Канцлер Расійскай імперыі

Дзяржаўны канцлер, у Расійскай імперыі — вышэйшы грамадзянскі чын. Згодна з табелем аб рангах 1722 адпавядаў стацкаму чыну сапраўдны тайны саветнік 1-га класа, воінскаму чыну генерал-фельдмаршала і марскому генерал-адмірал. Часцей за ўсё даваўся міністрам замежных спраў. Калі міністр меў чын II класа, ён мог менавацца віцэ-канцлерам. Агулам у Расіі ў розны час чын канцлера мелі 11 чалавек:

  1. 1709 — Гаўрыіл Іванавіч Галоўкін (1660—1734)
  2. 1740 — Аляксей Міхайлавіч Чаркаскі (1680—1742)
  3. 1744 — Аляксей Пятровіч Бястужаў-Румін (1693—1766), у 1758 пазбаўлены чыну канцлера, у 1762 атрымаў чын генерал-фельдмаршала
  4. 1758 — Міхаіл Іларыёнавіч Варанцоў (1714—1767)
  5. 1796 — Іван Андрэевіч Астэрман (1725—1811)
  6. 1797 — Аляксандр Андрэевіч Безбародка (1747—1799)
  7. 1802 — Аляксандр Раманавіч Варанцоў (1741—1805)
  8. 1809 — Мікалай Пятровіч Румянцаў (1754—1826)
  9. 1834 — Віктар Паўлавіч Качубей (1768—1834)
  10. 1845 — Карл Васільевіч Несельродэ (1780—1862)
  11. 1867 — Аляксандр Міхайлавіч Гарчакоў (1798—1883)
Аляксандр Міхайлавіч Галіцын (віцэ-канцлер)

Князь Аляксандр Міхайлавіч Галіцын (6 лістапада 1723 — 15 лістапада 1807, Масква) — рускі пасол у Францыі і Англіі, віцэ-канцлер, прадстаўнік малодшай галіны роду Галіцыных(руск.) бел..

Андрэй Іванавіч Астэрман

Генрых Іаган Фрыдрых Астэрман, у Расіі — Андрэй Іванавіч Астэрман (30 мая (9 чэрвеня) 1686, Бохум, Вестфалія, — 20 мая (31 мая) 1747, Бярозаў, зараз пасёлак Бярозава Цюменскай вобласці) — расійскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, граф (1730).

На расійскай службе з 1703 года. Член Вярхоўнага тайнага савета. Фактычны кіраўнік унутранай і знешняй палітыкі Расіі пры Ганне Іванаўне. Генерал-адмірал (1740, пазбаўлены звання ў 1741). У 1741 годзе сасланы Лізаветай Пятроўнай у Бярозаў, дзе і памёр.

Заснавальнік Роду Астэрманаў.

Віктар Паўлавіч Качубей

Віктар Паўлавіч Качубей (11 (22) лістапада 1768 — 3 (15) чэрвеня 1834) — дыпламат і дзяржаўны дзеяч, міністр унутраных спраў Расійскай імперыі (у 1802—1807 і ў 1819—1828). У 1799 годзе ўзведзены ў графскую, а ў 1831 — княскую годнасць.

Выхоўваўся Андрэем Якаўлевічам Італінскім. Пачаткаў дыпламатычную кар'еру ў 1784 годзе ў рускай місіі ў Швецыі, затым служыў у Лондане, быў прызначаны надзвычайным пасланцам у Канстанцінопаль. Як дыпламат ён трымаўся «нацыянальнай сістэмы, заснаванай на карысці Расіі», жадаў, каб «усе дзяржавы шанавалі яе сяброўствам» і баяўся яе тэрытарыяльных пашырэнняў. Пасля ўступлення на прастол Паўла I быў узведзены ў графскую годнасць, але неўзабаве трапіў у няміласць.

Калі імператарам стаў Аляксандр I, зрабіўся адным з найбліжэйшых яго саветнікаў. Кочубей быў прызначаны членам Дзяржаўнага савета, а з утварэннем міністэрстваў стаў першым міністрам унутраных спраў Расіі (1802). Яшчэ раней ён увайшоў у неафіцыйны дарадчы орган пры імператары — Нягласны камітэт, у працы якога таксама ўдзельнічалі граф П. А. Строганаў, князь А. Чартарыйскі і М. М. Навасільцаў і абмяркоўваліся ліберальныя рэформы. Пасля ўзыходжання Мікалая I Качубей стаў старшынёй Дзяржсавета і Камітэта міністраў (у 1827 годзе) і быў узведзены ў княжую годнасць (1831). У 1834 годзе ён стаў канцлерам па ўнутраных справах. У тым жа году ён памёр ад прыпадку грудной жабы (стэнакардыі) і быў пахаваны ў царкве Святога Духу Аляксандра-Неўскай лаўры.

Карл Васільевіч Несельродэ

Карл Васільевіч Несельродэ (2 (13) снежня 1780—11 (23) сакавіка 1862) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, граф, міністр замежных спраў (кіраўнік замежнай калегіі) з 1814 па 1856 год, з 1844 — дзяржаўны канцлер.

Якаў Іванавіч Герд

Якаў Іванавіч Герд (пры нараджэнні Джэймс Артур Герд, англ.: Arthur James Heard; 12 снежня 1799, Грынвіч, Англія— 16 (28) верасня 1875, Санкт-Пецярбург) — арганізатар першай у Расійскай імперыі школы ўзаемнага навучання. Заснавальнік вядомай да гэтага часу расійскай дынастыі навукоўцаў з прозвішчам Герд.

I ранг
II ранг
III ранг
IV ранг
V ранг
VI ранг
VII ранг
VIII ранг
IX ранг
X ранг
XI ранг
XII ранг
XIII ранг
XIV ранг

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.