Крымскае ханства

Крымскае ханства — феадальная дзяржава, якая існавала ў ў 14281783 на землях Крымскага паўвострава (акрамя паўднёва-ўсходняй часткі, якая кіравалася непасрэдна Асманскай імперыяй), а таксама Паўночнага Прычарнамор'я паміж ніжнімі цячэннямі Дняпра да вусця Дона і Кубані, узбярэжжа да Грузіі. Плошча да 26 тыс. км². Насельніцтва 180—300 тыс. чал. (у асн. татары, у паўднёвай частцы таксама італьянцы, грэкі, армяне, караімы, яўрэі, туркі, французы, на поўначы ад Перакопскага перашыйка нагайцы). Сталіца — г. Бахчысарай.

Да сярэдзіны XV ст. тэрыторыя Крымскага ханства належала ханам Залатой Арды. Заснавальнікам Крымскага юрта (удзела) лічаць Арам-Цімура, які атрымаў яго ад свайго дзядзькі хана Менгу-Цімура ў 2-й палове XIII ст. У канцы XIII ст. военачальнік Нагай намагаўся заснаваць новую ардынскую дзяржаву з цэнтрам у Крыме. Да XV ст. Крымскі юрт узначальваў намеснік залатаардынскага хана. Яму падпарадкоўваўся аглан — галоўны начальнік аб'яднанага войска ў час набегаў, туман — начальнік 10-тысячнага войска. Сфарміраваліся 4 асноўныя саслоўі: арыстакратыя, духавенства, народ і нявольнікі (рабы). Сярод арыстакратыі вылучаліся ўрадавая і родавая групы, якія кіравалі асноўнымі справамі Крымскага юрта. Духоўнае саслоўе ўзнікла ў 13 ст. з прыняццем ісламу, на чале яго стаяў муфтэй. Народ (татары і інш.) быў свабодным, нявольнікамі былі ваеннапалонныя або купленыя, пераважна ў рускіх землях. У сувязі з аслабленнем і распадам Залатой Арды ў сярэдзіне 15 ст. ў Крыме ўсталявалася дынастыя Гірэяў. Першы крымскі хан Хаджы-Гірэй падтрымліваў добрыя адносіны з вялікім князем ВКЛ і каралём Польшчы Казімірам Ягелончыкам, вялікімі князямі маскоўскімі Васілём II і Іванам III. Пры ім сталіца Крымскага ханства перанесена з Кыркіча ў Бахчысарай. У 1466 г. ханам стаў Менглі-Гірэй. Яго замацаванню на стальцы садзейнічалі туркі, якія пасля заваявання Візантыі асадзілі ў 1475 г. генуэзскія крэпасці ў Крыме. 3 гэтага часу Крымскае ханства — васал Асманскай імперыі. У выніку перагавораў паміж турэцкім і крымскім бакамі вырашана, што турэцкі султан будзе прызначаць крымскіх ханаў з нашчадкаў Гірэяў, не будзе караць смерцю нікога з гэтага роду. Да Асманскай імперыі адышлі стратэгічныя крымскія пункты: Кафа, Гезлеў, Балаклава, Керч. Асманскі ўрад пільна сачыў, каб крымскія ханы не ўмацоўваліся на сваім стальцы. Да 1757 г. на крымскім троне змяніліся 62 ханы, кожны з якіх панаваў у сярэднім 5 гадоў, больш за 20 панаванняў было ад некалькіх месяцаў да 2 гадоў. Многія ханы прызначаліся на сталец па 2-4 разы. За службу крымскім татарам турэцкі ўрад плаціў грошы. Крымскія войскі ўдзельнічалі ў войнах з Персіяй, Польшчай, ВКЛ, Маскоўскай дзяржавай, на Балканскім паўвостраве, грэчаскіх астравах. У 1-й пал. — сяр. 16 ст. Крымскае ханства часта выступала саюзнікам ВКЛ і Польшчы. У 1507 г. ажыццёўлены іх сумесны паход супраць Масквы, у 1521 г. Польшча падтрымала Крым у паходзе на Маскоўскую дзяржаву. Саюзы Крымскага ханства з ВКЛ і Польшчай супраць Масквы заключаліся ў 1507, 1512, 1532, 1535, 1540, 1542, 1559 г., яны перамяжоўваліся перыядамі варожасці. Саюзныя дагаворы з Рэччу Паспалітай заключаліся ў 1607 і 1623 г. У 1660 г. татары ўдзельнічалі ў кампаніі палякаў супраць расійскага войска на Украіне, у 1663—1664 г. — у няўдалым паходзе караля Яна Казіміра ў Задняпроўе. 3 канца XV ст. пачаліся частыя набегі крымскіх татар на паўднёвыя ўладанні Вялікага Княства і Польскага Каралеўства, а таксама на Падолле, Валынь, Кіеўскую і Ноўгарад-Северскую землі. Нягледзячы на шэраг перамір'яў з ВКЛ, крымскія татары працягвалі спусташаць беларускія землі. Першы набег татар адбыўся ў 1474 г. на Чырвоную Русь і Падолле, у 1482 г. — на Кіеўшчыну. У 1494 г. крымскія татары разбілі войска ВКЛ каля Вішнёўца, разам з туркамі ўдзельнічалі ў нападзе на Польшчу. Асобныя татарскія загоны пранікалі на Віцебшчыну і Полаччыну, асаджвалі Слуцк і Новагародак, спалілі Менск. Найбольш буйнымі былі набегі ў 1503, 1506, 1508, 1510, 1521, 1527 гг. За 14971527 гг. крымскія татары зрабілі 12 набегаў. У 1519 г. яны разграмілі палякаў пад Сокалам. Набегі татар на Падолле, Чырвоную Русь і Валынь адбыліся ў 1549 і 1589 г. У 1618 г. татары разбілі польскае войска пад Арынінам, у 1626 г. нанеслі вялікае паражэнне пад Белай Царквой. Нагайскія, дабруджынскія, даперакопскія татарскія гурты рабілі набегі на тэрыторыю украінскіх зямель і Польшчу, не пытаючыся на гэта дазволу і згоды ў крымскага ханаэ У той жа час асобныя атрады падняпроўскіх і запарожскіх казакоў нападалі на асманскіх і крымскіх паслоў і купцоў, на асманскія і крымскія землі, што таксама абвастрала адносіны паміж дзяржавамі. Няўдачай скончыўся іх паход на Украіну ў 1661—1662 г. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. крымскія татары выступалі на баку апошняй. Пасля ўступлення ў вайну Швецыі крымскі хан Мехмед-Гірэй стварыў пагрозу нападу на украінскія землі і тым самым стрымаў запарожскіх казакоў ад выступлення супраць Рэчы Паспалітай. Яны ўдзельнічалі ў польска-турэцкай вайне 1672 г., у 1675 г. Ян III Сабескі разбіў татар пад Львовам. У 1683 г. яны ўдзельнічалі ў баях пад Венай. У 1695 г. татары напалі на Львоў, апошняя бітва татарскіх і польскіх войск адбылася пад Падгайцамі ў 1698 г.. На Беларусь татары рабілі набегі ў канцы 15 — 1-пал. 16 ст. (гл. Татарскія набегі на Беларусь), буйнейшай ваеннай падзеяй была Клецкая бітва (1506).

Адносіны Крымскага ханства з Маскоўскай дзяржавай былі вельмі складаныя. У 1517 і 1541 г. крымскія татары здзейснілі паходы на Маскоўскую дзяржаву. У 1552 г. рускае войска авалодала Крымам, але ў 1555 г. татары разбілі маскоўскія войскі пад Тулай. У 1559 г. руская армія пад камандаваннем Д. Адашава ажыццявіла паход у Крым, а татары на чале з ханам Даўлет-Гірэем у 1571 г. захапілі і спалілі Маскву. Скончыліся няўдачай паход Даўлет-Гірэя на Маскву ў 1572 г., бой 1587 на р. Аха, паход 1591 г. Газі-Гірэя II на Маскву. У 1592 г. татары спусташылі паўднёвыя раёны Расіі. У 1593 г. паміж Крымскім ханствам і Расіяй заключаны мірны дагавор, які быў парушаны ў 1607 г., і ваенныя падзеі адбываліся да 1617 г., калі было заключана новае пагадненне. У 1632 г. ваенныя дзеянні паміж Крымам і Расіяй аднавіліся. Па загадзе турэцкага султана татары ўдзельнічалі ў няўдалай аблозе Азова 1637-41, а ў 1645 зрабілі паход на Расію. У 1646-47 Расія і Рэч Паспалітая сумесна дзейнічалі супраць Крымскага ханства. У 1687 і 1689 расійскае войска пад камандаваннем В. Галіцына ажыццявіла паходы на Крым. У 1695 і 1696 крымскія татары ўдзельнічалі ў абароне Азова ад войска Пятра I, у 1711 — у баях за Малдову. У 1736, 1737 і 1738 адбыліся паходы расійскай арміі ў Крым. У 1770 туркі і татары разбіты на р. Ларга войскам П. Румянцава. У 1771 армія В. Далгарукага зруйнавала ўсе гарады Крыма, загінула больш за 33 тыс. жыхароў. Пасля гэтага крымскі курултай выбраў ханам Шагін-Гірэя, які абвясціў незалежнасць Крымскага ханства ад Турцыі. Паводле Кучук-Кайнарджыйскага трактата 1774 паміж Турцыяй і Расіяй султан адмовіўся ад правоў на Крымскае ханства. У 1776, 1778 і 1783 Расія ўводзіла ў Крым войскі для «навядзення парадку». У лютым 1783 Шагін-Гірэй пад прымусам адрокся ад стальца і перадаў Крымскае ханства імператрыцы Кацярыне II.

Крымскае ханства
م يورتى
Qırım Yurtu

незалежная дзяржава
(да 1478; з 1774)
васал Асманскай імперыі
1478 па 1774)
Flag of None.svg
1449 — 1783 Flag of Russia.svg
Flag of the Crimean Tatar people Gerae-tamga
Сцяг Герб
BlackSea1600 uk-2

Крымскае ханства ў 1600 годзе.
Сталіца
Найбуйнейшыя гарады Бахчысарай, Кырым, Керч, Гезлев, Кефе, Судак
Мова(ы) крымскататарская
асманская (ў XVII-XVIII вв.)
Рэлігія Іслам
Плошча 52 200
Насельніцтва 3 млн (канец XVII века)
Форма кіравання манархія
Дынастыя Гірэі

Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.513
  • Геллер M. История Российской империи. В 2-х томах. — М.: МИК, 2001.
1550-я

Трэці паход на Казань. Узяцце Казані.

Астраханскія паходы (1554 і 1556), далучэнне Астраханскага ханства да Расіі

Руска-шведская вайна, 1554-1557

Паход крымскага хана на Тулу (1555)

Паход рускіх войскаў на Крымскае ханства (Ржэўскі паход)

Пачатак Лівонскай вайны

29 верасня

29 верасня — дзвесце семдзесят другі (дзвесце семдзесят трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Ізюмскі шлях

Ізюмскі шлях, адзін з галоўных шляхоў, якімі карысталіся крымскія татары для набегаў на Русь у XVI—XVIII стст. Пачынаўся ля вярхоўяў р. Ораш (левы прыток Дняпра), дзе аддзяляўся ад Мураўскага шляха, перасякаў па Ізюмскую броду Северскі Данец і ў міжрэччы вярхоўяў Псла, Ворсклы, Северскага Данца і Аскола ізноў зліваўся з Мураўским шляхам. Пазней быў заваяваны рускімі войскамі і страціў сваё ваеннае значэнне.

Альшаніцкая бітва

Альшаніцкая бітва 1527. Адбылася паміж войскамі ВКЛ і крымскіх татар каля ракі Альшаніцы (прыток Дняпра), за 30 км на паўднёвы усход ад Кіева 27 студзеня. Са снежня 1526 года татары шматлікімі набегамі на польскія, паўднёва-беларускія і літоўскія землі прычынялі вялікія страты. 7000 коннікаў ВКЛ на чале з вялікім гетманам К. Астрожскім і палявым гетманам Я. Радзівіллам, а таксама войскі князёў Юрыя Сямёнавіча Слуцкага, Андрэя Неміровіча, Івана і Аляксандра Вішнявецкіх і іншыя дагналі татар (24000 чалавек на чале з царэвічам Малаем) на рацэ Альшаніцы, разбілі іх і вызвалілі 80000 палонных, вярнулі нарабаваную маёмасць, Малай узяты ў палон, а потым забіты. Крымскае ханства спыніла значныя набегі на землі ВКЛ.

Астраханскае ханства

Астраханскае ханства — феадальная дзяржава, якая існавала ў 1466—1556 на землях, абмежаваных з усходу ніжнім цячэннем Волгі, з захаду — ніжнім цячэнні Дона, з поўдня — рэкамі Кубань і Церак. Сталіца — г. Астрахань.

Дзяржава ўзнікла ў 1466, у часы распаду Залатой Арды. Ханства было канчаткова пераможанае і захопленае Расійскім царствам у 1556.

Бернард Вапоўскі

Бернард Вапоўскі (16 ст.) - каралеўскі сакратар і прыдворны дзеяпісец пры двары Жыгімонта Старага. Гісторык, географ і картограф. Аўтар гістарычнай працы «Хроніка Польшчы» і карты «Сарматыя».

Праца гісторыка разглядалася Вапоўскім не проста як навуковая дзейнасць, а як грамадска-гістарычная місія. Гэта набліжала яго да гуманістычнай гістарыяграфіі.

«Хроніка Польшчы»: гістарычная праца, якая ў значнай ступені з'яўляецца кампіляцыяй гісторыі Длугаша ў частцы падзей з 1380 да 1480. Але паміж гэтымі працамі існуюць і адрозненні — на працягу 15 ст. ВКЛ і Польшчы пачалі пагражаць, з усходу — Вялікае княства Маскоўскае, а з поўдню — Крымскае ханства. Таму аўтар пастараўся прадэманстраваць неабходнасць палітычнага саюза ВКЛ і Польшчы, што, у сваю чаргу, зрабіла ў працы галоўнымі тэмамі Крэўскую унію, якая была «вечным саюзам [ВКЛ] з Польскім каралеўствам», заключаным «да вялікай радасці і вясёласці польскага і літоўскага народаў», і барацьбу з крыжакамі. У параўнанні з Длугашам, Вапоўскі аддаў значна больш месца і ўвагі падзеям у Літве і на беларускіх землях, так, ён дадаў да сваёй «Хронікі» нарыс па геаграфіі і этнаграфіі Літвы, чаго няма ў «Гісторыі» Длугаша. Адзначаецца, што на некаторыя праблемы гісторыі ВКЛ Вапоўскі глядзеў больш глыбока, чым Длугаш.

Буджацкая арда

Буджа́цкая арда́ (таксама Акерманская арда, Белгародская Арда, па назве г. Белгарад-Днястроўскі) — аўтаномнае ўтварэнне, створанае напачатку XVII стагоддзя нагайцамі, які пасяліліся на тэрыторыі Буджака. Правадыр арды (сераскір) падпарадкоўваўся крымскаму хану, які быў васалам асманскага султана.

Васальныя і данніцкія дзяржавы Асманскай імперыі

Васальныя і данніцкія дзяржавы Асманскай імперыі — агульная назва для шэрагу дзяржаў (галоўным чынам на перыферыі Асманскай імперыі), якія прызнавалі сюзерэнітэт Высокай Порты, але над якімі па тых ці іншых прычынах не быў устаноўлены прамы кантроль.

Вялікая Арда

Вялікая арда, або Волжская Арда — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў сярэдневяковых крыніцах і сучаснай гістарыяграфіі для абазначэння татарскага ханства, якое з'яўлялася рэшткай Залатой Арды пасля аддзялення ад яе ў сярэдзіне XV стагоддзя іншых ханстваў: Казанскага (1438), Крымскага (1441), Нагайскай Арды (1440) і інш. Сучаснікі Вялікай арды яе ніяк ад Залатой Арды не аддзялялі, а ханы лічылі сябе вярхоўнымі кіраўнікамі ў межах усіх татарскіх дзяржаў былога ўлуса Джучы. Тэрыторыя Вялікай арды ўключала землі паміж Донам і Волгай, Ніжняе Паволжа і стэпы Паўночнага Каўказа. Сталіцай быў г.Сарай-Берке («Новы палац», або «Палац Берке»). Першым ханам Вялікай Арды можна лічыць Сеід-Ахмеда I, унука Тахтамыша, нашчадка Чынгісхана.

Гісторыя Украіны

Шаблон:Гісторыя Украіны

Гісторыя Украіны — падзеі на тэрыторыі сучаснай Украіны з моманту пачатку рассялення там людзей і да сённяшняга дня.

Дынастыя Гірэяў

Гірэі, Гераі — татарская дынастыя, якая панавала ў Крымскім ханстве з сярэдзіны XV ст. да 1783 г.

Першы хан Хаджы-Гірэй захапіў уладу пры падтрымцы вялікага князя літоўскага Казіміра IV і татарскіх крымскіх князёў з роду Шырын у 1443 г. Паводле польскіх крыніц, Хаджы-Гірэй нарадзіўся ў ВКЛ, у г. Трокі. Яго дзейнасць была накіравана на ўмацаванне ўлады дынастыі ў Крыме і на абарону сваіх уладанняў ад іншых прэтэндэнтаў на трон. Ен меў сяброўскія адносіны з Казімірам IV, даволі мірныя адносіны з Маскоўскай княствам, імкнуўся забяспечыць сваю незалежнасць ад Асманскай імперыі. Пасля смерці Хаджы-Гірэя ў выніку працяглай барацьбы ханам стаў яго малодшы сын Менглі-Гірэй. 3 1475 г. Крымскае ханства трапіла ў васальную залежнасць ад Асманскай імперыі, асманскія султаны прызначалі ханаў выключна з нашчадкаў Гірэяў.

Спачатку адносіны Гірэяў з паўночнымі суседзямі былі прыязныя, але пасля таго, як Казімір IV заключыў саюз з ханам Залатой (Вялікай) Арды Ахметам (саюз фактычна не быў накіраваны супраць Крыма), адносіны сапсаваліся і Менглі-Гірэй заключыў ваенна-палітычны саюз з Маскоўскім княствам. Асобныя татарскія орды не падпарадкоўваліся Гірэям.

3 цягам часу Гірэі зразумелі памылку арыентацыі на Маскоўскае княства, асабліва пасля таго, калі яна заваявала Казанскае, Астраханскае і Сібірскае ханствы. У 1657 г. крымскія татары разбілі венгерскія войскі прэтэндэнта на польскі трон сяміградскага князя Дзьёрдзь II Ракацы У час казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гг. крымскі хан Іслам-Гірэй III спачатку падтрымліваў Б. Хмяльніцкага (1648—1649 гг.) і быў пасрэднікам пры заключэнні Збораўскага міру 1649 г., пасля адышоў ад яго і ў 1653 г. уступіў у саюз з Рэччу Паспалітай.

Апошні крымскі хан з дынастыі Гірэяў Шахін-Гірэй пад прымусам расійскага ўрада ў лютым 1783 г. адмовіўся ад трона, а Крымскае ханства было далучана да Расійскай імперыі.

Залатая Арда

Залатая Арда(Улус Джучы) (казах. Алтын Орда (Жошы Ұлысы), тат. Алтын Урда, Altın Urda; Җүчи олысы, Cüçi olısı): дзяржава з цэнтрам у ніжнім Паволж'і, заснаваная ў 1243 мангольскім ханам Батыем (1237—1255), унукам Чынгісхана. Поўны суверэнітэт Арда атрымала пры Менгу-Цімуры ў 1266, абасобіўшыся ад Вялікай Манголіі са сталіцай у Ханбалыку (1260—1368). Асноўную частку качавога насельніцтва Залатой Арды складалі полаўцы (кыпчакі). Аседлае насельніцтва - волжскія булгары, мордва, марыйцы, харэзмійцы. З 1312 — ісламская дзяржава. Знікла ў канцы XVI стагоддзя.

Засечная лінія

«Засечная лінія», таксама «засечная паласа» і «засечная рыса» (руск. «засечная черта») — лінія межных умацаванняў у Маскоўскай дзяржаве 16—17 ст. Такія лініі будаваліся на паўднёвых межах дзяржавы («у полі») дзеля абароны ад татарскіх набегаў (гл. Крымскае ханства, гісторыя Расіі) — Тульская ў сяр. 16 ст., Белгародская ў 1630-я—1640-я гг.

Засечная паласа складалася з паасобных апорных пунктаў ― крэпасцяў, паміж каторымі будаваліся засекі і валы. Наперад ад лініі ўмацаванняў, дзеля назірання і папярэджання, высоўваліся «старожы» ― вартавыя пасты, часам з назіральнымі вышкамі, і «станіцы» ― конныя раз'езды-патрулі. Месцы для ўмацаванняў і вартавых пунктаў прымяркоўваліся да тых шляхоў і дарог, якімі карысталіся татары. Самі дарогі і падыходы да брадоў перагароджваліся інж. умацаваннямі, а на важных іх вузлах ставіліся крэпасці.

Сталы гарнізон засечных ліній складалі паселеныя ў прымежных гарадах «служылыя людзі» і казакі. У пэўныя поры году, у якія звычайна адбываліся вялікія крымскія набегі, ў крэпасцях адмыслова збіраліся шматлікія дадатковыя войскі. Наогул, межныя гарады, называныя тады «украінскімі» ― ускраіннымі і «польскімі» ― палявымі, будаваліся і засяляліся пераважна людзьмі з іншых межных гарадоў; узаемасувязі паміж такімі гарадамі былі самымі цеснымі, што падмацоўвалася не толькі агульнымі для іх ваенна-адміністрацыйнымі распараджэннямі, але і ўсім ладам іх жыцця, падпарадкаваным патрэбам межнай («берагавой», «польнай») службы. На думку Платонава, увесь поўдзень Расіі фактычна ўяўляў тады сабою «адну добра арганізаваную ваенную акругу», а з 1571 існавала і сістэма планавых, узгодненых мераў па абароне мяжы, створаная маскоўскай нарадай знаўцаў справы пад кіраўніцтвам баяраў М. І. Варатынскага і Н. Р. Юр'ева. На працягу 16 — 17 ст. з тым, як расла сіла Расійскай дзяржавы, новыя межныя ўмацаваныя лініі будаваліся ўсё далей на поўдзень. Канчаткова патрэба ў іх адпала пасля заваявання Крыму расійскімі войскамі ў 1783.

Казанскае ханства

Казанскае ханства — феадальная дзяржава, якая існавала ў 1445—1552 на землях у сярэднім цячэнні Волгі і на Каме. Сталіца — г. Казань.

Дзяржава ўзнікла ў 1445, у часы распаду Залатой Арды. Землі, якія займала ханства, прыблізна адпавядала землям, займаным старажытнай булгарскай дзяржавай. Асноўную частку насельніцтва складалі чарамісы і башкіры, якія размаўлялі цюркскімі мовамі, а таксама мардвіны і чувашы, якія размаўляўлі фіна-вугорскімі мовамі — у маскоўскіх крыніцах усе гэтыя народы называліся «татарамі». Ханства было пераможанае і захопленае Расійскім царствам у 1552.

Мехмед IV Гірэй

Мехме́д IV (крым. IV Mehmed Geray, ٤ محمد كراى‎;1610—1674) — крымскататарскі дзяржаўны, палітычны і вайсковы дзеяч. Крымскі хан (1641—1644, 1654—1666) з дынастыі Гірэяў. Сын Селямета I Гірэя.

Ржэўскі паход

Ржэўскі паход — паход рускага атрада пад камандаваннем М. І. Ржэўскага (дзяка) у крымска-турэцкія ўладанні вясной-летам 1556 г. Арганізаваны царом Іванам IV для адцягнення сіл крымскага хана Даўлет-Гірэя, які рыхтаваў новы набег на Маскву. Адначасова цар ажыццявіў і паход супраць Астраханскага ханства. У мая 1556 г. атрад Ржэўскага выступіў з Пуціўля і спусціўся па Дняпры. Там да атрада далучыліся 300 казакоў. Даплыўшы да турэцкай крэпасці Ачакаў на Чорным моры, атрад Ржэўскага захапіў і разбурыў астрог, а затым павярнуў назад, адбіваючы пагогю турак.

У дняпроўскай крэпасці Іслам-Кермень атрад Ржэўскага на працягу шасці дзён адбіваў атакі крымскага войска пад камандаваннем старэйшага сына Даўлет-Гірэя. Падчас гэтай бітвы Ржэўскі адбіў у крымцаў конскія табуны і шчасліва вярнуўся ў Расію з вялікай здабычай. Гэта было першае з'яўленне маскоўскага войска на ніжнім Дняпры. Яно моцна ўразіла ўкраінскае казацтва, якое з гэтага часу ўбачыла ў рускім цары рэальнага саюзніка ў барацьбе супраць крымска-турэцкай агрэсіі. Паход Ржэўскага вымусіў хана Даўлет-Гірэя адмовіцца ад наступальных планаў і вярнуць свае войскі на абарону Крыма.

Спіс крымскіх ханаў

У табліцы прыведзены храналагічны пералік кіраўнікоў Крымскага ханства.

† Кіраванні Джанібека Гірэя ў 1624 годзе і Максуда Гірэя ў 1771—1772 гадах не ўлічваюцца. Хоць гэтыя ханы былі фармальна зацверджаны асманскімі султанамі, яны не змаглі заняць трон і рэальна не кіравалі Крымам. У гэтыя гады Крымскім ханствам рэальна кіравалі Мехмед III Гірэй і Сахіб II Гірэй адпаведна.

Згаданыя ў некаторых працах ханы Шахбаз Гірэй (1787—1789) і Бахт Гірэй (1789—1792) не ўключаны ў спіс, паколькі яны рэальна не кіравалі Крымам, які быў далучаны да Расійскай імперыі ў 1783 годзе. Пад уладай гэтых двух кіраўнікоў знаходзіўся толькі Буджак, які лічыўся часткай Крымскай дзяржавы.

Тугай-бей

Тугай-бей (крымскатат.: Toğay bey), поўнае імя Аргын Даган Тагай бей (крымскатат.: Arğın Doğan Toğay bey, каля 1601 — чэрвень 1651) — вядомы палкаводзец і палітычны дзеяч Крымскага Ханства XVII ст.

Унутраная Манголія

Унутраная Манголія (манг.: ; кіт. трад. 內蒙古自治區, спр. 内蒙古自治区 , піньінь: Nèiménggǔ zìzhìqū, пал.: Нэймэнгу Цзычжыцюй) — аўтаномны рэгіён на поўначы Кітая, заснаваны 1 мая 1947 года, першым з усіх аўтаномных раёнаў КНР. Сталіца — Хух-Хота, найбуйнейшы горад — Баатоу. Насельніцтва 23840000 чалавек (23-е месца сярод правінцый, аўтаномных раёнаў і гарадоў цэнтральнага падпарадкавання КНР; дадзеныя 2004 г.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.