Крым

Крымскі паўвостраў, Крым (укр.: Крим, Кримський півострів, крымскатат.: Qırım, Qırım yarımadası, Къырым, Къырым ярымадасы) — паўвостраў на поўдні Украіны[1]. Большую частку паўвострава займае Аўтаномная рэспубліка Крым. На паўднёвым захадзе размешчана асобая адміністрацыйная адзінка — горад Севастопаль.

Абмываецца на захадзе і поўдні Чорным морам, на ўсходзе Азоўскім морам і Керчанскім пралівам. 3 мацерыком злучаны вузкім (8 км) Перакопскім перашыйкам. Плошча 27 тыс. км². На ўсходзе знаходзіцца Керчанскі паўвостраў, на захадзе — Тарханкуцкі паўвостраў. Уздоўж паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа цягнецца сістэма неглыбокіх заліваў (Сіваш), якія аддзелены ад мора нізіннай пясчанай Арабацкай Стрэлкай.

Крым
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Satellite picture of Crimea, Terra-MODIS, 05-16-2015

Спадарожнікавы здымак Крыма
44°56′ пн. ш. 34°06′ у. д.
АкваторыяАзоўскае мора
Плошча27 000 км²
Найвышэйшы пункт1 545 м
Краіна
Крым
Крым
Крымскі паўвостраў
Карта Крыма

Прырода

Паўночная частка Крыма — раўніна (т.зв. Стэпавы Крым), паўднёвую (Горны Крым) займаюць Крымскія горы (выш. да 1545 м, г. Раман-Кош). Каля паўднёвай падэшвы гор прыбярэжная паласа Паўднёвага берага Крыма з лакалітамі (г. Аю-Даг) і старажытнымі вулканічнымі масівамі (Карадаг). Сярод далін — Байдарская даліна. Карысныя выкапні: жалезная руда (Керчанскі жалезарудны басейн), газ, нафта, вапнякі, мергелі, соль і лекавыя гразі азёр.

Клімат на поўначы ўмераны, сухі, на поўдні субтрапічны міжземнаморскага тыпу. Сярэднія тэмпературы студзеня ад 1-2 °C на поўначы да 4 °C на поўдні, ліпеня 24 °C. Ападкаў ад 300 мм на поўначы да 1200 мм у гарах за год.

Рэкі малаводныя, найбольшыя — Чорная, Салгір, Кача, Альма. Ліманныя салёныя азёры (Сакскае і інш.). Паўночна-Крымскі канал.

На поўначы характэрны каштанавыя глебы, у цэнтры — пераважна чарназёмы, у гарах бурыя горна-лясныя і чарназёмападобныя горна-лугавыя глебы. Стэпавы Крым амаль поўнасцю ўзараны, зрэдку трапляецца стэпавая расліннасць. У гарах ядлоўцава-дубовыя і букава-грабавыя лясы. На ўзбярэжжы хмызняковая расліннасць з шыбляку. Жывёльны свет: на поўначы стэпавыя грызуны і птушкі, у гарах высакародны алень, муфлон, казуля, каменная куніца, кажан; птушкі — чорнагаловая сойка, дзяцел, чорны грыф, арлы.

На тэрыторыі Крыма знаходяцца запаведнікі Ялцінскі, Мыс Марцьян, Карадагскі, Крымская запаведна-паляўнічая гаспадарка, Нікіцкі батанічны сад.

Насельніцтва

Галоўныя гарады: Сімферопаль, Севастопаль, Керч, Еўпаторыя і інш.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым, большая частка якога кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).

Літаратура

  • Смалякоў Г. Крымскі паўвостраў // БелЭн у 18 т. Т. 8. Мн., 1999.
Бахчысарайскі раён

Бахчысарайскі раён (укр.: Бахчисарайський район, руск.: Бахчисарайский район, крымскатат.: Bağçasaray rayonı) — адзін з 14 раёнаў Аўтаномнай Рэспублікі Крым.

Білагірск

Белагорск ці Білагірск (руск.: Белогорск, укр.: Білогірськ, крымскатат.: Къарасувбазар) — горад у Крыме. Цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта. Насельніцтва 18 220 чал. (2013 год).

Білагірскі раён (Крым)

Білагірскі раён (укр.: Білогірський район, крымскатат.: Qarasuvbazar rayonı) — адзін з 14 раёнаў Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы АР Крым. Не мае выхаду да мора.

Джанкойскі раён

Джанкойскі раён (укр.: Джанкойський район, руск.: Джанкойский район, крымскатат.: Canköy rayonı) — адзін з 14 раёнаў Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Адміністрацыйны цэнтр — горад Джанкой.

Краснагвардзійскі раён

Краснагвардзійскі раён (укр.: Красногвардійський район, руск.: Красногвардейский район, крымскатат.: Qurman rayonı) — адзін з 14 раёнаў Аўтаномнай Рэспублікі Крым.

Крымскататарская мова

Крымскататарская мова (саманазва Къырымтатар тили) — цюркская мова, родная мова крымскіх татараў. Мае афіцыйны статус у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і Рэспубліцы Крым.

Лэнінскі раён (Крым)

Лэнінскі раён (укр.: Ленінський район, руск.: Ленинский район, крымскатат.: Yedi Quyu rayonı) — адзін з 14 раёнаў Аўтаномнай Рэспублікі Крым.

Маладзіжнэ (Крым)

Маладзіжнэ (укр.: Молоді́жне, крымскатат.: Molodöjnoye) — пасёлак гарадскога тыпу ў Сімферопальскім раёне Аўтаномнай Рэспублікі Крым Украіны.

Навучны (Крым)

Навучны (укр.: Нау́чний, крымскатат.: Nauçnıy) — пасёлак гарадскога тыпу ў Бахчысарайскім раёне Аўтаномнай Рэспублікі Крым Украіны.

Ныжнягірскі раён

Ніжнягорскі раён (укр.: Нижньогірський район, крымскатат.: Seyitler rayonı) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Адміністрацыйны цэнтр — Ныжнёгірскы (укр.: Нижньогірський).

Паштовэ (Крым)

Паштовэ (укр.: Пошто́ве, крымскатат.: Bazarçıq) — пасёлак гарадскога тыпу ў Бахчысарайскім раёне Аўтаномнай Рэспублікі Крым Украіны.

Пэрвамайскі раён (Крым)

Пэрвамайскі раён (укр.: Первомайський район, крымскатат.: Curçı rayonı) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Адміністрацыйны цэнтр — Пэрвамайскэ (укр.: Первома́йське).

Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН 68/262

Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН A/RES/68/262 прынятая 27 сакавіка 2014 года праз адкрытае галасаванне на 80-м пленарным пасяджэнні 68-й сесіі генеральнай асамблеі ААН. 68-я сесія ГА ААН была скліканая адмыслова для разгляду пытання пра анексію Расіяй часткі тэрыторыі Украіны (Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад Севастопаль).

Дакумент пад назвай «Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны» быў прыняты, як рэакцыя ААН на анексію Расіяй часткі тэрыторыі Украіны (Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад Севастопаль). Рэзалюцыя пацвердзіла абавязацельствы ГА ААН датычна тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах і падкрэсліла несапраўднасць крымскага рэферэндуму (2014).

За дакумент прагаласавалі 100 дзяржаў-членаў ААН. 11 краін прагаласавалі супраць гэтай рэзалюцыі. Прадстаўнікі 58 дзяржаў-членаў ААН устрымаліся, а 24 дзяржавы не бралі ўдзелу ў галасаванні з-за адсутнасці іх прадстаўнікоў на 68-й сесіі ГА ААН.

Рэзалюцыю ініцыявалі 6 краін: Канада, Коста-Рыка, Германія, Літва, Польшча і Украіна. Прыняццю рэзалюцыі папярэднічалі беспаспяховыя спробы Рады бяспекі ААН (сем сесій) знайсці рашэнне па пытанні крымскага крызісу. Вынікам гэтых намаганняў стала толькі вета з боку Расіі.

Рэспубліка Крым

Рэспубліка Крым (руск.: Республика Крым, укр.: Республіка Крим, крымскатат.: Къырым Джумхуриети, Qırım Cumhuriyeti) — суб'ект Расійскай Федэрацыі, уваходзіць у склад Паўднёвай федэральнай акругі, утвораны 18 сакавіка 2014 г. Займае большую частку Крымскага паўвострава.

Рэспубліка Крым была абвешчаная 17 сакавіка 2014 года на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля, якія ўваходзілі ў склад Украіны. Самастойнасць Рэспублікі Крым была прызнана толькі Расійскай Федэрацыяй. Абвяшчэнне незалежнасці падтрымана часткова прызнанымі Рэспублікай Абхазія і Рэспублікай Паўднёвая Асеція.

18 сакавіка 2014 Рэспубліка Крым прынята ў склад Расіі, пры гэтым горад Севастопаль стаў асобным суб'ектам РФ. Міжнародная супольнасць не прызнала ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны.

Сакскі раён

Сакскі раён (укр.: Сакський район, руск.: Сакский район, крымскатат.: Saq rayonı) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Адміністрацыйны цэнтр — Сакы (укр.: Саки).

Сакы

Са́кі ці Са́кы (руск.: Саки, укр.: Саки, крымскатат.: Сакъ) — горад у Крыме. Цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта. Насельніцтва 24 797 чал. (2018 год).

Сімферопаль

Сімферопаль (укр.: Сімферополь, руск.: Симферополь, крымскатат.: Aqmescit, Акъмесджит) — горад на Крымскім паўвостраве. Ва Украiне мае статус сталіцаы Аўтаномнай Рэспублікі Крым, цэнтр Сімферопальскага раёна, але сам у склад раёна не ўваходзіць, з'яўляючыся адным з 11-i гарадоў рэспубліканскага падпарадкавання. У Расii мае статус сталіцы Рэспублікі Крым. Размешчаны ў цэнтры Крымскага паўвострава на рацэ Салгір.

У лютым—сакавіку 2014 года, пасля адхілення ад улады Прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, Сімферопаль стаў адным з цэнтраў падзей, якія прывялі да фактычнага далучэння Крыма да Расіі.

Сімферопальскі раён

Сімферопальскі раён (укр.: Сімферопольський район, крымскатат.: Aqmescit rayonı) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Адміністрацыйны цэнтр — Сімферопаль.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.