Кніга Выхад

Кніга «Выхад», кніга «Зыход» (лац.: Exodus ад грэч. Ἔξοδος — выхад, зыход) — другая кніга Старога Запавету. Паводле зместу з'яўляецца працягам кнігі «Быццё». Яе асноўная тэма — выхад ізраільскага народа з егіпецкай няволі і яго вандраванне ў пустыні на чале з Майсеем[1].

У кнізе «Выхад» апісваецца лёс 12 кален яўрэйскага народа. Паказваюцца надзвычай жорсткія ўмовы іх паднявольнага жыцця ў Егіпце пасля смерці Іосіфа і прыходу да ўлады новага фараона, які, незадаволены хуткім ростам яўрэйскага насельніцтва, выдаў загад для павівальных бабак, каб яны, прымаючы роды ў цяжарных ізраільцянак, бязлітасна знішчалі яўрэйскіх немаўлят мужчынскага полу. Галоўны герой гэтай кнігі — Майсей. У «Выхадзе» падаецца надзвычай складаная, поўная прыгод і драматызму гісторыя яго жыцця ад нараджэння і да таго часу, калі ён стаў правадыром свайго народа і вывеў яўрэяў з егіпецкай няволі. Толькі на другі год іх блуканняў па пустыні, апавядаецца ў Бібліі, Бог на адной з гор Сінайскага паўвострава даў ім праз Майсея свой закон, паводле якога яны павінны былі жыць і ўсталёўваць свае ўзаемаадносіны з богам. Захаванне гэтага дагавору-запавету стала ўмовай заступніцтва ўсявышняга за яўрэяў, іх будучага лёсу і выратавання. Майсей з гэтага часу стаў фактычным заканадаўцам свайго народа, складальнікам маральнага кодэкса, асноўная сутнасць якога сфармулявана ў славутых 10 запаведзях. Далей у творы падаецца падрабязны пералік самых разнастайных і дэталёвых настаўленняў і правіл, якія датычаць быту яўрэяў, іх звычаяў і рэчігійных абрадаў. Кніга «Выхад» завяршаецца апісаннем будаўніцтва свяцілішча і асвячэннем яго па даручэнню бога заканадаўцам Майсеем.[2]

Біблія Францыска Скарыны

Кніга «Выхад» скарынаўскага друку пачынаецца тытульным аркушам, на якім змешчана ілюстрацыйная тэматычная гравюра з надпісам: «Дщера фараонова знашла отроча Моисея у воде». На яго адвароце пачынаецца прадмова Скарыны. Пасля яе ідзе тлумачальны тэкст наступнага зместу: «Кто бы пак межи простыми людми братии моей захотел яснее разумети, яковым обычаем был храм уделан, кивот, стол, требник и ризы жреческии, тое все вымалеваное нижей знайдеть». Перад самім тэкстам кнігі «Выхад» Скарына падае застаўку, якая ўжо была ім выкарыстана ў кнізе «Песня песняў». Апрача гэтых гравюр у кнізе пададзена яшчэ пяць ілюстрацый: у раздзеле 25 на л. 45 адв. з подпісам — «Взор кивота или скрини завета господьня», на л. 46 адв. — «Взор стола, на нем же бѣ хлеб посвященый», на л. 47 адв. — «Взор светилника златого с ветием его», у раздзеле 27 на л. 50 адв. — «Взор требинка, на нем же приношаху жертвы» і на л. 52 адв. — партрэтная гравюра Аарона з надпісам «Взор риз жреческих, еже быша на Ароне». Апошнія дзве гравюрныя ілюстрацыі Францыск Скарына паўтарыў у наступнай кнізе «Левіт» з некаторымі адрозненнямі тэксту да гэтых ілюстрацый і асобных дэталей фону ў малюнку Аарона. Кніга «Выхад» скарынаўскага выдання захавалася ў 17 асобніках.[2]

Зноскі

  1. catholic.by
  2. 2,0 2,1 Скарына Ф. Творы:... С. 162—163.

Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.162—163. ISBN 5-343-00151-3.
Кніга Выхад (Скарына)

Кніга Выхад («Книги вторыи Моисеовы, зовемые Исходъ») — недатаванае пражскае выданне Скарыны, якое выйшла ў свет каля 1519 года.

Маральны кодэкс будаўніка камунізму

Маральны кодэкс будаўніка камунізму - шэраг прынцыпаў і правілаў, усталяваных савецкай ідэалогіяй у галіне маралі. Распрацаваны ў 1961 годзе ў выглядзе 12 правілаў паводзін і зацверджаны чарговым з'ездам КПСС.

У некаторым сэнсе ідэя такога кодэксу была супрацьдзеяннем рэлігійнай і асабліва хрысціянскай маралі, спробай даказаць, што атэіст можа быць больш высокамаральным чалавекам, чым вернік. Часткова гэта было звязана і з тым, што марксізм-ленінізм быў у большай ступені палітычна-эканамічнай тэорыяй і амаль не закранаў пытанні побытавага жыцця сям'і, адносін да алкаголю, хлусні, паводзін палоў і баўлення часу, пры гэтым рэлігія ў СССР падвяргалася пэўным абмежаванням, Біблія высмейвалася як падман і друкавалася абмежаванымі тыражамі. А з самага пачатку існавання савецкай улады пэўная частка рэвалюцыянераў (і не толькі) імкнулася да поўнай маральнай свабоды, напрыклад свабоды палавога жыцця. Гэта падрывала саму магчымасць існавання дзяржавы дыктатуры пралетарыяту. Таму акрэсліць пэўныя маральныя каштоўнасці камуністаў было неабходна.

Этнацыд

Этнацыд (ад спалучэння слоў грэч.: ἔθνος — народ і лац.: caedo — забіваю) — палітыка, скіраваная на знішчэнне нацыянальнай свядомасці той ці іншай этнічнай групы. У адзрозненне ад генацыду не звязана з фізічным знішчэннем носбітаў пэўнай мовы, культуры альбо рэлігіі. У сувязі з гэтым даказаць абвінавачванні ў этнацыдзе цяжэй, чым факты генацыду.

Некаторыя даследчыкі выкарыстоўваюць тэрмін "этнацыд", як сінонім паняццю "генацыд".

Пяцікніжжа
Гістарычныя
Вучыцельныя
Прарокаў

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.