Кніга

Кніга — друкаванае (даўней таксама рукапіснае) выданне ў выглядзе пераплеценых разам лістоў паперы з якім-небудзь тэкстам[1].

У філасофскім значэнні кніга — форма замацавання і ўзнаўлення семантычнай інфармацыі (тэксту), найважнейшы сродак масавай інфармацыі, адукацыі і фактар культуры. Кніга з'яўляецца прадуктам кніжнай справы, якая ўключае стварэнне і размнажэнне кніг, распаўсюджванне (рэклама, кнігагандаль), захаванне і выкарыстанне. Сучасная кніга — звычайна неперыядычнае выданне ў выглядзе збрашураваных аркушаў аб'ёмам больш за 48 старонак. Складаецца з шэрагу элементаў матэрыяльнай канструкцыі і паліграфічнага афармлення.[2]

Latin dictionary
Кнігі

Захоўванне

Carl Spitzweg 021
Карціна Карла Шпіцвега «Кніжны чарвяк»

Напачатку XIX стагоддзя паперу пачалі рабіць з цэлюлозы. Раманы, школьныя падручнікі і кнігі сталі здабыткам шырокай публікі. Аднак тая папера ўтрымлівала кіслату, якая выклікае свайго роду запаволенае згаранне, якое паступова знішчала паперу знутры. Таму сучасныя бібліятэкі павінны прымаць меры па нейтралізацыі кіслот у старых кнігах. Гэтай з'яве схільныя кнігі, надрукаваныя паміж 1850[3] і 1950 годам[4].

Пры захоўванні кніг трэба ўлічваць магчымасць хімічных змен у вокладцы і тэксце. Кнігі лепш за ўсё захоўваць удалечыні ад прамога сонечнага святла, у халаднаватым напаўцёмным памяшканні, пры ўмеранай вільготнасці. Кнігі, асабліва цяжкія, павінны падтрымлівацца суседнімі тамамі, каб захаваць форму. Па гэтай прычыне, кнігі пажадана сартаваць па памерах.

У хатніх умовах кнігі, як правіла, захоўваюць у кніжных шафах ці на паліцах. Калі на кніжнай паліцы стаіць мала кніг, часам неабходны трымальнік для кніг, каб перашкаджаць іх перакосу.

Апошнія дзесяцігоддзі шырока выкарыстоўваюць электронныя фотакопіі старадаўніх кніг для чытачоў, а арыгінал захоўваецца ў асобых умовах.

Вядомыя кнігі

Зноскі

  1. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.295.
  2. Як аформіць рукапіс для Выдавецтва
  3. Больш раннія метады вырабу выкарыстоўвалі вапняковыя ролікі, якія нейтралізавалі кіслату ў цэлюлозе.
  4. Навейшыя зроблены без кіслаты ці на шчолачнай паперы.

Літаратура

Спасылкі

Анёл

Анёл (стар.-грэч.: ἄγγελος, аньелос, — "вяшчун, пасланец"; стар.-белар. аггелъ,ангелъ) у аўраамічных рэлігіях — духоўная разумная бясполая і бясплотная істота, якая выказвае волю Бога і валодае звышнатуральнымі магчымасцямі. Біблія называе Анёлаў службовымі духамі (Еўр.1: 14). Часта адлюстроўваюцца ў выглядзе людзей з беласнежнымі крыламі за спіной.

Ахоўны статус

Ахо́ўны ста́тус біялагічнага віду — паказчык імавернасці таго, што від захоўваецца цяпер і захаваецца ў бліжэйшай будучыні. Пры ацэнцы статусу ўлічваюцца многія чыннікі: не толькі лік наяўных асобін, але і агульны прырост ці спад велічыні папуляцыі з цягам часу, поспехі селекцыі, вядомыя пагрозы і гэтак далей.

Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі

«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» — навуковае выдавецтва, рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, падведамнае Міністэрству інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Біблія

Біблія (ад грэч.: βιβλία / biblia — кнігі, звод кніг) — збор старажытных рэлігійных тэкстаў, кананізаваных у іудаізме і хрысціянстве, гістарычных паданняў — літаратурных і фальклорных твораў. Першая кніга Бібліі — «Быццё», была напісана каля XVI ст. да н.э. (ёсць меркаванні, што кніга Iова яшчэ больш старадаўняя за Быццё), а апошняя кніга «Апакаліпсіс» — у канцы I ст. н.э. Сама назва «Біблія» паходзіць з грэчаскай мовы — τὰ βιβλία і перакладаецца як «кніга». Тым не менш, Біблія не з'яўляецца адзінай кнігай, а зборнікам асобных кніг, напісаных у розныя часы рознымі асобамі.

Уключае апавяданні пра паходжанне свету і чалавека, рэлігійныя павучанні, догматы, прароцтвы, малітвы і інш., на працягу тысячагоддзяў біблейскія творы распаўсюджваліся ў рукапісах. У Бібліі адлюстраваліся вераванні, культы, традыцыі, сацыяльныя ўмовы жыццядзейнасці людзей розных гістарычных эпох, іх маральна-этычныя прынцыпы, уяўленні аб светабудове і да т.п. Яе ідэі, вобразы, нормы складаюць духоўную аснову хрысціянскай, іудзейскай і мусульманскай культуры, з'яўляюцца адной з важных крыніц развіцця мастацкай культуры, фарміравання ідэалаў і ўзораў, якія вызначаюць менталітэт грамадства. Біблейскія сюжэты, матывы, вобразы і сімвалы выкарыстоўвае літаратура, выяўленчае, тэатральнае, музычнае і іншыя віды мастацтва.

Біблія лічыцца Свяшчэнным Пісаннем для хрысціянскай і іудаісцкай рэлігій. Складаецца з дзвюх частак — Старога і Новага Запаветаў. Іудзейская рэлігія прызнае толькі Стары Запавет, хрысціянская — абедзве часткі.

Біялагічная сістэматыка

Біялагічная сістэматыка — навуковая дысцыпліна, у задачы якой уваходзіць распрацоўка прынцыпаў класіфікацыі жывых арганізмаў і практычнае прыкладанне гэтых прынцыпаў да пабудовы сістэмы. Пад класіфікацыяй тут разумеецца апісанне і размяшчэнне ў сістэме ўсіх існых і вымерлых арганізмаў.

Асноўныя мэты сістэматыкі:

найменне (у тым ліку і апісанне) таксонаў,

дыягностыка (вызначэнне, знаходжанне месца ў сістэме),

экстрапаляцыя, гэта значыць прадказанне прыкмет аб'екта, якое засноўваецца на тым, што ён адносіцца да таго ці іншага таксона.Сучасныя класіфікацыі жывых арганізмаў пабудаваны па іерархічным прынцыпе. Розныя ўзроўні іерархіі (рангі) маюць уласныя назвы (ад вышэйшых да ніжэйшых): царства, тып, клас, атрад, сямейства, род і, уласна, від.

Прынята, што любы пэўны арганізм павінен паслядоўна належаць да ўсіх сямі катэгорый. У складаных сістэмах часта вылучаюць дадатковыя катэгорыі, напрыклад, выкарыстоўваючы для гэтага прыстаўкі над- і пад- (надклас, падтып і інш.). Кожны таксон павінен мець вызначаны ранг, гэта значыць адносіцца да якой-небудзь таксанамічнай катэгорыі.

Такі прынцып пабудовы сістэмы атрымаў назву Лінееўскай іерархіі, у гонар шведскага натураліста Карла Лінея, працы якога былі пакладзены ў аснову традыцыі сучаснай навуковай сістэматыкі.

Вялікая савецкая энцыклапедыя

Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.: Больша́я сове́тская энциклопе́дия; у выходных звестках — Вялікая Савецкая Энцыклапедыя; скарочана БСЭ — ВСЭ) — найбольш вядомая і поўная савецкая універсальная энцыклапедыя. Выпускалася з 1926 года (першы том першага выдання) па 1990 год (апошні штогоднік) выдавецтвам «Савецкая энцыклапедыя» (цяпер — выдавецтва «Вялікая Расійская энцыклапедыя»).

Вытрымала тры выданні:

Першае выданне (1926—1947) налічвала 65 тамоў і дадатковы том «СССР» без нумара;

Другое выданне (1949—1958) налічвала 49 тамоў, том 50 «СССР», дадатковы том 51 і том 52 «Алфавітны паказальнік» у двух кнігах (1960);

Трэцяе выданне (1969—1978) налічвала 30 тамоў (том 24 выдадзены ў двух кнігах: другая, дадатковая кніга — «СССР») і дадатковы том «Алфавітны імянны паказальнік» без нумара (1981).

Генадзь Пятровіч Пашкоў

Гена́дзь Пятро́віч Пашко́ў (23 сакавіка 1948, в. Ліпавічы, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.

Кніга Апакаліпсіс

Кніга Апакаліпсіс ці кніга Адкрыцця апостала Яна Багаслова — апошняя кніга Новага запавету Бібліі. Паводле заходняй традыцыі перад кнігай Адкрыцця стаіць ліст Іуды, аднак паводле ўсходняй традыцыі перад кнігай змяшчаецца ліст да Яўрэяў.

Леанід Уладзіміравіч Маракоў

Леанід Уладзіміравіч Марако́ў (15 красавіка 1958, Мінск — 17 снежня 2016) — беларускі журналіст, пісьменнік, гісторык, энцыклапедыст, член Саюза беларускіх пісьменнікаў, правамоцны член міжнароднага ПЭН-клуба. Даследчык рэпрэсій савецкіх уладаў на Беларусі.

Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы

Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы — форма дзяржаўнага заахвочвання стварэння высокамастацкіх паэтычных і драматургічных твораў на беларускай мове.

Прысуджаецца за высокаідэйны і высокамастацкі зборнік вершаў, паэму, мнагаактавую п’есу пісьменніка Беларусі, якія былі апублікаваныя ў нацыянальным друку або пастаўленыя ў адным з тэатраў у тым годзе, за які прысуджаецца прэмія, і якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне.

Заснаваная пастановай Савета Міністраў БССР у 1957 годзе. У 1959 годзе ўстаноўленыя дзве літаратурныя прэміі імя Янкі Купалы. У 1965 годзе прэміі нададзены статус дзяржаўнай: Дзяржаўная прэмія БССР (з 1991 года — Рэспублікі Беларусь) імя Янкі Купалы.

Малдаўская мова

Малдаўская мова (limba moldoveneasca / лимба молдовеняскэ) — дзяржаўная мова Малдовы, на думку большасці лінгвістаў[Крыніца?], з'яўляецца малдаўскім дыялектам румынскай мовы, разам з іншымі рэгіянальнымі румынскімі дыялектамі — мунтэнскім, алтэнскім, ардэленскім (трансільванскім) і інш..

Малдаўская мова таксама з'яўляецца адной з афіцыйных моў самаабвешчанай, але непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, дзе, у адрозненне ад астатняй тэрыторыі Малдовы, захоўваецца кірылічная графіка.

Цяпер дзяржаўнай мовай Малдовы паводле Канстытуцыі з'яўляецца «малдаўская мова, якая функцыянуе на аснове лацінскай графікі».

Малдаўская мова пачала ўжывацца з 1570-х гадоў спачатку ў царкоўным богаслужэнні, рэлігійных кнігах, потым у справаводстве. Першая малдаўская кніга — «Казанні» Варлаама выйшла ў 1643 годзе ў Ясах.

Манускрыпт

Манускрыпт (познелац.: manuscriptum, ад лац. manus — рука і scribo — пішу) — старажытны або сярэдневяковы рукапісны скрутак, кодэкс, кніга або асобныя нясшытыя аркушы.

Міхаіл (архістратыг)

Міхаіл Архістратыг — паводле Бібліі, адзін з сямі самых вышэйшых анёлаў, якія служаць Богу і з'яўляюцца выканаўцамі Яго волі. У «Апакаліпсісе» Іаана Багаслова ён падаецца абаронцам хрысціян і звяргальнікам з неба цмока з яго початам.

У выданнях Ф. Скарыны, сюжэт змагання Міхаіла Архістратыга з нячысцікамі адлюстраваны ў гравюры, змешчанай на адваротнай старонцы тытульнага аркуша «Библии рускай».

Нарматыўны кантроль

Нарматы́ўны кантро́ль (англ.: Authority control) у бібліятэчнай справе — арганізацыя бібліятэчных каталогаў і бібліяграфічнай інфармацыі шляхам прысваення кожнай тэме пэўнай назвы. Такія унікальныя загалоўкі паслядоўна выкарыстоўваюцца ў каталогу і працуюць разам з іншымі арганізацыйнымі дадзенымі, напрыклад, перакрыжаванымі спасылкамі. Кожны загаловак мае кароткае апісанне межаў дастасавальнасці і выкарыстання, такая арганізацыя дапамагае персаналу бібліятэк падтрымліваць каталог у актуальным стане і спрашчае працу даследчыкам.

Каталагізавальнікі прысвойваюць кожнай сутнасці (аўтар, кніга, серыя, выдавецтва) унікальны тэкставы ідэнтыфікатар, які паслядоўна выкарыстоўваецца для адназначнага апісання ўсіх адсылак да гэтай сутнасці, нават калі гэта варыянт запісу, псеўданім або крыптанім. Унікальны загаловак дазваляе атрымаць усю рэлевантную інфармацыю, уключаючы звесткі аб звязаных з дадзенай сутнасцю. Нарматыўны кантроль можа размяшчацца ў базе дадзеных і ўтрымліваць сувязі з іншымі сутнасцямі і іншымі базамі. Таму нарматыўны кантроль — разнавіднасць бібліяграфічнага кантролю і нарматыўнага слоўніка.

Хоць тэарэтычна нарматыўнаму кантролю можа падвяргацца любая інфармацыя (умоўныя загалоўкі, асабістыя імёны, карпаратыўныя назвы), у бібліятэках каталогі звычайна сканцэнтраваны вакол імёнаў аўтараў і назваў кніг. Класіфікацыя Бібліятэкі Кангрэса выконвае падобную функцыю, хоць звычайна іх разглядаюць асобна. З часам запісы нарматыўнага кантролю патрабуецца змяняць і абнаўляць; хоць яго мэтай не з'яўляецца стварэнне ідэальнай непарыўнай сістэмы захоўвання дадзеных, ён дапамагае сістэматызаваць і шукаць інфармацыю.

Стары Запавет

Стары Запавет — першая, самая старажытная з двух (нараўне з Новым Запаветам), частка хрысціянскай Бібліі, старажытнае яўрэйскае Святое Пісанне («Яўрэйская Біблія»), агульны свяшчэнны тэкст іўдаізму, хрысціянства і ісламу.

Аўтары Старога Запавету шматлікія, некаторыя даследчыкі прытрымліваюцца меркавання, што большасць кніг была напісана ананімна. Кнігі Старога Запавету напісаны ў перыяд з XIII па I ст. да н.э. на старажытнаяўрэйскай мове, за выключэннем некаторых частак кніг Данііла і Ездры, напісаных на арамейскай мове. У перыяд з III ст. да н. э. па I ст. н. э. Стары Запавет быў перакладзены на старажытнагрэчаскую мову. Гэты пераклад («Септуагінта») быў прыняты першымі хрысціянамі і адыграў важную ролю ў станаўленні хрысціянскага канона. Кніга Тобія, Юдыфі і Мудрасці Сіраха захаваліся толькі ў грэчаскім перакладзе. Кніга мудрасці Саламона і другая Ездры напісаны на грэчаскай мове. Трэцяя кніга Ездры захавалася толькі на лацінскай мове.

У канцы IV — пачатку V ст. Блажэнны Іеранім пераклаў Стары Запавет на лацінскую мову. Яго пераклад называецца «Вульгата». Ім — сярод іншых — карыстаўся Ф. Скарына, перакладаючы Біблію на старабеларускую мову. На царкоўнаславянскую мову пераклад зрабілі святыя браты Кірыл і Мяфодзій у X ст. Друкаванае выданне Старога Запавету ўпершыню з'явілася ў XV ст.

Тэрмін «Стары Запавет» з'яўляецца калькай з грэчаскай мовы. У біблейскім свеце «запавет» быў шырока распаўсюджаным тыпам узаемаадносін, і выяўляўся ва ўрачыстай згодзе бакоў, якая суправаджалася вымаўленнем клятваў. Другі тып запавету абазначаў урачыстае абяцанне аднабаковага характару, свайго роду прысягу, зарок. Асаблівым відам з'яўляўся запавет, які заключаўся паміж Богам і чалавекам. Такі запавет мае падабенства з дагаворам аб наданні правоў кіраўніком сваім падданым, шырока распаўсюджанай на Блізкім Усходзе.

У Старым Запавеце тры вялікія цыклы:

Закон (Тора), або Пяцікніжжа.

Прарокі.

Пісанне.Асабліва важны для рэлігіі іўдаізму першы цыкл — Закон, або Тора, які прыпісваецца прароку Маісею. Тут выкладзены асноўныя нормы, правілы, філасофскія ды маральныя прынцыпы іўдаізму.

У другім цыкле Старога Запавету — Прароках — ёсць некалькі твораў, прысвечаных гісторыі яўрэяў ад прыходу іх у Палесціну прыкладна ў XIII ст. да н.э. і да падзення Ізраіля і Іудзеі ў VI ст. да н.э. у выніку наступленняў вавілонскіх і асірыйскіх войскаў. Гэта старажытныя хронікі, а таксама творы трох вялікіх прарокаў (Ісаі, Іерэміі, Ізэкііля) і дванаццаці так званых «малых» прарокаў. Прарокамі лічацца людзі, вуснамі якіх гаворыць сам Бог. Галоўны пафас іх твораў — папрокі свайму народу за грахі і прадказанні бедстваў Ізраілю за тое, што яўрэі адступіліся ад Бога, не выконвалі яго запаветаў, спакушаліся вераю ў іншых, язычніцкіх, багоў. Праўда, адначасова кнігі прарокаў прасякнуты надзеяй на прыход Месіі-Выратавальніка, пасланага Богам. Хоць вобраз Месіі ахутаны таямнічым арэолам, усё ж ясна, што ён будзе чалавекам, больш за тое — з царскага роду Давіда. Прыход Выратавальніка — найвышэйшы пункт развіцця чалавецтва, апафеоз гісторыі.

Трэці цыкл Старога Запавету — Пісанне — уключае розныя па характары тэксты: лірычныя, дыдактычныя, гістарычныя; гэта Псалтыр, Песня песень, Эклезіяст, Кніга Руф, Кніга Эсфір, Кніга Іова. Галоўныя героі тут — цары Давід і Саламон, падчас праўлення якіх старажытны Ізраіль дасягнуў найвялікшай магутнасці.

Упершыню тэрмін «Стары Запавет» з'яўляецца ў другім пасланні апостала Паўла да Карынфян, дзе ён пераклікаецца з Майсеевым Законам, запісаным у Пяцікніжжы, і магчыма, аўтар традыцыйна разумее яго як абавязак, накладзены Богам на народ. У алегорыі пра Сару і Агар у пасланні да Галатаў, апостал Павел проціпастаўляе Сінайскі Запавет — Новаму Запавету Ізраіля, які ўжо не з'яўляецца аброкам, але заснаваны на жывых узаемаадносінах паміж Богам і чалавекам.

Стары Запавет у залежнасці ад зацверджанага канона складаецца з рада кніг. 39 кніг налічвае яўрэйскі канон і пратэстантскія плыні. Старажытны, традыцыйны канон налічвае 39 кніг, але вылічвае 22, па ліку літар яўрэйскага алфавіта, злучаючы некаторыя кнігі ў адну, у некаторых крыніцах 24, усе кнігі яўрэйскага канона першапачаткова былі агульнапрынятымі у хрысціянскіх супольнасцях. 46 кніг налічвае каталіцкі канон (альбо 47 калі Пасланне Ераміі вылучыць у асобную кнігу, а не як шосты раздзел кнігі Баруха). 49 кніг налічвае праваслаўны канон (альбо больш у залежнасці ад мясцовай традыцыі, улічваючы ўсе кнігі, змешчаныя ў Септуагінце).

Стары Запавет — збор розных па памеры і па сваім змесце твораў. Скразная іх ідэя — запавет (дамоўленасць) паміж Богам і народам, а галоўная тэма — гісторыя яўрэйскага народа. Тут ставіцца і шмат агульначалавечых праблем.

Уладар Пярсцёнкаў

«Улада́р Пярсцё́нкаў» (англ.: The Lord of the Rings) — раман англійскага пісьменніка Дж. Р. Р. Толкіна, самы вядомы твор жанру фэнтэзі, працяг кнігі «Хобіт». «Уладар Пярсцёнкаў» быў напісаны як адзіная кніга, але з-за аб'ёму пры першым выданні яго падзялілі на тры часткі: «Брацтва Пярсцёнка», «Дзве вежы» і «Вяртанне караля». У выглядзе трылогіі ён публікуецца і дагэтуль, хоць часта ў адзінай папяровай кнізе.

«Уладар Пярсцёнкаў» з'яўляецца адной з самых вядомых і папулярных кніг XX стагоддзя. Ён перакладзены самае меншае на 38 моў свету і ў тым ліку на беларускую мову. Гэта кніга аказала велізарны ўплыў на літаратуру ў жанры фэнтэзі, на настольныя і камп'ютарныя гульні, на кінематограф і наогул на сусветную культуру. Вялікім поспехам карысталася і экранізацыя кнігі, створаная рэжысёрам Пітэрам Джэксанам.

Чырвоная кніга

Чырвоная кніга — анатаваны спіс рэдкіх жывёл, раслін і грыбоў, а таксама якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Чырвоныя кнігі бываюць рознага ўзроўню — міжнародныя, нацыянальныя і рэгіянальныя.

Першая арганізацыйная задача аховы рэдкіх відаў і відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення — іх інвентарызацыя і ўлік як у глабальным маштабе, так і ў асобных краінах. Без гэтага нельга прыступаць ні да тэарэтычнай распрацоўцы праблемы, ні да практычных рэкамендацый па выратаванні асобных відаў. Задача не простая, і яшчэ 30—35 гадоў таму рабіліся першыя спробы скласці спачатку рэгіянальныя, а затым сусветныя спісы рэдкіх і знікаючых відаў звяроў і птушак. Аднак звесткі былі ці занадта лаканічныя і ўтрымлівалі толькі пералік рэдкіх відаў, ці, наадварот, вельмі грувасткія, бо ўключалі ўсе наяўныя дадзеныя па біялогіі і выкладалі гістарычную карціну скарачэння іх арэалаў.

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь — афіцыйны дакумент, які змяшчае сістэматызаваныя звесткі пра пэўныя віды жывёл і раслін, што з'яўляюцца рэдкімі або знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі Беларусі. Заснавана ў 1979 годзе. Выдае кнігу Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь утрымлівае звесткі аб стане віду, характары і ступені пагрозы яго існаванню. Адна з задач Чырвонай кнігі — забяспечыць доступ да інфармацыі аб відах, якія падвяргаюцца найбольш высокай рызыцы знікнення. Адмысловы прававы статус рэдкіх і тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, відаў жывёл і прадстаўнікоў расліннага свету вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.