Кнігі Самуіла

Кні́гі Самуі́ла (іўр.: סֵפֶר שְׁמוּאֵל — Сефер Шмуэль) — дзве кнігі Старога Запавету. У кананічнай іўдзейскай Бібліі (Танаху) восьмая, у Септуагінце і праваслаўным каноне з практычных прычын была падзеленая на дзве часткі, якія атрымалі назву I і II (агулам IV) кніг Царстваў.

Назва кнігі ў іўдзейскім каноне не азначае аўтарства Самуілам, а паказвае значнасць яго асобы сярод іншых, пра якіх распавядае кніга. Аўтарства невядомае, аднак лічыцца, што яна была пачата прарокам Самуілам, а пасля яго смерці працягнута яго паслядоўнікамі. Выкладае гісторыю Ізраіля ад нараджэння Саула да сканчэння царавання Давіда.

Samuel anointing David - British Library Add MS 42131 f73r
Самуіл памазвае Давіда

Спасылкі

Шаблон:Кнігі Танаха

Другая кніга Царстваў

Друга́я кні́га Ца́рстваў — кніга Старога Запавету, трэцяя ў раздзеле г. зв. ранніх прарокаў. У іўдзейскай Бібліі (Танаху) з'яўляецца часткай кнігі Самуіла, аднак у Септуагінце і праваслаўным каноне з практычных прычын кніга Самуіла была падзелена на дзве часткі, якія атрымалі назву I і II (агулам IV) кніг Царстваў. У каталіцкім і пратэстанцкім канонах называецца «Другой кнігай Самуіла».

Другая частка кнігі Самуіла выкладае гісторыю Ізраіля ад смерці прарока да канца царавання Давіда. Нягледзячы на тое, што Самуіл не згадваецца, аднак кніга атрымала такую назву, паколькі неаддзельна звязана з першай часткай. Аднак, у адрозненне ад першай часткі, другая кніга Самуіла больш крытычная да палітычных падзей і менш інфарматыўная наконт пытання веры. Складаецца з 24 раздзелаў.

Першая кніга Царстваў

Пе́ршая кні́га Ца́рстваў — кніга Старога Запавету, трэцяя ў раздзеле г. зв. ранніх прарокаў. У іўдзейскай Бібліі (Танаху) з'яўляецца часткай кнігі Самуіла, аднак у Септуагінце і праваслаўным каноне з практычных прычын кніга Самуіла была падзелена на дзве часткі, якія атрымалі назву I і II (агулам IV) кніг Царстваў. У каталіцкім і пратэстанцкім канонах называецца «Першай кнігай Самуіла».

Назва кнігі ў іўдзейскім каноне не азначае аўтарства Самуілам, а паказвае значнасць яго асобы сярод іншых, пра якіх распавядае кніга. Аўтарства невядомае, аднак лічыцца, што яна была пачата прарокам Самуілам, а пасля яго смерці працягнутая яго паслядоўнікамі. Складаецца з 31 раздзелу. Выкладае гісторыю Ізраіля да смерці Саула.

Пяцікніжжа
Гістарычныя
Вучыцельныя
Прарокаў

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.