнні ў адміністрацыйных акругах і паводле нумарацыі на карце.

Піфас

Піфас (стар.-грэч.: πίθος) — вялікі старажытнагрэчаскі збан (мог быць памерам з чалавека і больш), посуд для захоўвання прадуктаў — збожжа, віна, аліўкавага алею, салёнай рыбы. Атрымаў распаўсюджанне па ўсёй тэрыторыі Міжземнамор'я, у асаблівасці ў культурнай галіне Эгейскага мора, уключаючы востраў Крыт. Вытворчасць піфасаў патрабавала ад ганчара спецыяльных навыкаў.

Піфас уяўляе сабой керамічны посуд буйнога памеру ў форме шара або яйка (звернутага вострым канцом уніз), які нагадвае амфару. Аднак у піфаса часцей сустракаецца не вострае дно, а плоскае, якое дазваляе яму стаяць, і часта маюцца прыстасаванні для транспарціроўкі ў верхняй частцы, праз якія працягваліся тросы для перамяшчэння сасудаў. У піфасаў магло быць ад чатырох да шасці ручак. Паверхня піфаса можа быць гладкай або ўпрыгожанай істужачным узорам. Па колеры піфасы сустракаюцца ў гаме ад бэжавага, пясочнага да карычневага і чырвонага. На піфасах, выкананых у стылі Камарас у мінойскую эпоху, маляваліся рыбы.

Піфасы таксама выкарыстоўваліся ў пахавальных абрадах, але ў першую чаргу для захоўвання аліўкавага алею, вады, мёду, солі і збожжа. 47 піфасаў для віна было знойдзена ў склепе ў Загоры(ням.) бел. на востраве Андрас. На піфасы ставілася таксама таўро. Аналагічныя пасудзіны называюцца долій (у старажытных рымлян) і цінаха. Піфасам была злапомная скрыня Пандоры. У адпаведнасці з легендай, менавіта ў піфасе жыў Дыяген.

Сіцылія

Сіцы́лія (італ.: Sicilia) — аўтаномны рэгіён Італіі (сталіца Палерма) і найбуйнейшы востраў у Міжземным моры. Плошча — 25700 км², насельніцтва — 5,1 млн чалавек. Знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад Апенінскага паўвострава і аддзяляецца ад яе Месінскага праліва (шырыня 3 км).

Рэгіён Сіцылія падзелены на 9 правінцый: Палерма, Катанія, Месіна, Сіракуза, Трапані, Рагуза, Кальтанісета, Эна, Агрыджэнта.

Тэсей

Тэсе́й, Тэзе́й (стар.-грэч.: Θησεύς, лац.: Theseus) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі сын афінскага цара Эгея (ці бога Пасейдона) і Эфры, 10-ы цар Афін. Цэнтральная фігура атычнай міфалогіі і адзін з самых вядомых персанажаў усёй грэчаскай міфалогіі. Згаданы ўжо ў «Іліядзе» (I 265) і «Адысеі» (XI 323, 631). У мікенскіх тэкстах сустракаецца імя te-se-u (Фесей) .

Эгейскае мора

Эгейскае мора — частка Міжземнага мора, знаходзіцца паміж Балканскім паўвостравам, паўвостравам Малая Азія і востравам Крыт. На ПнУ пралівам Дарданелы злучаецца з Мармуровым морам, на Пд — некалькімі пралівамі з Міжземным морам.

Плошча 191 тыс. км². Сярэдняя глыбіня 377 м, максімальная — 2529 м. Тэмпература вады летам 22—25 °C, зімой — 11—15 °C. Салёнасць 37—39‰. Прылівы паўсуткавыя, 0,3—0,6 м. Берагі гарыстыя, моцна парэзаныя. Шмат астравоў (Паўночныя і Паўднёвыя Спарады, Кіклады, Крыт і інш.).

У раёне вострава Тасас — радовішча нафты. Буйныя порты і ВМБ: Салонікі, Элефсіс, Пірэй, Суда (усе — Грэцыя), Ізмір (Турцыя).

Эль Грэка

Дамі́нікас Тэатако́пулас, больш вядомы як Эль Грэ́ка (грэч. Δομήνικος Θεοτοκόπουλος, Domenikos Theotokopoulos, сустракаюцца таксама варыянты Дамініка, Даменіка і Тэатакопулі паводле формы мн. ліку ад прозвішчнага імя; ісп. El Greco, літаральна «грэк»; 1541—1614) — іспанскі мастак. Паводле паходжання — грэк, народжаны на востраве Крыт.

 
Найбуйнейшыя астравы Міжземнаморскага басейна (больш 3000 км²)
Isimple system icons web find.png Геастратэгічныя пункты сусветнага акіяна
Марскія
пралівы
Каналы
Мысы
Астравы і
архіпелагі

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.