Кераміка

Кераміка (стар.-грэч.: κέραμος — гліна) — вырабы з неарганічных, неметалічных матэрыялаў (напрыклад, гліны) і іх сумесяў з мінеральнымі дабаўкамі, вырабляецца пад уздзеяннем высокай тэмпературы з наступным астуджэннем.

Luxembourg-Livre d'Or-5
Фаянсавае пано з роспісам, Люксембургскі палац, Парыж
Bridge from dental porcelain
Зубны металакерамічны пратэз
Viktar Smataŭ 1987 Belarusian Ceramics
Віктар Шматаў. Беларуская кераміка, 1987

Віды керамікі

У залежнасці ад будовы адрозніваюць тонкую кераміку (чарапок шклопадобны або дробназярністы) і грубую (чарапок буйназярністы). Асноўныя віды тонкай керамікі — фарфор, паўфарфор, фаянс, маёліка. Асноўны від грубай керамікі — ганчарная кераміка. акрамя таго адрозніваюць кераміку карбідавую, барыдную, сіліцыдную і інш.

Фарфор мае шчыльны запечаны чарапок белага колеру (часам з блакітнаватым адценнем) з нізкім водапаглынаннем (да 0,2 %), пры паляпванні выдае высокі меладычны гук, у тонкіх слаях можа прасвечваць. Сыравіна для фарфору — каалін, пясок, палявы шпат і іншыя дадаткі.

Фаянс мае кіпры белы чарапок з жаўтаватым адценнем, сітаватасць чарапка 9 — 12 %. З-за высокай сітаватасці вырабы з фаянса цалкам пакрываюцца бясколернай глазурай невысокай тэрмастойкасці. Фаянс ўжываецца для вытворчасці сталовага посуду штодзённага выкарыстання. Сыравіна для вытворчасці фаянса — белыя гліны з даданнем крэйды і кварцавага пяску.

Абпальванне керамікі[1]

Адным з галоўных спосабаў апрацоўкі ганчарных вырабаў з'яўлялася абпальванне. На Беларусі вядома з неаліту. Найбольш старажытны спосаб абпальвання керамічнага посуду — на адкрытым агні (на паверхні зямлі ці ў ямах рознай глыбіні). Старажытны посуд абпальваўся ў акісляльным і аднаўленчым газавым асяроддзі. Бурая афарбоўка чарапка сведчыць пра абпальванне ў акісляльным (з доступам кіслароду) асяроддзі, цёмна-шэрая і чорная — у аднаўленчым (без доступу кіслароду; найбольш старажытны спосаб). Аднаўленчы абпал патрабуе больш нізкіх тэмператур, патрабаванні да якасці паліва таксама менш строгія. Пры такім спосабе абпальвання маглі выкарыстоўваць аднакамерныя закрытыя прыстасаванні (простыя печы ў паглыбленнях і інш.), якія нельга зафіксаваць археалагічным метадам. Для атрымання цёмнага чарапка таксама ўжываліся розныя тэхналагічныя прыёмы (задымленне і інш.). Даволі часта чарапок мае двухколерную афарбоўку, якая ўзнікае ў нявытрыманым газавым асяроддзі, часта пры абпальванні на вогнішчах. Тэмпературы абпалу глінянага посуду пры гэтым знаходзіліся ў дыяпазоне 500—800 оС. У апошняй чвэрці 1-га тысячагоддзя н.э. на тэрыторыі Беларусі стаў распаўсюджвацца пячны абпал глінянага посуду. Тэмпературы абпальвання ў пячах таксама не перавышалі 850 оС. Толькі з XVIXVII стст. посуд сталі абпальваць у спецыяльных горнах пры тэмпературы да 1000 оС.

Беларуская кераміка

Зноскі

  1. Дубіцкая, Н.М. Абпальванне / Н. М. Дубіцкая // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 13. — ISBN 978-985-11-0353-5.

Спасылкі

Амфарыск

Амфарыск (грэч.: αμφορισκος) — старажытнагрэчаская керамічная пасудзіна, «маленькая амфара». У адрозненне ад звычайнай амфары, амфарыск, хутчэй за ўсё, выкарыстоўваўся для захоўвання алеяў, араматычных і касметычных сродкаў. У Старажытным Рыме амфарыскі вырабляліся таксама са шкла.

== Зноскі ==

Арыенталізавальны стыль

Арыенталізавальны стыль, інакш протакарынфскі стыль — мастацкі кірунак у вазапісе Старажытнай Грэцыі VII стагоддзя да н э.

Для гэтага стылю чорнафігурнага вазапісу характэрныя запазычаныя з Блізкага Усходу матывы з выявай сіпаў, сфінксаў і львоў. Характэрны так званы «страх пустой прасторы», калі любы свабодны прамежак запаўняўся малюнкам.

Асноўным цэнтрам вырабу керамікі ў гэтым стылі быў Карынф. Гэты стыль быў таксама папулярны і ў майстроў ганчарнай справы ў Атыцы.

Ваза

Ваза — посуд вытанчанай формы, з маляўнічымі або ляпнымі ўпрыгожваннямі, выраблены з гліны, фарфору, фаянсу, шкла, хрусталю, каменя або металу. Выкарыстоўваюцца для пластычнага і каляровага ўзбагачэння інтэр'ера, часам як творы манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (на фасадах будынкаў, агароджах).

Сярод сасудаў гэтага роду асаблівай увагі, па сваёй важнасці для гісторыі мастацтва і археалогіі, заслугоўваюць старажытнагрэчаскія размаляваныя вазы з абпаленай гліны, якія знаходзяць пераважна ў пахаваннях усюды, дзе квітнела ці куды паспела пранікнуць элінская цывілізацыя. Надзвычайнай самабытнасцю адрозніваецца і кітайскі фарфор.

Вазапіс Старажытнай Грэцыі

Старажытнагрэчаскі вазапіс(руск.) бел.- дэкаратыўны роспіс сасудаў, выкананы керамічным спосабам, г. зн. адмысловымі фарбамі з наступным абпалам. Ахоплівае перыяд з дагрэчаскай мінойскай культуры і аж да элінізму, гэта значыць, пачынаючы з 2500 да н.э. і уключаючы апошняе стагоддзе, якое папярэднічала з'яўленню хрысціянства.

Грэчаская кераміка з'яўляецца найбольш распаўсюджанай знаходкай у археалагічных даследаваннях антычнай Грэцыі, выявіць яе можна ва ўсім арэале рассялення старажытных грэкаў. Акрамя грэчаскай метраполіі, якая ў значнай ступені супадала з тэрыторыяй сучаснай Грэцыі, у яго ўваходзяць: заходняе ўзбярэжжа Малой Азіі, астравы Эгейскага мора, востраў Крыт, часткова востраў Кіпр і заселеныя грэкамі раёны паўднёвай Італіі. Як экспартны тавар грэчаская кераміка, а разам з ёй старажытнагрэчаскі вазапіс, трапілі ў Этрурыю, на Блізкі Усход, у Егіпет і Паўночную Афрыку. Размаляваную грэчаскую кераміку

знаходзяць нават у пахаваннях кельцкай знаці.

Гідрыя

Гідрыя (стар.-грэч.: ὑδρία), ад hydor - вада) — старажытнагрэчаскі посуд для вады (пераважна керамічны). Гідрыя мае дзве гарызантальныя ручкі па баках, за якія яе зручна падымаць і падтрымліваць пры пераносцы на плячы, і адну вертыкальную, пры дапамозе якой гідрыю лёгка нахіляць. Па форме гідрыя блізкая да амфары, але яе яйкападобныя тулава моцна пашыраецца ўверсе, а горла больш вузкае і высокае. Дзякуючы гэтаму сілуэт гідрыі больш дынамічны і надзелены больш напружаным рытмам. Гідрыі часта ўпрыгожваліся роспісам.

Кальпіда

Кальпіда (грэч.: κάλπις) — тып грэчаскага керамічнага посуду для пераноскі вады. Гэта дзвюхручны варыянт гідрыі.

Кілік

Кілік (стар.-грэч.: κύλιξ, лац.: calix) — старажытнагрэчаская пасудзіна для напіткаў і гульні ў котаб, плоскай формы на кароткай ножцы. З двух бакоў кіліка знаходзяцца ручкі, якія, у адрозненне ад канфара, не перавышаюць па вышыні кромкі самой чашы.

Мастак

Маста́к, маля́р — творчы работнік у галіне выяўленчага мастацтва, жывапісец, графік, скульптар, майстар.

У пераносным сэнсе мастак — любы дзеяч мастацтваў (паэт, празаік, кампазітар, і г.д.), які таленавіта выкарыстоўвае ў сваёй творчасці мастацкія сродкі.

Графіка: Мастак-графік, мастак-ілюстратар

Мастак-графік (станковы графіка)

Мастак-графік (мастацтва кнігі)

Мастак-графік (мастацтва графікі і плаката)

Мастак-графік (афармленне друкаванай прадукцыі)

Мастак-карыкатурыст (афармленне СМІ, кніг)

Мастак-геральдыст (мастацтва герба)Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

Мастак-майстар

Мастак-мініяцюрыста (мастацкія лакі)

Мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкі метал)

Мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкая кераміка)

Мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкае шкло)Мікрамініяцюра

Мастак-мікрамініяцюрыстЖывапіс: Мастак-жывапісец - чалавек, які стварае творы мастацтва з дапамогай фарбаў

Мастак-жывапісец (станковы жывапіс)

Мастак-жывапісец (манументальны жывапіс)

Мастак жывапісец (тэатральна-дэкарацыйны жывапіс)

Мастак-жывапісец (царкоўна-гістарычны жывапіс)Кінематограф

Мастак кіно і тэлебачання (Мастак-пастаноўшчык)

Мастак камбінаваных здымак

Мастак кіно і тэлебачання па касцюму (Мастак па касцюму)

Мастак кіно і тэлебачання грыму (Мастак па грыму)Мастак-мультыплікатар

Мастак анімацыі і камп'ютарнай графікі

Мастак мультыплікацыйнага фільмаГрафіці

РайтарФотамастацтва

ФотамастакМастацтва інтэр'еру: Мастак-праектыроўшчык

Мастак-праектыроўшчык (мастацкае праектаванне інтэр'еру)

Мастак праектыроўшчык (мастацкае праектаванне мэблі)

Мастак-праектыроўшчык (мастацкі тэкстыль)Сцэнаграфія: Мастак-пастаноўшчык

Мастак-пастаноўшчык тэатра

Мастак-пастаноўшчык тэатра лялек

Мастак па сцэнічным касцюмеТэхналогія мастацкага афармлення спектакля: Мастак-тэхнолаг

Мастак-тэхнолаг сцэны

Мастак-тэхнолаг тэатра лялек

Мастак-тэхнолаг па сцэнічным касцюмеРэстаўрацыя, кансервацыя і захаванне твораў мастацтва: Мастак-рэстаўратар

Мастак-рэстаўратар (станковы алейны жывапіс)

Мастак-рэстаўратар (тэмперы жывапіс)

Мастак-рэстаўратар (манументальна-дэкаратыўная жывапіс)Мастацкае праектаванне

Мастак-стыліст

Мастак-тэхнолаг

Мастак-мадэльер

Мікенская кераміка

Мікенская кераміка — тып грэчаскага вазапісу, створаны ў перыяд мікенскай культуры. На тэрыторыі мацерыковай Грэцыі выцясняе рэлікты мінійскай керамікі і мінойскую кераміку (апошнюю таксама на Кікладах).

Археолагі падзяляюць дадзены вазапіс на некалькі стылістычных этапаў, якія прыкладна адпавядаюць гістарычным перыядам, аднак часткова накладваюцца адзін на адзін:

познеэладская кераміка I-IIA (ca. 1675/1650 — 1490/1470 B. C.)

познеэладская кераміка IIB-IIIA1 (ca. 1490/1470 — 1390/1370 B. C.)

познеэладская кераміка IIIA2-B (ca. 1390/1370 -1190 B. C.)

познеэладская кераміка IIIC (ca. 1190-1050 B. C.).Пасля дарыйскага ўварвання XI ст. да н. э. большасць культурных дасягненняў мікенскага перыяду страчаны, мікенскую кераміку выцясняе субмікенская, практычна пазбаўленая арнаментальных элементаў.

Мінойская кераміка

Мінойская кераміка — характэрная кераміка мінойскай культуры бронзавага веку на Крыце. У археалагічным музеі Іракліяна дзейнічае аддзел мінойскай керамікі.

Нестарыда

Нестарыда (стар.-грэч.: ΝέστωρΝέστωρ, лац.: NestorisNestoris) — старажытнагрэчаскі посуд, падобны па форме на амфару, ваза круглай формы, з высокімі ручкамі ў форме дыска, прымацаванымі да гарлавінкі і бакоў. Форма паходзіць з Паўднёвай Італіі і выкарыстоўвалася ў рытуальных мэтах.

Ольпа

Ольпа (грэч.: ΟλπηΟλπη) — старажытнагрэчаская пасудзіна для захоўвання араматычных алеяў і віна. Ніжняя частка мае выражаны аб'ём, плыўныя лініі формы вядуць да шырокай круглай шыйкі. Ручка прыстаўлена збоку. Па памеры ольпа менш айнахоі і не мае характэрнага для апошняй вянка з трыма носікамі.

Самай вядомай ольпаю з'яўляецца так званая Ваза Кіджы з выявай гаплітаў. Цяпер яна экспануецца ў музеі Віла Джулія ў Рыме.

Піфас

Піфас (стар.-грэч.: πίθος) — вялікі старажытнагрэчаскі збан (мог быць памерам з чалавека і больш), посуд для захоўвання прадуктаў — збожжа, віна, аліўкавага алею, салёнай рыбы. Атрымаў распаўсюджанне па ўсёй тэрыторыі Міжземнамор'я, у асаблівасці ў культурнай галіне Эгейскага мора, уключаючы востраў Крыт. Вытворчасць піфасаў патрабавала ад ганчара спецыяльных навыкаў.

Піфас уяўляе сабой керамічны посуд буйнога памеру ў форме шара або яйка (звернутага вострым канцом уніз), які нагадвае амфару. Аднак у піфаса часцей сустракаецца не вострае дно, а плоскае, якое дазваляе яму стаяць, і часта маюцца прыстасаванні для транспарціроўкі ў верхняй частцы, праз якія працягваліся тросы для перамяшчэння сасудаў. У піфасаў магло быць ад чатырох да шасці ручак. Паверхня піфаса можа быць гладкай або ўпрыгожанай істужачным узорам. Па колеры піфасы сустракаюцца ў гаме ад бэжавага, пясочнага да карычневага і чырвонага. На піфасах, выкананых у стылі Камарас у мінойскую эпоху, маляваліся рыбы.

Піфасы таксама выкарыстоўваліся ў пахавальных абрадах, але ў першую чаргу для захоўвання аліўкавага алею, вады, мёду, солі і збожжа. 47 піфасаў для віна было знойдзена ў склепе ў Загоры(ням.) бел. на востраве Андрас. На піфасы ставілася таксама таўро. Аналагічныя пасудзіны называюцца долій (у старажытных рымлян) і цінаха. Піфасам была злапомная скрыня Пандоры. У адпаведнасці з легендай, менавіта ў піфасе жыў Дыяген.

Рытон

Рытон (стар.-грэч.: rhyton — рог для піцця, ад стар.-грэч.: rheo — цяку) — шырокая лейкападобная пасудзіна для пітва ў выглядзе апушчанай уніз галавы жывёлы (сабакі, барана, казла, каня) або чалавека. Посуд часта выкарыстоўваўся ў святых абрадах ахвярапрынашэння або палівання віна ў гонар таго ці іншага бога. Пры гэтым слова «рытон» не сустракаецца ў найстаражытнейшай вядомай мікенскай грэчаскай, запісанай лінейным пісьмом Б.

Рытон часта завяршаўся скульптурай ў ніжняй частцы і упрыгожваўся рэльефамі і гравіроўкай. Рытоны вырабляліся з металу (золата і інш.), гліны, косці, рога. Маюць адтуліну ў ніжнім вузкім канцы.

Скіфас

Скіфас (стар.-грэч.: σκύφος) — старажытнагрэчаская керамічная чара для пітва на нізкай ножцы з двума гарызантальна размешчанымі ручкамі. Скіфасам быў міфічны кубак Геракла, таму скіфас таксама называюць кубкам Геракла. Выявы скіфаса часта сустракаюцца на старажытнагрэчаскіх вазах, выкананых у стылі чорна- і чырвонафігурнага вазапісу.

Субмікенская кераміка

Субмікенская кераміка — стыль, характэрны для старажытнагрэчаскай керамікі адразу ж пасля ўварвання дарыйцаў і аж да ўзнікнення протагеаметрычнага стылю, то ёсць для XII ст. да н. э.

Для субмікенскай керамікі характерна страта практычна ўсіх дасягненняў вазапісу папярэдняй мікенскай керамікі. Кераміка становится прымітыўнай — альбо зусім неафарбаваная, альбо выфарбаваная ў адзін суцэльны колер (звычайна чорны), альбо ўпрыгожаная некалькімі немудрагелістымі лініямі.

Характэрныя матывы субмікенскага вазапісу, які ў самой Грэцыі існаваў нядоўга, былі запазычаныя іберамі і выкарыстоўваліся ў мясцовай кераміцы на працягу некалькіх наступных стагоддзяў.

Фарфор

Фарфор (турэцк. farfur, fagfur, ад перс. фегфур) — від керамікі, непранікальны для вады і газу. У тонкім пласце прасвечваецца. Пры лёгкім ўдары драўлянай палачкай выдае характэрны высокі чысты гук. У залежнасці ад формы і таўшчыні вырабу, тон можа быць розным.

Цэнтральная Беларусь

Цэнтра́льная Белару́сь — этнаграфічны рэгіён Беларусі, які займае большую частку Мінскай і заходнюю ўскраіну Магілёўскай абласцей. На поўначы мяжуе з Паазер'ем, на ўсходзе — з Падняпроўем, на поўдні — з Усходнім Палессем, на захадзе — з Панямоннем.

Насельніцтва этнагенетычна склалася на славянскай аснове (патомкі дрыгавічоў і крывічоў).

Мова Цэнтральнай Беларусі належыць да сярэднебеларускіх гаворак, пераходных паміж паўднёва-заходнімі і паўночна-ўсходнімі гаворкамі.

Чорналакавая кераміка

Чорналакавая кераміка — тып старажытнагрэчаскай керамікі. У сучасным ужытку можа таксама обозначать посуд з чорным лакавым пакрыццём.

Чорналакавая кераміка ў Старажытнай Грэцыі была ў класічны і эліністычныя перыяды. У час абпалу шляхам спякання жалезазмяшчальных глін атрымлівалі чорнае пакрыццё з больш бліскучай, амаль глянцавай паверхняй. Часам чорналакавую кераміку ўпрыгожвалі глазурай белага, чырвонага ці залатога колеру.

З 5 стагоддзя да н. э. чорналакавая кераміка паступова выціскалася прыгожай керамікай з чырвонафігурным вазапісам, якая пачала карыстацца значна большым попытам на рынку Міжземнамор'я. Аднак і ў эпоху элінізму чорналакавы посуд заставаўся дастаткова папулярным і вырабляўся не толькі для Грэцыі, але і для экспарту ў розныя рэгіёны.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.