Канцлер

Канцлер (ням.: Kanzler) — 1) начальнік канцылярыі вялікага князя ВКЛ, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі, член паноў-рады. Пасада ўведзена ў XV ст. Назначаўся пажыццёва з феадальнай знаці. Дакладваў вялікаму князю і радзе пра дзяржаўныя справы, рэдагаваў статуты і рашэнні рады, замацоўваў афіцыйныя дакументы пячаткай і падпісваў іх, вёў перагаворы з замежнымі дзяржавамі, захоўваў копіі дзяржаўных дакументаў. Пасля Люблінскай уніі 1569 г. канцлер ВКЛ — член сената Рэчы Паспалітай, займаўся замежнымі справамі разам з каронным (польскім) канцлерам. Лічыўся другім пасля маршалка міністрам. У якасці жалавання атрымліваў ад караля староства. Займаў іншыя кіруючыя пасады (ваявода, гетман). Фактычна выконваў функцыі міністра унутраных і замежных спраў.

  • 2) галава кіраўніцтва Германіі і Аўстрыі (Бундэсканцлер).
  • 3) у Вялікабрытаніі канцлер казначэйства — міністр фінансаў, лорд-канцлер — старшыня палаты лордаў.
  • 4) у Швейцарыі канцлер Саюза — кіраўнік секратарыята вышэйшых федэральных органау улады і кіравання (Саюзнага сходу і Саюзнай рады).
Выканаўчая ўлада
Партал:Палітыка ·
Аляксандр Міхал Сапега

Аляксандр Міхал Сапега (12 верасня 1730 — 28 мая 1793), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, прадстаўнік роду Сапегаў, сын Казіміра Леана Сапегі. Абозны ВКЛ у 1748—1750, генерал-маёр (1750), падскарбі дворны літоўскі ў 1750—1754, ваявода полацкі ў 1754—1775, гетман польны ВКЛ у 1762—1775, канцлер літоўскі з 1775. Бацька Францішка Сапегі.

Ангела Меркель

Ангела Даратэя Меркель (ням.: Angela Dorothea Merkel; 17 ліпеня 1954, Гамбург) — нямецкі палітык. З 22 лістапада 2005 канцлер Германіі, з красавіка 2000 да снежня 2018 старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Германіі. Першая жанчына на пасадзе канцлера Германіі.

Канцлер Расійскай імперыі

Дзяржаўны канцлер, у Расійскай імперыі — вышэйшы грамадзянскі чын. Згодна з табелем аб рангах 1722 адпавядаў стацкаму чыну сапраўдны тайны саветнік 1-га класа, воінскаму чыну генерал-фельдмаршала і марскому генерал-адмірал. Часцей за ўсё даваўся міністрам замежных спраў. Калі міністр меў чын II класа, ён мог менавацца віцэ-канцлерам. Агулам у Расіі ў розны час чын канцлера мелі 11 чалавек:

1709 — Гаўрыіл Іванавіч Галоўкін (1660—1734)

1740 — Аляксей Міхайлавіч Чаркаскі (1680—1742)

1744 — Аляксей Пятровіч Бястужаў-Румін (1693—1766), у 1758 пазбаўлены чыну канцлера, у 1762 атрымаў чын генерал-фельдмаршала

1758 — Міхаіл Іларыёнавіч Варанцоў (1714—1767)

1796 — Іван Андрэевіч Астэрман (1725—1811)

1797 — Аляксандр Андрэевіч Безбародка (1747—1799)

1802 — Аляксандр Раманавіч Варанцоў (1741—1805)

1809 — Мікалай Пятровіч Румянцаў (1754—1826)

1834 — Віктар Паўлавіч Качубей (1768—1834)

1845 — Карл Васільевіч Несельродэ (1780—1862)

1867 — Аляксандр Міхайлавіч Гарчакоў (1798—1883)

Канцлер вялікі літоўскі

Вялікі канцлер літоўскі — дзяржаўная пасада ў Вялікім княстве Літоўскім, кіраўнік канцылярыі, у распараджэнні якога знаходзіўся ўвесь штат установы. Праз канцлера вялікі князь перадаваў усе магчымыя загады адносна дзейнасці канцылярыі: аб правільным напісанні тытула вялікага князя маскоўскага, «содраньи» лістоў, што не мелі законную сілу, выдачы розных копій. Канцлер павінен быў «пилне стереч» выкананне гаспадарскіх загадаў.

Караль Станіслаў Радзівіл (1669—1719)

Караль Станіслаў Радзівіл (27 лістапада 1669, Кракаў — 2 жніўня 1719, Белая) – дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай

З роду Радзівілаў. Нарадзіўся ў сям'і Міхала Казіміра Радзівіла і Кацярыны Сабескай. 6 сакавіка 1691 года ў Вільні ажаніўся з Ганнай Кацярынай Радзівіл з Сангушкаў.

З 1698 вялікі канцлер літоўскі, з 1690 падканцлер літоўскі, вялікі канюшы літоўскі з 1686, вялікі стольнік літоўскі з 1685, віленскі цівун.

Падчас Паўночнай вайны — прыхільнік Аўгуста Моцнага.

3 1689 ардынат нясвіжскі і алыцкі. З'яўляецца бацькам Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі і Гераніма Радзівіла.

Кавалер ордэна Белага арла з 1705 года.

Манарх

Манарх (грэч.: μόναρχος, ад грэч.: μόνος, «адзін» і грэч.: αρχός, «кіраўнік» — адзінаўладальны кіраўнік, уладар) — спадчынны або (радзей) выбарны глава манархічнай дзяржавы (цар, імператар, кароль, цэзар, кайзер, фараон, князь, прынц, герцаг, экзарх, негус, шах, султан, эмір, халіф, хан, малік, бей, візір, пуштун, махараджа і т. п.).

У руках манарха можа быць засяроджаная вярхоўная дзяржаўная, ваенная і судовая ўлада (абсалютная манархія, цяпер толькі ў краінах Азіі; Ватыкан з'яўляецца манархіяй тэакратычнай), у наш час яна звычайна абмежаваная вышэйшым заканадаўчым органам краіны (тады кажуць аб парламенцкай, або канстытуцыйнай манархіі).

Мэр

Мэр (фр.: Maire, англ.: mayor, гэта значыць старшына) — кіраўнік адміністрацыі, кіраўнік выканаўчай улады населенага пункта, часцей за ўсё горада.

Назва пасады паходзіць ад лацінскага слова «maior», якое азначае «вялікі».

Гістарычна існуюць таксама іншыя найменні кіраўніка гарадской улады:

бургамістр (ням.: Burgermeister; тэрмін выкарыстоўваецца ў краінах з германскай прававой традыцыяй, выкарыстоўваўся таксама ў дарэвалюцыйнай Расіі, а таксама на акупаваных тэрыторыях СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і інш.); пасада «бурмістр» была актуальнай для заходніх абласцей Беларусі (і заходніх абласцей Украіны) да 1939 г.

алькальд (у іспанамоўных краінах),

кмет (у Балгарыі),

прыматар у Славакіі і ў буйных гарадах Чэхіі,

стараста — невялікія гарады Чэхіі,

прэзідэнт горада у Польшчы,

бурмістр у Польшчы,

прымар у Румыніі і Малдавіі,

гарадскі галава,

кіраўнік гарадской адміністрацыі,

начальнік гарадской управы,

кіраўнік мясцовага самакіравання,

кіраўнік гарадской акругі,

кіраўнік муніцыпальнага ўтварэння і іншыя.

Ордэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»

Ордэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (італ.: Ordine al merito della Repubblica Italiana, скарочанае найменне OMRI) — вышэйшы ордэн Італіі.

Главой ордэна з'яўляецца Прэзідэнт Італіі, ён узначальвае Савет ордэна, у які, апроч Прэзідэнта, уваходзяць Канцлер ордэна і 16 членаў. Канцылярыя ордэна знаходзіцца ў Рыме.

Прэм’ер-міністр

Прэм’е́р-міні́стр (ад фр.: premier — «першы», ад лац.: primus — «першы») — у большасці краін кіраўнік урада. У некаторых краінах пасада называецца па-іншаму: у Германіі і Аўстрыі — канцлер, у Латвіі — прэзідэнт міністраў.

Федэральны канцлер Аўстрыі

Гэта артыкул пра сучасных (з 1918 года) аўстрыйскіх канцлераў. Пра кіраўнікоў урада Аўстрыі імперскага перыяду (1804—1918) гл. Міністры-прэзідэнты Аўстрыі.

Федэральны канцлер Аўстрыі (ням.: Bundeskanzler) — кіраўнік урада ў Аўстрыі. Канцлер з’яўляецца старшынёй федэральнага ўрада Аўстрыі. Ён каардынуе працу ўрада і прадстаўляе палітыку ўрада перад парламентам і грамадскасцю. Узначальваючы кіруючую партыю, ён з’яўляецца палітычным лідарам парламенцкай фракцыі. Дзеючы канцлер Аўстрыі — Брыгітэ Бірляйн.

Федэральны канцлер Германіі

Федэральны канцлер Германіі (ням.: Bundeskanzler(in)), таксама часта скарачаецца да проста Канцлер (ням.: Kanzler(in)), а часам транскрыбуецца Бундэсканцлер — кіраўнік ураду Германіі. Прызначае міністраў, а таксама вызначае асновы палітыкі ўраду. Фактычна гэта пасада з найбольшым палітычным уплывам, але згодна з пратаколам яна займае чацвёртае месца пасля прэзідэнта краіны, прэзідэнта Бундэсрата і прэзідэнта Бундэстага.

Спіс канцлераў Германіі з 1949 (у дужках час знаходжання на пасадзе):

Конрад Адэнаўэр (1949—1963)

Людвіг Эрхард (1963—1966)

Курт Георг Кісінгер (1966—1969)

Вілі Брант (1969—1974)

Гельмут Шміт (1974—1982)

Гельмут Коль (1982—1998)

Герхард Шродэр (1998—2005)

Ангела Меркель (з 2005)

Федэральны прэзідэнт Германіі

Федэральны Прэзідэнт Германіі (ням.: Bundespräsident) — кіраўнік дзяржавы ў Германіі. Выконвае перад усім прадстаўнічыя функцыі. Апроч гэтага мае права распусціць Бундэстаг ў выпадку, калі канцлер ставіць пытанне даверу ў Бундэстагу і апошні галасуе бальшынёй за недавер канцлеру. Апошні раз гэта здарылася ў 2005 годзе, калі канцлер Шродэр пацярпеў паразу ў пытанні даверу, а пасля гэтага і на выбарах у новы Бундэстаг.

Прэзідэнт выбіраецца Бундэстагам на пяцігадовы тэрмін і можа быць перавыбраны толькі адзін раз на другі тэрмін.

Спіс федэральных прэзідэнтаў Германіі (у дужках час знаходжання на пасадзе):

Тэадор Хойс (1949—1959)

Генрых Любке (1959—1969)

Густаў Хайнеман (1969—1974)

Вальтэр Шэель (1974—1979)

Карл Карстэнс (1979—1984)

Рыхард фон Вайцзэкер (1984—1994)

Раман Херцаг (1994—1999)

Ёханес Раў (1999—2004)

Хорст Кёлер (2004—2010)

Крысціян Вульф (2010—2012)

Іахім Гаўк (з 2012- 2017)

Франк-Вальтэр Штайнмаер (з 2017)

Хельсінкскі ўніверсітэт

Хельсінкскі ўніверсітэт (фінск.: Helsingin yliopisto, шведск.: Helsingfors universitet, лац.: Universitas Helsingiensis) — самы стары і буйны ўніверсітэт Фінляндыі. Заснаваны ў горадзе Турку ў 1640 годзе як Каралеўская акадэмія ў Турку. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 38 000 студэнтаў (у тым ліку 5500 аспірантаў).

З 1 жніўня 2005 універсітэт у адпаведнасці з еўрапейскім стандартам Балонскага працэсу прапануе навучанне на бакалаўраў, магістраў і доктарскіх ступеняў. Універсітэт з'яўляецца членам LERU, Unica (універсітэты ў сталіцах Еўропы).

Канцлер універсітэта з 2008 года — Ілька Нійнілуота.

Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю ўніверсітэтаў Еўропы Утрэхцкую сетку.

Ян XIV (Папа Рымскі)

Ян XIV (лац.: Ioannes PP. XIV; свецкае імя: П’етра Канепанова, італ.: Pietro Canepanova; ? — 20 жніўня 984) — папа рымскі з 10 снежня 983 да 20 жніўня 984.

Да абрання — біскуп Павіі і канцлер Атона II Рудога. Неўзабаве пасля абрання трапіў у рукі свайго суперніка — антыпапы Баніфацыя VII, які заключыў яго ў турму і замарыў голадам.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.