Калежскі сакратар

Калежскі сакратар — грамадзянскі чын Расійскай імперыі X класа ў Табелі аб рангах. Асобы, якія яго мелі, займалі ніжэйшыя кіруючыя пасады.

Малодшы чын
Губернскі сакратар
Табель аб рангах
Калежскі сакратар
Старэйшы чын
Тытулярны саветнік
Анджэла Антонавіч Кампіёні

А́нджэла Антонавіч Кампіёні (1790, Кома — 24 снежня 1847) — архітэктар, калежскі сакратар. Аўтар забудовы Горы-Горацкай земляробчай школы (цяпер — Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія) і Батанічнага саду ў Горках. Акадэмік Імператарскай Акадэміі мастацтваў.

Генерал-лейтэнант

Генера́л-лейтэна́нт — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаў. Вышэй рангам за генерал-маёра, але ніжэй за генерал-палкоўніка.

Назва званне паходзіць з Сярэднявечча. Яно давалася другому камандзіру пасля генерал-капітана, які адказваў за ход бітвы.

У катэгорыі ваеннаслужачых карабельнага саставу ваенна-марскога флоту званню генерал-лейтэнанта адпавядае воінскае званне віцэ-адмірала.

Генерал ад артылерыі

Генерал ад артылерыі, воінскае званне і чын у Расійскай Імперыі ў 1796—1917 гадах. Вышэйшы генеральскі чын у артылерыі, як родзе войскаў, прадугледжаны «Табелью аб рангах» 1722 года, але да канца XVIII ст. замяняўся агульным чынам генерал-аншэфа. Уведзены імператарам Паўлам I 29 лістапада 1796 года. Адпавядаў II класу «Табелі аб рангах» з зваротам «Ваша высокаправасходзіцельства». Генерал ад артылерыі па пасадзе мог быць генерал-інспектарам артылерыі, камандуючым войскамі вайсковай акругі, кіраваць буйнымі воінскімі злучэннямі (корпусам, войскам, фронтам).

Чын скасаваны 16 (29) снежня 1917 г. дэкрэтам СНК «Аб раўнанні ўсіх вайсковаслужбаўцаў у правах».

Губернскі сакратар

Губернскі сакратар — пасада ва ўстановах мясцовага кіравання Расійскай імперыі (1708—1917), а таксама грамадзянскі чын XII класа ў «Табелі аб рангах» (1722—1917).

Прызначаўся на пасаду губернатарам. Ад кандыдатаў на пасаду губернскага сакратара не патрабавалася дваранства. Функцыі: арганізацыя справаводства губернскай канцылярыі, з 1775 года кіраваў выканаўчым органам губернскага кіравання — яго канцылярыяй. Па Установе губернскага кіравання ад 2 студзеня 1845 года ўзначальваў канцылярыю прысутнасці. Меў двух памочнікаў, з якіх 1-ы кіраваў рэвізійным сталом, а 2-і з'яўляўся і перакладчыкам.

Кандыдат на прысваенне чыну Губернскага сакратара неабавязкова быў дваранінам. Правіламі аб парадку вытворчасці ў чыны па грамадзянскай службе ад 25 чэрвеня 1834 года было ўсталявана, што чын Губернскага сакратара дае яго ўладальніку права на асабістае ганаровае грамадзянства. Закон ад 9 снежня 1856 года «Аб тэрмінах вытворчасці ў чыны па службе грамадзянскай» усталяваў, што для атрымання чыну Губернскага сакратара прытрымлівалася не меньш за 3 гады праслужыць у ніжэйшым чыне — калежскім рэгістратарам; столькі жа гадоў службы патрабавалася і для вытворчасці ў вышэйшы чын. Пры атрыманні чыну за адрозненне тэрмін мог скарачацца напалову. За бездакорную службу Губернскі сакратар мог атрымаць ордэн Станіслава 3-й ступені.

Калежскі рэгістратар

Калежскі рэгістратар — ніжэйшы грамадзянскі чын XIV класа ў Табелі аб рангах у Расіі XVIII-ХIХ стагоддзяў, а таксама службовец, які валодаў такім чынам. Да 1845 даваў асабістае дваранства, затым толькі ганаровае грамадзянства.

Камергер

Камергер — прыдворнае званне ў некаторых еўрапейскіх манархіях.

У Расійскай імперыі першапачаткова камергер быў службовай асобай пры двары, якая кіравала якой-небудзь вызначанай галіной палацавага ўпраўлення. З гэтымі функцыямі звязаная прынятая ў шматлікіх краінах рэгалія камергера — залаты ключ на блакітнай стужцы. У Расіі ўказам Аляксандра I ад 3 красавіка 1809 г. прыдворны штат камергераў быў скарочаны, і ў далейшым гэтае званне набыло характар ганаровага. З 1836 года да звання камергера прадстаўляліся ў Расіі толькі дваране, якія былі на дзяржаўнай службе і мелі чын не ніжэй сапраўднага стацкага саветніка.

Першапачаткова адносіўся да V класа Табелі аб рангах, а з 1737 г. быў у VI класе Табелі аб рангах, у 1809 годзе пераведзены ў IV клас.

Карабельны сакратар

Карабельны сакратар — першапачаткова ваенна-марскі, затым грамадзянскі чын XI класа ў «Табелі аб рангах». Да канца XVIII ст. перастаў прысвойвацца і быў скасаваны ў 1834 годзе.

Міхаіл Васільевіч Нагаеў

Міхаіл Васільевіч Нагаеў — архітэктар, калежскі сакратар.

Міхаіл Якаўлевіч Міроненка

Міхаіл Якаўлевіч Міроненка або Міраненка — інжынер-архітэктар (1861 — ?). Калежскі сакратар.

Обер-шталмайстар

Обер-шталмайстар (старажытны рускі чын — ясельнічы) — прыдворны чын II класу ў Расійскай імперыі, уведзены ў 1726 годзе. Ён узначальваў прыдворныя імператарскія стайні і гаспадарку, якая да іх адносілася.

Палкоўнік

Палкоўнік (ад слова полк — той, хто ўзначальвае полк) — пасада, чын, воінскае званне афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

Сапраўдны стацкі саветнік

Сапраўдны стацкі саветнік (руск.: действительный статский советник) — грамадзянскі чын IV класа ў Табелі аб рангах у Расійскай імперыі, адпавядаў пасадзе дырэктара дэпартамента, губернатара і граданачальніка, даваў права на спадчыннае дваранства. Тытулаваўся «ваша правасхадзіцельства». Для надання чына сапраўднага стацкага саветніка быў вызначаны тэрмін службы ў 10 гадоў ад часу атрымання папярэдняга чыну. У 1903 было 3113 сапраўдных стацкіх саветнікаў. Чын Стацкі саветнік скасаваны дэкрэтам Савецкай улады 10(23) лістапада 1917 аб знішчэнні саслоўяў і чыноў.

Сенацкі рэгістратар

Сенацкі рэгістратар — у Расійскай імперыі грамадзянскі чын ХIII класа ў Табелі аб рангах. Уведзены ў 1764 годзе і скасаваны ў 1834 годзе. Асобы, яго якія мелі, займалі пасады дробных службоўцаў.

Тайны саветнік

Тайны саветнік (руск.: тайный советник) — грамадзянскі чын III (у 1722—1724 — IV) класа ў Табелі аб рангах (Расійская імперыя). Асобы, якія яго мелі, займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады, напрыклад таварыша міністра. Прызначэнне ў чын ажыццяўлялася па меркаванні імператара. Тытулаваліся «ваша правасхадзіцельства». У 1903 годзе ў Імперыі было 553 тайныя саветнікі.

Тытулярны саветнік

Тытуля́рны саве́тнік — грамадзянскі чын IX класа ў Табелі аб рангах Расійскай імперыі.

Уладзімір Канстанцінавіч Салаўёў

Уладзімір Канстанцінавіч Салаўёў — архітэктар, калежскі сакратар.

Фендрык

Фендрык, (ад ням.: Fähnrich - сцяганосец) — вайсковы чын XIV класа ў пяхоце, артылерыі і інжынерных войсках у Расіі і XII класа ў гвардыі. Заменены ў 1730 г. на чын прапаршчыка. Даваў права на нашчадкавае дваранства (у грамадзянскай службе нашчадкавае дваранства набывалася чынам VIII класа - калежскі асесар, а чын калежскага рэгістратара - XIV клас, даваў права толькі на асабістае дваранства).

Штабс-капітан

Штабс-капітан — вайсковая пасада ў арміі Вялікага княства Літоўскага, званне ў арміі Расійскай імперыі, і іншых дзяржаў.

У арміі Вялікага княства Літоўскага пасада штабс-капітана існавала толькі ў пяхоце і артылерыі "цуг-капітан". У кавалерыі штабс-капітану адпавядала пасада "штабс-ратмістр". .

Юліян Карлаў Лянчоўскі

Юлій Карлаў Лянчоўскі — беларускі і польскі архітэктар XIX стагоддзя. Калежскі сакратар.

I ранг
II ранг
III ранг
IV ранг
V ранг
VI ранг
VII ранг
VIII ранг
IX ранг
X ранг
XI ранг
XII ранг
XIII ранг
XIV ранг

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.