Кніга Ісуса Навіна

Кніга Ісу́са Наві́на (іўр.: יְהוֹשֻׁעַ בִּן-נוּן, Сеф́ер Еш́уа) — шостая кніга ў Танаху (Старым Запавеце). Першая кніга Прарокаў. Па яўрэйскай традыцыі аўтарам кнігі з'яўляецца сам Ісус Навін (за выключэннем апошніх радкоў, якія апавядаюць пра яго смерць і пахаванне. Гэтыя радкі па традыцыі былі дапісаны прарокам Самуілам). Змяшчаецца пасля Пяцікніжжа Майсея, знаходзіцца ў найцеснай сувязі з ім і складае як бы яго працяг, так што некаторыя навуковыя крытыкі (Дыльман і інш.) прама адносяць яго да гэтай групы біблейскіх кніг, якую яны з прычыны гэтага завуць «Шасцікніжжам». Шаблон:Гісторыя Ізраіля

Кніга апісвае гісторыю яўрэйскага народа ад смерці Майсея да смерці Ісуса Навіна (1272 г. да н.э. — 1244 г. да н.э.) і складае як бы зборнік рэляцый з поля бітвы, мае шмат апавяданняў, якія яскрава характарызуюць яўрэйскае ваеннае права ў старажытнасці. Крытыка імкнецца паказаць некаторыя анахранізмы ў кнізе, але ўвогуле яна носіць на сабе адбітак сучаснасці і гістарычнай праўды.

Кніга Ісуса Навіна (שְׁיְהוֹשֻׁעַ בִּן-נוּן)

044. The Israelites Cross the Jordan River

Ізраільцяне перасякаюць Іардан. Гравюра Гюстава Дарэ.
Раздзел: Гістарычныя
Мова арыгінала: яўрэйская
Легендарны аўтар: Ісус Навін
Мясцовасць: Ізраіль
Папярэдняя (праваслаўе): Другі закон
Наступная: Кніга Суддзяў

Утрыманне

  • Пераход яўрэяў праз Іардан (гл.3-4)
  • Узяцце Іерыхона (гл.5-6)
  • Вайна з Гаем (гл.7-8)
  • Вайна супраць амарэйскай кааліцыі Аданіседэка (гл.9-10): узяцце Хеўрона (Нав.10:36-37)
  • Апалчэнне Ісуса Навіна даходзіць да горада Сідон (Нав.11:7) і руйнуе горад Асор (Нав.11:10-11)
  • Размеркаванне заваяванай зямлі паміж ізраільскімі плямёнамі (гл. 13-19)

Спасылкі

Шаблон:Кнігі Танаха

Ісус Навін

Ісус Навін (іўр.: יְהוֹשֻׁעַ בִּן-נוּן) — постаць рэлігійнай міфалогіі. Паводле біблейскіх паданняў выступае як непасрэдны пераемнік Майсея-заканадаўца. Першапачаткова называўся Осіем. Яго Майсей назваў Ісусам у знак таго, што ён выратуе свой народ ад цяжкага вандравання па пустыні і прывядзе ў зямлю запаветную.

Калі пасля 40-гадовага падарожжа па пустыні Майсей памёр, Ісус Навін, будучы яго галоўным памочнікам, стаў правадыром, перайшоў р. Іардан і ў шэрагу бітваў на тэрыторыі Палестыны перамог хананеяў і заваяваў гэту краіну. Пасля ён авалодаў умацаваным Іерыхонам, спапяліў яго і ачысціў для яўрэяў усю зямлю ад Аравійскай пустыні да Лівана. Як сцвярджаецца ў Бібліі, ён памёр ва ўзросце 110 гадоў ад нараджэння і быў пахаваны на гары Яфрэмавай. Традыцыя прыпісвае Ісусу Навіну аўтарства аднайменнай кнігі (кніга Ісуса Навіна), якая ўяўляе сабою зборнік рэляцый з поля бітваў, вылучацца багаццем апавяданняў фальклорнага паходжання, па сваіх стылістычных прыкметах вельмі блізкая да пяцікніжжа Майсея.

== Зноскі ==

Кана Галілейская

Кана Галілейская — вядомае з Бібліі паселішча ў Галілеі, якое некалькі разоў згадваецца ў Евангеллі ад Яна, у тым ліку дзе адбыўся шлюб і дзе Ісус здзейсніў Свой першы цуд: пераўтварэнне вады ў віно.

Кніга Ісуса Навіна (Скарына)

Кніга Ісуса Навіна («Книги Ісуса Навина еже от евреи называются Егошуа бин нунъ») — пражскае выданне Скарыны, якое выйшла ў свет 20 снежня 1518 года.

Кніга Суддзяў

Кніга Суддзяў — адна з частак Старога запавету, у якой апісваюцца падзеі двухсотгадовага перыяду гісторыі яўрэйскіх плямён пасля выхада іх з Егіпту (прыблізна 12—11 ст. да н.э.), які папярэднічаў фарміраванню раннефеадальнага рабаўладальніцкага Ізраільска-Іўдзейскага царства.

Паводле біблейскага падання, пасля Майсея і Ісуса Навіна старажытныя яўрэі не мелі пастаянных кіраўнікоў, таму часта падвяргаліся прыгнёту з боку суседніх народаў, зазнавалі шмат бед. Менавіта ў гэты перыяд іх гісторыі наступіла эпоха Суддзяў, якія арганізоўвалі народ на барацьбу са знешнімі ворагамі і ажыццяўлялі ўладкаванне ўнутрыплемяннога правапарадку. Іх улада не мела пастаяннай пераемнасці і не была самадзяржаўнай. Сваім зместам гэта кніга ахоплівае перыяд ад смерці Ісуса Навіна да першасвяшчэнніка Ільі, або да смерці суддзі Самсона. Іўдзейскае паданне называе складальнікам гэтай кнігі Бібліі прарока Самуіла. Мяркуюць, што яна апрацоўвалася на працягу значнага часу і завершана ў 6 ст. да н.э.

Стараанглійскае Шасцікніжжа

Стараанглійскае Шасцікніжжа з’яўляецца сумесным праектам канца Англасаксонскага перыяду(руск.) бел., які ўтрымлівае пераклад усіх кніг Шасцікніжжа(англ.) бел. на стараанглійскую, як мяркуецца, пад рэдакцыяй Эльфрыка Граматыка(руск.) бел.. Гэта першы агульнаўжывальны пераклад першых шасці кніг Старога Запавету, г. зн. пяці кніг Торы (Кнігі Быццё, Выхад, Левіт, Лічбаў і Другі закон) і Кніга Ісуса Навіна.

Францыск Скарына

Францы́ск Скары́на, Франці́шак Скары́на (~1490, Полацк — ~1551, Прага) — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык. Перакладчык і выдавец на беларускі ізвод царкоўнаславянскай мовы кніг Бібліі.

Скарына нарадзіўся ў сям'і заможнага купца ў Полацку, буйным гандлёвым і вытворчым цэнтры Вялікага Княства Літоўскага, імаверна атрымаўшы там першапачатковую адукацыю. У 1504 годзе паступае ў Кракаўскую акадэмію, дзе атрымлівае ступень бакалаўра, у 1512 годзе ў Падуанскім універсітэце Скарына атрымае ступень доктара медыцыны. Пераехаўшы ў Прагу менавіта тут, 6 жніўня 1517 года Скарына выдае першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр».

Францыск Скарына лічыцца адным з найвыдатнейшых гістарычных дзеячаў Беларусі. У яго гонар названы вышэйшыя ўзнагароды краіны: медаль і ордэн. Яго імя носяць Гомельскі ўніверсітэт, Нацыянальная бібліятэка, недзяржаўнае грамадскае аб'яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» і іншыя арганізацыі і аб'екты. У гонар Францыска Скарыны ў розных краінах усталяваны помнікі, зроблены скульптурныя і жывапісныя выявы.

Пяцікніжжа
Гістарычныя
Вучыцельныя
Прарокаў

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.