Кніга Другі закон

Другі закон, або Другазаконне — кніга Бібліі, апошняя кніга з Пяцікніжжа Майсея, своеасаблівы выклад зместу ўсіх папярэдніх кніг Пяцікніжжа Майсея.

Пададзена ў форме прамовы Майсея перад ізраільцянамі напярэдадні іх пераходу праз Іардан і ўступлення ў зямлю запаветную. Кніга падае паўтарэнне закону, учыненае прарокам перад сваёй смерцю. Гэта апошні запавет перададзены Майсеем свайму народу, які сваім зместам ахоплівае ўвесь закон.

Другі закон
דְּבָרִים (Дварым — «Словы»)
Dore joshua crossing

Сыны Ізраіля перасякаюць Іардан, Дарэ
Аўтар: прыпісваецца Майсею
Жанр: Свяшчэннае Пісанне
Мова арыгінала: старажытнаяўрэйская
Серыя: Біблія / Стары запавет / Пяцікніжжа
Выпуск: каля VI стагоддзя да н.э.
Цыкл Тора
Папярэдняя Лічбы
Наступная Кніга Ісус Навін

Назва

Book of Deuteronomy Chapter 14-1 (Bible Illustrations by Sweet Media)
Ілюстрацыя да кнігі Другі закон 14:1

Назва «Другі закон» паходзіць ад грэчаскага перакладу (у Септуагінце) біблейскага выразу іўр.: מִשְׁנֵה הַתּוֹרָה[1] (мішнэ ха-тара; літар. «рукапіс Торы, перапісаны з іншага рукапісу», «спіс Закону») — стар.-грэч.: Δευτερονόμιον («другі закон» або «паўтораны закон»). Тым самым змест гэтай кнігі інтэрпрэтаваны ў якасці «другога закону», абвешчанага Майсеем у краіне Мааўскай, і супастаўлены з «першым законам», які быў атрыманы Майсеем ад Бога на гары Сінай. Назва кнігі адпавядае зместу, у Другім законе сапраўды паўтораныя значныя паводле аб'ёму фрагменты рэлігійнага заканадаўства кнігі Зыход.

Выданне Скарыны

Выданы Ф. Скарынам Другі закон захаваўся ў 14 асобніках. Як і папярэдняя кніга Пяцікніжжа, яна не вылучаецца багаццем мастацкага аздаблення. Тут змешчаны толькі дзве гравюры, адна з іх — на тытульным аркушы з надпісам: «Моисей навчает людей ізраилевых втораго закону» ды паўтораная перад тэкстам кнігі застаўка, перанесеная з кнігі Ісуса Навіна.[2]

Зноскі

  1. Др. 17:18
  2. Скарына Ф.: Творы... С. 168.

Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.168. ISBN 5-343-00151-3.
  • Шамякіна Т. Біблія // Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ: для ст. шк. узросту / Таццяна Шамякіна. — Мінск: Маст. літ., 2008. — С. 257—280. ISBN 978-985-02-0925-2.

Спасылкі

Інжыр

Інжыр, вінная ягада, смакоўніца, фігавае дрэва (Fícus cárica) — субтрапічны лістападны фікус, кветкавая расліна сямейства тутавых. Пашыраны ў дзікім стане ў Міжземнамор'і, Малой Азіі, Іране, Індыі. У Паўночнай Амерыцы, Сярэдняй Азіі, на Каўказе і ў Крыму вырошчваюць у адкрытым грунце як каштоўную пладовую расліну(руск.) бел., якая дае плады — вінныя ягады. Больш за 600 сартоў.

Шырока распаўсюджаны ў краінах Міжземнамор'я, у Грузіі, у гарах Арменіі, на Апшэронскім паўвостраве, у цэнтральных раёнах Азербайджана, на Чарнаморскім узбярэжжы Краснадарскага краю і Абхазіі.

Інжыр — адна з самых старажытных культурных раслін, як мяркуецца, — самая старажытная. У культуры інжыр вырошчваўся спачатку ў Аравіі, адкуль быў запазычаны Фінікіяй, Сірыяй і Егіптам. У XIII стагоддзі да н. э. адыгрываў важную ролю ў сельскай гаспадарцы царства Пілас. У Амерыку трапіў толькі ў канцы XVI стагоддзя.

У Бібліі у склад кнізе Быццё фігавы ліст(руск.) бел. выкарыстоўваўся Адамам і Евай для прыкрыцця галізны.

Дзесяць запаведзей

Дзесяць запаведзяў (Дэкалог або Закон Божы) (іўр.: עשרת הדברות, «асерэт-а-дзіброт» — літар. Десять прамоў; стар.-грэч.: δέκα λόγοι, «Дэкалог» — літаральна «Дзесяціслоўе») — прадпісанні, дзесяць асноўных законаў, якія, згодна з Пяцікніжжам, былі дадзены самім Богам Майсею, у прысутнасці сыноў Ізраіля, на гары Сінай на пяцідзесяты дзень пасля выхаду з Егіпта.

Дзесяць запаведзяў утрымліваюцца ў Пяцікніжжы ў двух версіях, якія амаль не адрозніваюцца друг ад друга (гл. Зых. 20:2-17; Др. Зак. 5:7-21). Згодна з яўрэйскай традыцыяй, варыянт, які змяшчаецца ў 20-й главе кнігі Зыход, быў на першых, разбітых скрыжалях, а варыянт Другога Закона - на другіх.

Яхве

Я́хве таксама можа выкарыстоўвацца Яхвэ́ (прынятае ў сучаснай навуцы вымаўленне іўр.: יהוה - Йахве, Ягве, сустракаецца варыянт Гасподзь) - імя Бога ў іудаізме і хрысціянстве. Упершыню сустракаецца ў Торы ў Быц. 2:4. Выкарыстоўваецца ў першай з дзесяці запаведзяў (Друг. 5:6), паводле Бібліі, раскрытых яўрэйскаму народу праз Майсея на гары Сінай.

Да пачатку пост-біблейскага часу, імя Яхве перастала выкарыстоўвацца. У сучасным іудаізме, яно замяняецца словам Адонай, што азначае Госпада, і разумеецца як уласна імя Бога і для абазначэння Яго міласці. Многія пераклады Біблій прытрымлівацца яўрэйскага звычая і замяніць яго на імя "Госпадзь".

Пяцікніжжа
Гістарычныя
Вучыцельныя
Прарокаў

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.