Кніга Суддзяў

Кніга Суддзяў — адна з частак Старога запавету, у якой апісваюцца падзеі двухсотгадовага перыяду гісторыі яўрэйскіх плямён пасля выхада іх з Егіпту (прыблізна 12—11 ст. да н.э.), які папярэднічаў фарміраванню раннефеадальнага рабаўладальніцкага Ізраільска-Іўдзейскага царства.

Паводле біблейскага падання, пасля Майсея і Ісуса Навіна старажытныя яўрэі не мелі пастаянных кіраўнікоў, таму часта падвяргаліся прыгнёту з боку суседніх народаў, зазнавалі шмат бед. Менавіта ў гэты перыяд іх гісторыі наступіла эпоха Суддзяў, якія арганізоўвалі народ на барацьбу са знешнімі ворагамі і ажыццяўлялі ўладкаванне ўнутрыплемяннога правапарадку. Іх улада не мела пастаяннай пераемнасці і не была самадзяржаўнай. Сваім зместам гэта кніга ахоплівае перыяд ад смерці Ісуса Навіна да першасвяшчэнніка Ільі, або да смерці суддзі Самсона. Іўдзейскае паданне называе складальнікам гэтай кнігі Бібліі прарока Самуіла. Мяркуюць, што яна апрацоўвалася на працягу значнага часу і завершана ў 6 ст. да н.э.[1]

Кніга Суддзяў (ספר שופטים)

061.Samson Destroys the Philistines with an Ass' Jawbone

Самсон пабівае філістымлян аслінай сківіцай. Гравюра Гюстава Дарэ
Раздзел: Гістарычныя кнігі
Мова арыгінала: яўрэйская
Мясцовасць: Ізраіль
Папярэдняя (праваслаўе): Кніга Ісуса Навіна
Наступная: Кніга Руф

Выданне Скарыны

Кніга Суддзяў (1519) была апошнім пражскім выданнем Ф. Скарыны, захавалася ў 9 асобніках. На тытульным аркушы змешчана тэматычная тлумачальная гравюра: «Самсон пресилный расторгал льва на пути». У канцы прадмовы Скарыны паўторана віньетка з выдання кнігі Іова, а на а. 4 — застаўка з прадмовы да кнігі Прытчы Саламона.[2]

Зноскі

  1. Скарына Ф.: Творы… С. 173.
  2. Скарына Ф.: Творы… С. 174.

Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.173, 174. ISBN 5-343-00151-3.

Спасылкі

Шаблон:Кнігі Танаха

Іўрыт

Іўры́т (саманазва: עִבְרִית, вымаўл. [ʔivˈʁit] або [ʕivˈɾit]) — мова семіцкай сям'і афразійскай макрасям'і, гістарычная мова яўрэяў і іх продкаў, свяшчэнная мова іудаізму. Меркаваныя найранейшыя пісьмовыя сведчанні мовы — Х ст. да н.э.Спыніў сваё існаванне ў якасці размоўнай мовы прыкладна ў ІІ ст. н.э., аднак захоўваўся як мова яўрэйскага богаслужэння і рабінскай літаратуры. У ХІХ ст. мова была адроджана, і цяпер на мове размаўляе прыкладна 9 млн чал. (з іх 7 млн — ізраільцяне). ЗША — другая па колькасці носьбітаў іўрыта краіна, дзе налічваецца каля 222 тыс. чал., якія свабодна гавораць на мове, у асноўным выхадцы з Ізраіля. Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 году засведчыў, што ў краіне пражывае 12 926 чалавек, чыя нацыянальнасць вызначана як яўрэі, з іх 245 чалавек вызначылі мову сваёй нацыянальнасці як родную.

Сучасны іўрыт – адна з афіцыйных моў Ізраіля побач з арабскай. Старажытнаяўрэйская мова (біблейскі іўрыт) з'яўляецца мовай рэлігіі і вывучаецца ў сучасных яўрэйскіх супольнасцях свету, а таксама з'яўляецца літургічнай мовай самарыцян. Як замежная мова іўрыт у асноўным вывучаецца яўрэямі; асобамі, якія вывучаюць іудаізм або Ізраіль, а таксама археолагамі і лінгвістамі, якія спецыялізуюцца ў галіне Блізкага Усходу. Акрамя таго, іўрыт нярэдка вывучаецца багасловамі і ў хрысціянскіх семінарыях. На старажытнаяўрэйскай мове напісана Тора, тагачасная форма старажытнаяўрэйскай зведала росквіт каля VI ст. да н.э. З гэтае прычыны іўрыт таксама вядомы як свяшчэнная мова (іўр.: לֶשׁוֹן הֲקוֹדֶשׁ, Leshon HaKodesh).

Ака (горад)

А́ка (іўр.: עכו, араб. عكا‎‎), А́кра, Сен-Жан д’Акр (еўрапейскія мовы: Acre, St. Jean d’Acre) — горад у Заходняй Галілеі (Ізраіль), размешчаны прыкладна за 23 км на поўнач ад горада Хайфа, на беразе Міжземнага мора. Стары горад унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Блудніца

Блудніца (іўр.: אשה זונה; грэч.: πόρνη) — назва ў хрысціянстве для жанчын, якія часта мяняюць мужчын для любадзейства, г. зн. блудзіць.

Першая згадка пра блудніцы адносіцца да часу патрыярха Якуба, сыны якога асудзілі згвалтаванне іх сястры Дзіны: «Хіба можна рабіць з сястрой нашай як з блудніцай?» (Быц 34: 31). Больш падрабязна аб блудніцы гаворыцца ў прыкладзе Тамар, якая выдала сябе за блудніцу, зачыніўшы сябе покрывам і сяўбу каля гарадской брамы (Быц 38: 14-15). У якасці платы за любадзейства фігуруе казляня (Быц 38: 17). У грамадстве блудніцы ахоўваліся законам (вядомы выпадак іх звароту да Цара Саламона — 3Цар 3: 16-18), але святарам было забаронена на іх ажаніцца (Ляв. 21: 14), аднак вядома, што прарок Асія быў жанаты на блудадзейцы Гамар (Ас 1: 2-3). Паслугамі блудніцы карыстаўся суддзя — назарэй Самсон (Суд 16: 1-3). Асаблівую вядомасць набыла ерыхонская блудніца Рааў, якая схавала дваіх выведнікаў і праз тое захавала сабе жыццё пасьля штурму горада.

У Новым Запавеце блудніцы займаюць асаблівае месца. Ісус Хрыстос, паказваючы фарысеям на прыярытэт веры Богу над справамі Закона Божага, кажа пра блудадзейку: «Праўду кажу вам, што мытнікі і распусніцы паперад вамі ідуць у царства Божае» (Мц 21: 31). Былы фарысей апостал Павел перасцерагае хрысціян ад блудніц (1 Кар 6: 16), а ў Адкрыцці Яна Багаслова ствараецца адмоўны вобраз Вавілонскай блудніцы.

Біблія Францыска Скарыны

Бі́блія Францы́ска Скары́ны — першая друкаваная ўсходнеславянская кніга, выдадзеная Францыскам Скарынам у 1517—1519 гадах у Празе ў беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай мовы.

Дэвора

Дэвора — гераіня біблейскай кнігі Суддзі, чацвёртая па ліку суддзя Ізраілева і прарочыца эпохі Суддзяў (XII-XI ст. да н. э.). Стала натхняльніцай і кіраўніцай вайны супраць ханаанейскага цара Явіна, які кіраваў у Хацоры (каля 1200-1125 гг. да н. э.).

Кніга Ісуса Навіна

Кніга Ісу́са Наві́на (іўр.: יְהוֹשֻׁעַ בִּן-נוּן, Сеф́ер Еш́уа) — шостая кніга ў Танаху (Старым Запавеце). Першая кніга Прарокаў. Па яўрэйскай традыцыі аўтарам кнігі з'яўляецца сам Ісус Навін (за выключэннем апошніх радкоў, якія апавядаюць пра яго смерць і пахаванне. Гэтыя радкі па традыцыі былі дапісаны прарокам Самуілам). Змяшчаецца пасля Пяцікніжжа Майсея, знаходзіцца ў найцеснай сувязі з ім і складае як бы яго працяг, так што некаторыя навуковыя крытыкі (Дыльман і інш.) прама адносяць яго да гэтай групы біблейскіх кніг, якую яны з прычыны гэтага завуць «Шасцікніжжам».

Шаблон:Гісторыя Ізраіля

Кніга апісвае гісторыю яўрэйскага народа ад смерці Майсея да смерці Ісуса Навіна (1272 г. да н.э. — 1244 г. да н.э.) і складае як бы зборнік рэляцый з поля бітвы, мае шмат апавяданняў, якія яскрава характарызуюць яўрэйскае ваеннае права ў старажытнасці. Крытыка імкнецца паказаць некаторыя анахранізмы ў кнізе, але ўвогуле яна носіць на сабе адбітак сучаснасці і гістарычнай праўды.

Кніга Суддзяў (Скарына)

Кніга Суддзяў («Книга судей еже от еврей называются Шофътимъ») — пражскае выданне Скарыны, якое выйшла ў свет 15 снежня 1519 года.

Францыск Скарына

Францы́ск Скары́на, Франці́шак Скары́на (~1490, Полацк — ~1551, Прага) — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык. Перакладчык і выдавец на беларускі ізвод царкоўнаславянскай мовы кніг Бібліі.

Скарына нарадзіўся ў сям'і заможнага купца ў Полацку, буйным гандлёвым і вытворчым цэнтры Вялікага Княства Літоўскага, імаверна атрымаўшы там першапачатковую адукацыю. У 1504 годзе паступае ў Кракаўскую акадэмію, дзе атрымлівае ступень бакалаўра, у 1512 годзе ў Падуанскім універсітэце Скарына атрымае ступень доктара медыцыны. Пераехаўшы ў Прагу менавіта тут, 6 жніўня 1517 года Скарына выдае першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр».

Францыск Скарына лічыцца адным з найвыдатнейшых гістарычных дзеячаў Беларусі. У яго гонар названы вышэйшыя ўзнагароды краіны: медаль і ордэн. Яго імя носяць Гомельскі ўніверсітэт, Нацыянальная бібліятэка, недзяржаўнае грамадскае аб'яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» і іншыя арганізацыі і аб'екты. У гонар Францыска Скарыны ў розных краінах усталяваны помнікі, зроблены скульптурныя і жывапісныя выявы.

Эпоха суддзяў

Эпоха суддзяў (1445 год да н.э. — 1045 год да н.э.) ахапляе перыяд біблейскай гісторыі ад смерці Ісуса Навіна да разбурэння скініі запавету ў Сіломе, што адпавядае позняму бронзаваму веку.

Пяцікніжжа
Гістарычныя
Вучыцельныя
Прарокаў

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.