Каралеўства Польскае

Каралеўства Польскае — гэту назву насілі некалькі польскіх дзяржаў:

Гл. таксама

Disambig-dark.svg Старонка пералічвае неадназначнасці: артыкулы, у назве якіх ёсць гэтае слова.

Калі вы патрапілі сюды па ўнутранай спасылцы, калі ласка, вярніцеся і выпраўце яе так, каб яна паказвала непасрэдна на патрэбны артыкул.

25 лістапада

25 лістапада — трыста дваццаць дзевяты (трыста трыццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Аб’яднанае Балтыйскае герцагства

Аб'ядна́нае Балты́йскае ге́рцагства (ням.: Vereinigtes Baltisches Herzogtum) — злучаная персанальнай уніяй з Прусіяй марыянетачная дзяржава, абвешчаная ў 1918 годзе кіруючымі коламі остзэйскіх немцаў пры падтрымцы акупацыйнага нямецкага войска на тэрыторыі сучасных Латвіі (акрамя Латгаліі) і Эстоніі пасля заключэння Брэсцкага міру.

Арнэта

Арнэта (польск.: Orneta, ням.: Wormditt) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Лідзбаркскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства ў рэгіёне Вармія. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Арнэта. Насельніцтва — каля 9 тыс. жыхароў.

Аўстра-Венгрыя

Аўстра-Венгрыя (ням.: Österreich-Ungarn, венг.: Ausztria-Magyarország) — дуалістычная манархія і шматнацыянальная дзяржава ў Цэнтральнай Еўропе, якая існавала ў 1867—1918. Найбуйнейшая дзяржава Еўропы свайго часу (акрамя Расійскай імперыі).

Баляслаў III Крывавусты

Баляслаў III Крывавусты (польск.: Bolesław III Krzywousty; 20 жніўня 1085 — 28 кастрычніка 1138) — польскі князь (1102—1138).

Герцагства Курляндскае і Семігальскае

Герцагства Курляндскае і Семігальскае было абвешчана 8 сакавіка 1918 годзе на акупаванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Курляндскай губерні ландэсратам, які складаўся з остзэйскіх немцаў, што прапанавалі герцагскую карону кайзеру Вільгельму II. Хоць Рэйхстаг падтрымліваў самавызначэнне балтыйскіх народаў, германскі генеральны штаб працягваў палітыку далучэння Прыбалтыкі да Германскай імперыі, абапіраючыся на остзэйскіх немцаў.

Увосень 1918 года на тэрыторыі ўсёй Прыбалтыкі было створана аб'яднанае Балтыйскае герцагства, якое было фармальна прызнана кайзерам 22 верасня 1918 года; тэрыторыя Курляндскага герцагства стала яго часткай.

Гетман

Гетман — галоўны начальнік над узброенымі сіламі дзяржавы ў ВКЛ, Малдаўскім княстве, Польшчы, Чэхіі і Украіне.

Закаўказская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка

Закаўказская Сацыялісты́чная Федэратыўная Саве́цкая Рэспу́бліка, Закаўказская СФСР — адна з рэспублік Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Існавала ў 1922-1936 гадах.

Залатая Арда

Залатая Арда(Улус Джучы) (казах. Алтын Орда (Жошы Ұлысы), тат. Алтын Урда, Altın Urda; Җүчи олысы, Cüçi olısı): дзяржава з цэнтрам у ніжнім Паволж'і, заснаваная ў 1243 мангольскім ханам Батыем (1237—1255), унукам Чынгісхана. Поўны суверэнітэт Арда атрымала пры Менгу-Цімуры ў 1266, абасобіўшыся ад Вялікай Манголіі са сталіцай у Ханбалыку (1260—1368). Асноўную частку качавога насельніцтва Залатой Арды складалі полаўцы (кыпчакі). Аседлае насельніцтва - волжскія булгары, мордва, марыйцы, харэзмійцы. З 1312 — ісламская дзяржава. Знікла ў канцы XVI стагоддзя.

Каралеўства Польскае (1025—1385)

Каралеўства Польскае (польск.: Królestwo Polskie) — заходнеславянская дзяржава ў паўночна-ўсходняй частцы Цэнтральнай Еўропы, якая існавала з 1025 года, калі першым з вялікапольскіх князёў быў каранаваны Баляслаў I Храбры да ўзыходжання на польскі прастол дынастыі Ягелонаў (1385).

Пасля ўзыходжання на польскі прастол вялікага князя літоўскага Уладзіслава II Ягайлы, дзяржава працягвала называцца Каралеўства Польскае.

Каралеўства Польскае (1916—1918)

Карале́ўства По́льскае ці неафіцыйна Рэге́нцкае карале́ўства По́льшча (польск.: Regencyjne Krolestwo Polskie, ням.: Regentschaftskonigreich Polen) — марыянетачная дзяржава, заснаваная Актам 5 лістапада 1916 года пры падтрымцы Польскай сацыялістычнай партыі і шэрагу іншых польскіх партый і прызнаная Германскай імперыяй і Аўстра-Венгрыяй. Была ўтворана ў межах акупаванай Германіяй і Аўстра-Венгрыяй расійскай тэрыторыі Царства Польскага (аднак без вызначаных межаў) і існавала як дзяржава — сатэліт Германіі. Ідэя дзяржаўнасці Польшчы ніколі не мела падтрымкі ў Германіі і фактычна была накіравана толькі на ўцягванне польскіх сіл у ваенныя дзеянні, якія прадпрымаліся Цэнтральнымі дзяржавамі.

Карона Каралеўства Польскага

Карона Карале́ўства Польскага (па-польску: Korona Królestwa Polskiego, па-лацінску: Corona Regni Poloniae) — тэрмін, які вызначае ўладкаванне польскай дзяржавы на заходзе Сярэднявечча. Карона вызначала незалежнасць дзяржаўных інстытутаў ад асобы манарха. У той жа час, Карона — імя палітычнай ідэалогіі, якая выражала новы вобраз улады, створанай пад уплывам ідэй, прыйшоўшых з Чэхіі і Венгрыі.

Кашталян

Кашталян, каштэлян (фр.: chatelain, польск.: kasztelan, літ.: kastelionas, з лац.: castellanus, ад castellum — замак) — у феадальных дзяржавах адміністратар замка і прылеглых тэрыторый.

Выконваў функцыі кіраўніка замка, адказнага за спраўнае ўтрыманне замка, гарнізона і абслуговага персанала, і кіраўніка тэрыторыяй, адказнага за яе бяспеку і абарону, збор падаткаў і даніны, ажыццяўленне судовай улады.

Польскае Каралеўства (1385—1569)

Польскае Каралеўства (1385—1569), Каралеўства Ягелонаў, Каралеўства Ягайлавічаў — перыяд у гісторыі Польшчы ў часы ўладарання дынастыі Ягайлавічаў, які ахоплівае позняе Сярэднявечча і ранні Новы Час. Утварылася ў 1386 года пасля ўзыходжання на сталец Уладзіслава II Ягайлы, Вялікага князя Літоўскага.

Ад моманту Крэўскай уніі Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае і Польскае каралеўства мелі аднаго манарха, застаючыся пры гэтым дзвюма асобнымі дзяржавамі. Пасродкам гэтага супрацоўніцтва да сферы ўплываў Польшчы былі далучаныя вялізарныя літоўскія абшары, якія ўключалі ў сябе і землі Кіеўскай Русі. Польска-літоўская унія сталася гістарычна абумоўленай для насельнікаў Польшчы і Літвы, якія суіснавалі і супрацоўнічалі ў адным з найбуйнешых еврапейскіх палітычных фарміраванняў на наступныя чатыры стагоддзі.

У 1569 года дынастычны саюз паводле Люблінскай уніі быў пераўтвораны ў аб'яднаную дзяржаву — Рэч Паспалітую абодвух народаў. Неўзабаве спыніла існаванне і дынастыя Ягайлавічаў. У Вялікім Княстве яе ўладаранне доўжылася блізу 400 год (дынастыя Гедзіміна), у Польшчы — каля 200 год.

Польшча

По́льшча (польск.: Polska), Рэспу́бліка По́льшча (польск.: Rzeczpospolita Polska) — дзяржава ва Усходняй (Цэнтральнай) Еўропе, размешчаная на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Мае сухапутныя межы з Германіяй (на захадзе), Чэхіяй, Славакіяй (на поўдні), Украінай, Беларуссю, Літвой (на ўсходзе) і з Калінінградскай вобласцю Расіі (на поўначы). Тэрыторыя — 312 679 км². Працягласць берагавой лініі — 491 км. Насельніцтва — 38,48 млн чалавек. Сталіца — Варшава з насельніцтвам 1 732 707 чалавек. Афіцыйная мова — польская. Грашовая адзінка — польскі злоты (станам на 4 снежня 2017 г. 3,5499 злотых = 1 долар ЗША). Нацыянальнае свята — Нацыянальнае Свята Незалежнасці (польск.: Narodowe Święto Niepodległości) — адзначаецца 11 лістапада.

Унітарная дзяржава, парламенцкая рэспубліка. У жніўні 2015 года пасаду Прэзідэнта заняў Анджэй Дуда. У снежні 2017 года Прэм’ер-міністрам стаў Матэвуш Маравецкі. Адміністрацыйны падзел: 16 ваяводстваў, якія складаюцца з 66 гарадоў на правах паветаў і 314 паветаў.

Па колькасці насельніцтва займае шостае месца ў Еўрапейскім саюзе. Для Польшчы характэрна стабільная колькасць насельніцтва, яго нізкі як натуральны, так і міграцыйны прырост; паказчыкі эміграцыі таксама невысокія. Польшча з’яўляецца адной з найбольш этнічна аднародных краін: каля 97 % жыхароў складаюць палякі. Дзяржаўная мова — польская. У рэлігійным дачыненні насельніцтва Польшчы з’яўляецца самым веруючым у Еўропе пасля Мальты: толькі 6 % жыхароў заявілі аб сваім атэізме ці абыякавасці да рэлігіі. Дамінуючыя пазіцыі займае Рымска-Каталіцкая Царква, першы неітальянскі Папа Рымскі Ян Павел ІІ быў палякам. Найбуйнейшыя гарады — Варшава, Кракаў, Лодзь, Вроцлаў, Познань, Гданьск.

Гісторыю польскай дзяржаўнасці прынята адлічваць з часоў кіравання Мешкі I — гістарычнага князя заходніх палян, які прыняў хрысціянства у 966 годзе. У 12 стагоддзі пачаўся пачаўся перыяд феадальнай раздробленасці, завершаны ўз’яднаннем польскіх зямель каралём Уладзіславам I Лакеткам. У 1569 г. Каралеўства Польскае аб’ядналася з Вялікім Княствам Літоўскім у Рэч Паспалітую — федэратыўную дзяржаву, якая (пасля трох падзелаў) канчаткова скончыла сваё існаванне пасля трох падзелаў — у 1795 г. Тэрыторыі Польшчы знаходзіліся ў складзе Расійскай, Германскай і Аўстра-Венгерскай імперый да аднаўлення польскай дзяржаўнасці 11 лістапада 1918 г. 1 верасня 1939 г. Трэці Рэйх пачаў Другую сусветную вайну, напаўшы на Польшчу. Пасля вайны Польшча (межы якой істотна змяніліся) стала незалежнай сацыялістычнай Польскай Народнай Рэспублікай. У 1989 г. адбыліся палітычныя змены, і да цяперашняга часу Польшча існуе як Рэспубліка Польшча (польск.: Rzeczpospolita Polska), або Трэцяя Рэч Паспалітая.

Польшча мае развітую эканоміку, шостую па памерах у ЕС. Краіна адзначаецца вельмі высокім паказчыкам індэкса чалавечага развіцця, для яе характэрны высокі ўзровень жыцця і жыццёвыя стандарты, якасныя і ўсеагульныя адкукацыя і ахова здароўя. Паводле класіфікацыі Сусветнага банка адносіцца да дзяржаў з высокім прыбыткам. Прадукцыя польскага машынабудавання, хімічнай і харчовай прамысловасці, сельскай гаспадаркі экспартуецца і на ўсход, і на захад. Польшча з’яўляецца членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, НАТА, Еўрапейскага Саюза, АЭСР, Вышаградскай групы, Веймарскага трохвугольніка і многіх іншых міжнародных арганізацый.

Рэфармацыя

Рэфарма́цыя — рэлігійны і грамадскі рух у XV і XVI стагоддзях, які меў мэтай рэформу хрысціянства. Пачаткам Рэфармацыі лічыцца выступленне Марціна Лютэра ў 1517 годзе, а некаторымі — дзейнасць Яна Гуса на сто гадоў раней. Галоўная мэта — гэта вяртанне да першакрыніцы, Бібліі, вяртанне да Боскага погляду на Царкву, на грамадства, на чалавека.

Яе пачаткам прынята лічыць выступленне доктара багаслоўя Вітэнбергскага ўніверсітэта Марціна Лютэра, якое адбылося 31 кастрычніка 1517 года, калі ён прыбіў да дзвярэй вітэнберскай Замкавай царквы свае «95 тэзісаў», у якіх выступаў супраць існуючых злоўжыванняў каталіцкай царквы, у прыватнасці супраць продажу індульгенцый. Канцом Рэфармацыі можна лічыць падпісанне вестфальскіх дагавораў у 1648 годзе, паводле вынікаў якіх рэлігійны фактар перастаў адыгрываць істотную ролю ў еўрапейскай палітыцы.

Асноўнымі прычынамі Рэфармацыі з'яўляліся пераадоленне феадальнай раздробленасці і ўзнікненне цэнтралізаваных дзяржаў, эканамічны крызіс пасля з'яўленне велізарнай колькасці амерыканскага золата, спусташэнне банкаў, незадаволенасць розных слаёў насельніцтва Еўропы маральным раскладаннем каталіцкай царквы, якое суправаджалася эканамічнай і палітычнай манапалізацыяй. Комплекс мер, прадпрынятых каталіцкай царквой і езуітамі для барацьбы з Рэфармацыяй, атрымаў назву Контррэфармацыі.

У выніку рэфармацыі з'явіўся новы кірунак у хрысціянстве — пратэстанцтва, які ў сваю чаргу мае свае адгалінаванні: лютэранства (стваральнік — Марцін Лютэр), англіканства (Генрых VIII), кальвінізм (Жан Кальвін) і іншыя.

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі

Станіслаў Антоній Аўгуст Панятоўскі, Аўгуст IV (17 студзеня 1732, Воўчын — 12 лютага 1798, Санкт-Пецярбург) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1764—1795).

У 1764 абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім пры падтрымцы Расіі. Але вакол новага караля згуртаваліся магнаты і шляхта, якія жадалі адраджэння Рэчы Паспалітай. Пры Панятоўскім паступова праводзіліся эканамічныя рэформы: адчыняліся мануфактуры, будаваліся каналы, наладжваліся кірмашы, падтрымліваўся гандаль. Каб соймы не зрываліся праз права liberum veto, яны праводзіліся як канфедэрацыйныя. Гэта не задавальняла Расію і Прусію, у 1767 пры іх падтрымцы пратэстанцкая і праваслаўная шляхта (дысідэнты) утварылі Торуньскую і Слуцкую канфедэрацыі, якія запатрабавалі ўраўнавання сваіх правоў з каталікамі. Пад ціскам Расіі вальны сойм у 1768 прыняў рашэнне аб ураўнаванні правоў дысідэнтаў. У адказ каталіцкая шляхта стварыла Барскую канфедэрацыю і пачала рокаш. Паўстанне канфедэратаў было падаўлена ў 1771 расійскімі войскамі, а ў 1772 Расія, Прусія і Аўстра-Венгрыя падпісалі дамову аб першым падзеле Рэчы Паспалітай.

Рэформы працягваліся — Чатырохгадовы сойм (1788—1791) прыняў Канстытуцыю. Канстытуцыя ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на ВКЛ і Каралеўства Польскае, аб'ядноўваючы іх ва ўнітарную дзяржаву, улада караля рабілася спадчыннай. Польская мова аб'яўлялася адзінай дзяржаўнай мовай, а каталіцтва — адзінай дзяржаўнай рэлігіяй. Пры захаванні шляхецкіх праў, палепшылася становішча прыгонных сялян, гарады атрымалі прадстаўніцтва ў сойме, касавалася права liberum veto, магнацкія войскі ўваходзілі ў склад дзяржаўнага войска. Была створана Адукацыйная камісія.

Прыняцце Канстытуцыі было кепска сустрэта ў суседніх дзяржавах. Расійская імператрыца Кацярына II лічыла яе небяспечнай, і ў 1792 годзе была створана Таргавіцкая канфедэрацыя, якая пры падтрымцы расійскіх войскаў выступіла супраць Канстытуцыі. У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. У склад Расіі ўвайшла тэрыторыя Цэнтральнай Беларусі, Канстытуцыя 1791 года была скасавана, а ў 1793 годзе апошні сойм Рэчы Паспалітай у Гародні прыняў новую Канстытуцыю, якая захоўвала федэрацыйны лад дзяржавы і ўзнаўляла выбарнасць караля.

24 сакавіка 1794 года ў Польшчы пачалося патрыятычнае паўстанне, якое ўзначаліў генерал Тадэвуш Касцюшка. У красавіку паўстанне пачалося і ў ВКЛ, дзе яго ўзначальваў Якуб Ясінскі. У ВКЛ былі ўведзеныя расійскія войскі. Адначасовае змаганне з Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй сталі прычынай няўдачы паўстання. У кастрычніку 1795 адбыўся апошні, трэці падзел Рэчы Паспалітай, якая з гэтага часу спыніла існаванне. Станіслаў Аўгуст выракся стальца, жыў у Санкт-Пецярбургу.

Памёр у 1798 у Санкт-Пецярбургу, дзе і быў пахаваны. У 1938 годзе быў перанесены ў пахавальню воўчынскага касцёла Святога Станіслава, у 1994 у варшаўскі кафедральны касцёл.

Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Украінская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, Украінская ССР — адна з рэспублік Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Сталіца — Кіеў.

Цэнтральныя дзяржавы

Цэнтральныя дзяржавы (ням.: Mittelmächte, венг.: Központi hatalmak, турэцк.: İttifak Devletleri, балг.: Централни сили) — ваенна-палітычны блок дзяржаў, якія супрацьстаялі дзяржавам Антанты ў Першай сусветнай вайне 1914—1918 гг.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.