Карлас Альберта Лакостэ

Карлас Альберта Лакостэ (ісп.: Carlos Alberto Lacoste; 2 лютага 1929, Буэнас-Айрэс — 24 чэрвеня 2004, Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі ваенны, віцэ-адмірал. Фактычны кіраўнік Аргенціны ў 1981 годзе.

Акрамя ваенна-марской кар'еры, Лакостэ быў адказным за арганізацыю Чэмпіянату свету па футболу 1978, які павінен быў прайсці ў Аргенціне. У снежні 1981 года ў выніку перавароту быў зрынуты ўрад генерала Віёлы. Лакостэ стаў дэ-факта прэзідэнтам Аргенціны (11-22 снежня 1981 г) у межах праўлення ваеннай дыктатуры. На пасадзе кіраўніка дзяржавы яго змяніў Леапольда Фартуната Галцьеры. Пасля падзення ваеннага ўрада ён захаваў свае сувязі з футбольнымі асацыяцыямі, стаўшы прадстаўніком Паўднёвай Амерыкі ў FIFA, а ў 1986 годзе быў прызначаны кіраўніком аргенцінскай футбольнай федэрацыі на чэмпіянаце свету ў Мексіцы.

Карлас Альберта Лакостэ
ісп.: Carlos Alberto Lacoste
VicealmiranteLacoste
 
Партыя:
  • беспартыйны
Дзейнасць: ваенны, палітык
Нараджэнне: 2 лютага 1929
Смерць: 24 чэрвеня 2004 (75 гадоў)
 
Аўтограф:
Carlos Lacoste Firma

Спасылкі

Прэзідэнты Аргенціны

Прэзідэнт Аргенціны — вышэйшая палітычная пасада ў Аргенціне, тытул кіраўніка выканаўчай улады і кіраўніка дзяржавы. Таксама прэзідэнт з'яўляецца галоўнакамандуючым Узброеных сіл Аргенціны.

Першым тытул Прэзідэнта Аб'яднаных правінцый Рыа-дэ-ла-Платы прыняў Бернардзіна Рывадавія. У часы кіравання Хуста Хасэ дэ Уркіса пасада атрымала назву Прэзідэнт Аргенцінскай канфедэрацыі згодна з канстытуцыяй 1853 года. Абраны пасля канстытуцыйнай рэформы 1860 года Сант'яга Дэркі ўжо быў названы Прэзідэнтам Аргенцінскай нацыі (ісп.: Presidente de la Nación Argentina). Гэтая назва пасады захавалася да сённяшняга дня.

З 1994 года прэзідэнцкі тэрмін у Аргенціне доўжыцца 4 гады. Ён абіраецца ў пары з віцэ-прэзідэнтам, які павінен замяніць яго ў выпадку адстаўкі або смерці.

Рэзідэнцыя прэзідэнта знаходзіцца ў Буэнас-Айрэсе і называецца Каса-Расада (ісп.: Casa Rosada — Ружовы Дом).

Вярхоўныя кіраўнікі
(1816—1820)
Прэзідэнты (1826—1827)
Губернатары правінцыі
Буэнас-Айрэс (1827—1854)
Прэзідэнты (з 1854)

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.